Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Выбары 1920 г. Выхад сацыял-дэмакратаў з урадавай кааліцыі. Аўстрыя ў перыяд стабілізацыі. Расстаноўка палітычных сіл, роля сацыял-дэмакратыі




Асаблівасці эканамічнага развіцця ў першыя пасляваенныя гады. Тэорыя нежыццяздольнасці Аўстрыі, распаўсюджанне лозунгу аншлюсу.

Эканоміка Аўстрыя, якая да 1918 г. была адным з прамысловых раёнаў аграмаднай імперыі (у 1910 г. у Аўстра-Венгрыі пражывала 52 млн. чалавек, а ў 1920 г. толькі 6,4 млн.), востра адчувала разрыў ранейшых гаспадарчых сувязяў і звужэнне ўнутранага рынку. Як вынік на працягу некалькіх гадоў характэрнай для эканомікі краіны была недагрузка магутнасцяў прамысловых прадпрыемстваў. Эканоміка знаходзілася ў стане поўнага хаосу. Імклівая інфляцыя паралізавала вытворчасць. Сяляне з насцярожанасцю ўспрымалі сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перамены ў краіне. Тым больш, што асноўныя палітычныя сілы ігнаравалі інтарэсы вёскі – правядзенне аграрнай рэформа не планавалася. Вена была фактычна адрэзана ад рынку сельгаспрадукцыі. Напачатку 1921 г. у Аўстрыі пачынаецца крызіс ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і фінансах.

Эканамічныя цяжкасці ўзмацнілі пазіцыі прыхільнікаў "тэорыі нежыццяздольнасці" Аўстрыі як малой суверэннай дзяржавы. Акрамя сацыял-дэмакратаў (гл. вышэй) гэтай тэорыі прытрымліваліся пангерманісты – нямецкія нацыяналісты, якія выступалі за канчатковае ўз’яднанне нямецкай нацыі ў складзе адной дзяржавы. Яшчэ 12 лістапада 1918 г. адразу пасля абвяшчэння рэспублікі ("Нямецка-Аўстрыйскай Рэспублікі") Часовы нацыянальны ўрад прыняў рашэнне аб яе далучэнні да Германскай рэспублікі. У Берліне з насцярожанасцю паставіліся да гэтай перспектывы. Перагаворы з Германіяй ў 1918-1919 гг. наконт аншлюсу зайшлі ў тупік. Умовы Версальскага і Сен-Жэрменскага катэгарычна забаранілі аб’яднанне Аўстрыі з Германіяй. Аднак лозунг аншлюсу не страціў сваёй прывабнасці ажно да канца 1930-х гг.

На кастрычніцкіх выбарах 1920 г. ХСП заваявала 82 месцы ў ніжняй палаце парламенту, пангерманская – 22. СДРПА здолела захаваць толькі 66 месцаў. Сацыял-дэмакраты пакінулі ўрадавую кааліцыю і выйшлі ў апазіцыю. Гэтыя выбары пачалі новую эпоху ў аўстрыйскай палітыцы. З 1920 г. і да самай гібелі рэспублікі ў 1938 г. аўстрыйскі канцлеры належалі толькі да Хрысціянска-сацыяльнай партыі. Пачынаючы з 1928 г. па 1938 г. яе прадстаўнікі займалі прэзідэнцкую пасаду.

Пасля выхаду сацыял-дэмакратаў у апазіцыю ва ўрадзе замацоўваецца кааліцыя ХСП і пангерманскай партыі. У 1922 г. эканамічнае становішча Аўстрыі становіцца катастрафічным. Пагроза сацыяльнага выбуху вымусіла ўрад звярнуцца да Лігі Нацый з просьбай пра дапамогу. Пасля непрацяглых кансультацыяў і перагавораў 4 кастрычніка 1922 г. быў падпісаны Жэнеўскі пратакол аб гарантыях займу для Аўстрыі. У адпаведнасці з дакументам Вялікабрытанія, Францыя, Італія і Чэхаславакія прадастаўлялі 650 млн. залатых крон для фінансавага аздараўлення краіны. Акрамя таго Аўстрыя атрымала права на адтэрміноўку рэпарацыйных выплат на 20 гадоў. За гэтыя саступкі прыйшлося змірыцца з частковай стратай эканамічнага суверэнітэту – краіна пераўтваралася ў пратэктарат Антанты. Для кантролю над выкарыстаннем грошай прызначаўся генеральны камісар Лігі Нацый у Аўстрыі.

Нягледзячы на непапулярнасць многіх антыкрызісных захадаў (былі падвышаныя ўскосныя падаткі, звольненыя каля 100 тыс. дзяржаўных служачых, праводзілася жорсткая рацыяналізацыя вытворчасці), да пачатку 1924 г. сітуацыя ў краіне ў цэлым нармалізавалася. Пачынаецца павольны рух да эканамічнай стабілізацыі.

З паляпшэннем эканамічнай сітуацыі ХСП, бясспрэчны лідэр у кааліцыі, бярэ курс на рэалізацыю свайго праекту карэннага пераўладкавання грамадства. На базе праграмных энцыклік папы Пія ХІ (займаў свяцейшы прастол у 1922-1939 гг) былі сфармуляваныя дзве асноўныя ідэі партыі: саслоўна-карпаратыўнае ўладкаванне грамадства і субсідыярнасць. Карпаратывізм разглядаўся як прынцып рэальнага грамадскага ўладкавання, закліканага пераадолець класавыя інтарэсы і паставіць у цэнтр дзяржаўнага жыцця інтарэсы карпарацыяў, саслоўяў. Меркавалася, што ў адрозненне ад феадальных саслоўяў, у Аўстрыі будзе створана сістэма адкрытых саслоўяў, арганізаваных на эканамічнай (галіновай) базе. Прынцып субсідыярнасці меў на ўвазе захаванне індывідуальнай адказнасці чалавека за сваю будучыню пры яго праве на падтрымку грамадства. Асновай для радыкальнага эканамічнага і палітычнага абнаўлення павінна было стаць адраджэнне духоўнага пачатку, удасканаленне чалавека. Гэткім чынам, фарміраванне карпаратывісцкай ідэалогіі стала адной са спробаў знайсці альтэрнатыву класічнаму лібералізму, каб вывесці заходняе грамадства з крызісу.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 468; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.