Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Знешняя палітыка і удзел у Еўрапейскай інтэграцыі




Геапалітычныя змены, што адбыліся на міжнароднай арэне ў сувязі з заканчэннем "халоднай вайны" і распадам Савецкага Саюзу, аб'яднанне Германіі і стварэнне новых незалежных дзяржаў стварылі прынцыпова новыя ўмовы для фармавання знешняй палітыкі краін Паўночнай Еўропы.

Па-першае, у рэгіёне ўзрастае зацікаўленасць ва ўдзеле ў еўрапейскіх інтэграцыйных працэсах. У ліпні 1991 г. падала заяўку на ўдзел ў Еўрапейскіх супольнасцях Швецыя, якая здаўна прытрымлівалася лініі на захаванне строгага нейтралітэту. Гэта паслужыла штуршком для Фінляндыі паследаваць прыкладу сваёй заходняй суседкі ў сакавіку 1992 г. Напрыканцы таго ж году паўторна звярнулася з просьбай аб далучэнні да Еўрапейскіх супольнасцяў Нарвегія. Заяўкі ўсіх гэтых краін былі задаволеныя ўлетку 1994 г. Аднак восеньскія рэферэндумы наконт далучэння да ЕС завяршыліся па-рознаму. Шведы і фіны падтрымалі еўраінтэграцыю сваіх краін, а вось нарвежцы ў другі раз выступілі супраць ініцыятывы свайго ўраду. З пачатку 1995 г. Швецыя і Фінляндыя сталі паўнапраўнымі членамі Еўрапейскага Саюзу. У 1996 г. не толькі тры краіны-ўдзельніцы ЕС (Данія, Швецыя, Фінляндыя), але таксама Ісландыя і Нарвегія далучыліся да Шэнгенскага пагаднення.

Аднак у цэлым Данія, Швецыя і Фінляндыя з пэўнай асцярожнасцю ставіліся да радыкальных інтэграцыйных праектаў ЕС. Напрыклад, толькі з другога разу датчане падтрымалі (1993) Дагавор аб стварэнні Еўрапейскага Саюзу. Акрамя таго адна Фінляндыя наважылася ў 2002 г. перайсці на еўра. І калі сёння Данія не выключае сваю адмову ад дацкай кроны на карысць агульнай еўрапейскай валюты ў недалёкім будучым, то Швецыя ставіцца да ўвядзення еўра па-ранейшаму без энтузіязму. Галоўная прычына гэтага – еўраскептыцызм датчан і шведаў, якія вельмі заклапочаныя магчымасцю страты праз адзіную валюту сваіх сацыяльных заваёваў (у 2003 г. шведы прагаласавалі супраць еўра на рэферэндуме).

Па-другое, новыя геапалітычныя рэаліі канца ХХ ст. вымушалі паўночнаеўрапейскія ўрады па-новаму зірнуць на праблему падтрымання сваёй нацыянальнай бяспекі. Фінляндыя і Швецыя адмовіліся далучыцца да НАТО, але з 1994 г. бяруць удзел у праграме "Партнёрства дзеля міру", якую Паўночнаатлантычны альянс распрацаваў для еўрапейскіх дзяржаў і былых рэспублік СССР. Пасля тэрарыстычных атак 2001 г. ідэя інтэграцыі гэтых дзяржаў ў НАТО знаходзіць усё больш прыхільнікаў. Пэўны інтарэс на Поўначы Еўропы выклікала ўзаемадзеянне ў межах Заходнееўрапейскага саюзу (ЗЕС) – арганізацыі, створанай у 1948 г. для супрацоўніцтва ў сферы абароны і бяспекі. Данія, Фінляндыя і Швецыя атрымлівалі статус назіральнікаў у ЗЕС, а Ісландыя і Нарвегія – асацыяваных партнёраў. (У ліпні 2011 г. гэтая арганізацыя спыніць сваё існаванне.)

Акрамя таго, апошнім часам Швецыя імкнецца адыгрываць актыўную ролю ў Балтыйскім рэгіёне – зоне яе традыцыйных знешнепалітычных інтарэсаў з часоў сярэднявечча, асабліва ў дачыненні былых рэспублік СССР – Літвы, Латвіі, Эстоніі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 505; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.