Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Складванне і ўмацаванне руху Супраціўлення ў акупіраваных краінах




Ва ўсіх акупіраваных гітлераўскай Германіяй краінах быў усталяваны г.зв. "новы парадак" – рэжым рабавання, эксплуатацыі, крывавых распраў, закліканы ўвекавечыць германскае панаванне і прадухіліць любыя спробы супрацьстаяння агрэсарам.

Насуперак разлікам захопнікаў, у заняволеных краінах разгарнулася масавая вызваленчая антыфашысцкая барацьба – рух Супраціўлення. Па сваім характары рух Супраціўлення ў акупіраваных краінах быў агульнадэмакратычным антыфашысцкім рухам народаў, якія вырашалі задачу ліквідацыі акупацыйнага рэжыму і аднаўлення нацыянальнай незалежнасці. Рух супраціўлення вызначаўся разнастайнасцю форм барацьбы супраць акупантаў. Найбольш распаўсюджанымі з іх былі: антыфашысцкая прапаганда і агітацыя, выданне і распаўсюджванне падпольнай літаратуры, забастоўкі, дыверсіі і сабатаж на прадпрыемствах і транспарце, узброеныя напады на калабарантаў і прадстаўнікоў акупацыйнай адміністрацыі, збор і перадача разведвальных дадзеных для армій антыгітлераўскай кааліцыі.

Нягледзячы на вельмі складаныя ўмовы антыфашысцкі рух Супраціўлення разгарнуўся і ў саміх краінах агрэсіўнага блоку дзяржаў на чале з Германіяй. Распальваючы нацыянальную варожасць, сацыяльную дэмагогію і жорсткае пераследаванне апанентаў, правячыя рэжымы ў гэтых краінах здолелі падпарадкаваць свайму ўплыву значныя масы насельніцтва. Толькі на апошнім этапе вайны супраціўленне ўладам стала ўзмацняцца.

У гістарыяграфіі руху Супраціўлення ў яго дзейнасці прынята вылучаць наступныя тры перыяды:

1-шы – (верасень 1939 г. – чэрвень 1941 г.);

2-гі – (чэрвень 1941 г. – 1943 г.);

3-ці – (з 1944 г. і да вызвалення той ці іншай краіны).

У час першага перыяду развіццё руху Супраціўлення стрымлівалася адсутнасцю вопыту ўзброенай барацьбы і неабходных для арганізацыі падпольнай і партызанскай дзейнасці кадраў. Разлад у шэрагах патэнцыйных саюзнікаў па антыфашысцкай барацьбе ўносіла пазіцыя Камінтэрну, які вызначаў вайну як імперыялістычную, несправядлівую з абодвух бакоў, як канфлікт паміж правячымі класамі дзяржаў-удзельніц, а таму чужы інтарэсам пралетарыяту. Рух супраціўлення ў той час, як правіла, развіваўся, у форме змагання супраць нацысцкай агрэсіі і форме мірных акцый пратэсту.

Разрастанне маштабаў вайны, асабліва ўступленне ў яе СССР (Камінтэрн перайшоў да рашучай падтрымкі антыфашысцкіх сіл), рост поспехаў антыгітлераўскай кааліцыі, калі з’явілася цалкам абгрунтаванае спадзяванне на пераможны зыход змагання з нацыстамі ды іх саюзнікамі садзейнічалі пашырэнню руху Супраціўлення. Таксама спрыялі гэтаму негатыўная рэакцыя народаў акупіраваных краін на нацысцкі "новы парадак", узрастальна масавы тэрор, дзейнасць на еўрапейскай тэрыторыі збеглых з лагераў савецкіх ваеннапалонных, а таксама больш мэтанакіраваная падтрымка партызан і падпольшчыкаў з боку дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 567; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.