КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Асаблівасці стабілізацыі ў краінах Паўночнай Еўропы. Умацаванне пазіцый сацыял-дэмакратыі, рост уплыву левых сіл
Абвяшчэнне незалежнасці Фінляндыі. Фінляндыя ніколі не мела вопыту суверэннага існавання. Да 1809 г. яна ўваходзіла ў склад Шведскага каралеўства, потым, як Вялікае княства Фінляндскае – у склад Расійскай імперыі. Першая расійская рэвалюцыя пашырыла аўтаномію Фінляндыі. Быў створаны першы аднапалатны парламент ў свеце, новы выбарчы закон 1906 г. упершыню ў Еўропе даваў права голасу жанчынам. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі адкрылі Фінляндыі шлях да незалежнасці. 15 лістапада 1917 г. Сойм (Эдускунта) абвясціў сябе носьбітам вярхоўнай улады ў краіне. 4 снежня новы прэм'ер-міністр Эвінд Свінхувуд выступіў з заявай у парламенце. Гэтае выступленне акрэсліла афіцыйную пазіцыю фінскага кіраўніцтва па пытанню лёсу краіны, таму яно больш вядома пад назвай "Дэкларацыя незалежнасці Фінляндыі". 6 снежня 1917 г. гэтая заява была абмеркавана і ўхвалена Соймам. Праз 2 гады гэты дзень быў упершыню адсвяткаваны як Дзень незалежнасці. Напрыканцы снежня 1917 г. у Петраград прыбыла афіцыйная дэлегацыя СДПФ. Незалежнасць Фінляндыі была належным чынам зафіксавана. Напачатку 1918 г. суверэнітэт Фінляндыі прызналі Францыя і Швецыя, потым Германія. Пасля першых дэмакратычных выбараў (1919 г.) тое ж самае зрабілі Вялікабрытанія і ЗША. Тым не менш, напачатку 1918 г. Фінляндыі яшчэ прыйшлося перажыць уласную бальшавіцкую рэвалюцыю і грамадзянскую ("міжусобную") вайну. У чэрвені 1919 г. Эдускунта прыняла рэспубліканскую Форму кіравання (канстытуцыю), а праз месяц яна была зацверджана. Неўзабаве прайшлі прэзідэнцкія выбары. У Расійскай імперыі Фінляндыя была адным з найбольш эканамічна развітых раёнаў. Дасягнутыя ў апошняй трэці XIX - напачатку XX ст. рост уплыву мясцовай буржуазіі і павышэнне дабрабыту насельніцтва сталі аднымі з важнейшых перадумоў поспеху фінскага нацыянальна-вызваленчага руху. Але пасля набыцця суверэнітэту перад маладой незалежнай краінай паўстала задача стварыць уласную нацыянальную эканоміку і зрабіць яе самастойным звяном еўрапейскага і сусветнага рынкаў. Першыя гады дзяржаўнай самастойнасці аказаліся вельмі няпростымі. З аднаго боку, на эканоміцы краіны адбіваўся разрыў сувязяў з былой метраполіяй, цяпер бальшавіцкай Расіяй. З іншага боку, пасляваенны эканамічны крызіс перашкаджаў хуткай пераарыентацыі на заходнія рынкі. Скандынаўскія краіны. Сусветная гаспадарчая кан’юнктура палепшылася ўжо ў 1922 г. Аднак толькі Швецыя здолела выбрацца з пасляваеннага крызісу параўнальна хутка. Яўнае паляпшэнне сітуацыі ў Даніі адбылося толькі ў другой палове 1920-х гг., а ў Нарвегіі застой цягнуўся да самага канца дзесяцігоддзя. З паляпшэннем эканамічнай сітуацыі Швецыя і Данія ператвараюцца ў буйных экспарцёраў капіталу. Галоўнай формай фінансавай экспансіі стала стварэнне філіялаў і даччыных прадпрыемстваў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Буйнейшым экспарцёрам капіталаў са Скандынавіі стаў шведскі запалкавы канцэрн Івара Крэйгера, які паступова прыбраў да рук 60% сусветнай вытворчасці. Нягледзячы на пераадоленне крызісу пачатку 1920-х напрыканцы дзесяцігоддзя на высокім узроўні (большым, чым у даваенны перыяд) трымалася беспрацоўе. Ужо напачатку 1920-х гг. у скандынаўскіх краінах складваецца раўнавага паміж кансерватарамі, лібераламі і сацыял-дэмакратамі. Усе скандынаўскія ўрады 1920-х гг. былі кабінетамі меншасці, а таму было неабходна пастаянна падтрымліваць баланс інтарэсаў, шукаць магчымасці для кампрамісаў з апазіцыйнымі партыямі. У Даніі і Нарвегіі ўрады пераважна фармаваліся вакол лібералаў, а ў Швецыі вакол беспартыйных "спецыялістаў". Унутрыпалітычнае жыццё скандынаўскіх краін было адносна спакойным. Аднак у першай палове 1920-х у Нарвегіі і Швецыі разгортваюцца надзвычай гарачыя дэбаты па пытанні захавання "сухога закону". У Нарвегіі ў 1921, 1923 і 1924 гг. нават здарыліся тры ўрадавыя крызісы. У 1922 г. у Швецыі і ў 1927 г. у Нарвегіі згодна з вынікамі плебісцытаў "сухі закон" быў скасаваны, але ўводзілася дзяржаўная манаполія на алкаголь. Фінляндыя. Наступленне ўнутрыпалітычнай стабілізацыі, хуткае прызнанне суверэнітэту Фінляндыі вядучымі дзяржавамі свету, ажыўленне еўрапейскай эканомікі і, асабліва, высокі попыт на драўніну і цэлюлозная-папяровую прадукцыю стварылі перадумовы для імклівага росту эканомікі краіны на працягу 1922-1928 гг. Найбольшыя поспехі прыйшлі да прамысловасці. Валавы прамысловы прадукт павялічыўся з 9,3 млрд. у 1924 г. і 11 млрд. у 1926 г. да 13,9 млрд. марак у 1928 г. Вядучай галіной заставалася лесаапрацоўка, а яе паказчыкі выраслі да 1928 г. у 6 разоў. Багацейшыя прыродныя рэсурсы краіны і нізкі кошт працоўнай сілы зрабілі яе надзвычай прывабнай для замежнага капіталу. Буйнейшымі капіталаўкладальнікамі у фінскую эканоміку былі Вялікабрытанія і Швецыя, а таксама Германія і ЗША. Да наступлення сусветнага эканамічнага крызісу замежным прадпрымальнікам належала каля 60% акцыянернага капіталу краіны. Напрыканцы 1920-х станаўленне нацыянальнай эканомікі было завершана. Вядучымі партыямі з'яўляліся наступныя: Нацыянальна-прагрэсіўная (НПП, лібералы), Нацыянальна-кааліцыйная (НКП, кансерватары), Аграрны Саюз (АС, аграрыі), Шведская нацыянальная (ШНП, прадстаўляла шведскую нацменшасць, якая складала 10% насельніцтва краіны) і СДПФ. Яны ж заставаліся на палітычным Алімпу на працягу ўсяго міжваеннага перыяду.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 586; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |