КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Узнікненне румынскай дзяржаўнасці. Заканчэнне першай сусветнай вайны для Румыніі
Тэма 20. Румынія ў міжваенны перыяд, 1918-1939 гг.
Румынія з’яўлялася зусім маладой еўрапейскай дзяржавай. Доўгі час ядро румынскай этнічнай тэрыторыі знаходзілася ў поўным падпарадкаванні Асманскай імперыі. Іншыя землі, дзе пражывалі румыны належалі Расійскай і Аўстрыйскай (потым Аўстра-Венгерскай) імперыям. У 1829 г. румынскія землі Турцыі атрымалі аўтаномны статус як "Валахія і Малдова" і з 1862 г. сталі аўтаномным княствам пад асманскім васалітэтам. З 1866 г. княства ўзначаліў прадстаўнік аўтарытэтнай прускай дынастыі Гагенцолернаў. Нарэшце, у 1877 г. з'явілася незалежнае каралеўства Румынія. Маладая і слаба падрыхтаваная да сур'ёзных выпрабаванняў краіна ў 1914-1916 гг. прытрымлівалася ў першай сусветнай вайне нейтралітэту. Але ў жніўні 1916 г., заціснутая паміж ваюючымі дзяржавамі і зацікаўленая ў тэрытарыяльных набытках дзеля ўз'яднанні румынаў у адзінай нацыянальнай дзяржаве, Румынія прыняла бок Антанты. Супрацьстаянне з магутнымі Аўстра-Венгрыяй і Германіяй аказалася дзяржаве не пад сілу. Частка Румыніі нават патрапіла пад варожую акупацыю. Хаця Кастрычніцкая рэвалюцыя і аслабленне расійскай дзяржаўнасці дазволілі румынам заняць Бесарабію з пераважна румынскім (малдаўскім) насельніцтвам, адцягненне значных сілаў на бесарабскія справы на фоне хранічных няўдач ў баявых дзеяннях дазволіла блоку Цэнтральных дзяржаваў запатрабаваць у Румыніі сепаратнага міру. Бухарэсцкі мірны дагавор быў падпісаны у траўні 1918 г. Згодна з ўмовамі мірнага пагаднення пацвярджалася страта Румыніяй важнейшых для знешняй бяспекі карпацкіх перавалаў (адыходзілі Аўстра-Венгрыі) і Паўночнай Дабруджы (перадавалася Балгарыі). Большая частка краіны падлягала акупацыі. Пераможцы здабывалі шырокія эканамічныя магчымасці ў Румыніі, праўда, пры гэтым за ёй прызнаваўся суверэнітэт над Бесарабіяй. Пераўтварэнне Румыніі ў аграрна-сыравінны прыдатак блоку Цэнтральных дзяржаў і, адсюль, жорсткая эканамічная эксплуатацыя яе прыродна-сыравінных (перадусім, нафта) і харчовых рэсурсаў, пагоршыла і без таго цяжкія матэрыяльныя ўмовы румынскага насельніцтва. Вайна, акупацыя, разбурэнні, антысанітарыя і адсутнасць якаснай медыцынскай дапамогі прывялі да таго, што за час першай сусветнай вайны ў Румыніі загінула на фронце, памерла ад эпідэміяў і голаду каля 800 тыс. чалавек або 10% насельніцтва краіны. Вынікі для Румыніі Парыжскай мірнай канферэнцыі. Інтэрвенцыя ў савецкую Венгрыю. Мірныя дагаворы 1919‑1920 гг. і новыя межы Румыніі. Румынія ў Малой Антанце. Рэвалюцыі ў Аўстра-Венгрыі і Германіі хутка дазволілі Румыніі скінуць з сябе кайданы сепаратнага міру і перайсці ў наступ. У лістападзе 1918 г. пры падтрымцы мясцовых румынаў была анексіравана Паўночная Букавіна (мясцовае Народнае веча выказалася за далучэнне да Ўкраінскай Народнай Рэспублікі; насельніцтва Паўднёвай Букавіны падтрымала ўступленне ў склад Румыніі), а ў снежні таго ж году край з пераважна румынскім насельніцтвам – Трансільванію. Нягледзячы на няўдалы для Румыніі ход ваенных дзеянняў і фактычную здраду Антанце праз сепаратны мір, на Парыжскай канферэнцыі вялікія дзяржавы вырашылі ўзмацніць яе за кошт прайграўшых вайну суседзяў. Немалую ролю у гэтым адыграў актыўны ўдзел Румыніі ў разгроме Венгерскай Савецкай Рэспублікі (1919) і перспектыва яе выкарыстання ў барацьбе супраць Савецкай Расіі і бальшавізму. Згодна з Сен-Жэрменскім, Трыянонскім і Нёіскім мірнымі дагаворамі Румынія замацавала за сабой Трансільванію, Букавіну і Дабруджу. Тэрыторыя краіны ў выніку ўзрасла з даваенных 138 тыс. км.2 да 295 тыс. км.2 Насельніцтва павялічылася з 7,9 (1915 г.) да амаль 15 млн. (1919 г.) чалавек і Румынія па гэтаму паказчыку выйшла на 8-е месца ў Еўропе. Паколькі у дзяржаў Антанты захоўваліся спадзяванні на нармалізацыю палітычнай абстаноўкі ў Расіі, яны не спяшаліся з юрыдычным замацаваннем за Румыніяй правоў на Бесарабію. Хаця па Парыжскаму пратаколу ад 28 кастрычніка 1920 г. вялікія дзяржавы прызналі яе румынскі статус, ратыфікацыя гэтага дакументу для Вялікабрытаніі заняла 3 гады, Францыя – 4, Італія – 7. Японія сваёй згоды так і не дала, атаму фармальна гэтае пагадненне так ніколі і не набыло моц. Забеспячэнне тэрытарыяльнай цэласнасці краіны таксама прадугледжвала заключэнне двухбаковых і шматбаковых міжнародных саюзаў. У 1920-1921 гг. Румынія разам з Чэхаславакіяй і Югаславіяй стварыла Малую Антанту – абарончы і антырэвізіянісцкі саюз дзяржаў, кроўна зацікаўленых у захаванні пасляваеннага статус-кво. Галоўнай мэтай гэтага альянсу было стрымліванне венгерскага ірыдэнтызму (рух за уз'яднанне гістарычных зямель Венгрыі), а таксама прадухіленне адраджэнне манархіі Габсбургаў у Аўстрыі ці Венгрыі. Аграрная рэформа 1921 г. Спецыфіка стабілізацыі ў Румыніі. Прычыны павелічэння прамысловага патэнцыялу ў 1920‑я гг. Напрыканцы 1910-х гг. Румынія заставалася аграрнай краінай са значнымі феадальнымі перажыткамі. Каля 80% насельніцтва па-ранейшаму пражывала на вёсцы. Таму адной з важнейшых задач румынскіх урадаў у першыя пасляваенныя гады было правядзенне аграрнай рэформы. Першыя мерапрыемствы, накіраваныя на мадэрнізацыю аграрнага сектару, праводзіліся яшчэ ў 1917 г. У снежні 1918 г. выйшаў закон аб аграрнай рэформе ў "Старым каралеўстве", г.зн. на тэрыторыі даваеннай Румыніі. Апошнія заканадаўчыя акты ў гэтай галіне былі прынятыя ў ліпені 1921 г., калі рэформа была распаўсюджана на Малдову, Дабруджу, Банат і Трансільванію. Быў усталяваны зямельны максімум. Лішкі выкупляліся сялянамі на правах карыстання – свабодны продаж набытай зямлі часова забараняўся. Аграрная рэформа не магла вырашыць усе шматлікія праблемы румынскай вёскі, але яна ўмацавала заможнае сялянства і спрыяла далейшаму развіццю капіталізму. У Румыніі былі выдатныя эканамічныя перспектывы. Краіна валодала вельмі багатымі прыродна-сыравіннымі рэсурсамі, у тым ліку нафтай і вугалем. Ужо мелася нядрэнная нафтаздабываючая і нафтаперапрацоўчая галіна, створаная на базе замежнага, найперш германскага, капіталу яшчэ да першай сусветнай вайны. Нягледзячы на некаторыя адмоўныя наступствы вайны і пасляваеннага палітычнага бязладдзя, за кошт далучаных тэрыторыяў і росту экспарту сыравіны прамысловы патэнцыял Румыніі ў перыяд 1914-1920 гг. узрос на 135%. Працягласць чыгункі за кошт новых зямель павялічылася, напрыклад, з 3,5 да 11 тыс. км. Не дзіўна, што магчымасці Румыніі настолькі вабілі замежны капітал. Ужо ў першыя пасляваенныя гады інвестыцыі ў прамысловую і банкаўскую сферу Румыніі ўзраслі, адпаведна, у 8 і 5 разоў. З 1922 па 1928 гг. Румынія перажывала стабілізацыю. Нядрэнна развівалася металургія і хімічная прамысловасць. Было створана больш за 1000 новых прадпрыемстваў. Да 1924 г. аб'ём прамысловай вытворчасці перавысіў узровень 1924 г. у 1,5 разы. Прамысловаму росту спрыяла ўрадавая палітыка "апірышча на ўласныя сілы". Нацыянал-лібералы, якія адстойвалі інтарэсы буржуазіі "Старога каралеўства" (сямейства Брэціану таксама было шчыльна звязана з бізнесам), імкнуліся да абмежавання і рэгулявання паступлення ў краіну замежнага капіталу, увядзеннем пратэкцыянісцкіх тарыфаў стрымлівалі пранікненне ў Румынію імпартнай сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі. Перыяд стабілізацыі румынскай эканомікі аказаўся непрацяглым. Ужо ў 1928 г. пачаўся спад, які неўзабаве змяніўся крызісам.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 574; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |