Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Палітыка ўраду Г. Гувера. Сацыяльныя канфлікты




Рэспубліканская адміністрацыя на чале з Г. Гуверам аказалася не гатовай да змагання з крызісам. Пэўны час улады проста адмаўлялі сам факт яго надыходу. Яны запэўнівалі амерыканцаў, што Злучаныя Штаты перажываюць часовыя праблемы, а існуючы эканамічны механізм цалкам эфектыўны.

Патрабаванні сацыяльных рэформ і рашучых антыкрызісных дзеянняў сутыкаліся з філасофіяй "цвёрдага індывідуалізму". Адміністрацыя Г. Гувера лічыла цалкам недапушчальным умяшанне дзяржавы ў эканамічнае жыццё грамадства, у т.л. аказанне дапамогі маламаёмасным слаям насельніцтва і беспрацоўным.

Не была да канца паслядоўнай аграрная палітыка рэспубліканскай адміністрацыі. Яшчэ ў чэрвені 1929 г. быў прыняты "Акт аб збыце сельскагаспадарчай прадукцыі". Стваралася федэральнае фермерскае ўпраўленне, якое адказвала за стабілізацыю цэн на збожжа і бавоўну. Ва ўмовах крызісу дзейнасць гэтай структуры была б здольная аблегчыць існаванне аграрнага сектару эканомікі. Аднак праз паўтары гады грошы скончыліся і назапашаныя лішкі прадукцыі былі ўкінутыя на рынак, што выклікала яшчэ большую яго дэзарганізацыю.

З іншага боку Г. Гувер лічыў неабходным аказваць падтрымку буйному бізнесу. Гэтай мэце служыў і новы пратэкцыянісцкі тарыф 1930 г. (акт Хоўлі-Смута). З восені 1931 г. рэспубліканцы перайшлі да непасрэднага субсідзіравання манаполіяў. Гэтым займалася і заснаваная Г. Гуверам у студзені 1932 г. Рэканструктыўная фінансавая карпарацыя (РФК).

Далейшае пагаршэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне і адсутнасць у правячай рэспубліканскай партыі прадуманай праграмы антыкрызісных дзеянняў рабілі яе поспех на прэзідэнцкіх выбарах і выбарах у Кангрэс абсалютнай фантастыкай.

Адданасць традыцыйным ідэям неабмежаванага свабоднага рынку і свабоднай, нічым не абмежаванай канкурэнцыі, “цвёрдага індывідуалізму” пакідала мільёны амерыканцаў без усялякай дапамогі і нават цьмянай надзеі на яе ў будучым.

Забастовачны рух ва ўмовах крызісу быў малаэфектыўным – рабочых маглі ў любы момант выкінуць з працы – і таму нязначным. Большай актыўнасцю вызначалася барацьба за свае правы беспрацоўных амерыканцаў. У 1930 г. пачаліся г.зв. "галодныя паходы" беспрацоўных на Вашынгтон і іншыя буйныя гарады з патрабаваннем прыняць неадкладныя захады для выпраўлення катастрафічнага сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне. Летам 1932 г. падобны паход – "марш за бонусам" – здзейснілі ветэраны першай сусветнай вайны.

Ветэраны, сярод якіх большасць таксама складалі беспрацоўныя, дабраліся да сталіцы, каб патрабаваць датэрміновай выплаты г.зв. "бонусу" – урадавай кампенсацыі за іх службу ў войску пад час першай сусветнай вайны. У Вашынгтоне сабралася каля 20 тыс. чалавек. Аднак пасля настойлівых просьбаў прэзідэнта Сенат адкінуў біль аб выплаце "бонуса", а саміх ветэранаў пры дапамозе рэгулярных войск выдалілі са сталіцы.

Актывізаваўся фермерскі рух. Галоўным яго арганізацыйным цэнтрам стаў Нацыянальны фермерскі саюз. Вясной 1932 г. ён заклікаў фермераў спыніць продаж сельгаспрадукцыі да таго часу, пакуль не будзе ўсталяваны больш высокі ўзровень цэн. У жніўні-верасні 1932 г. у шэрагу штатаў Сярэдняга Захаду (Айова, Мінесота, Вісконсін і г.д.) адбылася масавая забастоўка фермераў. На рубяжы 1932-1933 гг. частымі сталі выпадкі аказання супраціўлення пры прымусовым продажы з аўкцыёну фермерскіх участкаў. Пачалася падрыхтоўка да агульнанацыянальнай фермерскай забастоўкі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 506; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.