Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Стварэнне Народнага фронту ў Іспаніі і прыход яго да ўлады




Паражэнне кастрычніцкага паўстання 1934 г. паслужыла добрым урокам праціўнікам фашызацыі краіны. На працягу 1935 г. вяліся перамовы наконт стварэння антыфашысцкага Народнага фронту. Летам 1935 г. былі створаны яго першыя камітэты. Згуртаванню антыфашысцкіх сіл Іспаніі садзейнічалі перамены ў міжнародных рабочых арганізацыях (напрыклад, рашэнні VII кангрэсу Камінтэрну) і непрыхаваныя прэтэнзіі СЭДА на ўсю паўнату ўлады ў краіне.

Абвастрэнне палітычнай барацьбы прывяло да датэрміновага роспуску картэсаў і прызначэння на 16 лютага 1936 г. новых парламенцкіх выбараў. У студзені 1936 г. прадстаўнікі ІСРП, УСП, КПІ, Левай рэспубліканскай партыі (ЛРП), Рэспубліканскага саюза, Каталонскай нацыянальнай партыі і некаторых іншых арганізацый падпісалі пакт аб стварэнні Народнага фронту.

15 студзеня была апублікавана праграма Народнага фронту. Яе асноўнымі патрабаваннямі былі: амністыя для ўсіх 30 тыс. палітвязняў; аднаўленне дэмакратычных свабодаў; аднаўленне аграрнай рэформы; вяртанне аўтаномнага статуса Каталоніі і наданне аўтаноміі Басконіі і Галісіі; зніжэнне падаткаў і павышэнне заробкаў рабочым; пашырэнне сацыяльнага заканадаўства; дэмакратычная рэформа адукацыйнай сістэмы.

Парламенцкія выбары прынеслі ўпэўненую перамогу Народнаму фронту, які здолеў заваяваць 286 мандатаў з 470. Правыя сілы здолелі правесці ў картэсы толькі 132 дэпутаты, што азначала зрыў спробаў усталяваць фашысцкі рэжым легальным парламенцкім шляхам, як гэта зрабіў у Германіі А. Гітлер.

Першы ўрад Народнага фронту ўзначаліў лідэр ЛРП Мануэль Асанья. Падобна да палітыкі сваіх правых папярэднікаў у “чорнае двухгоддзе” новае кіраўніцтва скасавала практычна ўсё заканадаўства папярэдняга этапу рэвалюцыі. У выкананне палажэнняў сваёй праграмы ўрад Народнага фронту правёў амністыю палітвязняў, павышэнне заробкаў рабочым, было адноўлена правядзенне аграрнай рэформы (у 1936 г. менш як за паўгады сяляне атрымалі ў 5,5 разоў больш зямлі, чым за першыя два гады рэспублікі).

Трыумфальнае выступленне на выбарах партый Народнага фронту, актыўная пераўтваральная дзейнасць ураду М. Асаньі на карысць самых шырокіх, асабліва пралетарскіх, слаёў іспанскага грамадства спараджалі вялікія спадзяванні і сацыяльна-палітычную актыўнасць грамадзян. Не заўжды рэвалюцыйная эйфарыя была здольная заставацца ў рамках законнасці і простай цывілізаванасці. Працяг антыклерыкальнага курсу, напрыклад, вёў да росту напружанасці вакол касцёлу. Напрыклад, у Мадрыдзе распаўсюджваліся чуткі пра манашак, якія раздаюць дзецям атручаныя цукеркі. У адказ запанікаваўшыя мадрыдцы сталі збіваць і нават забіваць служак культу.

Мяцеж генерала Франка. Інтэрвенцыя фашысцкіх дзяржаў у Іспаніі. Палітыка "неўмяшання" заходніх краін. Рух салідарнасці з Іспанскай рэспублікай.

З ведама і пры падтрымцы Б. Мусаліні і А. Гітлера, зацікаўленых у прыходзе да ўлады ў Іспаніі ідэалагічна блізкіх сілаў, і фінансавых колаў Вялікабрытаніі і ЗША, занепакоеных магчымасцю радыкальных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў пад кіраўніцтвам Народнага фронту і пастаяннай палітычнай нестабільнасцю, кансерватыўная апазіцыя пачала падрыхтоўку да ваеннага перавароту. Мяцеж супраць рэспублікі і Народнага фронту пачаўся 17 ліпеня 1936 г. з выступлення ў Марока іспанскіх войск пад кіраўніцтвам генерала Ф. Франка. (Пасля гібелі ў авіякатастрофах галоўных прэтэндэнтаў на вярхоўнае лідэрства ў мяцяжы генералаў Хасэ Санхурха і Эміліа Молы менавіта ён становіцца бясспрэчным правадыром антырэспубліканскіх сіл.)

На наступны дзень антыўрадавыя выступленні перакінуліся на асноўную частку Іспаніі. У гэтай сітуацыі урад Народнага фронту выйшаў у адстаўку. Новым прэм’ер-міністрам краіны стаў левы рэспубліканец Хасэ Хіраль. Рашучыя захады ўладаў і супраціўленне рабочых атрадаў дазволілі нанесці паражэнне мяцежнікам у сталіцы і ў шэрагу важнейшых рэгіёнаў і гарадоў Іспаніі. За тыдзень мяцежнікі здолелі замацавацца толькі ў трох паўднёвых аграрных абласцях і на паўночным-захадзе краіны. У руках рэспубліканскага ўраду заставаліся 2/3 усёй тэрыторыі, 70% прамысловасці, урадлівыя сельскагаспадарчыя раёны Валенсіі і Мурсіі, галоўныя міжземнаморскія парты, залаты запас, практычна ўвесь гандлёвы і ваенна-марскі флот, большая частка транспарту.

Нямала іспанцаў адкрыта спачувала мяцежнікам. Для іх змаганне з рэспубліканскім Народным фронтам было "Крыжовым паходам" супраць бязбожжа, анархізму і марксісцкага хаосу. Найбольшую падтрымку яны атрымалі ў сельскіх раёнах, гэткіх правінцыях, як Навара і Галісія, гэткіх гарадах, як Бургас і Саламанка.

На баку мяцежнікаў ("франкістаў") выступіла большая частка сухапутных сіл і афіцэрскі корпус, замежны легіён і каланіяльныя злучэнні ў іспанскай частцы Марока. Вялікае значэнне для антырэспубліканскіх сіл мела адкрытая дапамога з боку А. Гітлера і Б. Мусаліні. 27 ліпеня 1936 г. транспартная авіяцыя Італіі і Германіі ажыццявіла паветраны мост з Тэтуана (Іспанскае Марока) ў Севілью і Херэс пераправіўшы ў Іспанію дадатковыя вайсковыя кантынгенты мяцежнікаў. У жніўні 1936 г. германа-італьянская авіяцыя захапіла пануючае становішча ў іспанскім небе. Дапамогу франкістам аказваў і ваенна-марскі флот Германіі. Усяго за 1936-1939 гг. у Іспаніі ваявала 50 тыс. нямецкіх, 150 тыс. італьянскіх, 20 тыс. партугальскіх і яшчэ каля 100 тыс. мараканскіх салдат.

Нягледзячы на адкрытае ўмяшанне агрэсіўных дзяржаў ва ўнутраныя справы суверэннай краіны, міжнародная супольнасць заняла скрайне асцярожную пазіцыю. Напрыклад, Вялікабрытанія і Францыя дзеля "захавання міру ў Еўропе" абвясціла палітыку неўмяшання ў іспанскія справы. Ініцыяванае французскім прэм’ер-міністрам Л. Блюмам " Пагадненне аб неўмяшанні", якое забараняла ўвоз і транзіт зброі і вайсковых матэрыялаў у Іспанію, было падпісана ў жніўні 1936 г. амаль трыма дзесяткамі краін. Аднак нацысцкая Германія, нягледзячы на фармальнае падпісанне пагаднення цынічна парушала ўсе яго палажэнні, чым рабіла дакумент нічога не вартай паперкай.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 559; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.151 сек.