Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Знешняя палітыка ЗША ў гады стабілізацыі




Захоўваючы ізаляцыянісцкі курс Злучаныя Штаты імкнуліся не звязваць сябе нейкімі эканамічнымі або палітычнымі саюзамі з Лігай Нацый і асобнымі дзяржавамі. Галоўнай асаблівасцю знешняй палітыкі ЗША было тое, што іх пазіцыі ў свеце вынікалі не з чыстай вайсковай магутнасці і/або з дальнабачнасці і вынаходлівасці іх дыпламатыі, а з беспрэцэдэнтнай фінансава-эканамічнай перавагі над канкурэнтамі. І, наадварот, знешнепалітычная дзейнасць міністэрства фінансаў, гандлю, вайсковага міністэрства і дзярждэпартаменту была падпарадкаваная інтарэсам фінансава-манапалістычнага капіталу Злучаных Штатаў.

Адным з важнейшых накірункаў знешнепалітычнай экспансіі ЗША ў гады стабілізацыі з’яўлялася Лацінская Амерыка. Калі да першай сусветнай вайны капіталаўкладанні Злучаных Штатаў у рэгіёне у чатыры разы саступалі інвестыцыям Вялікабрытаніі, то на 1929 г, яны амаль зраўняліся і складалі 95% ад брытанскіх. Яшчэ большых поспехаў ЗША дасягнулі ў гандлёвай сферы. У перыяд 1913-1927 гг. іх доля ў імпарце 20 лацінаамерыканскіх рэспублік узрасла з 24% да 38%, а доля галоўнага канкурэнта, Вялікабрытаніі, нават знізілася з 25% да 16%. Узмацненне эканамічных пазіцый у краінах Лацінскай Амерыкі вельмі часта цягнула за сабой прамое ўмяшанне ў іх унутраныя справы. Напрыклад, У 1925 г. амерыканскія вайскоўцы "наводзілі парадак" у Гандурасе, у 1926 г. ЗША амерыканская марская пяхота і караблі ВМФ ажыццявілі інтэрвенцыю ў Нікарагуа. Да канца 1920-х гг. 14 з 20 лацінаамерыканскіх дзяржаў знаходзіліся пад эканамічным або вайсковым кантролем Злучаных Штатаў.

Вялікае значэнне ў знешняй палітыцы ЗША займаў Далёкі Усход, асабліва Кітай. Злучаныя Штаты і тут здолелі некалькі ўзмацніць сваё становішча. Калі ў 1913 г. доля ЗША у кітайскім імпарце складала толькі 6%, а Вялікабрытаніі – 16,3%, то ў 1926 г. адпаведна – 16,4% і 10,2%. Аднак лідарства ў рэгіёне па-ранейшаму захоўвала Японія. Вострыя супярэчнасці ў барацьбе за перавагу не выключалі ўзаемавыгаднае партнёрства. Так здарылася, напрыклад, у 1924 г., калі ў Кітаі пачалася рэвалюцыя. У наступныя гады вялікія дзяржавы неаднаразова ажыццяўлялі ўзброенае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Кітаю.

Пасля першай сусветнай вайны прыкметна ўзмацніліся пазіцыі Злучаных Штатаў у Еўропе. У 1924 г. на еўрапейскія дзяржавы прыпадала каля 51% амерыканскага экспарту. Яшчэ больш яны залежалі ад ЗША у фінансавай сферы. Для замацавання амерыканскіх пазіцый у Старым Свеце Злучаныя Штаты імкнуліся аказваць свой уплыў у вырашэнні найбольш вострых і актуальных еўрапейскіх пытанняў. Злучаныя Штаты бралі актыўнейшы ўдзел у абмеркаванні рэпарацыйнага пытання. План Даўэса 1924 г. адкрыў новыя магчымасці для пранікнення ЗША у германскую эканоміку. Да 1929 г. амерыканскі банкаўскі капітал на 80% забяспечваў крэдытныя ўстановы Германіі, даваў 75% заёмаў зямельных урадаў і 50% сродкаў буйных германскіх карпарацыяў. Для спрыяння палітычнай і фінасава-эканамічнай стабілізацыі Германіі ЗША паспрыялі поспеху Лакарнскай канферэнцыі 1925 г. (непасрэднага ўдзелу ў ёй не бралі) і прыняццю гэтай краіны ў Лігу Нацыяў. Цэнтральная роля Злучаным Штатам належала і на новым этапе абмеркавання рэпарацыйнага пытання, галоўным вынікам якога стала прыняцце плана Юнга (1929 г.).

Важнай часткай агульнай амерыканскай знешнепалітычнай стратэгіі на дасягненне фінансава-эканамічнай гегемоніі ў свеце стала падтрымка ідэі заключэння міжнароднага дагавору аб адмове ад вайны як сродку нацыянальнай палітыкі, увасобленай у пакце Брыяна-Кэлага(1928 г.)




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 586; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.