КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэма 17. Румынія ў 1945-2010-я гг
Падзеі 23 жніўня 1944 г. і пераход Румыніі на бок антыгітлераўскай кааліцыі. Утварэнне Народна-дэмакратычнага фронту і яго барацьба за ўладу. Кааліцыйны ўрад П.Грозы і яго палітыка. Восеньскі палітычны крызіс 1945 г. Становішча "гістарычных партый" і караля Міхая І. Парламенцкія выбары 1946 г. Мірны дагавор з Румыніяй. Пераможны для СССР зыход Яска-Кішынёўскай аперацыі, калі была нейтралізавана амаль 600-тысячная нямецка-румынская групоўка, даў магчымасць каралю Міхаю І і лідэрам буржуазна-дэмакратычных партый разам з сіламі левай апазіцыі правесці зладжаную акцыю па ліквідацыі фашысцкага рэжыму. 23 жніўня 1944 г. падчас аўдыенцыі ў караля быў арыштаваны І. Антанэску, а пазней і іншыя уплывовыя члены фашысцкага ўраду. У той жа дзень левая апазіцыя (камуністы, сацыял-дэмакраты і інш.) пачалі ўзброенае паўстанне супраць уладаў. У ноч на 24 жніўня Міхай І абвясціў аб выхадзе Румыніі з вайны на баку Германіі і аб далучэнні да антыгітлераўскай кааліцыі. Неўзабаве пачаліся перамовы з СССР аб заключэнні перамір'я. 12 верасня 1944 г. у Маскоўскім пагадненні аб перамір'і Румынія абавязвалася выплаціць СССР рэпарацыі на суму $300 млн. Пасля ліквідацыі рэжыму Антанеску пачынаецца павольнае ўзвышэнне Камуністычнай партыі Румыніі (КПР). Нягледзячы на сваю малалікасць (каля тысячы чалавек) і слабую папулярнасць – давалі аб сабе ведаць доўгія гады праведзеныя ў падполлі – дзякуючы непасрэднай і непрыхаванай падтрымцы Савецкай Арміі яна стала адной з найбольш уплывовых сіл у краіне. Сумесна з Нацыянал-царанісцкай (НЦП), Нацыянал-ліберальнай (НЛП) і Сацыял-дэмакратычнай (СДП) партыямі КПР утварыла Нацыянальна-дэмакратычны блок (НДБ). Разам з вайскоўцамі (у т.л. прэм'ер) прадстаўнікі НДБ сфармавалі антыфашысцкі ўрад. Новая ўлада занялася ліквідацыяй наступстваў фашызму і ўсталяваннем буржуазна-дэмакратычных свабодаў. Было адноўлена дзеянне Канстытуцыі 1923 г. Паколькі шчырае супрацоўніцтва “гістарычных партыяў” (НЦП і НЛП) і левых, асабліва камуністаў, якія спадзяваліся на ўсталяванне прынцыпова новага рэжыму, было ў перспектыве малаверагодным, рабочыя партыі ўзялі курс на стварэнне самастойнай арганізацыі. 12 кастрычніка 1944 г. быў заснаваны Народна-дэмакратычны фронт (НДФ). Для прыстойнасці туды запрасілі і цараністаў з лібераламі, але тыя, натуральна, адмовіліся. НДФ абвінавачваў буржуазных міністраў і каралеўскую групоўку ў сабатажы рэалізацыі ўмоў перамір'я і 4 лістапада 1944 г. ва ультыматыўнай форме запатрабаваў ад Міхая І стварыць новы кааліцыйны ўрад. Пры масіраванай савецкай прысутнасці кароль проста не меў выбару і ў чарговым урадзе трэць партфеляў дасталася членам НДФ. Камуністы ды іхныя саюзнікі працягнулі ціск на Міхая І. Ужо праз месяц яму прыйшлося прызначыць новага кіраўніка ўраду – генерала Нікалаэ Радэску, які за сваю антыгерманскую пазіцыю ў свой час нават высылаўся з краіны. Кароль спадзяваўся, што з падобным палітыкам СССР і яе пятая калона не будзе мець зачэпак для крытыкі. Але адносіны паміж буржуазнымі і прасавецкімі дзеячамі абвастраліся. Апошнія прама патрабавалі перадачы ім усёй паўнаты ўлады. Напрыканцы лютага 1945 г. Міхай І быў вымушаны адправіць і Н. Радэску ў адстаўку. Гэтым разам (сакавік 1945 г.) Міхая прымусілі прызначыць прэм'ер-міністрам лідэра партыі-удзельніцы НДФ – Фронту земляробаў – П. Грозу. Фронтаўцы атрымалі і 12 з 17 міністэрскіх пасадаў. З "гістарычных партый" ва ўрад не ўключылі нікога – яны былі цалкам адхілены ад рэальных рычагоў кіравання дзяржавай. Урад П. Грозы прыступіў да радыкальных рэформ. Згодна з палажэннямі аграрнай рэформы буйныя зямельныя ўладанні падлягалі канфіскацыі. (П. Гроза некалі сам быў буйным памешчыкам, аднак па ўласнай волі напачатку 1930-х гг. адмовіўся ад сваіх уладанняў і стварыў левасялянскую партыю, за што атрымаў мянушку “Чырвоны буржуй”) Большая частка іх размяркоўваліся паміж малазямельнымі і беззямельнымі сялянамі, меншая дасталася дзяржаве. Ва ўласнасць дзяржавы таксама пераходзілі памешчыцкія машыны і інвентар. На гэтай аснове ствараліся машынна-пракатныя пункты. У выніку гэтай рэформы была не проста выкаранена буйная зямельная ўласнасць – памешчыкі былі цалкам ліквідаваны як сацыяльны слой. Тым не менш, гэтая рэформа (напрыклад, з пункту гледжання колькасці раздадзеных зямель або эканамічнай мэтазгоднасці) нашмат саступала "буржуазнай" зямельнай рэформе 1918-1921 г. Праблемы перанаселенасці вёскі, вельмі нізкай прадукцыйнасці сельскагаспадарчай працы, церазпалосіцы і драбнення надзелаў так і не былі вырашаны. Але, як і папярэдняя рэформа, яна здолела нейтралізаваць сялянства і аб'ектыўна паставіць яго на службу інтарэсам новых палітычных сілаў, што прагнулі неабмежаванай ўлады. Урад прыняў захады па дэмакратызацыі і рэарганізацыі сістэмы кіравання. Спецыфічная трактоўка левымі дэмакратыі вяла да таго, што разам з фашысцкімі элементамі выдалялі з дзяржаўных органаў і проста апазіцыйна настроеных спецыялістаў. Паўсталі перад судом ваенныя злачынцы. Урад П. Грозы рашуча змагаўся з любымі праявамі сабатажу і спекуляцыі і паступова ўводзіў дзяржаўны кантроль над вытворчасцю, размеркаваннем тавараў, цэнамі і заробкамі – на змену рыначным механізмам кіравання эканомікай сталі прыходзіць камандна-адміністрацыйныя. Яшчэ адразу апасля 6 сакавіка 1945 г., калі камуністы сваімі ўльтыматыўнымі патрабаваннямі дамагліся ад Міхая І стварэння выгоднага сабе ўраду на чале з П. Грозай, кіраўніцтва "гістарычных партыяў" выступіла з заявай аб яго непрадстаўнічым характары. ЗША і Вялікабрытанія на Патсдамскай канферэнцыі таксама пагражалі не прызнаць урад П. Грозы і сарваць падпісанне мірнага дагавору з Румыніяй, калі не адбудзецца яго рэарганізацыя. Восенню 1945 г. кароль Міхай І паспрабаваў выкарыстаць факт непрызнання ўраду і падтрымку Захаду, каб адправіць кабінет П. Грозы ў адстаўку. Прэм'ер жа справядліва ўпэўнены ў падтрымцы Савецкага Саюза проста праігнараваў патрабаванне галавы дзяржавы. Пасля гэтага Міхай І з'ехаў у свой загарадны маёнтак і адмовіўся падпісваць дзяржаўныя дакументы (без гэтага яны былі несапраўднымі, але падобныя юрыдычныя тонкасці мала турбавалі камуністаў). Склалася пікантная сітуацыя манарх баставаў у краіне, дзе панавалі камуністы. 8 лістапада падтрымаць караля і павіншаваць яго з днём нараджэння ў Бухарэсце сабраўся шматтысячны натоўп. Аднак камуністычныя атрады міліцыі і адмыслова створаная для абароны рэвалюцыі дывізія Уладзімірэску разагналі яго. " Гістарычныя партыі" ніхто пакуль не збіраўся забараняць. Новыя гаспадары Румыніі, якія знаходзіліся пад надзейнай аховай савецкіх штыхоў і карысталіся з беднасці і даверлівасці значнай часткі румын, імкнуліся іх раскалоць і дыскрэдытаваць. Выкінутыя на ўзбочыну нацыянальнай палітыкі партыйныя лідэры нейтралізоўваліся у выніку рэпрэсіяў (самыя небяспечныя), асуджалі сябе на забыццё (самыя асцярожныя) або разам з паслядоўнікамі спяшаліся прымкнуць да пераможнага боку (самыя беспрынцыповыя). З прычыны засілля лаяльных Чырвонай Арміі і СССР партый, раздзёраў і аддаленасці ад рэальнай улады "гістарычныя партыі" гублялі падтрымку ў грамадстве, а наступленне на "эксплуататарскія класы" пазбаўляла іх трывалай сацыяльнай і матэрыяльнай базы. Стаўленне савецкага кіраўніцтва і яго румынскіх падапечных да манархіі і Міхая І было адмоўным. Але роля караля ў ліквідацыі фашысцкага рэжыму і папулярнасць у народзе рабілі яго тэрміновае адхіленне ад улады небяспечным. (У Маскве маладога манарха называлі "каралём-камсамольцам".) Ворагі манархіі чакалі зручнага моманту для дыскрэдытацыі Міхая І. У снежні 1945 г. на Маскоўскай канферэнцыі міністраў замежных спраў Вялікай тройкі (СССР, Вялікабрытаніі і ЗША) была выпрацавана формула, якая мелася выправіць рэпутацыю румынскага ўрада на міжнароднай арэне. У адпаведнасці з ёй два сапраўдных члена “гістарычных партыяў” (па аднаму з НЦП і НЛП), а не камуністычныя спачувальнікі, якія толькі фармальна заставаліся ў сваіх партыях, павінны былі увайсці ва ўрад. Пасля гэтага ЗША і Вялікабрытанія прызнавалі кабінет П. Грозы, які неўзабаве мусіў правесці свабодныя выбары, адкрытыя для ўсіх, у тым ліку апазіцыйных партыяў. Два новыя міністры, тым не менш, засталіся без партфеляў (без канкрэтных міністэрстваў, а значыць не мелі магчымасці распараджацца бюджэтнымі сродкамі) і папросту ігнараваліся калегамі, а іхныя партыі па-ранейшаму падвяргаліся нападкам. Выбары ж былі адкладзены амаль на год і прайшлі толькі 19 лістапада 1946 г. Яны, як таго і трэба было чакаць, не былі адкрытымі і свабоднымі, а да старой румынскай традыцыі фальсіфікацыі выбарчых бюлетэняў камуністы дадалі свой асноўны агітацыйны метад – запужванне. Перамог камуністычны Блок дэмакратычных партый (БДП), які па афіцыйных звестках набраў каля 80% галасоў. Сапраўдная апазіцыя – НЦП і НЛП – атрымала ў парламенце толькі 35 месцаў (з 414). Два іх міністры выйшлі ў адстаўку, а іх калегі-новаабраныя дэпутаты ў знак пратэсту супраць масавых парушэнняў у ходзе выбараў адмовіліся заняць свае парламенцкія крэслы. Злучаныя Штаты і Вялікабрытанія выступілі з жорсткай крытыкай румынскіх уладаў, але не разарвалі з імі дыпламатычных адносінаў, а потым 10 лютага 1947 г. падпісалі з імі Мірны дагавор. Падобная непаслядоўнасць і мяккацеласць заходніх дэмакратый толькі развязала рукі камуністам. (Сталін у сваёй грубаватай манеры выказваўся больш шчыра і паслядоўна: " Свабодна абраны ўрад у любой з гэтых краін (краін Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы, што аказаліся пад кантролем СССР – У.Ф.) быў бы антысавецкім, а на гэта мы пайсці не можам ".)
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 452; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |