КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Амерыканскі фундаменталізм. Негрыцянскі рух. Разгортванне руху з незалежныя палітычныя дзеянні
Узыходжанне Злучаных Штатаў да сусветнага эканамічнага лідэрства і прэтэнзіі на сусветнае панаванне самым дзіўным чынам спалучаўся з рэнесансам расісцкіх, антысеміцкіх і антыкаталіцкіх настрояў. На пачатку 1920-х гг. у склад ваяўнічай расісцкай арганізацыі Ку-клукс-клан уваходзіла каля 5 млн. чалавек, асабліва з сельскіх раёнаў краіны. Моцным уплывам карысталіся пратэстанцкія фундаменталісцкія рухі. Іх безумоўным поспехам стала прыняцце ў 1919 г. XVIII папраўкі да Канстытуцыі ЗША, якой забараняліся вытворчасць, продаж і транспарціроўка спіртных напояў. У студзені 1920 г. калі папраўка набыла моц, у краіне запанаваў "сухі закон". Імкнучыся да выпраўлення грамадскай маралі і выкаранення гэткага сацыяльнага ліха, як п’янства, фундаменталісты нявольна паспрыялі ператварэнню гандлю алкаголем у важнейшую галіну нелегальнага бізнесу і трывалую матэрыяльную базу ўсёй арганізаванай злачыннасці. А паколькі федэральны ўрад не здолеў забяспечыць рэальнае пільнаванне літары "сухога закону", то, напрыклад, толькі ў адным горадзе Нью-Йорку ў 1925 г. налічвалася ад 30 тыс. да 100 тыс. "спікізі" (англ. – speakeasy) – нелегальных піцейных устаноў ці клубаў, дзе падавалі алкагольныя напоі. Эканамічны крызіс 1920-1921 гг. даў моцны імпульс развіццю дэмакратычнага руху ў ЗША. Актывізаваўся рух афра-амерыканскага насельніцтва супраць цяжкага эканамічнага становішча, расавай дыскрымінацыі і крывавага тэрору расістаў. Пашырыла свой уплыў буйнейшая арганізацыя цемнаскурых амерыканцаў – Нацыянальная асацыяцыя садзейнічання прагрэсу каляровага насельніцтва (НАСПКН; была створана ў 1909 г.). Эканамічны крызіс узмацніў таксама тэндэнцыю да стварэння незалежных палітычных сіл і да незалежных палітычных дзеянняў. Напрыклад, была зроблена спроба стварэння агульнаамерыканскага аб’яднання антыманапалістычных сіл. У лютым 1922 г. была створана Канферэнцыя прагрэсіўнага палітычнага дзеяння (КППД). Праграма арганізацыі прадугледжвала правядзенне рэформ, накіраваных на абмежаванне ўлады манаполій і на дэмакратызацыю палітычнага ладу краіны. Сярод прапанаваных ёй захадаў былі нацыяналізацыя чыгунак, усталяванне грамадскага кантролю над вугальнымі радовішчамі і прадпрыемствамі гідраэнергетыкі, павышэнне падаткаў на буйныя даходы, увядзенне прамых прэзідэнцкіх выбараў, абмежаванне паўнамоцтваў Вярхоўнага суду і г.д. Што датычыцца ідэі стварэння трэцяй партыі – партыі, якая б прадстаўляла інтарэсы "працоўнай Амерыкі" – то большасць арганізацыі лічыла яе бясплённай і заклікала па-ранейшаму падтрымліваць на выбарах кандыдатаў ад дзвюх асноўных партый. Тым не менш, у рамках КППД дзейнічала і левае крыло на чале з Фермерска-рабочай партыяй, якая імкнулася рэальна пахіснуць палітычную манаполію рэспубліканцаў і дэмакратаў. Летам 1923 г. была нават зроблена спроба стварэння Федэратыўнай фермерска-рабочай партыі (ФФРП), аднак да канца года стала відавочнай негатоўнасць яе лідэраў і паслядоўнікаў да самастойнай палітычнай барацьбы. Наступленне стабілізацыі зрабіла ідэі руху за незалежныя палітычныя дзеянні малаактуальнымі.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 570; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |