КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Змяненне фінансава-эканамічнага і міжнароднага статусу ЗША пасля Першай сусветнай вайны
Тэма 22. ЗША ў 1918-1923 гг. Першая сусветная вайна не закранула Амерыканскі кантынент, і Злучаныя Штаты не зведалі разбурэнняў, што напаткалі Еўропу. Амерыканскія ўзброеныя сілы бралі ўдзел у баявых дзеяннях толькі з лета 1918 г. (да восені 1918 г. іх колькасць дасягнула амаль 1,2 млн. чалавек), таму людскія страты ЗША ў параўнанні з іншымі краінамі-удзельніцамі былі нязначнымі: каля 50 тыс. забітых (з улікам загінуўшых ад раненняў і хвароб – каля 120 тыс.) і каля 230 тыс. параненых. Злучаныя Штаты ўдала выкарысталі абстаноўку, што склалася ў гады сусветнай вайны, для свайго далейшага ўзбагачэння. Агульны прыбытак буйнога капіталу за 1914-1919 гг. перавысіў $33 млрд. Гэта дазволіла ажыццявіць новыя буйныя капіталаўкладанні ў прамысловасць. Прамысловы ўздым, які распачаўся на гэтай базе, яшчэ больш павялічыў удзельную вагу ЗША ў сусветнай прамысловай вытворчасці. У 1920 г. на долю Злучаных Штатаў прыпадала каля паловы сусветнай здабычы каменнага вугалю, 3/5 вытворчасці чыгуна і сталі, 2/3 здабытай у свеце нафты, 85% выпуску аўтамабіляў. Гэткім чынам эканамічнае развіццё ЗША часоў вайны замацавала за імі становішча найбольш магутнай у эканамічных адносінах дзяржавы свету. Карэнным чынам змянілася і фінансавае становішча краіны. Да вайны ЗША моцна адставалі ад іншых буйнейшых капіталістычных эканомік па памерах экспарту капіталу. Агульная сума амерыканскіх інвестыцый за мяжой складала на 1913 г. толькі $2,6 млрд. У гэты ж час еўрапейскі інвестыцыі ў амерыканскую эканоміку дасягалі $7,2 млрд. Нягледзячы на свой велізарны прамысловы патэнцыял, ЗША да самага пачатку першай сусветнай вайны працягвалі заставацца ў ролі даўжніка еўрапейскіх краін. Аплата аграмадных вайсковых заказаў, размешчаных у Злучаных Штатах краінамі Антанты, скараціла запазычанасць ЗША. Да 1919 г. еўрапейскія доўгатэрміновыя інвестыцыі ў Злучаных Штатах зменшыліся да $3,3 млрд. Амерыканцы, наадварот, павялічылі экспарт капіталу. Галоўнай яго формай былі вайсковыя заёмы. Агульная іх сума на пачатку 1920-х гг. дасягнула $11 млрд. Акрамя таго за гады вайны больш чым удвая павялічылася сума амерыканскіх прыватных інвестыцый: на 1919 г. яна складала каля $7 млрд. Гэткім чынам за гады вайны ЗША пераўтварыліся з даўжніка ў асноўнага сусветнага крэдытора. Бурны эканамічны рост часоў вайны абумовіў далейшую эвалюцыю сацыяльна-эканамічнай сістэмы ЗША. Да пачатку 1920-х гг. яны пераўтварыліся ў высокаразвітую індустрыяльную дзяржаву. Адбывалася хуткая мадэрнізацыя сацыяльнай структуры амерыканскага грамадства. Па дадзеных перапісу 1920 г. упершыню ў гісторыі краіны яе насельніцтва (105,7 млн. чал.) ўжо больш як на палову (54,2 млн.) складалася з гарадскіх жыхароў. Эканамічны ўздым ваенных гадоў яшчэ больш паскорыў працэс канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу ў краіне. Да пачатку 1920-х гг. больш паловы прамысловых рабочых і больш за 2/3 прамысловай вытворчасці ЗША былі сканцэнтраваныя ў руках буйнейшых манаполіяў. Акрамя таго патрэбы сацыяльна-эканамічнага развіцця і логіка эвалюцыі манапалістычнага капіталізму спрыялі небывалай экспансіі дзяржавы ў справы капіталістычнай вытворчасці і ў сацыяльныя адносіны. Напрыклад, напрыканцы 1917 г. адміністрацыя Вудра Вільсана (1913-1921) прыняла рашэнне аб перадачы ўсіх чыгунак пад часовае кіраванне дзяржавы. Для рэгулявання адносін паміж працай і капіталам напачатку 1918 г. з прадстаўнікоў прадпрымальнікаў і прафсаюзаў было створана Ваеннае ўпраўленне працы. Пераход да прамога дзяржаўнага рэгулявання эканомікі і сацыяльных адносінаў, што адбыўся пад час першай сусветнай, выявіў тэндэнцыю да перарастання манапалістычнага капіталізму ў дзяржаўна-манапалістычны. Рэзкае ўзрастанне удзельнай вагі ў міжнародных эканамічных адносінах стварала ўмовы для яшчэ больш актыўнага ўварвання Злучаных Штатаў у сферу сусветнай палітыкі. Нездарма кіраўніцтва дэмакратычнай партыі на чале з прэзідэнтам В. Вільсанам у 1917 г. узяло курс на заваяванне сусветнага лідэрства. Праграма новага знешнепалітычнага курсу ЗША была выкладзена прэзідэнтам ў пасланні Кангрэсу ад 8 студзеня 1918 г. – у г.зв. "14 пунктах" В. Вільсана. Выступаючы за скасаванне таемных дагавораў, заключаных краінамі Антанты ў гады вайны, аб прызнанні права народаў каланіяльных краін на самавызначэнне, гаворачы аб ліквідацыі мытных бар’ераў, Злучаныя Штаты не столькі імкнуліся наблізіцца да нейкага дэмакратычнага ідэалу ў свеце сусветнай палітыкі, а стварыць гэткі новы сусветны парадак, у якім першынство будзе належаць ім, а не старым еўрапейскім дзяржавам-лідэрам (Вялікабрытаніі і Францыі). Аднак нават узросшая фінансава-эканамічная магутнасць Амерыкі, не здолела пахіснуць супольныя пазіцыі Вялікабрытаніі і Францыі. На фоне па-ранейшаму немалых дыпламатычных, геапалітычных і вайсковых рэсурсаў гэтых дзяржаў знешнепалітычныя пазіцыі эканамічнай супердзяржавы аказаліся недастаткова падрыхтаванымі. Вынікі Парыжскай мірнай канферэнцыі аказаліся для ЗША нездавальняючымі. Галоўныя аб’екты перадзелу свету былі размеркаваны паміж Вялікабрытаніяй, Францыяй і Японіяй. Не былі пачутыя амерыканскія прапановы па пытанні статусу Германіі ў пасляваеннай Еўропе. Перавагі ў Лізе Нацый Злучаныя Штаты дасягнуць таксама не здолелі. Знешнепалітычная паражэнне дэлегацыі на чале з В. Вільсанам на Парыжскай канферэнцыі выклікала незадавальненне амерыканскіх фінансава-прамысловых колаў. Рэспубліканская апазіцыя, выступаючы пад сцягам традыцыйнага ізаляцыянізму выступіла супраць ратыфікацыі Версальскага дагавора і ў траўні 1920 г. дагавор быў правалены ў Кангрэсе. Адмова ЗША ад ратыфікацыі Версальскага дагавору (разам за статутам Лігі Нацый) азначала паражэнне ўсяго знешнепалітычнага курсу В. Вільсана. Аднак агульная тэндэнцыя да ператварэння Злучаных Штатаў у дзяржаву з сусветнымі амбіцыямі і магчымасцямі зламана не была і здолела праявіць сябе ўжо ў самы бліжэйшы час.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 610; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |