КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Кансалідацыя рэакцыйных сіл. Усталяванне харцісцкага рэжыму, яго асаблівасці. Венгрыя ў перыяд стабілізацыі капіталізму
Яшчэ 30 траўня 1919 г. у горадзе Сегедзе на поўдні краіны антыкамуністычна настроеныя палітыкі сфармавалі контррэвалюцыйны ўрад на чале з Д’юлам Караі, стрыечным братам экс-прэзідэнта рэспублікі. Міністрам абароны і камандуючым Нацыянальнай арміі быў прызначаны апошні ваенна-марскі міністр Аўстра-Венгрыі контр-адмірал Міклаш Хорці. Нягледзячы на хуткую адстаўку з міністэрскай пасады (як вынік ціску з боку дзяржаў Антанты), ён здолеў захаваць кантроль над Нацыянальнай арміяй і ператварыўся ў аднаго з найбольш аўтарытэтных лідэраў венгерскай контррэвалюцыі. Пасля падзення ВСР ён становіцца адным з галоўных прэтэндэнтаў на ўладу у краіне. 1 жніўня 1919 г. быў створаны ўрад на чале з фабрыкантам Ёжэфам Фрыдрыхам, які аднавіў буржуазна-дэмакратычны лад у краіне. Аднак становішча новай улады не было ўстойлівым. Так і непрызнаны Антантай, у лістападзе 1919 г. урад зышоў у адстаўку. Справа аднаўлення венгерскай дзяржаўнасці фактычна перайшла пад кантроль М. Хорці. Ён санкцыянаваў аднаўленне парламенцкай сістэмы на базе шматпартыйнасці. У студзені 1920 г. былі праведзены выбары ў Нацыянальны сход, які выказаўся за захаванне манархічнай формы праўлення. 1 сакавіка 1920 г. парламент Венгрыі аднавіў манархію. Паколькі раней дэтранізаваны Карай (Карл) IV Габсбург быў цалкам непрымальным для Антанты кандыдатам, парламент абраў галавой венгерскай дзяржавы – рэгентам – М. Хорці. Не апошнім фактарам, які паўплываў на гэты выбар, была Нацыянальная армія, што кантралявала будынак. Як потым жартавалі, на 24 гады Венгрыя стала манархіяй без манарха, якой кіраваў адмірал без флоту і нават выхаду да мора. Рэгент, захаваўшы пасаду галоўнакамандуючага, атрымаў права склікання і роспуску парламента і права заканадаўчай ініцыятывы. На першых парах М. Хорці яшчэ знаходзіўся ў цені кааліцыйнага ўраду Іштвана Бетлена (1921-1931). Аднак паступова менавіта рэгент замацоўвае свой статус рэальна дамінуючага палітычнага цэнтру ў краіне, без ініцыятывы або згоды якога былі немагчымыя любыя прынцыповыя палітычныя рашэнні. У другой палове 1920-х гг. у сувязі з пачаткам капіталістычнай стабілізацыі ў Венгрыі пачынаецца кансалідацыя аўтарытарнага рэжыму. У 1926 г. было скасавана усеагульнае выбарчае права, адноўлена верхняя палата парламенту, куды прызначаліся, а не абіраліся прадстаўнікі венгерскіх арыстакратычных фамілій, вышэйшыя вайсковыя чыны і палітыкі з атачэння рэгента. У выніку на парламенцкіх выбарах пераканаўчую перамогу атрымала "партыя ўлады" – створаная ў 1922 г. Партыя адзінства. Да пачатку 1930-х гг. кансалідацыя рэжыму М. Хорці была завершана. Яго асноўнымі рысамі былі аўтарытарызм, антыдэмакратызм (пры гэтым рэгент любіў пагаварыць пра "нацыянальную дэмакратыю"), нацыяналізм і антыкамунізм. Першае дзесяцігоддзе праўлення М. Хорці было адзначана спробамі стабілізаваць эканамічную сістэму Венгрыі. Важнейшая роля ў гэтым належала прэм’ер-міністру І. Бетлену. Сітуацыя ў краіне заставалася надзвычай няпростай. Падпісаны 4 чэрвеня 1920 г. Трыянонскі дагавор з Антантай змяншаў тэрыторыю Венгрыі утрая, а насельніцтва ўдвая ў параўнанні з даваенным часам. На карысць Чэхаславакіі перадаваліся Славакія і Закарпацкая Украіна, Румыніі – Трансільванія і Усходні Банат, Каралеўства сербаў харватаў і славенцаў – Заходні Банат, Харватыя і Бачка, Аўстрыі – Бургенланд. На тэрыторыях суседніх дзяржаў засталося каля 3 млн. венграў. У сярэдзіне 1920-х гг. у Венгрыі, як і ў іншых капіталістычных краінах, няхай і з некаторым спазненнем, наступіла пэўная стабілізацыя эканомікі. У 1924 г. Венгрыя была прынятая ў Лігу Нацый і атрымала пры яе дапамозе "заем аздараўлення". Галоўным чынам гэтая вялікія сума (250 млн. залатых крон) была накіравана на ўмацаванне дзяржаўнага бюджэту і выплату дзяржаўных даўгоў.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 546; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |