КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча скандынаўскіх краін у першыя пасляваенныя гады
Тэма 21. Паўночнаеўрапейскія краіны ў 1918-1940 гг.
Напачатку першай сусветнай вайны эканоміка Даніі, Нарвегіі і Швецыі зведала сапраўдны бум. Нейтральны статус і выгодная знешнеэканамічная кан’юнктура дазволілі скандынаўскім краінам акумуляваць значныя фінансавыя сродкі. Аднак нарастанне эканамічных праблем у ваюючых дзяржавах і зніжэнне попыту на скандынаўскую прадукцыю прывялі да таго, што ў 1917-1918 гг. хуткі рост змяніўся застоем і затаварваннем. З імі прыйшлі інфляцыя, беспрацоўе і "чорны рынак". З наступленнем міра і да восені 1920 г. вытворчасць і абароты знешняга гандлю зноў сталі вельмі хутка набіраць тэмп. Напрыклад, у Даніі прамысловая вытворчасць у 1920 г. на 40% перавысіла паказчык 1914 г. Гаспадарчы бум і ўзмоцненая індустрыялізацыя першых ваенных гадоў у спалучэнні з дзяржаўна-капіталістычным рэгуляваннем эканомікі ваеннага часу спрыялі канцэнтрацыі вытворчасці, утварэнню новых акцыянерных таварыстваў і манапалістычных аб’яднанняў, у т.л. трэстаў. Асабліва паспяхова гэты працэс ішоў у Швецыі. Узрастаў дабрабыт насельніцтва. Напрыклад, у 1919 г. рэальны заробак у дацкай прамысловасці на 40% перавысіў узровень 1914 г. Аднак паўсюдна, асабліва ў Нарвегіі, з’явілася праблема знешнегандлёвага дэфіцыту. Восенню 1920 г. Скандынавію ахапіў сусветны эканамічны крызіс. Настолькі рэзкага спаду, як у 1920-1922 гг. скандынаўскія краіны яшчэ не ведалі. Шведскі экспарт упаў на 1/3, колькасць беспрацоўных у Даніі павялічылася ўтрая. Але найбольш за іншых пацярпела Нарвегія. Агульнае палявенне грамадскіх настрояў, якое назіралася ў сувязі з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі і рэвалюцыйнымі падзеямі ў Еўропе, наблізіла правядзенне цэлага шэрагу прагрэсіўных сацыяльна-эканамічных і палітычных пераўтварэнняў. Глыбокія палітычныя змены адбыліся ў самай кансерватыўнай на той час краіне рэгіёну – Швецыі. Законы 1918-1919 гг. – "трэцяя парламенцкая рэформа" – дэмакратызавалі выбарчую сістэму (пасіўнае і актыўнае выбарчае права было распаўсюджана на жанчын з 23 гадоў). У Даніі, дзе важныя палітычныя рэформы адбыліся раней (новы выбарчы закон 1907 г. і Канстытуцыя 1915 г.), у 1919 г. пачалася аграрная рэформа. Дзяржава давала бясплатна зямлю беззямельным для стварэння невялікіх гаспадарак на ўмовах арэнды. Зямельны фонд ствараўся за кошт канфіскацыі часткі старасвецкіх радавых маёнткаў. Судовая рэформа ў Даніі адасобіла судовую ўладу ад выканаўчай (паліцэйскай), увяла галоснасць судавытворчасці і суд прысяжных для цяжкіх злачынстваў. Было дэмакратызаванае ўнутранае дзяржаўнае ўладкаванне Дацкага каралеўства. 1 снежня 1918 г. Ісландыя была абвешчана незалежным (фактычна – аўтаномным) каралеўствам у асабістай уніі з Даніяй. Дагавор аб уніі быў разлічаны на 25 гадоў. Хаця самастойнасці ў знешнепалітычнай і абарончай сферах Ісландыя і не атрымала, гэта быў важны крок на яе шляху да сапраўднага суверэнітэту. Саступкі былі зробленыя і нацыянальным патрабаванням жыхароў прыналежных Даніі Фарэрскіх астравоў – уведзена выкладанне на фарэрскай мове ў школах. У Нарвегіі выбарчая рэформа 1919-1921 гг. азначала змену мажарытарнай выбарчай сістэмы прапарцыйнай і зніжэнне выбарчых цэнзаў. Ва ўсіх трох краінах быў дасягнуты прагрэс у сферы працоўнага заканадаўства, напрыклад, уведзены 8-гадзінны працоўны дзень. У самыя першыя пасляваенныя гады назіраўся рост уплыву скандынаўскіх сацыял-дэмакратаў – Дацкай сацыял-дэмакратычнай партыі Даніі (СДПД), Нарвежскай рабочай партыі (НРП) і Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі (СДРПШ). У 1919 г. па выніках выбараў шведскія сацыял-дэмакраты нават сфармавалі буйнейшую ў фракцыю парламенце і стварылі аднапартыйны ўрад. Гэтая першая спроба, як і часовы поспех дацкіх сацыял-дэмакратаў, тым не менш, не здолеў пахіснуць лідэрства буржуазных партыяў, пераважна, лібералаў і кансерватараў. Самая гучная палітычная падзея першых пасляваенных гадоў у Скандынавіі – "велікодны крызіс" 1920 г. у Даніі. Згодна з рашэннем Версальскай мірнай канферэнцыі ў Паўночным і Цэнтральным Шлезвігу адбыліся плебісцыты. У першым 75% жыхароў выказалася за пераход пад уладу Даніі, а ў другім 80% за тое, каб застацца ў складзе Германіі. Дацкія нацыяналісты выступілі з патрабаваннем да ўраду абвясціць Цэнтральны Шлезвіг насуперак народнаму волевыяўленню сваім. Дэмарш правых быў падтрыманы каралём Крысціянам Х (1912-1947). Адданы прынцыпам пасляваеннага тэрытарыяльнага ўладкавання Еўропы, але"непатрыятычны" ўрад быў адпраўлены манархам у адстаўку. Аднак з 1901 г. Данія функцыянавала як парламенцкая манархія і прэм’ер-міністр К. Цале не лічыў патрэбным падпарадкоўвацца каралю. Гэта выклікала магутнейшы палітычны крызіс. Зрэшты, К. Цале прыйшлося змірыцца з адстаўкай. Але шквал пратэсту супраць ўмяшання Крысціяна Х у палітыку быў настолькі моцным, што кароль, баючыся за захаванне самой манархічнай формы праўлення ў Даніі, быў вымушаны адступіць. Акрамя таго ён паабяцаў не прадпрымаць самастойных палітычных акцыяў насуперак волі парламенту. З таго часу дацкія манархі задавольваюцца сімвалічнай роляй галавы дзяржавы.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 597; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |