КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Нацыянальнае пытанне
Прычыны міжэтнічнай канфліктагеннасці, якая захоўвалася на працягу ХХ ст., ідуць глыбока ў гісторыю. Яны выкліканыя супраціўленнем розных этнічных груп зліццю ў адзіную нацыю, цэнтрам якой стала сярэднявечная Кастылія са сваёй мовай, культурай, адміністрацыяй і войскам. Таксама вастрыня нацыянальных праблемаў тлумачыцца тым, што ва ўмовах інтэрнацыяналізацыі матэрыяльных і духоўных каштоўнасцяў, урбанізацыі, міграцыі значных людскіх мас, малыя народы паўстаюць перад пагрозай акультурацыі, страты мовы, традыцыяў і звычаяў. Імкненне баскаў, галісійцаў, каталонцаў да самазахавання натуральным чынам фармавала вобраз гістарычнага ворага – іспанскага (кастыльскага) экспансіянізму. У апошняй чвэрці ХХ – напачатку ХХІ ст. самай складанай праблемай міжэтнічных адносінаў у Іспаніі заставаўся баскскі сепаратызм і тэрарызм. Нягледзячы на атрыманне Краінай Баскаў аўтаноміі, тут па-ранейшаму дзейнічае сепаратысцкі нацыяналістычны рух ЭТА (баск. – Euskadi Ta Askatasuna)– "Краіна Баскаў і свабода". За больш як паўстагоддзя ўзброенай барацьбы баскаў-тэрарыстаў ад іх рук загінула каля 2000 чалавек. Падчас пераходнага перыяду ад франкісцкай дыктатуры да дэмакратыі новыя ўлады спрабавалі дамагчыся ад ЭТА спынення барацьбы, але сепаратысты адмовіліся скласці зброю наўзамен за прапанаваную амністыю. Напрыканцы 1980-х гг. новыя перамовы з ЭТА таксама не прынеслі аніякіх вынікаў. У верасні 1998 г. падалося, што праблема баскскага тэрарызму як ніколі блізкая да свайго вырашэння: ЭТА абвясціла аб поўным і бестэрміновым спыненні сваёй тэрарыстычнай дзейнасці. Урад пайшоў, у сваю чаргу, пайшоў на вызваленне шэрагу актывістаў руху. Перамір'е, аднак, працягвалася толькі 14 месяцаў. Напярэдадні парламенцкіх выбараў 2000 г. тэракты аднавіліся, зноў пралілася кроў. Урад быў вымушаны дзейнічаць яшчэ больш рашуча: у 2003 г. у краіне была забаронена дзейнасць палітычнага крыла ЭТА – партыі "Эры Батасуна" ("Адзінства народу"; баск. Herri Batasuna). У чарговы раз ЭТА абвясціла "пастаяннае спыненне агню" ў 2006 г. У абмен на добраахвотную адмову ад узброенай барацьбы баявікі збіраліся дамагчыся ад уладаў амністыі некалькіх соцень баскскіх зняволеных, якія былі абвінавачаныя ў тэрарыстычнай дзейнасці, і легалізацыі сваёй партыі. У ліпені 2006 г. у Сан-Себасцьяне пачаліся першыя афіцыяльныя мірныя перамовы паміж правячай ІСРП і забароненай "Эры Батасуна". Перамовы не далі сур'ёзных вынікаў. Ізноў аднавіліся тэрарыстычныя акты. У 2008 г. па абвінавачанні ў сувязях з тэрарыстамі была забароненая яшчэ адна партыя – Баскскае нацыянальнае дзеянне. У верасні 2010 г. ЭТА выступіла з заявай аба адмове ад узброенага змагання дзеля дасягнення незалежнасці і будзе прытрымлівацца толькі мірных сродкаў. Напачатку 2011 г. ЭТА яшчэ раз пацвердзіла сваё рашэнне. Іспанія і сама Краіна Баскаў з нецярплівасцю чакаюць канчатковай нармалізацыі абстаноўкі і дасягнення міжнацыянальнай згоды. Не слабеюць нацыяналістычныя і сепаратысцкія настроіў Каталоніі – самай багатай (даход насельніцтва на 25% перавышае сярэднеіспанскі ўзровень) і густанаселенай правінцыі Іспаніі, якая карыстаецца шырэйшай аўтаноміяй, чым Краіна Баскаў. Лідэрства ў каталонскім палітычным жыцці належыць нацыяналістычнай партыі "Канвергенцыя і Саюз Каталоніі". Тым не менш, на фоне супрацьстаяння мадрыдскага ўраду з баскскімі непрымірымымі групоўкамі сітуацыя ў Каталоніі, а тым больш у яшчэ адной нацыянальнай правінцыі Галісіі, выглядае нашмат больш спакойнай і стабільнай. Знешняя палітыка Іспаніі ў другой палове 1970-х-1980-х гг. і яе галоўныя прыярытэты. Уступленне ў НАТО і ЕЭС. Знешняя палітыка Іспаніі ў 1990-я - 2010-я гг. Разбурэнне нацыянальнага кансенсусу. "Дактрына Сапатэра". Працэс дэмакратызацыі палітычнага рэжыму Іспаніі не прывёў да рэзкіх разваротаў у знешняй палітыцы. Дамінавалі пераемнасць і традыцыйнасць нацыянальных інтарэсаў. Тым не менш, не абышлося і без пэўнай карэкціроўкі знешнепалітычнага курсу. У меншай ступені яна закранула прыярытэтныя і падчас франкізму іспана-амерыканскія адносіны. У студзені 1976 г. Іспанія і ЗША заключылі двухбаковы Дагавор аб сяброўстве і супрацоўніцтве. Злучаныя Штаты па-ранейшаму заставаліся галоўным інвестарам у іспанскую эканоміку. Працягвалі функцыянаваць амерыканскія ваенныя базы. Заканчэнне эпохі разрадкі паставілі пытанне наконт перагляду нейтральнай знешнепалітычнай арыентацыі. Іспанія ўзяла курс на збліжэнне з Паўночнаатлантычным альянсам. Нягледзячы на шырокі размах антынатаўскага руху, напрыканцы 1981 г. Іспанія накіравала ў Брусель просьбу аб прыёме ў НАТО. З 1982 г. краіна стала паўнапраўным членам гэтага вайскова-палітычнага блоку. Іспанія пераўтвараецца ў "натаўскі авіяносец", які кантралюе Міжземнаморскі рэгіён. У кантэксце дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне набывае асаблівую важнасць новы канцэптуальны накірунак знешняй палітыкі Мадрыду – пільнаванне правоў чалавека. У 1976 г. Іспанія далучылася да Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і да Пакту аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах (важнейшыя элементы Хельсінскіх пагадненняў). У 1977 г. Іспанія стала членам гэткай вельмі патрабавальнай у плане пільнавання правоў чалавека арганізацыі, як Рада Еўропы. Той жа 1977 г. стаў годам прарыву на "усходнім" накірунку: былі ўсталяваныя або адноўленыя дыпламатычныя адносіны з СССР, Польшчай, Чэхаславакіяй, Венгрыяй, ГДР, Кампучыяй, Манголіяй і некаторымі іншымі "незаходнімі" краінамі. Яшчэ адным прыярытэтам знешнепалітычнага курсу Іспаніі стала далучэнне да працэсу еўрапейскай інтэграцыі. (Вялікая зацікаўленасць у гэтым існавала і раней, аднак па прычыне прыроды іспанскага палітычнага рэжым практычная рэалізацыя гэтага жадання выглядала толькі марай.) Іспанія стала паўнапраўным членам "Агульнага рынку" ўжо ў 1986 г. З 1988 г. краіна пачала ўдзельнічаць у еўрапейскай абарончай структуры – Заходнееўрапейскім Саюзе (ЗЕС), стаўшы членам Групы ваеннага планавання ЗЕС. Вялікае значэнне захоўваў і Лацінаамерыканскі напрамак – адносіны з краінамі рэгіёну ішлі каранямі ў далёкае мінулае і насілі сяброўскі, пастаянны ды інтэнсіўны характар у эканамічнай, навуковай і культурнай галінах. Іспанія ўступіла на правах назіральніка ў Арганізацыю амерыканскіх дзяржаў (ААД) і пачала ўдзельнічаць ў рабоце Эканамічнай камісіі ААН для Лацінскай Амерыкі (ЭКЛА). Напрыканцы 1970-х - напачатку 1980-х гг. адбыліся візіты караля Хуана Карласа І ў цэлы шэраг дзяржаў Лацінскай Амерыкі. Не дзіўна, што і ў канфлікце Вялікабрытаніі і Аргенціны з-за Фалклендскіх астравоў Іспанія падтрымала лацінаамерыканцаў. Сведчаннем росту міжнароднага аўтарытэту Іспаніі стала правядзенне на яе зямлі XXV Алімпійскіх гульняў у Барселоне (1992) і сусветнай выстаўкі "Экспа" ў Севільі (1992). У 1995 г. у іспанскай сталіцы адбыўся этапны Мадрыдскі саміт ЕС. Падчас вайны ў Персідскім заліве ў зону ваенных дзеянняў быў накіраваны атрад іспанскіх ВМС, аднак пад ціскам грамадскай думкі ўрад Ф. Гансалеса не наважыўся выкарыстоўваць іх у баявых аперацыях. З 1995 г. Іспанія ўключылася ў стварэнне "сілаў хуткага разгортвання" ЗЕС, яе механізаваная брыгада ўвайшла ў "еўракорпус", сілы якога праводзілі міратворчыя і гуманітарныя аперацыі, бралі ўдзел у ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў. Іспанскі флот актыўна ўдзельнічаў у блакадзе адрыятычнага ўзбярэжжа Югаславіі (1999). Нацыянальны кансенсус адносна пытанняў знешняй палітыкі, які склаўся ў постфранкісцкі перыяд і з'яўляўся адной з найбольш прынцыповых яе характарыстык, трываў да пачатку ХХІ ст. Знешнепалітычны курс Х.