Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Абвяшчэнне Венгерскай савецкай рэспублікі, яе ўнутраная палітыка. Інтэрвенцыя супраць Савецкай Венгрыі. Прычыны падзення савецкай улады




21 сакавіка 1919 г. Рэвалюцыйны ўрадавы савет абвясціў Венгерскую савецкую рэспубліку (ВСР). Новая ўлада, якая ажыццяўлялася ад імя пралетарыяту прыступіла да ажыццяўлення карэнных сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурных ператварэнняў. Савецкая дзяржава дэкларавала дэмакратычныя свабоды (сходаў, асацыяцый, слова) і увяла ўсеагульнае выбарчае права для грамадзян з 18 гадоў, у тым ліку для жанчын. Натуральна, класавы характар Венгерскай савецкай рэспублікі прадугледжваў істотныя абмежаванні і ў плане свабод, і плане правоў сваіх грамадзян. Напрыклад, грамадзяне, якія эксплуатавалі чужую працу, пазбаўляліся выбарчых правоў. Скасоўваліся тытулы і званні, а таксама звязаныя з імі прывілеі. Паўсюдна ўтвараліся рабочыя, сялянскія і салдацкія саветы. Замест паліцыі і жандармерыі арганізоўвалася Чырвоная ахова (міліцыя). Карэнным чынам пераўладкоўвалася судовая сістэма: на змену "буржуазных" судоў ствараліся пралетарскія вайсковыя трыбуналы. Дэкрэтам ад 25 сакавіка 1919 г. была створана венгерская Чырвоная армія.

Былі нацыяналізаваныя ўсе банкі, буйныя і сярэднія прамысловыя прадпрыемствы, шахты і транспарт. Кіраванне экспрапрыіраванымі прадпрыемствамі пераходзіла ў рукі завадскіх рабочых саветаў. Для каардынацыі кіравання эканомікай быў створаны Савет народнай гаспадаркі. У маёмасць дзяржавы без кампенсацыі былым уласнікам пераходзілі памешчыцкія зямельныя ўладанні. Памешчыцкія маёнткі пераўтвараліся ў кааператыўныя гаспадаркі былых батракоў.

Дзяржава ўвяла 8-гадзінны працоўны дзень, на 25% павысіла заробкі. Стваралася сістэма сацыяльнага забеспячэння, уводзілася дзяржаўнае страхаванне. Пачалася барацьба з непісьменнасцю. Быў прыняты закон аб усеагульнай абавязковай адукацыі да 14-гадовага ўзросту. Сярэдняя і вышэйшая школа станавіліся бясплатнымі. Рабіліся захады для перагляду зместу і характару навучання, што прадказальна стварала вастрэйшыя сутыкненні з клерыкальнымі коламі, асабліва з каталіцкім касцёлам. 2 красавіка 1919 г. была апублікавана часовая Канстытуцыя Венгерскай савецкай рэспублікі, якая юрыдычна замацавала уладу саветаў.

Спачатку кансерватыўная апазіцыя савецкай уладзе ў Венгрыі была дэмаралізаваная і няздольная да актыўных дзеянняў. Дзяржавы Антанты не чакалі гэткага павароту падзей і на першых парах не знаходзілі адэкватнага вырашэння венгерскай праблеме. Напачатку красавіка 1919 г. у Будапешт была нават накіравана яе вайсковая місія, што сведчыла аб прызнанні дэ-факта рэвалюцыйнай улады ў Венгрыі. Аднак паступова, дзякуючы высілкам Францыі, пачынаецца падрыхтоўка да ліквідацыі венгерскай савецкай дзяржавы.

Пасля нядоўгага 25-дзённага перыяду мірнага развіцця рэвалюцыі пры падтрымцы дзяржаў Антанты 16 красавіка пачалася румынская, а яшчэ праз 10 дзён – чэхаславацкая інтэрвенцыя. Пасля першых няўдач напачатку чэрвеня венгерская Чырвоная армія нанесла шэраг паражэнняў чэхаславацкім войскам і ўвайшла ў Паўднёвую Славакію. Пад уплывам гэтых поспехаў 16 чэрвеня 1919 г. у горадзе Прэшаве была абвешчана Славацкая савецкая рэспубліка (ССР). Венгерскія ўлады (і следам за імі савецкая гістарыяграфія) заяўлялі, што гэты палітычны акт з’яўляўся адлюстраваннем пралетарскага уздыму у краі. Але, відавочна, то была хутчэй спроба экспарту рэвалюцыі з мэтай пакінуць Славакію пад венгерскім кантролем. Гэта паказалі далейшыя падзеі. Напрыканцы чэрвеня 1919 г. была зацверджана новая канстытуцыя. Венгрыя атрымала назву Венгерская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка (ВСФСР), а ССР станавілася яе складовай часткай. Аднак нягледзячы на адчайнае супраціўленне Чырвонай арміі, 7 ліпеня спыніла сваё існаванне ССР, а 1 жніўня 1919 г. савецкая ўлада пала і ў самой Венгрыі. Пачаўся "белы" тэрор. Па самым прыблізным падлікам ён унёс жыцці каля 10 тыс. чалавек. Яшчэ каля 70 тыс. прайшлі праз турмы і канцлагеры, каля 100 тыс. былі вымушаны пакінуць Венгрыю. Назіраўся не толькі разгул антыкамуністычнай і антысавецкай істэрыі, але таксама выбух антысеміцкіх настрояў. Значная роля венгерскіх яўрэяў у рабочых партыях, у тым ліку у іх кіруючых органах, дазваляла некаторым дзяржаўным і грамадскім дзеячам ускладаць менавіта на іх віну за рэвалюцыйныя падзеі 1919 г.

Ва ўмовах поўнай палітычнай ізаляцыі (пазіцыя Савецкай Расіі, занятай праблемай уласнага выжывання, не магла аказаць істотнага ўплыву) і варожага атачэння (вакол знаходзіліся дзяржавы, якія прэтэндавалі на землі былой венгерскай кароны), кволасці ўласных узброеных сіл, узрастальных супярэчнасцяў паміж памяркоўнымі правымі сацыял-дэмакратамі, з аднаго боку, і радыкальнымі левымі сацыял-дэмакратамі і камуністамі, з другога, і недастатковай сацыяльнай базы савецкага палітычнага рэжыму паражэнне Венгерскай савецкай рэспублікі было цалкам невыпадковым. Радыкальныя сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і культурныя зрухі перыяду савецкай рэспублікі яшчэ ў большай ступені, чым ліберальна-буржуазны праект Міхая Караі, дысаніравалі з рэальным узроўнем развіцця венгерскага грамадства і яго патрэбамі. Неўзабаве ў Венгрыі будзе ўсталяваны больш адэкватны ёй аўтарытарна-традыцыяналісцкі палітычны рыжым і вось яму гісторыяй адпушчана было амаль чвэрць стагоддзя.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 482; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.