Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Палітыка ўрадаў К. Рэнэра. Канстытуцыя Аўстрыйскай рэспублікі 1920 г




Новы ўрад, дзе пераважалі сацыял-дэмакраты, шмат зрабіў для развіцця сацыяльнага і рабочага заканадаўства. Былі прынятыя неадкладныя захады па барацьбе з беспрацоўем. Напрыклад, усе прадпрыемствы з колькасцю працаўнікоў звыш 15 чалавек павінны былі павялічыць колькасць працуючых на 20%. Забаранялася скарачаць колькасць персаналу без дазволу спецыяльнай камісіі. Таксама былі зацверджаныя законапраекты аб забароне начной працы жанчын і падлеткаў і аб аплатных адпачынках (у залежнасці ад стажу рабочых яны працягваліся 1-2 тыдні).

Закон аб сацыялізацыі, абвяшчаў неабходнасць канфіскацыі "падыходзячых для гэтага прадпрыемстваў на карысць дзяржавы, зямель і абшчынаў". Урадавая праграма прадугледжвала абагульненне вугалездабываючых прадпрыемстваў, электрастанцыяў, буйных лясных масіваў і г.д.

У знешнепалітычнай сферы ўрад чакала поўнае расчараванне. Вынікам заключэння Сен-Жэрменскага мірнага дагавору стала немагчымасць рэалізацыі аўстрамарксісцкай ідэі нацыянальнай рэвалюцыі. Аншлюс быў забаронены асобным артыкулам пагаднення і Аўстрыя пераўтварылася ў маленькую прыальпійскую дзяржаву з насельніцтвам 6,4 млн. чалавек.

Ратыфікацыя Сэн-Жэрменскага мірнага пагаднення Нацыянальным сходам 17 кастрычніка 1919 г. азначала адначасова і заканчэнне тэрміну паўнамоцтваў ураду К. Рэнэра. Змены ўнутры- і знешнепалітычнай абстаноўкі аслабілі пазіцыі сацыл-дэмакратаў. Нягледзячы на захаванне былой кааліцыі, прадстаўнікі ХСП здолелі пашырыць свой уплыў. Пры гэтым К. Рэнэр зноў здолеў застацца на пасадзе канцлера ("3-ці ўрад Рэнэра"). Новае ўрадавае пагадненне прадугледжвала правядзенне фінансавай, падатковай, ваеннай, школьнай рэформаў,ажыццяўленне сацыялізацыі і прыняцце канстытуцыі краіны.

Але супярэчнасці ў кааліцыі нарасталі. Спыненне дзейнасці саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, "прафесіяналізацыя" арміі з ліквідацыяй атрадаў Чырвонай гвардыі (назва арміі была зменена з "фольксвер” на "вермахт"), скарачэнне сацыяльных праграм вялі да змяншэння ўплыву СДРПА. У рамках школьнай рэформы быў скасаваны абавязковы ўдзел вучняў у рэлігійных абрадах (школьным богаслужэнні, споведзі, рэлігійных працэсіях). Гэта сур’ёзна абвастрыла адносіны сацыял-дэмакратаў с ХСП. Калі ў практычную плоскасць перайшла дзейнасць камісіі па сацыялізацыі, узніклі новыя праблемы. Вельмі сур’ёзнай праблемай заставалася эканамічная сітуацыя. Яе вырашэнне патрабавала карэнных зменаў фінансавай палітыкі, а кааліцыя ніяк не здолела знайсці паразуменне па гэтаму пытанню. Нарастала незадаволенасць палітыкай ураду. Узнікла небяспека непажаданага ўсімі ўдзельнікамі ўрадавай кааліцыі палітычнага экстрэмізму і радыкальнай рэвалюцыі. Лідэры аўстрыйскай сацыял-дэмакратыі лічылі за лепшае не чапляцца за ўладу, а забяспечыць дасягненне стабільнасці, неабходнай для далейшага прагрэсу на шляху сацыялістычнай рэвалюцыі.

11 чэрвеня 1920 г. К. Рэнэр пакінуў пасаду канцлера. Сацыял-дэмакраты засталіся ў кааліцыі, але іх значэнне яшчэ больш падае. Новы, т.зв. "прапарцыйны" ўрад склалі па 6 прадстаўнікоў ХСП і СДРПА, адно месца дасталася пангерманскай партыі. Канцлерам упершыню стаў не сацыял-дэмакрат – Міхаэль Майр (ХСП).

Галоўным вынікам дзейнасці ўраду М. Майра стала дапрацоўка і прыняцце 1 кастрычніка 1920 г. Канстытуцыі. Аўстрыя станавілася федэратыўнай рэспублікай (у тэксце выкарыстоўваецца іншая назва – "Федэральная Дзяржава Аўстрыя"): землям надаваліся шырокія правы самакіравання. Двухпалатны парламент складаўся з Нацыянальнай рады (183 дэпутаты) і Палаты зямель (64 дэпутаты). Федэральны прэзідэнт абіраўся на пасяджэнні палатаў і меў чыста прадстаўнічыя функцыі. Кіраўнік ураду Федэральны канцлер быў адказны перад ніжняй палатай парламента. Канстытуцыя Аўстрыі 1920 г. была падрыхтавана пры ўдзеле аднаго з буйнейшых тэарэтыкаў і філосафаў права Ганса Кельзена і прадугледжвала стварэнне прынцыпова новага для Еўропы інстытуту – Канстытуцыйнага суду.

Канстытуцыя прадугледжвала федэратыўнае ўладкаванне краіны з 8 землямі: Верхняя і Ніжняя Аўстрыя, Зальцбург, Карынція, Шцірыя, Форарльберг, Паўночны Ціроль і Бургенланд. Статус асобнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі з гэткімі ж правамі атрымлівала Вена.

Канстытуцыя замацавала ліквідацыю саслоўных і рэлігійных прывілеяў, увядзенне дэмакратычных правоў і грамадзянскіх свабод, прэрагатывы федэральных органаў улады, шматпартыйнасць. Канстытуцыя Аўстрыі 1920 г. стала адной самых дэмакратычных канстытуцый свайго часу і дзейнічае (з перапынкам) да нашых дзён.

Сен‑Жэрменскі мір і міжнароднае становішча Аўстрыі.

Мірныя дагавор з Аўстрыяй быў падпісаны 10 верасня 1919 г. недалёка ад Парыжу ў Сен-Жэрмен-ан-Ле. Дакумент канстатаваў распад Аўстра-Венгерскай імперыі і стварэнне на яе тэрыторыі новых дзяржаў. Сен-Жэрменскі дагавор спецыяльна абгаворваў забарону парушэння незалежнасці Аўстрыі – аншлюсу. (Дзеля недапушчэння злучэння з Германіяй Аўстрыю прымушалі да суверэнітэту.) Аўстрыі забаранялася мець авіяцыю і ваенна-марскі флот. Колькасць узброеных сі не павінна была перавышаць 30 тыс. чалавек. Аўстрыя абавязвалася выплачваць рэпарацыі.

Наступствы дагавору выклікалі абурэнне этнічных немцаў, якія гучна заяўлялі аб грубым парушэнні прынцыпаў пасляваеннага ўладкавання, прапанаваных В. Вільсанам, і галоўным чынам пунктам, у якім гарантавалася права нацыяў на самавызначэнне. На тэрыторыі Чэхаславакіі, напрыклад, засталося каля 3 млн. немцаў. Аўстрыя здолела захаваць толькі дзве спрэчныя тэрыторыі. Адной з іх стала усходняя частка правінцыі Карынція, заселеная пераважна славенцамі, прэтэнзіі на якую мела Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў. У выніку рэферэндуму (кастрычнік 1920 г.), большасць насельніцтва пажадала застацца ў складзе Аўстрыі. Другім рэгіёнам, які здолелі ўратаваць, стаў Бургенланд (“Заходняя Венгрыя”). Гэтая правінцыя здавён належала Венгерскаму каралеўству, але большасць яе жыхароў складалі немцы.

Заключэнне мірнага пагаднення дазволіла ў хуткім часе прарваць міжнародную ізаляцыю краіны. У снежні 1920 г. Аўстрыя была прынята ў Лігу Нацый. У жніўні 1921 г. быў падпісаны мірны дагавор, а потым усталяваныя дыпламатычныя адносіны з ЗША.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 512; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.