Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэма 18. Аўстрыя ў 1918-1938 гг




Умацаванне супрацоўніцтва Партугаліі з Германіяй і Італіяй, удзел у інтэрвенцыі ў Іспаніі. Іберыйскі пакт 1939 г.

Пасля пачатку Грамадзянскай вайны ў Іспаніі ўрад А. Салазара аб’яднаўся з мяцежнікамі Ф. Франка супраць Іспанскай рэспублікі. Ужо 24 кастрычніка 1936 г. Партугалія разарвала дыпламатычныя адносіны з урадам Народнага фронту. Яна становіцца адным з асноўных маршрутаў, па якім забяспечваліся пастаўкі франкістам з Германіі і Італіі. Калі Вялікабрытанія адмовіла Партугаліі ў пастаўках узбраенняў, у лістападзе 1936 г. германскія нацысты прапанавалі Салазару ваеннае супрацоўніцтва. Берлін, такім чынам, выкарыстаў сітуацыю, каб зменшыць брытанскі ўплыў. І, наадварот, Трэці Рэйх аказваў моцнае ўздзеянне на партугальскую інтэлігенцыю, універсітэты, маладзёжны рух і прэсу. Афіцэры салазараўскай палітычнай паліцыі займаліся на курсах СД і Гестапа, а ў кабінеце міністраў з’явілася моцная прагерманская фракцыя. Тым не менш, у адрозненне ад франкісцкай Іспаніі, салазараўская Партугалія так ніколі і не заключыла якіх-небудзь фармальных пагадненняў з нацысцкай Германіяй.

У траўні 1938 г. Партугалія прызнала франкісцкі рэжым. Супраць рэспубліканцаў ваявала амаль 20 тыс. партугальскіх добраахвотнікаў і 6 тыс. з іх загінула (столькі ж, колькі пры ўдзеле ў Першай сусветнай вайне). 17 сакавіка 1939 г. Партугалія заключыла з Іспаніяй Пакт аб сяброўстве і ненападзенні, т.зв. Іберыйскі пакт. Бакі абавязваліся ўзаемна паважаць тэрытарыяльную цэласнасць, не здзяйсняць варожых дзеянняў адзін супраць аднаго, не падтрымліваць трэція краіны ў агрэсіі супраць адзін аднаго.

Пры гэткіх актыўных кантактах з антыдэмакратычнымі рэжымамі у траўні 1939 г. Партугалія падпісала пратакол аб працягу саюзнага дагавора з Вялікабрытаніяй. Яна не дазволіла сябе ўцягнуць у Другую сусветную вайну і 12 чэрвеня 1941 г. абвясціла аб сваім нейтралітэце. Гэта прадвызначыла неверагодную жывучасць рэжыму, які нават здолеў перажыць свайго архітэктара, А. Салазара, і праіснаваў ажно да 1974 г.

 

Распад Аўстра‑Венгерскай імперыі. Лістападаўская рэвалюцыя 1918 г. Абвяшчэнне рэспублікі.

Вайна для Аўстра-Венгрыі складвалася няўдала і, яна не аднойчы дзяржава аказвалася на мяжы ваенна-палітычнага краху. У 1918 г. у краіну надышоў агульны крызіс. Цэлы комплекс сацыяльна-эканамічных, палітычных і нацыянальных праблемаў паставілі пад пытанне само захаванне дзяржавы. У студзені 1918 г. ў прамысловых цэнтрах краіны адбылася ўсеагульная забастоўка. Да ўраду было высунута патрабаванне неадкладна заключыць перамір'е. Паўсюдна сталі стварацца саветы рабочых. Напачатку лютага пачалося паўстанне матросаў аўстра-венгерскага ваенна-марскога флоту ў бухце Котар. Хаця ўлады здолелі аднавіць парадак, летам-восенню сітуацыя стала цалкам выходзіць з-пад кантролю. У польскіх, венгерскіх, чэшскіх, паўднёва-славянскіх землях імперыі распачаліся бурлівыя дзяржаваўтваральныя працэсы і ў другой палове кастрычніка – напачатку лістападу 1918 г. дуалістычная Аўстра-Венгерская манархія развалілася.

Напачатку кастрычніка 1918 г. вядучыя аўстрыйскія партыі – Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Аўстрыі (СДРПА), Хрысціянска-сацыяльная партыя (ХСП) і П ангерманская партыя – заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў мэтах аб’яднання нямецкіх зямель імперыі ў адзіную дэмакратычную дзяржаву. Станаўленне новай дзяржаўнай улады пачалося 21 кастрычніка 1918 г., калі 210 дэпутатаў рэйхстрату (імперскага прадстаўнічага органу) абвясцілі сябе "Часовым Нацыянальным сходам" і заявілі аб стварэнні незалежнай Нямецка-Аўстрыйскай дзяржавы. 30 кастрычніка з членаў сходу быў абраны орган выканаўчай улады – Дзяржаўная рада. Упаўнаважаныя Дзяржаўнай рады – дзяржаўныя сакратары – сфарміравалі ўласна ўрад, на чале якога стаў адзін з лідэраў аўстрыйскай сацыял-дэмакратыі Карл Рэнэр ("1-шы ўрад Рэнэра"). 3 лістапада было падпісана перамір’е з Антантай на віле Джусці. 12 лістапада 1918 г. Часовы нацыянальны сход абвясціў утварэнне Аўстрыйскай рэспублікі. Рэйхсрат распускаўся да выбараў Устаноўчага сходу, а рэгіянальныя прадстаўнічыя органы – ландтагі – пашыраліся за кошт прадстаўнікоў арганізацыяў рабочых.

Гэткім чынам буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя забяспечыла спыненне вайны, ліквідацыю манархіі і пачатак дэмакратызацыі сістэмы дзяржаўнай улады. Пры гэтым арганізаваная, узгодненая дзейнасць асноўных палітычных сілаў Аўстрыі дазволіла забяспечыць поўную пераемнасць улады пры карэнных зменах дзяржаўнага ладу – новыя рэвалюцыйныя органы дзяржаўнай улады ствараліся на базе "старарэжымных".

Урад К. Рэнэра, які дзейнічаў на працягу трох месяцаў, канчаткова ліквідаваў імперскія дзяржаўныя інстытуты. 27 лістападу быў прыняты новы, больш дэмакратычны выбарчы закон (напрыклад, упершыню права голасу было прадастаўлена жанчынам), а ў снежні 1918 г. – закон аб выбарах у Канстытуцыйны нацыянальны сход.

Былі прынятыя законы ў галіне сацыяльнага і рабочага заканадаўства: уведзена дапамога па беспрацоўю, страхаванне па хваробе, адноўлены скасаваны пад час вайны нядзельны штотыднёвы адпачынак, абмежавана выкарыстанне дзіцячай працы ў прамысловасці. На прадпрыемствах быў ўведзены 8-гадзінны працоўны дзень (наладзіць належны кантроль і распаўсюдзіць яго дзеянне на дробныя прадпрыемствы і майстэрні не атрымалася). Вялікае значэнне для стварэння суверэннай аўстрыйскай дзяржаўнасці мела арганізацыя новых узброеных сілаў: з 5 лістапада 1918 г. пачаў дзейнічаць аўстрыйскі фольксвер (ням. Volkswehr – “народная армія”). Яго кіруючы склад фарміраваўся за кошт былых кайзераўскіх афіцэраў.

Выбары ў Канстытуцыйны нацыянальны сход (Устаноўчы сход) прынеслі наступныя вынікі: СДРПА набрала 40,76% і атрымала 72 месцы ў парламенце, ХСП – 35,94 % і 69 месцаў. Такі зыход не даваў магчымасці сфармаваць урад большасці ніводнай з партыяў. Складанае ўнутранае становішча і вонкавыя абставіны (краіны Антанты пагражалі ў выпадку сур’ёзнага сацыяльнага выбуху акупіраваць краіну) рабілі непазбежным стварэнне кааліцыі галоўных палітычных партыяў. 15 сакавіка 1919 г. кааліцыйны ўрад быў сфарміраваны з удзелам прадстаўнікоў СДРПА і ХСП, а таксама некалькіх беспартыйных спецыялістаў. На яго чале застаўся К. Рэнэр ("2-гі ўрад Рэнэра"). Тэрмін паўнамоцтваў ураду абмяжоўваўся часам падпісання мірнага дагавору з Аўстрыяй.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 524; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.