Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця




Тэма 23. ЗША ў 1924-1929 гг.

Ізаляцыянізм і яго сутнасць. Вашынгтонская канферэнцыя.

Рэспубліканскія лідэры ўлічылі праблемы, з якімі амерыканская дэлегацыя сутыкнулася на Парыжскай мірнай канферэнцыі. Адміністрацыя У. Гардзінга імкнулася да той жа мэты – заваявання амерыканскай перавагі ў свеце – сродкамі ізаляцыянізму. У супрацьвагу вільсанаўскаму лозунгу "міжнароднага супрацоўніцтва" ў рамках Лігі Нацый кіраўніцтва рэспубліканскай партыі выставіла гэткія прынцыпы, як адмова ад ваенна-палітычных саюзаў з еўрапейскімі краінамі і актывізацыя эканамічнай экспансіі Злучаных Штатаў.

У жніўні 1921 г. быў падпісаны сепаратны (асобны) двухбаковы дагавор паміж ЗША і Германіяй, па якому за Злучанымі Штатамі замацоўваліся ўсе тыя ж правы, што даваў бы і Версальскі дагавор. Разам з тым у пагадненні спецыяльна абгаворвалася, што амерыканскі ўрад ніякім чынам не лічыць сябе звязаным якімі-небудзь артыкуламі таго дагавору.

Пад лозунгам "свабоды рук" Злучаныя Штаты вялі актыўную барацьбу за ўмацаванне сваіх пазіцый ў слабаразвітых краінах. Амерыканскі бізнес актыўна ўцягваўся ў эканоміку Цэнтральнай і часткова Паўднёвай Амерыкі. Рэзка ўзмацнілася экспансія ЗША на Далёкім Усходзе, асабліва ў Кітаі. Гэта вяло да абвастрэння амерыкана-брытанскіх і амерыкана-японскіх супярэчнасцяў. Злучаныя Штаты, якія лічылі сябе "абдзеленымі" Версалем, імкнуліся да знешнепалітычнага рэваншу.

На Вашынгтонскай канферэнцыі 1921-1922 гг. дэлегацыя Злучаных Штатаў, абапіраючыся на яшчэ больш узросшую эканамічную магутнасць і выкарыстоўваючы гэткі рычаг уздзеяння на партнёраў па перамовах як вайсковыя даўгі, дамаглася цэлага шэрагу саступак на сваю карысць. Была прынятая дактрына "адчыненых дзвярэй" у дачыненні Кітаю ("дагавор дзевяці"), заключаны дагаворы аб абмежаванні марскіх узбраенняў ("дагавор пяці") і аб недатыкальнасці астраўных уладанняў дзяржаў-удзельніц у Ціхім акіяне ("дагавор чатырох"). Вынікі канферэнцыі сведчылі аб яўным павышэнні палітычнай вагі ЗША ў сістэме міжнародных адносін.

У дачыненні Савецкай Расіі адміністрацыя У. Гардзінга абрала курс на працяг эканамічнай блакады і дыпламатычнай ізаляцыі. Гэтая знешнепалітычная лінія яшчэ даволі доўга праводзілася рэспубліканскай адміністрацыяй, хаця ўсе астатнія буйнейшыя дзяржавы Захаду да сярэдзіны 1920-х гг. сталі на шлях дыпламатычнага прызнання СССР.

 

 

 

Эканамічная стабілізацыя ў ЗША характарызавалася прыкметнай своеасаблівасцю. Злучаныя Штаты нашмат раней здолелі пераадолець пасляваенны эканамічны крызіс 1920-1921 гг. Адразу пасля пачаўся хуткі і ўстойлівы рост. ЗША уступілі ў “эру росквіту”.

У папярэдні перыяд эканамічнага ўздыму амерыканскі бізнес валодаў самымі значнымі магчымасцямі для масавага абнаўлення асноўнага капіталу. Бурны рост амерыканскай прамысловай вытворчасці ў гады стабілізацыі быў дасягнуты таксама ў вялікай ступені дзякуючы рацыяналізацыі вытворчасці. З аднаго боку, яна ўключала шырокую механізацыю, а з іншага – выкарыстанне стандартызацыі, масавы выраб гатовых дэталяў і наступную іх зборку на канвеерных лініях. Гэта дазваляла змяншаць колькасць занятых на прадпрыемствах і значна эканоміць на вытворчых выдатках.

У параўнанні з даваенным узроўнем прамысловая вытворчасць павялічылася ў 1929 г. на 70%. Асабліва хуткімі тэмпамі ў 1920-х гг. развіваліся новыя галіны амерыканскай прамысловасці, абсталяваныя па апошняму слову навукі і тэхнікі – авія- і аўтамабілебудаванне, электратэхнічная і хімічная галіны, радыёпрамысловасць. Найлепшай ілюстрацыяй небывалых эканамічных поспехаў можа служыць самая перадавая аўтамабілебудаўнічая галіна. Дзякуючы пераходу на канвеерную зборку вытворчасць аўтамабіляў за лічаныя гады ўзрасла ў разы: у 1913 г. іх было выпушчана 500 тыс., у 1921 г. - 1,6 млн., а ў 1929 г. - 5,5 млн. штук! 83% аўтамабільнай прадукцыі давалі кампаніі г.зв. "вялікай тройкі" – "Форд", "Джэнерал Мотарс" і "Крайслер". Да канца 1920-х гг. у Злучаных Штатах эксплуатаваліся 27 млн. аўтамабіляў, з якіх 23 млн. былі легкавымі (нашмат болей, чым ва ўсіх астатніх краінах разам узятых).

У перыяд з 1922 па 1929 гг. вытворчасць сталі ўзрасла на 70%, а нафты – на 156%. Валавы нацыянальны прадукт за гэты перыяд узрос на 54% і ў 1929 г. нацыянальны даход ЗША складаў амаль 45% ад агульнасусветнай прамысловай вытворчасці. (На долю Германіі ў той час прыпадала 11,6%, Вялікабрытанію – 9,3%, Францыю – 7%, Савецкі Саюз – 6%.)

Важнай рысай эканамічнага развіцця ЗША перыяду стабілізацыі стала значнае павелічэнне канцэнтрацыі вытворчасці. У 1929 г. на долю буйнейшых амерыканскіх вытворчых аб'яднанняў з гадавой прадукцыяй звыш $1 млн. кожнае прыпадала 58% агульнай колькасці занятых рабочых і каля 70% прадукцыі апрацоўваючай галіны ЗША. Узровень цэнтралізацыя капіталаў у Злучаных Штатах саступаў адпаведным заходнееўрапейскім паказчыкам, паколькі на працягу ўсяго ХІХ ст. любыя захады ўраду ў гэтым накірунку традыцыйна выклікалі моцнае супрацьдзеянне. У 1929 г. у буйнейшых амерыканскіх банках з капіталам больш за $5 млн. было засяроджана 43% усіх банкаўскіх унёскаў краіны. У Вялікабрытаніі падобныя банкі акумулявалі 95% унёскаў.

Канцэнтрацыя і цэнтралізацыя прамысловага і банкаўскага капіталу паскаралі працэс зліцця прамысловых і банкаўскіх карпарацыяў. Напрыканцы 1920-х гг. у ЗША налічваліся 23 буйнейшыя прамысловыя, чыгуначныя і фінансавыя карпарацыі з актывамі звыш $1 млрд. кожная. Найбольшай магутнасцю вылучаліся "Юнайтэд Стэйтс Сціл Карпарэйшн" (United States Steel Corporation) Дж.П. Моргана, "Стандард Ойл Кампані" (Standard Oil Company) Дж.Д..Ракфелера і "Джэнерал Мотарс". У 1929 г. кожная з гэтых кампаніяў атрымала звыш $100 млн. прыбыткаў.

Працяглы прамысловы ўздым суправаджаўся небывалым ростам вартасці акцыяў. Менш чым за пяць гадоў, са снежня 1924 г. па верасень 1929 г., акцыі на Нью-йоркскай біржы выраслі ў цане з $27 млрд. да $90 млрд. Напрыканцы 1920-х гг. у ЗША пачынаецца сапраўдная біржавая ліхаманка.

У 1924-1929 гг. паскараецца працэс урбанізацыі ды індустрыялізацыі ЗША. Рост гарадскога насельніцтва нашмат апярэджваў рост сельскага. Асабліва хуткімі тэмпамі урбанізацыя працякала ў важнейшых індустрыяльных раёнах краіны. З кожным годам павялічвалася колькасць буйных гарадскіх агламерацыяў, што ўключалі ў сябе буйныя гарады, абкружаўшыя іх прыгарады і практычна злітыя з імі гарады-сатэліты. Ужо ў 1920 г. колькасць гэткіх агламерацый дасягала 58 і пражывала ў іх больш за 35 млн. чалавек. Але ў 1930 г. іх стала ўжо 97 з амаль 55 млн. чалавек, г.зн. 45% усяго насельніцтва ЗША.

У 1920-х гг. пачынаецца працэс індустрыялізацыі сельскай гаспадаркі ЗША, і яе пераходу з мануфактурнай стадыі ў машынную. Напрыканцы дзесяцігоддзя у Злучаных Штатах выкарыстоўвалася 920 тыс. трактароў і 61 тыс. камбайнаў.

Паступальнае развіццё амерыканскай эканомікі нават у гэты паспяховы перыяд не насіла пастаяннага характару. У 1924 і 1927 гг. яно перарывалася кароткімі спадамі. Захоўваліся і некаторыя іншыя трывожныя сімптомы. Напрыканцы 1920-х гг. запаволілася абнаўленне асноўнага капіталу, асабліва гэта датычылася традыцыйных галін прамысловасці, якія былі больш адчувальнымі да глыбінных рыначных тэндэнцый. Нават на піку эканамічнага росту захоўвалася недагрузка вытворчага апарату і хранічнае беспрацоўе. У перыяд 1924-1929 гг. яно вагалася паміж 1,5 і 2 млн. чалавек.

Яшчэ больш яўнымі былі праблемы сельскай гаспадаркі. Аграрны крызіс, які пачаўся ў 1920 г. не быў да канца пераадолены на працягу ўсіх 1920-х гг. Яго найбольш вострая фаза прыпадала на 1920-1923 гг., але і потым ні сельскагаспадарчыя цэны, ні сельскагаспадарчыя даходы гэтак і не дасягнулі дакрызіснага ўзроўню. У выніку вялікія памеры набыў ад'езд фермераў у гарады. Да канца 1920-х гг. было зафіксавана абсалютнае скарачэнне агульнай колькасці фермерскага насельніцтва і колькасці фермерскіх гаспадарак.

Разам з ростам макраэканамічных паказчыкаў ЗША, рос і дабрабыт яго насельніцтва. У 1929 г. у Злучаных Штатах прадалі больш за 4,5 млн. аўтамабіляў. Новы легкавік можна было набыць прыкладна за $600 млн. (у парытэтных цэнах 2008 г. - $7 тыс.), патрыманы – за $300, а стары – нават менш за $100. З улікам сярэднямесячных заробкаў рабочых на ўзроўні $140-150 і шырокараспаўсюджанай сістэмы продажу ў растэрміноўку аўтамабіль становіцца даступным таксама і для найбольш высокааплатных рабочых і таму ператвараецца ў адзін з галоўных сімвалаў Амерыкі часоў "праспэрыці".

Безумоўна, далёка не ўсе сацыяльныя слаі і групы ў роўнай ступені здолелі адчуць дабратворны ўплыў "эры росквіту". Па некаторых ацэнках і ў 1929 г. больш за палову амерыканцаў працягвалі жыць на даходы, ніжэйшыя за пражытачны ўзровень.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 883; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.