КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Прычыны паражэння рэспубліканцаў у Іспаніі. Усталяванне дыктатуры Ф. Франка. Сутнасць франкізму
Галоўнымі прычынамі паражэння буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі і рэспубліканскага Народнага фронту ў Іспаніі сталі германа-італьянская ўзброеная інтэрвенцыя, палітыка неўмяшання і "замірэння агрэсара" Вялікабрытаніі і Францыі, непераадольныя рознагалоссі ў рэспубліканскім лагеры і, неабходна прызнаць, непадрыхтаванасць значнай часткі іспанцаў да радыкальнай мадэрнізацыі сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сістэмы, секулярызацыі грамадства, прапанаваных Народным фронтам. Грамадзянская вайна (у тым ліку "белы" і "чырвоны" тэрор) забрала жыцці амаль 1 млн. іспанцаў, яшчэ паўмільёны чалавек былі вымушаны пакінуць Радзіму. Пасляваенныя рэпрэсіі франкістаў каштавалі яшчэ 200 тыс. жыццяў, амаль 2 млн. іспанцаў прайшлі праз турмы і канцлагеры. Жахлівыя чалавечыя ахвяры і разбурэнні, выкліканыя Грамадзянскай вайной, не пакідалі Ф. Франка выбару. Калі пачалася Другая сусветная вайна, нягледзячы на настойлівыя ўгаворы А. Гітлера, 4 верасня 1939 г. дыктатар падпісаў дэкрэт аб нейтралітэце Іспаніі.
Тэма 17. Партугалія ў міжваенны перыяд, 1918-1939 гг.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Партугаліі пасля першай сусветнай вайны. Цяжкасці стабілізацыі, пагаршэнне фінансавага становішча краіны ў 1925‑1926 гг. Эканамічнае становішча пасля ўсталявання дыктатуры. Уплыў сусветнага эканамічнага крызісу 1929‑1933 гг. на Партугалію. Партугалія, маленькая еўрапейская краіна, фармальна працягвала заставацца вялікай каланіяльнай імперыяй. Плошча яе калоніяў, у тым ліку такія вялікія, як Ангола і Мазамбік, ажно ў 23 разы перавышала плошчу метраполіі. Насельніцтва Партугаліі – 5,5 млн. чалавек пражывала пераважна на вёсцы (у 1930 г. – яшчэ 80%). Працэс урбанізацыі ішоў надзвычай запаволена. Доля гарадскога насельніцтва за перыяд з 1911 г. па 1930 г. узрасла вельмі нязначна – толькі на 3,5%. Вялікіх гарадоў, за выключэннем Лісабону (там пражывала 8% насельніцтва краіны) і Порта, не было. Асаблівасці эканамічнага і, перадусім, палітычнага ладу краіны абумовілі тое, што на працягу 1930-1950-х гг. рост гарадскога насельніцтва фактычна спыніўся. Ужо ў 1960 г. на вёсцы ўсё яшчэ пражывала каля 77% насельніцтва краіны. Характар размяшчэння вытворчых сілаў у краіне вельмі добра адлюстроўваў спецыфіку яе эканамічнага развіцця. Гэта была перыферыя Еўропы ў поўным сэнсе гэтага слова. Нягледзячы на Буржуазную рэвалюцыю 1910 г. аграрная рэформа так і не была праведзена. Выключную ролю ў сельскай гаспадарцы працягвалі адыгрываць вельмі пашыраныя на поўдні краіны малаэфектыўныя латыфундыяльныя гаспадаркі. На поўначы пераважала кепска ўзброенае тэхнічна і слабапрадуктыўнае дробнае землеўладанне. Увогуле, у сельскай гаспадарчай вытворчасці было занятае каля 60% дарослага насельніцтва Партугаліі. Галоўнымі сельскагаспадарчымі культурамі з'яўляліся прадукты вінаградарства, найперш віно, садавіна, кара пробкавага дубу і некаторыя расліны, што выкарыстоўваліся ў афарбоўцы тканінаў. Даволі значнае месца ў структуры эканомікі Партугаліі займала рыбалоўства. Рыбныя кансервы сталі адным з важнейшых прадметаў экспарту. Прамысловасць краіны знаходзілася на вельмі нізкім узроўні развіцця. Асноўная частка прамысловых прадпрыемстваў уяўляла сабой паўкустарныя заводзікі. Найбольш значныя вытворчасці кантраляваліся брытанскім капіталам. Тое ж самае датычылася інфрастуктуры – чыгуначнага і камунальнага транспарту – і каланіяльнай эканомікі, асабліва эксплуатацыі прыродных рэсурсаў. Эканамічнае развіццё Партугаліі ішло вельмі павольнымі тэмпамі. Удзел у першай сусветнай вайне зусім нязначна закрануў эканоміку. У 1910-1926 гг. куды больш разбуральныя вынікі мела нестабільнасць урадаў і бесперапынныя спробы ваенных пераваротаў. Праводзіць ў такіх умовах нейкі асэнсаваны і паслядоўны эканамічны курс проста не выпадала. Узрастала фінансавая залежнасць краіны ад замежных крэдытораў, асабліва Вялікабрытаніі. Не дзіва, што ў 1925 г. – пачатку 1926 г. бюджэтны дэфіцыт набыў астранамічныя памеры і дзяржава стаяла на мяжы поўнага банкруцтва з прымусовым фінансавым кантролем праз Лігу нацый. У параўнанні з 1913 г. цэны на тавары першай неабходнасці ўзраслі ў 30 разоў, курс нацыянальнай валюты ўпаў у 33 разы ад узроўню 1893 г. Пасля ўсталявання ў 1926 г. дыктатуры здавалася, што выкарыстоўваючы неабмежаваныя рычагі кіравання аўтарытарны рэжым здолее распачаць настолькі неабходную мадэрнізацыю (так было і ў Італіі, і ў Германіі, і ў некаторых краінах Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы, і ў СССР). Тым не менш, партугальскія ўлады рашуча адмаўляліся ад правядзення рэформаў. Шматгадовы дыктатар краіны А. Салазар, маючы ступень доктара эканамічнага права універсітэта Каімбры і цудоўна разумеючы пільную неабходнасць зменаў у эканамічнай сферы, лічыў, што выпраўленне адсталай сацыяльна-эканамічнай структуры Партугаліі выклікае карэнныя сацыяльна-эканамічныя зрухі і непазбежна прывядзе да краху яго рэжыму. Адзінае, на што наважыўся дыктатар, дык гэта запазычванне з Італіі (сярэдзіна 1930-х гг.) некаторых карпаратыўных механізмаў кіравання эканомікай. Як і ў краіне-узоры эфект ад гэтага эксперыменту быў несуцяшальным. Партугалія з кожным годам усё больш і больш адставала не толькі ад развітых еўрапейскіх краінаў, але і ад звычайных сераднякоў. Напярэдадні другой сусветнай вайны Партугалія – гэта адна з самых адсталых эканомік Еўропы.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 475; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |