КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Знешняя палітыка Грэцыі і Партугалія ў другой палове 1970-х – 2000-х гг
Крах дыктатарскіх рэжымаў у Партугаліі і Грэцыі. Палітыка ўрадаў А. Папандрэў у Грэцыі і сацыял-дэмакратаў у Партугаліі. Перагляд Канстытуцыі 1976 г. у Партугаліі. Канстытуцыя 1989 г. Абвастрэнне палітычнай барацьбы ў Грэцыі ў канцы 1980-х гг. З ліквідацыяй вайсковай хунты перад Грэцыяй адкрыліся шырокія перспектывы дэмакратычнага будаўніцтва. У лістападзе 1974 г. прайшлі першыя за апошняе дзесяцігоддзе парламенцкія выбары. Перамогу заваявала маладая партыя К. Караманліса "Новая дэмакратыя" (54,4%). У снежні 1974 г. адбыўся плебісцыт, які канчаткова зняў пытанне наконт формы праўлення Грэцыі. Без малога 70% грэчаскіх выбаршчыкаў выказаліся на карысць рэспублікі. Згодна з вынікамі народнага волевыяўлення ў чэрвені 1975 г. ўсталёўвалася парламенцкая рэспубліка з узмоцненай прэзідэнцкай уладай. У мэтах недапушчэння новых вылазак путчыстаў грэчаская Феміда дала прававую ацэнку дзяржаўнаму перавароту 1967 г. Яго арганізатары былі асуджаныя на смяротную кару, замененую потым на пажыццёвае зняволенне. Складаныя сацыяльна-эканамічныя ўмовы другой паловы 1970-х – пачатку 1980-х гг. паставілі грэчаскія ўлады ў вельмі цяжкае становішча. Папулярнасць "Новай дэмакратыі" стала незваротна падаць. У выніку на парламенцкіх выбарах 1981 г. перамога (48% галасоў) дасталася створанай у 1974 г. левацэнтрыскай партыі Усегрэчаскі сацыялістычны рух (ПАСОК) на чале з Андрэасам Папандрэў (сын Г. Папандрэў і дачкі кіраўніка паўстанцаў на Ашмяншчыне ў 1863 г. Зыгмунта Мінейкі – Софіі). Урад забяспечыў узмацненне дзяржаўнага кантролю за эканомікай ды імкнуўся пашырыць сацыяльную дапамогу малазабяспечаным слаям насельніцтва. Былі праведзеныя прагрэсіўныя рэформы сямейнага права і сістэмы аховы здароўя. На выбарах 1985 г. ПАСОК і А. Папандрэў пацвердзілі сваё палітычнае лідарства. Эканамічныя праблемы і ўнутрыпалітычныя скандалы каштавалі правячай партыі стратай папулярнасці: у 1989 г. на выбарах перамагла правацэнтрысцкая "Новая дэмакратыя". Але ўжо на наступных выбарах А. Папандрэў узначаліў свой трэці ўрад (1993-1996). Адстаўка ў сувязі з рэзкім пагаршэннем здароўя, а потым і смерць аднаго з буйнейшых палітычных лідараў дэмакратычнай Грэцыі прынцыпова не змяніла расстаноўку палітычных сілаў. Сацыялісты заставаліся пры ўладзе да 2004 г., калі да ўлады ізноў прыйшла "Новая дэмакратыя" на чале з пляменнікам і поўным цёзкам стваральніка гэтай партыі Канстанцінасам Караманлісам (для адрознення малодшага прадстаўніка палітычнай дынастыі завуць Костас). Уздзеянне сусветнага фінансавага крызісу 2008-2009 гг., а да гэтага яшчэ й небывалыя лясныя пажары ў краіне (2007) не маглі не падарваць становішча правацэнтрыстаў і на парламенцкіх выбарах 2009 г. перамагла ПАСОК на чале з Георгіасам (Ёргасам) Папандрэў-малодшым (2009 –), сынам А. Папандрэў. Пасля падзення дыктатуры Партугалія ўступіла ў пераходны перыяд, які можна ўмоўна падзяліць на два этапы. На першым з іх адбываўся пераход ад дыктатуры да дэмакратычнага праўлення, ішоў працэс утварэння палітычных партыяў, была прынятая канстытуцыя і створаныя новыя органы ўлады. Ад непасрэднага кіравання краінай была адхіленая алігархія. У прыватнасці было створаны звыш двух дзясяткаў палітычных партыяў. Буйнейшымі з іх сталі Партугальская сацыялістычная партыя (ПСП), Сацыял-дэмакратычная партыя (СДП), Партугальская камуністычная партыя (ПКП) і Сацыяльна-дэмакратычны цэнтр (СДЦ). Бескампрамісная палітычная барацьба паміж левымі і правымі сіламі, спробы вайсковых пераваротаў патрабавалі аўтарытэтнага і кампраміснага лідара. У 1976 г. прэзідэнтам быў абраны папулярны генерал Рамалью Эанеш. У тым жа годзе была прынятая дэмакратычная канстытуцыя. Яе важнай асаблівасцю стала палажэнне пра пабудову сацыялізму. Але паступовая стабілізацыя грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне і ўзмацненне пазіцыяў цэнтрысцкіх сіл прывялі да выключэння гэтага артыкулу з новай канстытуцыі, прынятай у 1982 г. Важную ролю ў паспяховым заканчэнні першага этапу дэмакратычных трансфармацыяў у Партугаліі адыграў лідар сацыялістаў і двойчы прэм'ер-міністр Марыа Саарэш (1976-1978, 1983-1985). Зместам другога этапу пераходнага перыяду стала канчатковае зацвярджэнне інстытутаў буржуазнай дэмакратыі. Важнейшай пераломнай кропкай стаў 1986 г., калі прэзідэнтам рэспублікі быў абраны М. Саарэш – першы цывільны дзеяч на гэтай пасадзе з 1926 г. Лідарства ў палітычным жыцці краіны пераходзіць да СДП, якая з 1985 па 1995 гг. кантралявала ўрад (прэм'ер-міністр – Анібал Каваку Сілва). У далейшым асноўная палітычная барацьба разгортвалася паміж сацыялістамі і кааліцыяй СДП і права-цэнтрысцкім СДЦ, якія чаргаваліся пры ўладзе напрыканцы ХХ – напачатку ХХІ ст. Пасля ліквідацыяй вайсковага рэжыму і прыходу да ўлады левацэнтрысцкіх сіл на чале з А. Папандрэў асноўнай мэтай знешняй палітыкі Грэцыі абвяшчалася вызваленне краіны ад амерыканскай залежнасці. Урад абвясціў аб выхадзе краіны з вайсковай арганізацыі НАТО (гэта перадусім тлумачылася напружанымі адносінамі з яшчэ адным членам Альянсу – Турцыяй; рашэнне захоўвала сілу да 1980 г.) і выступіў з патрабаваннем ліквідацыі на грэчаскай тэрыторыі амерыканскіх вайсковых баз. У верасні 1983 г. грэка-амерыканскія спрэчкі скончыліся падпісаннем кампраміснага двухбаковага пагаднення, згодна якому базы захоўваліся на працягу яшчэ 5 гадоў. Пасля гэтага пытанне аб іх лёсе бакі дамаўляліся вырашыць канчаткова. Новыя ўлады Грэцыі былі настроеныя да амерыканскай прысутнасці больш лагодна, таму ў 1990 г. было падпісана другое пагадненне з ЗША, якое захоўвала вайсковыя базы на грэчаскай тэрыторыі. І ў далейшым адносіны Грэцыі з ЗША і НАТО захоўвалі вельмі шчыльны характар. Грэцыя па большасці пытанняў сучаснай міжнароднай палітыкі падтрымлівае паўночнаемерыканскую звышдзяржаву і бярэ ўдзел у большасці місіяў Паўночнаатлантычнага альянсу Галоўнымі знешнепалітычнымі праблемамі для Грэцыі на сучасным этапе застаюцца: кіпрская, эгейская, а таксама македонскае пытанне. Пасля расколу ў 1974 г. кіпрскай дзяржавы на дзве часткі міжнародная супольнасць, у тым ліку ААН, прызнала тэрыторыю Паўночнага Кіпру акупіраванай Турцыяй. Грэцыя ад самога пачатку заняла падкрэслена цвёрдую пазіцыю па гэтаму пытанню. Вырашэнне далейшага лёсу вострава – падзельнае існаванне альбо уз'яднанне – на працягу ўжо некалькіх дзесяцігоддзяў ускладняе адносіны Афінаў і Стамбула. Але асноўны камень перапоны ў грэка-турэцкіх адносінах – эгейская спрэчка, што абвастрылася напачатку 1970 г. Дагэтуль неўрэгуляванымі застаюцца пытанні: дэлімітацыі тэрытарыяльных вод дзвюх краін, нацыянальнай паветранай прасторы, выкарыстання кантынентальнага шэльфу і ўзаемныя прэтэнзіі на незаселеныя маленькія астравы ў Эгейскім моры. Пры ўсёй традыцыйнай праблемнасці грэка-турэцкіх адносін апошнім часам намецілася тэндэнцыя да іх пацяплення. У 1999 г., напрыклад, Грэцыя адыграла важную ролю ў прадастаўленні Турцыі статусу кандыдату на ўступ у ЕС. З пачатку 1990-х гг. асабліва востра стала праяўляцца македонскае пытанне. Новаствораная Рэспубліка Македонія (да верасня 1991 г. знаходзілася ў складзе Югаславіі) ў першыя гады суверэннага існавання вяла актыўную прапаганду стварэння незалежнай дзяржавы на землях гістарычнай Македоніі, а значыць фактычна высоўвала прэтэнзіі на часткі сербскай, балгарскай і грэчаскай тэрыторыі. З вялікай занепакоенасцю Грэцыя ставіцца да спробаў македонскіх гісторыкаў і асноўнай часткі палітычных сіл гэтай краіны паставіць пад сумненне грэчаскі характар старажытнай Македоніі і падкрэсліць гістарычную пераемнасць сучаснай Македонскай дзяржавы ад славутай дзяржавы антычнасці (шырокае выкарыстанне імя Аляксандра Македонскага, прысутнасць на македонскай банкноце архітэктурнага сімвала грэчаскага гораду Салонікі і г.д.). У выніку грэчаскі бок настаяў на зацвярджэнні для Македоніі афіцыйнай міжнароднай назвы – Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія – заблакіраваў уступленне гэтай краіны з ЕС і НАТО. Крушэнне фашысцкага рэжыму ў красавіку 1974 г. адчыніла перад Партугаліяй выхад на шырокую міжнародную арэну. І першым жа яе крокам на ёй стала прызнанне ў чэрвені таго ж году права на незалежнасць і самавызначэнне народаў былых партугальскіх калоніяў, на тэрыторыі якіх утварыліся самастойныя дзяржавы. Пасля ліквідацыі партугальскай каланіяльнай сістэмы ў Афрыцы былі ўсталяваныя альбо адноўленыя адносіны з СССР, краінамі Усходняй Еўропы і многімі краінамі Афрыкі і Азіі. Дэмакратызацыя Партугаліі дазволіла ўсур'ёз агучваць мэту далучэння да "Агульнага рынку". З пачатку 1986 г. краіна разам з суседняй Іспаніяй стала паўнапраўнай удзельніцай ЕЭС. (У тым жа годзе Партугалія пакінула ЕАСТ.) З часам Партугалія здолела набыць аўтарытэт у Еўрасаюзе. Адным з яго буйных дзеячаў стаў Жазэ Мануэл Барозу – з 2004 г. старшыня еўрапейскай камісіі (кіраўнік выканаўчага органу ўлады ЕС). У 2007 г. партугальскай сталіцы было даверана пачэснае права прыняць у сябе лёсавызначальны для ЕС форум, на якім адбылося падпісанне г.зв. Лісабонскага трактату. Адным з важнейшых накірункаў знешняй палітыкі Партугаліі на сучасным этапе застаюцца яе адносіны з былымі калоніямі ў Афрыцы – Анголай, Мазамбікам, Гвінеяй-Бісаў, Каба-Вердэ (былыя Астравы Зялёнага Мысу), Сан-Тамэ і Прынсіпі. Разам з Бразіліяй і самой Грэцыяй гэтыя краіны ў 1996 г. ўвайшлі ў Садружнасць партугаламоўных краін.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 467; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |