КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Прычыны і характар вайны. Перыядызацыя другой сусветнай вайны. Тэма 26. Другая сусветная вайна
Тэма 26. Другая сусветная вайна. Праблемы еўрапейскай бяспекі. Англа-франка-савецкія перамовы напярэдадні вайны. Савецка-германскі дагавор аб ненападзенні. Абвастрэнне міжнароднай абстаноўкі падштурхнула вядучыя заходнія дзяржавы вярнуцца да пошукаў новых магчымасцяў для ўмацавання еўрапейскай сістэмы бяспекі. У сакавіку-красавіку 1939 г. Вялікабрытанія і Францыя далі гарантыі незалежнасці Польшчы, Грэцыі, Румыніі і Турцыі. У сакавіку-чэрвені 1939 г. ішлі кансультацыі брытанскіх, французскіх і савецкіх дыпламатаў наконт магчымасці заключэння дагавора аб узаемадапамозе ў выпадку нападзення на адну з іх, а таксама аказанні дапамогі іншым еўрапейскім дзяржавам, якія сталі ахвярамі агрэсіі. У чэрвені ў Маскве пачаліся перагаворы на гэтую тэму. Непрымірымыя пазіцыі ўдзельнікаў, нездавальняюча нізкі статус удзельніках заходніх дэлегацыяў, нежаданне усходнееўрапейскіх дзяржаў ісці на ўступкі Савецкаму Саюзу ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і актыўнасць германскай дыпламатыі летам 1939 г. завялі перагаворы ў тупік. Германія была ўстрывожаная магчымасцю заключэння англа-франка-савецкага пагаднення, таму 7 ліпеня 1939 г. выйшла на савецкі ўрад з прапановай аб прадастаўленні СССР крэдыту на суму ў памеры 200 млн. марак. Пачаліся германа-савецкія гандлёвыя перагаворы. Савецкаму Саюзу паступіла прапанова Германіі заключыць больш маштабнае ўзаемавыгаднае пагадненне. Паколькі СССР ужо не бачыў перспектыў у працягу дыялогу з заходнімі дэмакратыямі, а на Далёкім Усходзе паўстала японская пагроза, савецкае кіраўніцтва адказала згодай. 23 жніўня 1939 г. Германіяй і Савецкім Саюзам быў падпісаны Пакт аб ненападзенні. Абедзве дзяржавы дамаўляліся ўстрымлівацца ад нападзення і не падтрымліваць ніводную з трэціх дзяржаў, у выпадку яе нападзення на ўдзельніка пакту. Усе канфлікты і спрэчкі паміж сабой бакі абавязваліся мірным шляхам у ходзе перагавораў. Акрамя таго быў падпісаны і сакрэтны дадатковы пратакол – пакт Молатава-Рыбентропа. Не маючы магчымасць спыніць вайну, Савецкі Саюз фактычна санкцыянаваў яе. Замест стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі нараджаліся сферы ўплыву ва Ўсходняй Еўропе. Глабальная вайна за перадзел свету стала непазбежная.
Прычыны другой сусветнай вайны істотна адрозніваліся ад перадумоў любой з папярэдніх войнаў. Стратэгія кожнай з вялікіх краін, выбар саюзнікаў і прыярытэтных задач вызначаліся цэлым комплексам фактараў. Аснову кааліцыі, якая развязала вайну складалі Германія, Італія і Японія. Яны пераследавалі даволі сумяшчальныя геапалітычныя мэты. Германія яшчэ да вайны амаль цалкам вырашыла задачы па рэвізіі Версальскай сістэмы. На шляху да аб'яднання нацыі стаяла толькі Польшча. Але першыя поспехі дазволілі нацыстам разлічваць і на далейшую тэрытарыяльную экспансію ў Еўропе. Італія імкнулася да замацавання сваёй ваенна-палітычнай і эканамічнай перавагі на Балканах і Паўночна-Ўсходняй Афрыцы. Палітыка Японіі была арыентавана на тэрытарыяльную экспансію ў ціхаакіянскім рэгіёне і на Далёкім Усходзе. Пры гэтым Германія ды Італія былі зацікаўленыя ў складванні шырокага ваенна-палітычнага блоку, здольнага кінуць выклік ваеннай моцы дэмакратычных краін і СССР, а Японія хутчэй мела патрэбу ў стратэгічных партнёрах, здольных блакіраваць умяшанне еўрапейскіх краін у зоне Ціхага акіяну. Усе гэтыя краіны імкнуліся да карэннай трансфармацыі сусветнага палітычнай, эканамічнай і геапалітычнай прасторы – стварэння "новага парадку". Аднак калі для Італіі і Японіі барацьба за перадзел мапы свету быў звязаны хутчэй з прагматычнымі мэтамі, то аснову нацысцкай стратэгіі склала канцэпцыя "татальнай вайны" – вяртання да "натуральнай" формы існавання чалавека і дзяржавы, самому стану татальнай барацьбы, у якой быў павінны нарадзіцца новы "звышчалавек", гаспадар новага свету. Агрэсіўнаму блоку дзяржаў супрацьстаялі дзяржавы, зацікаўленыя ў захаванні статус-кво ў сістэме міжнародных адносін – Францыя, Вялікабрытанія і ЗША. Гатовыя на пэўныя саступкі краінам, якія пацярпелі ад нераўнапраўных дагавораў Версальскай сістэмы, яны не маглі дапусціць карэннай перабудовы палітычнай мапы свету. Апрача абароны свайго эканамічнай і геапалітычнай перавагі гэтыя дзяржавы выступалі за знішчэнне любых дыктатарскіх рэжымаў, зацвярджэнне прынцыпаў ліберальнай дэмакратыі як асноватворных для цывілізацыйнага развіцця чалавецтва. Пэўнай дваістасцю вызначалася пазіцыя СССР. З аднаго боку, Савецкі Саюз быў зацікаўлены ў стварэнні сістэмы калектыўнай бяспекі, якая дазваляла блакіраваць патэнцыйную пагрозу капіталістычнага атачэння. Таму ў перадваенныя гады ён паслядоўна выступаў супраць нацысцкай і фашысцкай агрэсіі. Але з набліжэннем глабальнага канфлікту СССР атрымаў магчымасць гнуткага выбару стратэгічнай лініі, у тым ліку ўдзелу ў перадзеле сфер уплыву ва Ўсходняй Еўропе. У перспектыве гэта адчыняла шлях да распаўсюджвання камунізму за межы СССР. Гэткім чынам, апрача прамога ўзброенага і геапалітычнага саперніцтва вядучых сусветных дзяржаў другая сусветная была народжана вострым ідэалагічным канфліктам. Перамога любога з трох бакоў – нацызму, камунізму ці ліберальнай дэмакратыі, адчыняла шлях да радыкальнай перабудовы сусветнай палітычнай сістэмы. Другая сусветная вайна праходзіла на пяці тэатрах вайсковых дзеянняў: заходнееўрапейскім, усходнееўрапейскім, міжземнаморскім, афрыканскім і ціхаакіянскім. У айчыннай гістарыяграфіі другая сусветная вайна традыцыйна падзяляецца на пяць перыядаў: 1-шы перыяд (1 верасня 1939 г. – 21 чэрвеня 1941 г.) – пачатак вайны і ўварванне нямецка-фашысцкіх войск у еўрапейскія краіны; 2-гі перыяд (22 чэрвеня 1941 г. – 18 лістапада 1942 г.) – нападзенне фашысцкай Германіі на СССР, пашырэнне маштабаў вайны, крах гітлераўскага плану маланкавай вайны; 3-ці перыяд (19 лістапада 1942 г. – снежань 1943 г.) – карэнны пералом у ходзе вайны, крушэнне наступальнай стратэгіі агрэсіўнага блоку дзяржаў; 4-ты перыяд (студзень 1944 г. – 9 траўня 1945 г.) – разгром гітлераўскага блоку, выгнанне варожых войск за межы СССР, адкрыццё другога фронту, вызваленне ад акупацыі краін Еўропы, поўны крах нацысцкай Германіі і яе безагаворачная акупацыя, заканчэнне Вялікай айчыннай вайны; 5-ты перыяд (9 траўня – 2 верасня 1945 г.) – разгром мілітарысцкай Японіі, вызваленне народаў Азіі ад японскіх акупантаў, заканчэнне другой сусветнай вайны. Апошнім часам у постсавецкай, асабліва расійскай, гістарыяграфіі з’явілася нямала публікацый, дзе вучоныя-гісторыкі спрабуюць адыйсці ад гэтай распрацаванай яшчэ марксісцкай савецкай гістарыяграфіяй перыядызацыі другой сусветнай. Аднак акадэмічная гістарычная навука і разам з ёй вышэйшая і сярэдняя школа працягваюць прытрымлівацца ранейшага погляду на гэтую праблему. 1-шы перыяд (1 верасня 1939 г. – 21 чэрвеня 1941 г.)
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 858; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |