Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Антыкрызісная палітыка. Рэформы сацыял-дэмакратычных урадаў




Скандынаўскія краіны. Наступленне сусветнага эканамічнага крызісу цяжка ўдарыла па папулярнасці скандынаўскіх буржуазных партыяў. Не дзіва, што парламенцкія выбары 1932-1933 гг. ва ўсіх трох краінах прынеслі поспех сацыял-дэмакратам. Ва ўсіх трох краінах яны, хаця і не заваявалі абсалютную большасць мандатаў, амаль на 40% запоўнілі парламенцкія крэслы, паўсюдна паказаўшы найлепшыя вынікі ў сваёй гісторыі. Дацкія сацыял-дэмакраты ў выніку захавалі атрыманую яшчэ ў 1929 г. ўладу, шведскія ў 1932 г. узначалілі ўрадавую кааліцыю (захоўвалася да 1945 г.) і толькі нарвежскія яшчэ заставаліся ў апазіцыі да 1935 г.

Сацыял-дэмакраты ўжо выступалі ў перадвыбарчую барацьбу з разгорнутай праграмай рэформаў. Асабліва паказальным быў сацыял-рэфармісцкі варыянт антыкрызіснай палітыкі, прапанаваны СДРПШ. Галоўнай мэтай новага шведскага ўраду на чале з Пэрам Альбінам Хансанам (1932-1936, 1936-1946 гг.) было рэфармаванне шведскага грамадства на базе дзяржаўнага ўмяшання ў сацыяльна-эканамічныя адносіны і змяненне палітычнай сістэмы краіны. Адной з асаблівасцяў палітычнай сістэмы Швецыі стала арыентацыя на ўсеагульную згоду (ідэя "Народнага дому"), якая праяўлялася ў тым, што ў парламенцкіх камісіях па выпрацоўцы эканамічнай і сацыяльнай палітыкі мелі магчымасць узяць удзел усе прадстаўленыя ў парламенце партыі.

Праграма выхаду з крызісу прадугледжвала павелічэнне сацыяльных выдаткаў, увядзенне ўсеагульных пенсій, дапамог па беспрацоўю, стварэнне новых працоўных месцаў, нацыяналізацыю і захаванне ў дзяржаўнай уласнасці стратэгічных прадпрыемстваў, а таксама стымуляванне эканомікі пры дапамозе нязначнага дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту. У выніку паспяховага ажыццяўлення праграмы сацыял-дэмакратаў Швецыя ў 1934 г. канчаткова пераадолела эканамічны крызіс

Паспяхова змагаліся з крызісам і яго наступствамі у Даніі. Напрыклад, у 1933 г. былі прынятыя г.зв. "законы Стэйнке" (К. Стэйнке – міністр сацыяльнага забеспячэння). Узрастала роля дзяржавы ў страхаванні, значна пашыралася права грамадзян на бясплатнае медыцынскае і бальнічнае абслугоўванне (у 1939 г. імі карысталася 77% насельніцтва), уводзіліся пенсіі па ўзросту для маламаёмасных (з 60 гадоў) і інваліднасці, да 6 месяцаў павялічваліся дапамогі па беспрацоўю.

Фінляндыя. У палітычным жыцці Фінляндыі з'явіліся новыя тэндэнцыі. Фінскія ўрады сталі больш стабільнымі. Калі з 1919 па 1928 змянілася 13 урадаў і толькі 2 з іх былі ўрадамі большасці, на працягу 1933-1940 гг. адбылося толькі чатыры змены ураду, прычым толькі адзін не прадстаўляў парламенцкую большасць.

Як і ў 1920-х гг. вядучымі партыямі заставаліся СДПФ і АС. У 1937 г. гэтыя партыі здолелі заключыць палітычны саюз і стварыць т.зв. "чырвона-зялёны блок". Аграрыі і сацыял-дэмакраты правялі серыю сацыяльных рэформ (законы аб народных пенсіях і штогадовых адпачынках). Быў працягнуты наступ на скрайне правых. Напрыклад, ледзьве не разагналі ПНД. Зашкодзіла толькі рэзкае пагаршэнне адносінаў з СССР і ўзмацненне вайсковай небяспекі. Гэты знешнепалітычны фактар паслужыў асноўнай прычынай далейшага згуртавання ўсіх палітычных сілаў краіны ад камуністаў да "пээндэшнікаў" і потым паспяховаму процістаянню СССР у "Зімовай вайне".

З сярэдзіны 1930-х эканамічная сітуацыя пачала выпраўляцца. Хутка павышаўся узровень жыцця грамадзян. Незалежная Фінляндыя стала на шлях стварэння "дзяржавы усеагульнага дабрабыту" скандынаўскага тыпу.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 485; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.