КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Ход ваенных дзеянняў на савецка-германскім фронце, у Афрыцы, Атлантыцы і Арктыцы ў 1942 г
Ад зыходу кампаніі 1942 г. шмат у чым залежаў агульны вынік сусветнай вайны. Да таго часу ў актыўныя баявыя дзеянні ўцягнуліся ўсе вядучыя краіны свету ды іх саюзнікі. Канчаткова сфармаваліся кааліцыі варагуючых дзяржаў. Гітлераўскі блок паступова пачаў страчваць стратэгічную ініцыятыву. Абмежаванай была і яго рэсурсавая база. Імкнучыся ўнесці пералом ў ход падзей, нацысцкі рэжым ажыццявіў беспрэцэдэнтныя мабілізацыйныя мерапрыемствы – увод усеабдымнай рэгламентацыі вытворчасці, працоўнай павіннасці ўсяго дарослага насельніцтва, карткавай сістэмы спажывання. Метады мабілізацыі рэсурсаў выкарыстоўваліся і ў СССР. Нягледзячы на цяжэйшыя наступствы акупацыі амаль усёй еўрапейскай часткі краіны, савецкі ўрад здолеў да 1942 г. аднавіць сваю ваенную прамысловасць і наладзіць вытворчасць сучасных узбраенняў. Рэгулярнымі сталі пастаўкі саюзнікаў па ленд-лізу. У выніку на савецка-германскім фронце засяродзіліся дзве магутнейшыя арміі, змаганне якіх вызначала лёсы міру. Спробы савецкага камандавання разгарнуць наступальныя аперацыі ў траўні 1942 г. з мэтай дэблакіравання Ленінграда і Севастопаля, вызвалення Крыма і Данбаса былі недастаткова добра падрыхтаваныя і скончыліся няўдачай. Да чэрвеня 1942 г. сілы вермахта разгарнулі стратэгічнае наступленне ў накірунку Растова-на-Доне, Сталінграда (сучасны Валгаград) і Каўказа. Нягледзячы на страту Стаўрапаля і Краснадара, савецкія войскі спынілі ворага на Паўночным Каўказе і не дапусцілі яго прарыву у Закаўказзе да важнейшага стратэгічнага рэсурсу – бакінскай нафты. З чэрвеня 1941 г. ключавую ролю ў ваенных дзеяннях Германіі ў Атлантыцы сталі адыгрываць падводныя лодкі. Для таго, каб цалкам спыніць пастаўкі харчавання і ўзбраенняў на Брытанскія астравы, з студзеня 1942 г. немцы перайшлі да тактыкі "татальнай падводнай вайны". Асноўнай зонай дзеяння іх падводных лодак стала "дзірка ў Атлантыцы" – раён на паўднёвы-ўсход ад Грэнландыі, дзе абарона канвояў сіламі берагавой авіяцыі выклікала вялікія цяжкасці. Германскі падводны флот быў пераважна перадыслацыраваны ў Арктыку. Тут немцы здолелі разграміць некалькі буйных канвояў, якія накіроўваліся ў Мурманск і Архангельск. (Толькі з вясны 1943 г. тэхнічнае ўдасканаленне супрацьлодачнай абароны і ўзмацненне ваеннага эскорту канвояў дазволілі рэзка зменшыць страты амерыканскіх і брытанскіх гандлёвых суднаў у Атлантыцы. Пасля таго, як у верасні 1943 г. ударным групоўкам брытанскага флоту ўдалося знішчыць лінкор "Шарнхорст" і сур'ёзна пашкодзіць лінкор "Цірпіц", арктычныя камунікацыі сталі адносна бяспечнымі. Немцы сталі губляць усё больш і больш лодак. "Бітва з Атлантыку" скончылася.)
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 476; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |