Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пачатак вайны. Савецка-германскі дагавор ад 28 верасня 1939 г. Савецка-фінляндская вайна




Непасрэднай нагодай для развязвання Германіяй вайны супраць Польшчы стаў памежны інцыдэнт у нямецкім горадзе Глейвіцы, адказнасць за які нацысцкае кіраўніцтва усклала на суседнюю дзяржаву. 1 верасня 1939 г. згодна з дэталёва распрацаваным планам "Вайс" (ад ням. Weiss - белы) 1,5-мільённае войска ў складзе 57 нямецкіх дывізій уступіла на польскую тэрыторыю. Маючы падаўляючую перавагу ў жывой сіле, значную перавагу ў танках і авіяцыі на асноўных участках фронту, гітлераўскія войскі хутка прасунуліся ў глыб Польшчы.

3 верасня 1939 г. у адпаведнасці з дадзенымі раней Польшчы саюзніцкімі гарантыямі ўрады Вялікабрытаніі і Францыі абвясцілі Германіі вайну. Тым не менш, адсутнасць рэальнай дапамогі з іх боку рабіла становішча Польшчы амаль безнадзейным. Адчайнае супраціўленне палякаў пад Млавай, на Бзуры, абарона Модліна і Вестэрплатэ, гераічная 20-дзённая абарона Варшавы (8-28 верасня) былі няздольныя спыніць пераўзыходзячыя сілы праціўніка.

Калі зыход ваеннага супрацьстаяння бакоў перастаў выклікаць сумненні, на падставе савецка-германскіх пагадненняў, зафіксаваных у "сакрэтным дадатковым пратаколе" да пакту Молатава-Рыбентропа, 17 верасня ўрад СССР без абвяшчэння Польшчы вайны ўвёў свае войскі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. "Вызваленчы паход Чырвонай Арміі" быў абгрунтаваны савецкім кіраўніцтвам неабходнасцю ўзяць пад абарону насельніцтва азначаных тэрыторый пасля таго, як "польская дзяржава перастала існаваць". Згодна з Дагаворам аб сяброўстве і граніцы (28 верасня 1939 г.) паміж СССР і Германіяй этнічна польскія землі адышлі да Трэцяга Рэйху, а беларускія і украінскія – да Савецкай дзяржавы.

Ужо напрыканцы верасня – напачатку кастрычніка 1939 г. былі падаўлены апошнія ачагі супраціўлення польскіх войск. Аднак акт аб капітуляцыі ўрад Польшчы так і не падпісаў і, з’ехаўшы на эміграцыю ў Лондан, працягнуў барацьбу з Германіяй.

Напрыканцы лістападу 1939 г., карыстаючыся дамоўленасцямі з нацысцкім урадам і разлічваючы на лёгкую перамогу, сталінскае кіраўніцтва развязала вайну супраць Фінляндыі (савецка-фінляндская або "зімовая" вайна). Відавочная ўзгодненасць дзеянняў Германіі і СССР дазволілі ўрадам Вялікабрытаніі і Францыі прыступіць да распрацоўкі планаў сумеснай антысавецкай вайны ў падтрымку Фінляндыі. Цаною вялікага напружання сіл і чалавечых ахвяр Савецкі Саюз зламаў супраціўленне фінаў і да 12 сакавіка 1940 г. атрымаў перамогу над маленькай, але ганарлівай краінай. Вырашыўшы некаторыя свае задачы (атрымаў стратэгічна важныя тэрыторыі каля Ленінграда і ў водах Фінскага заліву), СССР падарваў свой міжнародны аўтарытэт (быў выключаны з Лігі Нацыяў) і моцна пагоршыў адносіны з Вялікабрытаніяй і Францыяй.

"Дзіўная вайна". Пачатак наступлення Германіі на Захадзе. Капітуляцыя Францыі. "Бітва за Брытанію".

Боязь паўтарэння кровапраліцця часоў першай сусветнай вайны, вера ў надзейнасць свайго абарончага патэнцыялу і спадзяванне не ўмеранасць тэрытарыяльна-палітычных амбіцый Гітлера рабілі дэмакратычныя ўрады Вялікабрытаніі і Францыі вельмі асцярожнымі. У выніку падчас польскай кампаніі і савецка-фінляндскай вайны на заходнім фронце, ў зоне супрацьстаяння франка-брытанскіх і германскіх войск панавала амаль поўнае зацішша – г.зв. "дзіўная вайна" (верасень 1939 г. – травень 1940 г.).

Пасіўнасцю заходніх дзяржаў скарысталася нацысцкая Германія. Спачатку, 9 красавіка 1940 г. яна пачала Дацка-нарвежскую аперацыю (кодавая назва "Везерскія манеўры") і неўзабаве акупіравала Данію і Нарвегію. Для капітуляцыі першай хапіла сутак і двух забітых салдат рэйхсверу,а другая пры пэўнай падтрымцы брытанцаў яшчэ супраціўлялася амаль два месяцы.

10 траўня 1940 г. гітлераўскія войскі перайшлі ў наступленне на шырокай паласе ад берагоў Паўночнага мора да "лініі Мажыно". Згодна з "планам Гельб" (ад ням Gelb - "жоўты") груба парушыўшы нейтралітэт Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга і свае двухбаковыя пагадненні з імі, Германія хутка акупіравала гэтыя краіны і ў абыход французскага ўмацаванага раёну прарвалася на тэрыторыю Францыі. 10 чэрвеня 1940 г., чакаючы хуткага падзення Парыжу і імкнучыся да ўсталявання свайго панавання ў Міжземным моры, вайну франка-брытанскай кааліцыі абвясціла Італія. Нерашучасць палітычнага кіраўніцтва Францыі і яго дыпламатычныя пралікі, непадрыхтаванасць дзяржавы да вайны з моцным агрэсіўным праціўнікам і, як вынік, разгубленасць французаў, прадвызначылі сумны для яе зыход вайны.

22 чэрвеня 1940 г. Францыя капітулявала. Перамір'е было падпісана ў Кампьенскім лесе, тым самым месцы, дзе была пастаўлена кропка ў першай сусветнай вайне. У адпаведнасці з ім Францыя падзялялася на дзве часткі. Паўночная і Цэнтральная часткі краіны падлягалі нацысцкай акупацыі, а на неакупаваным Поўдні была ўсталявана марыянетачная (пакорлівая і залежная ад нацыстаў) "французская" дзяржава маршала Петэна з цэнтрам у гарадку Вішы – "рэжым Вішы" або "вішысцкі рэжым".

Нягледзячы на бясслаўнае паражэнне сваёй дзяржавы ў вайне, французскія патрыёты не скарыліся ворагу і працягнулі змаганне з нацыстамі. На тэрыторыі Францыі стаў разгортвацца рух Супраціўлення, а на эміграцыі, у Лондане генерал Шарль дэ Голь стварыў і ўзначаліў арганізацыю "Свабодная Францыя", што фактычна стаў французскім урадам у выгнанні.

Упэўненая перамога над Францыяй, на думку гітлераўскага кіраўніцтва, павінна была дазволіць хутка дамовіцца аб міры з Вялікабрытаніяй. Аднак 10 траўня 1940 г. там быў рэарганізаваны кааліцыйны ўрад і на яго чале стаў даўні прыхільнік бескампраміснага палітыкі адносна нацысцкай Германіі – Уінстан Чэрчыль. Новае кіраўніцтва адкінула германскую прапанову пра заключэнне міру і зрабіла серыю рашучых захадаў па ўмацаванні абароназдольнасці Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі.

У выніку гэтых прыгатаванняў і з прычыны яўнай ваенна-марской перавагі Вялікабрытаніі, план высадкі гітлераўскіх войск на Брытанскіх астравах – аперацыя "Зэелёвэ" (ням. Seelöwe – "Марскі леў") – быў прызнаны нямецкім камандаваннем нерэалістычным. Перамогу, на яго думку, павінны былі прынесці ваенна-паветраныя сілы Германіі – люфтвафэ (ням. Lüftwaffe). Са жніўня па кастрычнік 1940 г. ў паветры над Вялікабрытаніяй разгарнулася адна з найбуйнейшых ваенна-паветраных сражэнняў другой сусветнай вайны – " Бітва за Брытанію".

Нягледзячы на адчайныя спробы гітлераўцаў здабыць перавагу ў паветры, ужо ў кастрычніку 1940 г стала ясна, што гэтак адолець свайго астраўнога праціўніка Германія не ў стане. Не дапамог нават пераход нацыстаў да застрашальнай тактыкі паветраных атак на грамадзянскія аб’екты і мірныя гарады. Адзін з іх – Ковентры – быў амаль цалкам зруйнаваны. Гітлераўская прапаганда з гэтай нагоды нават запусціла ў зварот цынічныя неалагізмы накшталт сoventrieren – "кавентрыраваць", г.зн. сцерці з твару зямлі.

Германія прайграла "Бітву за Брытанію", але сістэматычныя авіяналёты люфтвафэ працягваліся да траўня 1941 г. Раз-пораз нацысцкая авіяцыя пагражала мірным брытанцам і пазней. У 1943 г., напрыклад, у выніку бамбёжкі ледзьве не быў забіты ў калысцы будучы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Джон Мэйджар.

Тым часам, у самы вырашальны момант "Бітвы за Брытанію" 27 верасня 1940 г. для ўмацавання свайго ваенна-палітычнага саюзу Германія, Італія і Японія падпісалі Траісты (Берлінскі) пакт аб палітычным і ваенна-эканамічным саюзе – склалася стратэгічная "вось Берлін-Рым-Токіа". У прэамбуле дагавору удзельнікі выказалі імкненне да супрацоўніцтва ў мэтах усталявання "новага парадку" ў Еўропе і Азіі і распаўсюджвання яго на іншыя рэгіёны свету. Дагавор насіў адкрыты характар і ўжо ў лістападзе 1940 г. да яго далучыліся Венгрыя, Румынія, Славакія, а потым – Балгарыя, Фінляндыя, Іспанія, Маньчжоў-Го.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 1184; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.036 сек.