Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Грамадзянская вайна ў Іспаніі




Знешняя і каланіяльная палітыка Іспаніі.

Паражэнне ў вайне супраць Злучаных Штатаў (1898), страта Кубы і Філіпінаў азначалі канчатковы крах іспанскай каланіяльнай імперыі. Міжнароднапалітычная вага Іспаніі рэзка ўпала, краіна ператваралася ў другарадную дзяржаву. Спробай адрадзіць страчаны высокі статус была сумесная з Францыяй барацьба за Марока. Згодна з франка-іспанскім пагадненнем 1912 г. Іспанія атрымала правы на частку мараканскай тэрыторыі, багатай карыснымі выкапнямі. Пачатак першай сусветнай вайны спрасціла сітуацыю ў Марока, бо адпала пастаянная неабходнасць ва ўзгадненні сваіх дзеянняў з французамі, у якіх з'явіліся больш важныя справы. Афрыканская палітыка Мадрыда стала больш рашучай і актыўнай. Аднак з нарастаннем нацыянальна-вызваленчай барацьбы мараканскага народу і ўтварэннем у Паўночным Марока т.зв. Рыфскай рэспублікі іспанскае каланіяльнае ўладаранне было пастаўлена пад пытанне. У ліпені 1921 г. іспанцы пацярпелі цяжкае паражэнне пры Анвале: загінула каля 12 тыс. салдат і амаль 30 тыс. адзінак агнястрэльнай зброі трапіла ў рукі паўстанцаў. Франка-іспанскія войскі здолелі скарыць мараканскі народ толькі праз 5 гадоў, у ліпні 1926 г. Натуральна, супольная каланіяльная палітыка ў Марока ператварала Францыю ў найбольш блізкага саюзніка Іспаніі. Пры гэтым з фашысцкім рэжымам ў Італіі адносіны не перасягнулі ўзроўню ўзаемнай сімпатыі дыктатараў.

 

 

Тэма16. Буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1931‑1939 гг. і

Эканамічны крызіс 1929‑1933 гг. у Іспаніі. Пачатак буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1931‑1939 гг., яе этапы.

Эканамічныя і сацыяльныя праблемы, што абрынуліся на Іспанію, выклікалі крызіс ваенна-манархічнага рэжыму. У студзені 1930 г. М. Прыма дэ Рывера сышоў у адстаўку і пакінуў Іспанію. Новым прэм’ер-міністрам краіны быў прызначаны яшчэ адзін генерал – Д. Берэнгер. Аднак распачатая асцярожная лібералізацыя рэжыму не здолела задаволіць шырокія слаі грамадства краіны, а толькі ўзбудзіла спадзяванні апазіцыі і народа на буйнамаштабныя пераўтварэнні і радыкалізавала іспанскую палітыку. Узмацняюцца антыманархічныя настроі, патрабавалі свайго вырашэння аграрнае і нацыянальнае пытанні, не сціхаў забастовачны рух.

На фоне кволасці і бездапаможнасці ўладаў адбываецца згуртаванне рэспубліканскай апазіцыі. У жніўні 1930 г. лідэры практычна ўсіх рэспубліканскіх буржуазных партый і сацыялісты (члены ІСРП афіцыйна не прадстаўлялі партыю) заключылі ў Сан-Себасцьяне пагадненне аб змаганні за рэспубліку – Сан-Себасцьянскі пакт. На 15 снежня быў запланаваны дзяржаўны пераварот, але ўжо 12 снежня пры датэрміновай спробе яго ажыццяўлення ён быў хутка задушаны.

Нарастанне сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага крызісу карэнным чынам падрывалі аўтарытэт і эфектыўнасць уладаў. Гэта красамоўна засведчылі вынікі муніцыпальных выбараў 12 красавіку 1931 г. – рэспубліканскі блок партый атрымаў бліскучую перамогу. Як толькі былі абнародаваны весткі аб зыходзе галасавання, новыя мясцовыя ўлады сталі явачным парадкам сталі абвяшчаць рэспубліку.

Уладу ў краіне ў свае рукі ўзяў Часовы кааліцыйны ўрад партый-удзельніц Сан-Себасцьянскага пакту. Заступіцца за манархію аказалася няма каму – кароль Альфонса ХІІІ дэ Бурбон ад’язджае ў Францыю. 14 красавіка 1931 г. была афіцыйна абвешчана Іспанская рэспубліка.

Гэтак пачалася Іспанская рэвалюцыя 1931-1939 гг. У гістарыяграфіі прынятае наступная яе перыядызацыя:

1-шы этап – кааліцыйныя ўрады буржуазных рэспубліканцаў і сацыялістаў (красавік 1931 г. – лістапад 1933 г.)

2-гі этап – ўрады правых рэспубліканцаў пры падтрымцы прафашысцкіх сіл, "чорнае двухгоддзе" (лістапад 1933 г. – люты 1936 г.)

3-ці этап – ўрады Народнага фронту і Грамадзянская вайна (люты 1936 г. – сакавік 1939 г.)




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 864; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.