Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Стварэнне ААН. Патсдамская канферэнцыя. Патсдамская дэкларацыя




Ялцінская канферэнцыя. Разгром Германіі і яе капітуляцыя.

12 студзеня 1945 г. савецкія войскі пачалі маштабнае наступленне на шырокім фронце ад Балтыйскага мора да Карпат. Сумесна з Польскай арміяй была вызвалена Варшава, а потым створаны плацдарм для наступлення на Берлін на заходнім беразе ракі Одэр – усяго толькі ў 60 км. ад нямецкай сталіцы.

4-11 лютага 1945 г. у Ялце адбылася другая сустрэча кіраўнікоў трох галоўных дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі – Вялікабрытаніі, ЗША і СССР – Ялцінская (Крымская) канферэнцыя. На ёй былі ўзгоднены і зацверджаны планы і тэрміны правядзення новых магутных удараў па Германіі з мэтай яе канчатковага разгрому. Для падтрымання міру і бяспекі ва было вырашана стварыць Арганізацыю Аб’яднаных Нацый (ААН). СССР пацвердзіў свае абавязацельствы аб уступленні ў вайну з Японіяй праз два-тры месяцы пасля заканчэння вайны ў Еўропе. Кіраўнікі саюзных дзяржаў дамовіліся аб прынцыпах і формах ажыццяўлення безумоўнай капітуляцыі Германіі і акупацыі яе тэрыторыі пасля перамогі.

5-ты перыяд (9 траўня – 2 верасня 1945 г.)

Нягледзячы на захаванне рознагалоссяў, працэс стварэння ААН ішоў хуткімі тэмпамі. 25 красавіка па 26 чэрвеня 1945 г. у Сан-Францыска (ЗША) праходзіла Ўстаноўчая канферэнцыя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН). Адзіным пытаннем парадку была распрацоўка Статуту арганізацыі. Ён быў падпісаны прадстаўнікамі 50 краін і 24 кастрычніка 1945 г. набыў моц.

З 17 ліпеня па 2 жніўня 1945 г. у выніку перамогі над Германіяй у адным з прыгарадаў Берліна праходзіла Патсдамская міжнародная канферэнцыя. (у гістарычнай літаратуры гэтая канферэнцыя таксама называецца "Берлінскай".) Згодна з ялцінскімі прынцыпамі палітыкі ў дачыненні Германіі яе тэрыторыя, у тым ліку сталіца – Берлін, падзялялася на 4 акупацыйныя зоны. Для ўзгаднення акупацыйнай палітыкі стваралася Рада міністраў замежных спраў пяці дзяржаў (Вялікабрытанія, ЗША, Кітай, СССР, Францыя). Канферэнцыя вызначыла пасляваенныя межы Германіі – яны істотна звужаліся. Для таго, каб пазбавіць гэтую дзяржаву лішніх падстаў для тэрытарыяльных прэтэнзій, немцы, якія пражывалі ў суседніх Венгрыі, Польшчы і Чэхаславакіі падлягалі дэпартацыі на сваю гістарычную радзіму. Былі вызначаны агульныя падыходы да вырашэння рэпарацыйнага пытання. У прыватнасці, не вызначаючы агульную суму германскіх выплат, вялікія дзяржавы дамовіліся, што выкананне рэпарацыйных абавязкаў у любым разе не павінна пазбавіць Германію неабходных развіццёвых рэсурсаў.

Таксама ў адпаведнасці з рашэннямі Патсдамскай канферэнцыі быў створаны спецыяльны Міжнародны трыбунал, які арганізаваў Нюрнбергскі працэс па справе галоўных ваенных злачынцаў (20 лістапада 1945 г. – 1 кастрычніка 1946 г.).

Падчас Патсдамскай канферэнцыі і ў яе рамках 26 ліпеня 1945 г. была апублікавана сумесная дэкларацыя – Патсдамская дэкларацыя – ад імя ўрадаў Вялікабрытаніі, ЗША і Катаю, у якой гучала патрабаванне безагаворачнай капітуляцыі Японіі і былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы мірнага ўрэгулявання. Аднак 28 ліпеня японскі ўрад адхіліў гэтыя патрабаванні.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 1084; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.