КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Ход Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Кансалідацыя ўлады мяцежнікамі
Дапамога Германіі і Італіі дазволіла мяцежнікам пазбегнуць разгрому і стварыць умовы для пераходу ў наступленне. У сярэдзіне жніўня 1936 г. паўночная (генерал Мола) і паўднёвая (генерал Франка) групоўкі злучыліся ў раёне г. Бадахоса і пачалі наступленне на Мадрыд. Вайсковыя і дыпламатычныя поспехі мяцежнікаў дазволілі ім абвясціць на занятай тэрыторыі сваю ўладу на чале з Ф. Франка, галавой дзяржавы, ураду і генералісімусам. У створаны ім урад увайшлі фалангісты (члены "Іспанскай фалангі"), правыя манархісты і вярхушка іспанскага генералітэту. У красавіку 1937 г. з мэтай умацавання адзінства права-кансерватыўных сіл была створана адзіная партыя пад назвай "Іспанская традыцыйнай фаланга і Хунта нацыянальна-сіндыкалісцкага наступлення" (ФЭТ-ХОНС). Ф. Франка ўзначаліў яе і быў абвешчаны "каўдыльё" (правадыром) іспанскага фашызму. Усё партыі і прафсаюзы, што падтрымлівалі Народны фронт, абвяшчаліся па-за законам, а ўсе ўдзельнікі антыфашысцкай барацьбы – ворагамі дзяржавы. Неўзабаве франскісцкая ўлада была афіцыйна прызнана Германіяй, Італіяй і Ватыканам. Тым часам асноўныя падзеі грамадзянскай вайны разгортваліся ў бітве за Мадрыд (ліпень 1936 – травень 1937). Напачатку лістападу 1936 г. войскі мяцежнікаў ужо стаялі ля ўскраін сталіцы. Ва ўрадзе Народнага фронту адбыліся перастаноўкі і новым прэм’ер-міністрам стаў лідэр ІСРП Ф. Ларга Кабальера. Вялікае значэнне для адпору франкістам пад Мадрыдам мела дапамога рэспубліканскаму рэжыму з боку СССР. Калі кіраўніцтва апошняга пераканалася, што "Пагадненне аб неўмяшанні" груба ігнаруецца саюзнікамі путчыстаў, з кастрычніку 1936 г. пачаліся пастаўкі ў Іспанію савецкай вайсковай тэхнікі. Таксама СССР аказваў падтрымку рэспубліканскаму ўраду вайсковымі спецыялістамі, тэхнічным персаналам і добраахвотнікамі (разам каля 3 тыс. чалавек). Менавіта ў Мадрыдскай бітве прайшло баявое хрышчэнне "інтэрнацыянальных брыгад" (“інтэрбрыгад”): добраахвотнікі-антыфашысты з 54 краін (Францыі, Германіі, Італіі, Польшчы, ЗША, Аргенціна і інш.), колькасць якіх перавышала 35 тыс. змагаліся супраць фашызму поплеч з іспанцамі. Лёс вайсковага супрацьстаяння пад Мадрыдам у сакавіку 1937 г. быў вырашаны перамогай рэспубліканскай арміі над 50-тысячным італьянскім корпусам пад Гвадалахарай. На другім этапе Грамадзянскай вайны ў Іспаніі (вясна 1937 – верасень 1938) мяцежнікі адмовіліся ад планаў неадкладнага захопу сталіцы і перанеслі сваю наступальную энергію на паўночныя правінцыі – важнейшы прамысловы рэгіён краіны. Да восені яны здолелі авалодаць Астурыяй і Басконіяй. Аднак у снежні рэспубліканцы захапілі стратэгічна важны пункт – горад Тэруэль. Баявыя дзеянні ішлі з пераменным поспехам пакуль вясной 1937 г. франкісты не здзейснілі прарыў да Міжземнага мора, адрэзаўшы ад рэспублікі Каталонію. Становішча рэспубліканцаў сур’ёзна пагоршылася. Урад Хуана Негрына ажыццявіў апошнюю спробу наступлення ў чэрвені – лістападзе 1938 г. падчас бітвы на рацэ Эбра (на поўначы Іспаніі). Але пералом у ходзе вайны ўжо наступіў. Палітыка "замірэння агрэсара", якую абралі Вялікабрытанія і Францыя на Мюнхенскай канферэнцыі (29-30 верасня 1938 г.), канчаткова зруйнавала спадзяванні рэспублікі на падтрымку вялікіх дэмакратычных дзяржаў, а самастойна даць рады франкістам і іх магутным агрэсіўным саюзнікам яны былі няздольныя. На заключным этапе вайны (кастрычнік 1938 – сакавік 1939) вакол Барселоны і Мадрыда сціскалася кола абкружэння. Тым часам брытанскае і французскае кіраўніцтва аказвалі ціск на рэспубліканскі ўрад, каб той прызнаў сваё паражэнне і спыніў бессэнсоўнае супраціўленне. Напрыканцы студзеня 1939 г. франкістамі была захоплена Барселона, а ў лютым Вялікабрытанія і Францыя афіцыйна прызналі ўрад Франка. Адчайнае становішча ўзмацняла рознагалоссі ў рэспубліканскім лагеры – частка дзеячаў Народнага фронту заклікала Х. Негрына пайсці на заключэнне ганаровага міру з Ф. Франка. Напачатку сакавіка 1939 г. на рэспубліканскім флоце і ў сталіцы ўспыхнулі мяцяжы і Народны фронт канчаткова распаўся. 28 сакавіка 1939 г. паў Мадрыд, а 1 красавіка франкісты авалодалі ўсёй краінай.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 558; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |