Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Узрастанне супярэчнасцяў паміж аўстрафашызмам і нацызмам. Аўстра-германскае пагадненне 1936 г. Аншлюс Аўстрыі 1938 г.




Пасля прыходу да ўлады ў Германіі А. Гітлера адносіны паміж аўстрафашыстамі і нацыстамі, якія патрабавалі неадкладнага аншлюсу, пагаршаюцца. Для ўзмацнення знешнепалітычных гарантый свайго існавання Аўстрыя ідзе на далейшае збліжэнне з Італіяй і заключае 17 сакавіка 1934 г. з ёй і суседняй Венгрыяй саюзніцкі пакт.

Нацысты тым часам рыхтавалі дзяржаўны пераварот. 25 ліпеня 1934 г. нават адбылася спроба яго рэалізацыі. Аднак, як вядома, сілы рэгулярных войскаў і хаймверу хутка аднавілі парадак, а прамая ўзброеная дапамога А. Гітлера аказалася немагчымая з-за пагрозы ваеннай акцыі дзеля захавання аўстрыйскага суверэнітэту з боку фашысцкай Італіі. Вось толькі Э. Дольфус быў смяротна паранены і новым канцлерам стаў Курт Шушніг.

Нацысцкая пагроза канчаткова ліквідавана не была. Італьянскія гарантыі па меры ўзмацнення германскага нацызму гублялі былую надзейнасць. 11 ліпеня 1936 г. аўстрыйскія ўлады пайшлі на значныя саступкі паўночнаму суседу: было заключана пагадненне аб аднаўленні нармальных сяброўскіх адносінаў, з турмаў выходзілі аўстрыйскія нацысты.

З пачатку 1938 г. ціск нацыстаў на суверэнную Аўстрыю ўзмацніўся. 16 лютага А. Гітлер выклікаў К. Шушніга ў сваю летнюю рэзідэнцыю Берхтэсгадэн і высунуў аўстрыйскім уладам ультыматум: легалізаваць нацысцкую партыю ў Аўстрыі, абвясціць аўстрыйскім нацыстам амністыю і прызначыць міністрам унутраных спраў іх лідэра, венскага адваката Артура Зайс-Інкварта. Аўстрыя паспрабавала знайсці падтрымку ў Вялікабрытаніі і Францыі, але тыя далі зразумець, што не збіраюцца ствараць А. Гітлеру перашкод. 16 лютага К.Шушнігу прыйшлося капітуляваць.

К. Шушніг, які любым спосабам імкнуўся пазбегнуць вайны з немцамі, прызначыў на 13 сакавіка рэферэндум па пытанні далучэння да Германіі. У яго заставалася апошняя надзея на тое, што хаця б пазіцыя народа здолее захаваць для Аўстрыі суверэнітэт.

Гітлер, аднак, запатрабаваў адмовы ад плебісцыту, неадкладнай адстаўкі К. Шушніга і прызначэння на пасаду канцлера А. Зайс-Інкварта. Прэзідэнт Аўстрыі В. Міклас прыняў умовы фюрэра. Аўстрыйскі канцлер быў вымушаны падпарадкавацца і здаць свае ўладныя паўнамоцтвы. (Гэтая ўпартасць дорага каштавала К. Шушнігу: з 1941 г. па 1945 г. ён знаходзіўся ў канцлагерах Дахаў і Заксенхаўзен.) На наступны дзень у краіну былі ўведзеныя нямецкія войскі. 13 сакавіка суверэнная Аўстрыя спыніла існаванне. Праз месяц нацысты правялі плебісцыт, які замацаваў аншлюс воляй народа (іншае пытанне, наколькі яна была свабодная). У Аўстрыі яго падтрымалі 99,08% ўдзельнікаў, а ў Германіі нават 99,75%.)




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 375; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.