КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Кансалідацыя Румынскай дзяржавы. Канстытуцыя 1923 г. Рэформы сярэдзіны 1920-х гг. Дынастычны крызіс. Стварэнне Нацыянал-цэранісцкай партыі і прыход яе да ўлады
Значнае палявенне грамадства, аслабленне пазіцыяў традыцыйных партыяў, узрастанне нацыяналістычных настрояў і тэрытарыяльны рост Румыніі прывялі да карэнных зменаў у партыйнай сістэме. Найбольшым уплывам у першыя пасляваенныя гады карысталіся Нацыянал-ліберальная партыя (НЛП), Румынская нацыянальная партыя Трансільваніі і Баната (РНП), Цэранісцкая (сялянская) партыя (ЦП). У 1921 г. была створана Камуністычная партыя Румыніі (КПР). Аднак вузкасць яе сацыяльнай базы ў пераважна аграрнай краіне і ўрадавыя рэпрэсіі (напрыклад, "працэс 270-ці" над дэлегатамі яе І з'езду) не дазволілі КПР аказваць колькі-небудзь прыкметны ўплыў на нацыянальную палітыку ў міжваенны час. У палітычным жыцці краіны практычна ад самога пачатку існавання дамінавала НЛП. Яе звычайныя лідэры – прадстаўнікі сямейства Брэціану – не толькі займалі пануючае становішча ў румынскім палітычным жыцці, але таксама ўвайшлі ў вузкае кола эканамічнай эліты краіны. (Тагачасны кароль Фердынанд І нават казаў, што у Румыніі дзве дынастыі – адна яго, манаршая, Гагенцолерн-Зігмарынген, а другая – дынастыя Брэціану.) Аднак у першыя пасляваенныя гада становішча гэтай партыі пахіснулася. На парламенцкіх выбарах 1919 г. НЛП страціла манапольнае становішча і да ўлады прыйшла кааліцыя маладых партый – РНП і ЦП. Увогуле ў перыяд 1918-1922 гг. захоўвалася значная ўрадавая нестабільнасць. За гэты час паспелі папрацаваць 7 урадаў, а склады кабінетаў міністраў за гэты час мяняліся 50 разоў. Складаная сацыяльна-эканамічная і грамадска-палітычная сітуацыя ў краіне пасля заканчэння вайны ў Румыніі. Патрабавала правядзення неадкладных рэформаў. У снежні 1918 г. выйшаў дэкрэт аб аграрнай рэформы і прыняты папраўкі да закона аб выбарчым праве, якімі была скасаваная аджылая сістэма выбарчых калегій і ўводзілася ўсеагульнае выбарчае права для мужчын з 21 года. Фантастычны поспех на Парыжскай канферэнцыі не толькі вывеў Румынію на 8-ае месца ў Еўропе па колькасці насельніцтва, але і спарадзіў цэлы шэраг складаных праблем. Адной з найбольш вострых сталі дасягненне заканадаўчай аднастайнасці і інтэграванне упершыню ўз'яднаных правінцый. Румынскія палітыкі вагаліся, што рабіць са стракатым заканадаўствам: пакідаць рознае, перанесці законы даваеннай Румыніі – "Старога каралеўства" – на далучаныя землі або распрацоўваць новае. Першапачаткова як найпрасцейшы рэалізоўваўся першы варыянт. Гэткім чынам у Бесарабіі дзейнічала расійскае заканадаўства, у Букавіне – аўстрыйскае, а ў Трансільваніі – венгерскае права і аўстрыйскі грамадзянскі кодэкс! Аднак паступова, цалкам чакана, стала назірацца экспансія заканадаўства "Старога каралеўства". Правінцыі паступова скасоўвалі тое, што яўна не ўпісвалася ў новыя прававыя нормы. Важная роля ў кансалідацыі маладой дзяржавы належала каралю Фердынанду І (1914-1927). У кастрычніку 1922 г. манарх і яго жонка, каралева Марыя, былі каранаваныя ў якасці гаспадароў аб'яднанай "Вялікай Румыніі". Важным сведчаннем пачатку палітычнай стабілізацыі Румыніі стала прыняцце ў сакавіку 1923 г. новай Канстытуцыі. Згодна Канстытуцыяй 1923 г. дзяржава абвяшчалася канстытуцыйнай манархіяй дуалістычнага тыпу, г.зн. манарх не толькі караляваў, але і кіраваў. З урадам ён падзяляў выканаўчыя паўнамоцтвы, а з парламентам – заканадаўчыя. Кароль атрымліваў права роспуску парламенту, прызначаў прэм’ер-міністра, які, падобна да ўсяго кабінету, быў цалкам адказны перад ім. Канстытуцыя ліквідавала ўсе саслоўныя і царкоўныя прывілеі, замацоўвала новае выбарчае заканадаўства – увядзенне ўсеагульнага выбарчага права (права голасу на жанчын і вайскоўцаў па-ранейшаму не распаўсюджвалася) і асноўныя дэмакратычныя правы і свабоды. Важным дасягненнем стала канстытуцыйнае палажэнне аб увядзенні абавязковай пачатковай адукацыі. Аднак ужо праз год пасля прыняцця канстытуцыі, у 1924 г., былі прынятыя два законы адносна становішча нацыянальных меншасцяў, якія супярэчылі духу і літары асноўнага закона. Фактычна быў узяты курс на хуткую румынізацыю – асіміляцыю нерумынскага насельніцтва. Усім жыхарам далучаных правінцыяў прадпісвалася атрымаць румынскае грамадзянства, а хто не жадаў жадаў гэтага рабіць, павінен быў пакінуць краіну. Пры гэтым саіскальнікі гэтага статусу з ліку служачых дзяржаўнага апарату, грамадскіх установаў, работнікі сферы аховы здароўя, адукацыі павінны былі здаваць экзамены па румынскай мове, гісторыі, геаграфіі і канстытуцыйнаму праву Румыніі. У 1925 г. для пераадолення рэгіянальнай адасобленасці і уніфікацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу быў прыняты закон аб тэрытарыяльным адзінстве Румыніі. Краіна падзялялася на паветы, паветы – на воласці, а апошнія ў сваю чаргу складаліся з гарадскіх і вясковых камун і вёсак. Як важнейшы акт у справе ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту таксама разглядалася прыняцце спецыяльнага закону аб узвядзенні мітрапаліта Валахіі ў сан патрыярху Румынскай праваслаўнай царквы. Першым патрыярхам стаў Мірон Крысця. У сакавіку 1926 г. лібералы, кіруючыся прыцягальным заканадаўчым прыкладам фашысцкай Італіі ("закон Ачэрба" 1923 г.), ажыццявілі выбарчую рэформу. Згодна з законам аб "выбарчым бонусе" у парушэнне духу і прынцыпаў канстытуцыі партыя, набраўшая звыш 40% галасоў, атрымлівала палову месцаў у парламенце. Астатняя частка дэпутацкіх мандатаў размяркоўвалася паміж усімі палітычнымі партыямі-ўдзельніцамі выбараў, у т.л. партыяй, што ўжо выйграла "выбарчы бонус". Аднак разлік НЛП на ўмацаванне свайго дамінуючага становішча ў румынскай палітыцы праз недэмакратычнае выбарчае заканадаўства не спраўдзіўся. У 1925 г. сын Фердынанда І спадчынны прынц Кáраль, які ўжо быў двойчы жанаты і збіраўся зноў пабрацца шлюбам з разведзенай жанчынай яўрэйскага паходжання, адмовіўся да правоў на румынскую карону. Самавырачэнне Караля было ратыфікавана парламентам і новым спадкаемцам быў абвешчаны яго 4-гадовы сын Міхáй. Намаганнямі даўніх палітычных ворагаў Караля – асабліва палітычнага клану Брэціану – экс-кронпрынцу было нават забаронена вяртацца ў краіну. Аднак напачатку 1927 г. Фердынанд І памёр. Рэгенцтва, а потым нечаканая смерць лідэра НЛП Іона Брэціану падарвалі стабільнасць дзеючага палітычнага рэжыму ў Румыніі. У краіне разгарнулася кампанія ў падтрымку вяртання Караля і перадачы яму кароны. Найбольш арганізаванай сілай, што стаяла за гэтым была Нацыянал-цэранісцкая партыя (НЦП). Яна была створана ў 1926 г. у выніку аб'яднання РНП і ЦП і была заклікана спрыяць больш паспяховаму супрацьстаянню лібералам ва ўмовах новага выбарчага заканадаўства. Парламенцкія выбары 1928 г. прынеслі перамогу НЦП, якая атрымала 79% дэпутацкіх мандатаў.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 570; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |