КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Рух Супраціўлення і фармаванне ў ім дзвюх арыентацый
Па меры таго, як барацьба супраць нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў станавілася ўсё больш і больш паспяховай, а агульная перамога над сіламі нацызму і фашызму – бліжэйшай, рух Супраціўлення набываў узрастальна масавы характар. У барацьбу з акупантамі ўцягваліся ўсё новыя і новыя слаі насельніцтва, больш разнастайнымі станавіліся формы і сродкі барацьбы з акупацыйнымі ўладамі ды іх памагатымі, а таксама з уласнымі таталітарнымі і аўтарытарнымі рэжымамі. Апрача афіцыйна прызнаных арганізацый у рух Супраціўлення ўліліся сотні тысяч патрыётаў з усіх краін Еўропы. Асабліва масавы характар Супраціўленне набыло ў Югаславіі, Францыі і Польшчы. Умацоўваюцца сувязі арганізацый і груп руху Супраціўлення з вялікімі дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі. Асабліва актыўным у гэтым накірунку быў Савецкі Саюз. У жніўні 1943 г. ён усталяваў дыпламатычныя адносіны з Французскім нацыянальным камітэтам Ш. дэ Голя. Яшчэ раней савецкі ўрад прызнаў Часовы ўрад Чэхаславакіі і распачаў фармаванне на сваёй тэрыторыі чэхаславацкіх ваенных злучэнняў пад камандаваннем Людвіга Свобады. У 1943 г. у складзе Чырвонай арміі пачалі ваяваць злучэнні Войска Польскага, арганізаванага пракамуністычным Саюзам польскіх патрыётаў. Аднак з набліжэннем непазбежнага паражэння Германіі і яе саюзнікаў і для вялікіх дзяржаў, і для арганізацый еўрапейскага Супраціўлення ў поруч з барацьбой супраць агульнага ворага у цэлым шэрагу краін асаблівую актуальнасць набываюць праблемы, звязаныя з пасляваенным, мірным уладкаваннем іх канкрэтнай краіны, рэгіёну, Еўропы у цэлым. Гэткім чынам пачынаюць нарастаць супярэчнасці паміж, з аднаго боку, сіламі, што лічылі неабходным змагацца за ўсталяванне (аднаўленне) ў пасляваенны перыяд, буржуазна-дэмакратычных парадкаў, а з другога боку, тымі, што марылі пра абранне сацыялістычнага шляху развіцця. Першыя разлічвалі дамагчыся свайго пры дапамозе заходніх дэмакратый, а другія ўскладалі свае спадзяванні на дапамогу СССР. Самі саюзнікі па антыгітлераўскай кааліцыі, пераследуючы ўласныя геапалітычныя ды ідэалагічныя мэты дадавалі гэтым супярэчнасцям яшчэ большую вастрыню. Гэткім чынам у еўрапейскім руху Супраціўлення з'яўляецца дзве арыентацыі: на Захад і на Савецкі Саюз. Найбольш выпукла гэтая тэндэнцыя праявілася ў Польшчы. Вясной 1943 г. стала вядома пра злачынствы сталінізму ў Катыні, і польскі эмігранцкі ўрад у Лондане парваў адносіны з СССР. Стварыць у краіне адзіны антыфашысцкі фронт пасля гэтага было немагчыма: там дзейнічалі дзве буйнейшыя узброеныя арганізацыі – Армія Краёва (АК), што арыентавалася на Лондан ды эмігранцкі ўрад Ул. Сікорскага і Гвардыя Людова (з пачатку 1944 г. – Армія Людова), што арыентавалася на Маскву і камуністычныя сілы. 4-ты перыяд (студзень 1944 г. – 9 траўня 1945 г.)
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 632; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |