Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Стварэнне А. Салазарам фашысцкай партыі. Узаконенне фашызму канстытуцыяй 1933 г. Унутраная палітыка Салазара




Ваенны пераварот 1926 г. Працэс фашызацыі краіны.

28 траўня 1926 г. ў Партугаліі адбыўся вайсковы пераварот. Спачатку першынством у новым урадзе завалодаў генерал Мануэл Гомеш да Кошта, але неўзабаве верх узяла іншая групоўка і на пасадзе прэзідэнта апынуўся яшчэ адзін генерал Антоніу Кармона (1926-1951).

На працягу 1926-1930 гг. унутрыпалітычная сітуацыя заставалася вельмі нестабільнай. Пагроза вайскоўцам зыходзіла і з правага (скрайне правыя, у т.л. фашысты), і з левага (дэмакратычныя групоўкі) флангаў. Былі здзейснены некалькі спробаў дзяржаўнага перавароту. Найбольш сур'ёзнай з іх быў прадэмакратычны лютаўскі путч 1927 г. У верхніх эшалонах улады працягвалася барацьба за лідэрства і фаварытаў у гэтай барацьбе было адразу некалькі. Таму ў гістарычнай літаратуры партугальскі рэжым гэтага перыяду называецца "дыктатурай без дыктатара".

З 1928г. на першыя пазіцыі ў дзяржаве выходзіць Антоніу дзі Алівейра Салазар. Прафесар эканамічнага права знакамітага універсітэта Каімбры не браў аніякага ўдзелу ў перавароце 1926 г. Яго палітычная кар'ера (быў дэпутатам парламента), як здавалася, перапынілася напачатку 1920 - х гг., але А. Кармона запрасілі яго ва ўрад на пасаду міністра фінансаў. А. Салазар здолеў заваяваць давер генерала і той перадаў яму некаторыя важнейшыя рычагі дзяржаўнай улады. У 1932 г., ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу, міністр фінансаў стаў прэм'ер-міністрам (1932-1968) і атрымаў па-сутнасці дыктатарскія паўнамоцтвы.

Для ўмацавання рэжыму Салазар пайшоў на стварэнне (1930) Нацыянальнага Саюзу – партыі, якая прэтэндавала на прадстаўніцтва інтарэсаў усяго народа. Нацыянальны Саюз аб'яднаў усіх цывільных прыхільнікаў новага рэжыму – і рэспубліканцаў, і манархістаў, і каталікоў. У 1933 г. пад моцным ўплывам дыктатара была падрыхтавана новая партугальская канстытуцыя.

Канстытуцыя 1933 г. абвясціла Партугалію "унітарнай карпаратыўнай рэспублікай". Асноўны закон фармальна захаваў класічны падзел улады. Галавой выканаўчай галіны лічыўся прэзідэнт,які абіраўся на 7 гадоў. Прычым прэзідэнтам мог быць толькі генерал. Заканадаўчая ўлада пакідалася за двухпалатным парламентам: Нацыянальным сходам і Палатай карпарацыяй, але першая мела толькі сімвалічныя паўнамоцтвы, а апошняя іх не мела ўвогуле. Фактычна парламент атрымаў толькі законадарадчыя функцыі.

Выключная роля адводзілася прэм'ер-міністру, г.зн. самому Салазару. Цяпер яго дыктатарскія паўнамоцтвы былі замацаваны канстытуцыйна.

Канстытуцыя захоўвала асноўныя дэмакратычныя правы і свабоды, але законы, прынятыя ў 1933-1936 гг., пастаянна парушалі грамадзянскія правы партугальцаў. Так напрыклад, 3/4 дарослых насельніцтва былі пазбаўленыя выбарчага права. Нягледзячы на тое, што фармальна ніхто не ставіў пад сумненне свабоду аб'яднанняў і шматпартыйнасць, легальная дзейнасць няўрадавых грамадскіх арганізацыяў і, тым больш, палітычных партый пасля 1933 г. стала практычна немагчымай. Фактычна Нацыянальны саюз стаў адзінай палітычнай партыяй.

Канстытуцыя 1933 г. зафіксавала шэраг кампрамісаў паміж прадстаўнікамі пануючых колаў. Па-першае, была захавана рэспубліка і нават яе дэмакратычны фасад. Па-другое, каталіцкі касцёл амаль у поўным аб'ёме аднавіў свае прывілеі. (Гэта магло прымірыць супярэчлівыя жаданні рэшткі лаяльных рэжыму лібералаў, манархістаў і святарства.) Па-трэцяе, быў знойдзены баланс інтарэсаў паміж цывільнай і ваеннай элітамі: перадача ў рукі апошняй прэзідэнцкай пасады павінна была паслужыць гарантыяй яе лаяльнасці.

У верасні таго ж 1933 г. была зацверджана "Хартыя працы" – уводзілася карпаратыўная сістэма. Карпаратысцкі эксперымент у Партугаліі праводзіўся па італьянскім узоры з шырокім выкарыстаннем сацыял-хрысціянскіх ідэяў.

Узмацненне легальных пазіцыяў дыктатуры суправаджалася умацаваннем органаў дзяржаўнай бяспекі. Напрыканцы 1920-х гг. асноўныя рэпрэсіўныя функцыі ўскладаліся пераважна на вайсковыя адзінкі, аднак пасля фактычнага пераходу дыктатарскіх паўнамоцтваў да цывільнага Салазара апарат падаўлення сілаў апазіцыі быў перабудаваны – з'явілася магутная палітычная паліцыя непасрэдна падпарадкаваная дыктатару, спецыяльныя вайсковыя трыбуналы і спецыяльныя суддзі, што займаліся палітычнымі справамі. Цікава, што да 1936 г. рэпрэсіі рэжыму Салазара скіроўваліся не толькі супраць дэмакратычнага, сялянскага або рабочага рухаў. Вельмі часта сярод яго ахвяраў аказваліся і скрайне правыя. Даставалася нават партугальскім фашыстам на чале з мясцовым "каўдылью" Раланам Прэту (найбольш актыўных дзеячаў высылалі з краіны).

Дзейнасць зладжанага рэпрэсіўнага апарату дазволіў рэжыму нейтралізаваць найбольш небяспечныя сілы апазіцыі. Прыход да ўлады ў Іспаніі ўраду Народнага фронту вярнуў аптымізм палітычным апанентам дыктатуры А. Салазара, але найбольш актыўныя ў процістаянні рэжыму партугальскія анарха-сіндыкалісты хутка былі рассаджаныя па турмах і лагерах, або загінулі падчас іспанскай Грамадзянскай вайны. Самым значным выступленнем працоўных стала спроба правядзення ў студзені 1934 г. агульнай забастоўкі пратэсту супраць карпаратыўнай сістэмы.

Далейшая эвалюцыя партугальскага рэжыму ў бок фашызму звязана з пачаткам мяцяжу генерала Франка і развязваннем Грамадзянскай вайны Ў Іспаніі. У 1936 г. пад эгідай уладаў быў арганізаваны "Партугальскі легіён" – міліцыя, якая павінна была звязаць кіруючы Нацыянальны Саюз з масамі. Напрыканцы таго ж года былі створаны залежныя ад Міністэрства адукацыі маладзёжная (ваенізаваная "Партугальская моладзь") і жаночая арганізацыі. Дэсідэнты-фашысты былі абласканыя Салазарам, атрымалі высокія пасады; бяруцца на ўзбраенне некаторыя фашысцкія ідэі.

Тым не менш, партугальскі фашызм, які набывае сваё канчатковае афармленне на зыходзе 1930-х гг., не дацягвае да класічнага італьянскага ўзору. Тым больш, у яго мала падобнага з нацызмам. Ён тыпалагічна бліжэйшы т.зв. "іберыйскаму фашызму", характэрнаму таксама для суседняй Іспаніі.

У рыхлай салазарысцкай ідэалогіі не знайшлося месца таталітарным устаноўкам, абсалютна не былі ёй ўласцівыя паганскія матывы. Яна стаяла на чатырох кітах: Бог, Бацькаўшчына, Сям'я і Праца. Кансерватыўны рэжым аддаваў перавагу не наватворам, накшталт адзінай масавай партыі ці карпарацыяў, а традыцыйным грамадскім інстытутам, перадусім касцёлу (не дзіва, што папа Пій XII ставіў Партугалію ў прыклад: "Пан Бог даў партугальскай нацыі ўзорнага кіраўніка ўраду") і мясцовай эліце.

Салазараўская "Эштаду Нову" – "новая дзяржава" – не праводзіла актыўнай палітычнай мабілізацыі (фармальнае ўцягванне грамадзян у палітычнае жыццё праз грамадскія арганізацыі, маршы, мітынгі, маніфестацыі, агульнанацыянальныя акцыі або кампаніі, членства ў адзінай партыі і г.д.). Большасць насельніцтва была пакінутая дзяржавай у спакоі, абы толькі людзі не лезлі ў палітыку (характэрная прыкмета аўтарытарызму).

Нацыянальны Саюз ніколі не быў і ніколі не задумваўся як масавая партыя. Гэта была тыповая элітарная партыя ўлады на чале з дыктатарам-прафесарам, які ніколі ў сваіх прамовах не апеляваў да глыбінных пачуццяў натоўпу, а хутчэй грэбаваў ім. У даваенны час, Нацыянальны Саюз больш нагадваў Патрыятычны Саюз Х.А. Прыма дэ Рыверы, або аўтарытарныя партыі Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы, напрыклад, Партыю нацыянальнага адзінства (Венгрыя), санацыйны Лагер нацыянальнага адзінства (Польшча) і некаторыя іншыя. На думку цэлага шэрагу даследчыкаў больш карэктна называць салазараўскі рэжым "рэжымам фашысцкага кірунку" або казаць, што ён меў фашысцкі характар.

Тым не менш, нельга не адзначыць тыпова фашысцкае "арганічнае" бачанне грамадства, для далейшага "згуртавання" якога выкарыстоўваліся ўся магутнасць адміністрацыйнай, карпаратыўнай, адукацыйнай і прапагандысцкай машыны, эліты і касцёлу. Акрамя таго, былі істотна ўмацаваныя пазіцыі дзяржавы ў нацыянальнай эканоміцы: аўтаномія эканамічных элітаў была абмежавана, а іх актыўнасць на палітычнай арэне была адчувальна зменшана.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 469; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.