М. Аснара пачаў станавіцца прадметам вастрэйшых палітычных дэбатаў. Іспанская знешняя палітыка перамяшчалася ў сферу міжпартыйнай, вельмі часта бескампраміснай, барацьбы. Самая яркая ілюстрацыя гэтаму – спрэчкі вакол удзелу Іспаніі ў вайсковай аперацыі ЗША ды іх саюзнікаў супраць Іраку (2003). Пасля вяртання да ўлады ІСРП у 2004 г. знешняя палітыка Іспаніі зведала значную карэкціроўку. Новы іспанскі лідар, Х.Л. Сапатэра, падкрэсліў важнасць вяртання да знешнепалітычнага курсу, які б быў забяспечаны цвёрдай падтрымкай большасці палітычных сілаў Іспаніі і, што асабліва важна, падтрымкай іспанскай грамадскай думкі. Прыярытэтамі станавілася: арганізацыя вываду іспанскіх войск з Іраку; выпрацоўка палітыкі, якая дазволіла б змякчыць непажаданыя наступствы пашырэння Еўрасаюзу на Ўсход (яно пагражала скарачэннем выплат Мадрыду з фондаў ЕС); карэкціроўка двухбаковых адносінаў з ЗША. У выніку рэалізацыі "дактрыны Сапатэра" Мадрыд адышоў ад прыярытэтнай арыентацыі на Вашынгтон, характэрнай для палітыкі ўраду Х.М. Аснара, і аднавіў у сваім статусе "еўрапеізм" як асноўны вектар іспанскай знешняй палітыкі. Урад сацыялістаў вывеў вайсковы кантынгент з Іраку і выступіў з маштабнай ініцыятывай "Альянс цывілізацыяў", якая ў плане практычнай палітыкі была альтэрнатывай сілавому курсу амерыканскага прэзідэнта Дж. Буша. Адным з важнейшых прыярытэтаў знешняй палітыкі Іспаніі застаецца рэгіён Міжземнага мора. У 1995-2005 гг. у межах г.зв. "Барселонскага працэсу" краіна мела ўсе шанцы ўмацаваць сваё лідарства ў справе рэалізацыі міжземнаморскага праекту. Але фактычны правал Барселонскага саміту 2005 г. (большасць лідараў рэгіёну ў ім не ўдзельнічалі) паставіў крыж на амбіцыях Мадрыду. Неўзабаве дыпламатычную ініцыятыву ў рэгіёне перахапіў Парыж. У апошнія паўтары дзесяцігоддзі Іспанія пераўтварылася ў трэцяга па значнасці экспарцёра капіталу ў свеце, саступаючы толькі ЗША і Францыі ($84 млрд. у 2007 г.). Адным з профільных накірункаў міжнароднай палітыкі на сучасным этапе становіцца пошук новых перспектыўных знешніх рынкаў. Адсюль вялікі інтарэс да краін-гігантаў: Бразіліі, Расіі, Індыі і Кітаю. Бясспрэчным поспехам іспанскай дыпламатыі і сведчаннем яе міжнароднай вагі стаў удзел краіны ў самітах "вялікай дваццаткі". Нягледзячы на высокія пазіцыі краіны ў эканамічнай іерархіі (13-я ў свеце і 5-я ў Еўропе), доўгі час на гэтых форумах яе інтарэсы прадстаўлялі "старэйшыя" партнёры па ЕС (Вялікабрытанія, Германія, Італія, Францыя). Прадстаўніцтва ў гэтым прэстыжным клубе дзяржаў дае магчымасць Іспаніі больш паспяхова адстойваць свае нацыянальныя эканамічныя інтарэсы на міжнароднай арэне. Гэтак, стартаваўшы з вельмі нізкіх міжнародных пазіцыяў напачатку пераходу да дэмакратыі, Іспанія істотна пашырыла свой уплыў у міжнародных справах. Сама яе знешняя палітыка набывае рысы дыпламатычнай дзейнасці глабальнага ўзроўню і значэння.
Тэма15. Краіны Паўночнай Еўропы ў 1945-2010-я гг.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 624; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |