КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Эканамічнае і палітычнае становішча краін рэгіёна пасля заканчэння другой сусветнай вайны
Другая сусветная вайна нанесла параўнальна невялікія страты краінам Паўночнай Еўропы. Зусім не пацярпелі Ісландыя і Швецыя, прычым апошняя і ў акупацыйны перыяд, і пасля вызвалення аказвала суседзям, асабліва нарвежцам, эканамічную дапамогу. Людскія страты Даніі склалі каля 4,5 тыс., Нарвегіі – 10 тыс., а Фінляндыі – 83 тыс. чалавек. Прамыя разбурэнні закранулі толькі Нарвегію Фінляндыю – вынік тактыкі "выпаленай зямлі" адступаўшых войск вермахту. Увесь Паўночнаеўрапейскі рэгіён перажываў пасля вайны падобныя цяжкасці: інфляцыя, састарэласць абсталявання і жыллёвага фонду, недахоп прадметаў першай неабходнасці, беспрацоўе. З найбольшымі праблемамі сутыкнуліся Нарвегія і Фінляндыя, якую яшчэ чакала і выплата рэпарацый, з найменшымі – Швецыя. У дзяржаўна-палітычных адносінах краіны рэгіёну ў цэлым захавалі даваенную арганізацыю. У Швецыі, Даніі І Нарвегіі захаваліся манархіі. Палітычная значнасць скандынаўскіх каралёў працягвала падаць. Хаця пасля падзеяў другой сусветнай вайны асабісты аўтарытэт Хокана VII (Нарвегія) і Крысціяна Х (Данія) істотна ўзрос – першы на эміграцыі, а другі ў акупіраванай краіне сталі сімваламі супраціўлення нацыстам. У Фінляндыі замацаваўся рэспубліканскі лад. Найбольш істотным зрухам стала з'яўленне на палітычнай мапе свету новай суверэннай паўночнаеўрапейскай дзяржавы – Ісландыі. Ужо праз месяц пасля нямецкай акупацыі Даніі (1940) гэты стратэгічна важны востраў у паўночнай частцы Атлантыкі быў заняты сіламі брытанскага флоту. Повязі Ісландыі з Даніяй былі цалкам перарваныя, а тым часам скончыўся тэрмін дзеянне дацка-ісландскай уніі 1918 г. 17 чэрвеня 1944 г. Ісландыя набыла поўную незалежнасць і была абвешчаная рэспублікай. Партыйная сістэма краін Паўночнай Еўропы зазнала мінімальныя змены ў параўнанні з даваенным перыядам. Пацярпелі паражэнне і зышлі з палітычнай арэны найбольш радыкальныя нацыяналістычныя партыі і рухі. Агульным унутрыпалітычным вынікам вайны для Паўночнай Еўропы, як і для ўсёй Заходняй Еўропы, быў зрух улева – значны рост уплыву камуністычных партыяў і уздым рабочага руху. Сацыял-дэмакратычныя і аграрныя партыі захавалі свой ранейшы ўплыў. У выніку у краінах рэгіёну былі праведзеныя прагрэсіўныя рэформы. Намецілася збліжэнне праграмных установак усіх вядучых палітычных сіл, што ў будучым прывяло да значнай пераемнасці дзяржаўнай палітыкі і, ў выніку, абумовіла стабільнасць паўночнаеўрапейскіх грамадстваў. У Даніі і Нарвегіі, дзе акупацыя спарадзіла дзясяткі тысяч калабарантаў, чакала яшчэ і выяўленне і пакаранне нацыстаў ды іх прыхвасняў. Адраджэнне эканомікі. Умацаванне дзяржаўнага ўрэгулявання. Структурныя змены ў эканоміцы ў 1950-1960-я гг. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Паўночнай Еўропы. "Шведская мадэль". "Нафтавы шок". Уплыў сусветнага эканамічнага крызісу 1974-1975 гг. У красавіку 1948 г. Данія, Ісландыя, Нарвегія і Швецыя афіцыйна далучыліся да "плана Маршала". Адначасова ўсе яны сталі членамі Арганізацыі еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЕЭС). Прычым першыя тры краіны атрымлівалі пераважна дармавую дапамогу, а больш забяспечаная Швецыя – крэдытную. Сумы амерыканскай дапамогі аказаліся немалымі: Данія атрымала $280 млн., Ісландыя – $35 млн., Нарвегія – $275 млн., а Швецыя – $110 млн. (іх залатыя запасы у на 1949 г. складалі толькі адпаведна $32 млн., $51 млн., $170 млн. і $1 млн.) Дзякуючы "плану Маршала" краіны рэгіёну здолелі часткова абнавіць свой асноўны капітал у прамысловасці (асабліва Нарвегія) і сельскай гаспадарцы (асабліва Данія). Умовы аказання дапамогі і сам удзел у АЕЭС садзейнічалі аднаўленню і развіццю эканамічных сувязяў краін рэгіёну паміж сабой ды іншымі заходнееўрапейскімі краінамі і ЗША. Суседства Фінляндыі з СССР і драматычная гісторыя стасункаў з усходняй суседкай моцна абмежавалі свабоду выбару фінляндскага кіраўніцтва. Ад удзелу ў "плане Маршала" яму прыйшлося адмовіцца. Аднак у красавіку 1948 г. быў падпісаны савецка-фінляндскі Дагавор аб сяброўстве, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе. Ён быў закліканы пэўным чынам кампенсаваць Фінляндыі адмову ад амерыканскай дапамогі і зацікавіць яе ў развіцці "ўсходняга вектару" гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У 1950 г. паміж краінамі было заключана гандлёвае пагадненне на перыяд 1951-1955 гг. Фінляндыя атрымала магчымасць спрошчанага выхаду на аграмадны савецкі рынак са сваёй прамысловай прадукцыяй (напрыклад, новай для краіны металаапрацоўчай галіны), а акрамя таго на доўгатэрміновай базе забяспечвала сябе імпартам цэлага шэрагу жыццёва важных тавараў: збожжа, цукру, угнаенняў і паліва. Савецка-фінляндскае супрацоўніцтва стала адным з важнейшых фактараў далейшага поспеху эканамічнага развіцця краіны. Да пачатку 1950-х гг. задачы аднаўлення народнай гаспадаркі і пераадолення пасляваенных эканамічных цяжкасцяў былі ў цэлым дасягнутыя. Былі скасаваныя захады прамой рэгламентацыі гаспадарчага жыцця. Эканамічнае становішча ўсіх краінаў Паўночнай Еўропы, акрамя Ісландыі, набыло стабільнасць. На працягу 1950-х гг. у рэгіёне адбываюцца значныя структурныя зрухі: знізілася доля сельскай, лясной гаспадаркі і рыбалоўства ў нацыянальным прадукце; у прамысловасці ўзрастае вытворчасць сродкаў вытворчасці. Лідэрскія пазіцыі ў эканоміцы і па тэмпах росту, і па ўзроўню тэхнічнай узброенасці захоўвалі экспартныя галіны. Менавіта ў гэты час набывае свой класічны выгляд, асабліва ў Швецыі і Нарвегіі, сістэма дзяржаўна-манапалістычнага капіталізму. Гаспадарчае рэгуляванне набыло пераважна ўскосны характар – праз падаткаабкладанне, крэдытную ды інвестыцыйную палітыку дзяржаўнай улады, а таксама пры дапамозе эканамічных праграмаў, неабавязковых, аднак, для прыватнага сектару. Прыватны сектар адыгрываў вырашальную ролю ў прамысловасці ўсіх краін Паўночнай Еўропы. Паскорыліся працэсы канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу, а таксама іх інтэрнацыяналізацыя. Дзяржаўны сектар эканомікі ў краінах рэгіёну меў нашмат меншы аб'ём, чым у Вялікабрытаніі, Італіі ці Францыі. Напрыклад, доля Швецыі ў выпуску прамысловай прадукцыі складала толькі 5-6%. Аднак, як вынік высокага ўзроўню падаткаў, фактычная для нацыянальнага прадукту, што прысвойвалася і размяркоўвалася дзяржаўнай уладай, была ў Паўночнай Еўропе адной з самых высокіх у капіталістычным свеце. У 1960-я гг. тэмпы прамысловага росту ў краінах рэгіёну перавышалі сярэднія паказчыкі па Заходняй Еўропе. Аб'ём прадукцыі апрацоўваючай прамысловасці, галоўнай галіны іх эканомікі, амаль падвоіўся. Па сярэдніх памерах гадавога ВНП на душу насельніцтва краіны ўжо апярэджвалі ўсе капіталістычныя краіны акрамя ЗША. Яны ўтрымлівалі вядучыя пазіцыі ў свеце па ўлове рыбы і марскіх перавозках. Больш сучаснай станавілася структура паўночнаеўрапейскай эканомкі. Удзельная вага сельскай гаспадаркі і рыбалоўства напрыканцы 1960-х гг. знізілася ў Швецыі, Нарвегіі і Даніі да 4-9%, у Фінляндыя – да 15%, Ісландыі – да 23%. Па меры далейшага сацыяльна-эканамічнага прагрэсу краін рэгіёну адыходзіла ў нябыт этнічная аднароднасць насельніцтва. Узмацняўся прыток замежных рабочых – галоўным чынам, югаславаў, грэкаў, туркаў ды італьянцаў. Напрыклад, напрыканцы 1960-х гг. з 8 млн. жыхароў Швецыі 600 тыс. мелі замежнае паходжанне, прычым 400 тыс. з іх яшчэ не атрымалі шведскага грамадзянства. Эканамічнае развіццё Нарвегіі было найбольш раўнамерным і ўстойлівым у рэгіёне: праблемы інфляцыі, плацежнага балансу, замежнай запазычанасці адчуваліся тут найменш. Узровень капіталаўкладанняў у краіне – у сярэднім каля 35% ВНП – быў адным з найвышэйшых у капіталістычным свеце. Вялікая ўвага ў краіне надавалася развіццю буйной прамысловасці. Раней,чым у іншых заходнееўрапейскіх краінах, у Нарвегіі сталі распрацоўвацца праграмы (4-гадовыя) развіцця эканомікі. Вельмі характэрнай была яе экспартная арыентаванасць – каля 48% валавога прадукту на 1970 г. складаў экспарт тавараў і паслугаў. У цэлым эканамічнае развіццё было найбольш раўнамерным і ўстойлівым,чым у іншых паўночнаеўрапейскіх краінах. Аднак менавіта ў Нарвегіі мацней за ўсё адчувалася залежнасць ад замежнага капіталу. Асаблівасці развіцця эканомікі Даніі, а таксама яе цяжкасці вынікалі з пераважна аграрнага характару яе экспарту. У 1950-я гг. вываз сельгаспрадукцыі сутыкаўся з аграрным пратэкцыянізмам іншых заходнееўрапейскіх краінаў і адносна невысокімі коштамі на гэтыя прадукты. Гэта вяло да адмоўнага сальда знешняга гандлю Даніі і абумоўлівала запазычанасць дацкіх банкаў перад замежнымі крэдыторамі. З канца 1950-х гг. знешняя кан'юнктура для аграрнага сектару Даніі палепшылася. Акрамя таго, у сельскай гаспадарцы краіны адбыліся важныя зрухі: фермеры дасягнулі значнага росту вытворчасці пры скарачэнні на чвэрць працоўнай сілы. Лішнія рукі ўліліся ў гарадскую эканоміку. Прычым пераважнае развіццё атрымалі высокапрадукцыйныя галіны: суднабудаванне, вытворчасць халадзільнага абсталявання, харчовых канцэнтратаў, лекаў і г.д. Напачатку 1960-х гг. Данія пераўтварылася ў індустрыяльна-аграрную краіну. У першай палове 1960-х гг. рост дацкага ВНП нават апярэджваў шведскія паказчыкі. За ўсё дзесяцігоддзе прамысловая вытворчасць падвоілася, а экспарт – патроіўся. Эканоміка Ісландыі развівалася скрайне нераўнамерна. Няўстойлівасць яе гаспадарчага жыцця тлумачылася залежнасцю ад стыхійнага фактару – улову рыбы і сусветных коштаў на яе. У 1960-я гг. улады краіны паспрабавалі пераадолець гэткую аднабокасць эканомікі. Пры дапамозе буйных замежных інвестыцый паскорылася распрацоўка мясцовых гідраэнергарэсурсаў, а ў 1967 г. пачалося будаўніцтва алюмініевага заводу – фактычна першы крок да стварэння на востраве цяжкай прамысловасці. Да пачатку 1970-х гг. з кошт нізкай шчыльнасці насельніцтва Ісландыя нават увайшла ў лік найбольш развітых краінаў свету. Значныя зрухі адбыліся ў эканоміцы Фінляндыі. Небывалага ўзроўню дасягнула нацыянальная індустрыя: у 1955 г. аб'ём прамысловай вытворчасці дасягнуў максімальнага ўзроўню ў гісторыі краіны. На першае месца на ўнутраным рынку сталі выходзіць машынабудаўнічая і суднабудаўнічая галіны. Па-ранейшаму важным фактарам эканамічнага развіцця з'яўляліся актыўныя гандлёва-эканамічныя адносіны з СССР. Да пачатку 1970-х гг. Фінляндыя апярэдзіла многія краіны Заходняй Еўропы і па тэмпах росту ВНП, і па тэмпах росту прамысловай вытворчасці. На фоне паспяховага і збалансаванага эканамічнага развіцця паўночнаеўрапейскага рэгіёну асабліва вылучаліся поспехі Швецыі. У 1960-я гг. яе прамысловая вытворчасць расла на 8% у год, на 7,5% штогод павялічваўся шведскі экспарт. Напрыканцы 1960-х гг. спалучэнне хуткага эканамічнага росту з шырокай палітыкай рэформаў на фоне адноснай сацыяльнай бесканфліктнасці ў грамадстве далі падставы замежным назіральнікам назваць сацыяльна-эканамічную сістэму, што склалася ў краіне "шведскай мадэллю". Для яе быў характэрны змешаны характар эканомікі, якая спалучала рыначныя адносіны і дзяржаўнае рэгуляванне, пераважна прыватную ўласнасць у сферы вытворчасці і абагульненне спажывання. Гэткім чынам, дзяржава не ўмешваецца ў вытворчую дзейнасць прадпрыемства, але рэгулюе сацыяльныя выдаткі рыначнай эканомікі асаблівай сацыяльнай палітыкай на рынку працы Высокія падаткі адлічэнні прадпрымальнікаў у пенсійны фонд дазвалялі дзяржаве ажыццяўляць гэткае размеркаванне матэрыяльных дабротаў, якое змяншала сацыяльную няроўнасць у грамадстве, яго палярызацыю. Значныя сродкі, што назапашваліся дзяржавай давалі магчымасць стварыць эфектыўную сістэму сацыяльнага забеспячэння, якая ахоплівала ўсе слаі насельніцтва безадносна класавай прыналежнасці і ўзроўню даходаў. Вельмі характэрным для гэтай мадэлі было размеркаванне бюджэтных выдаткаў. У 1950-1970-я гг. на патрэбы міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння прыпадала больш за чвэрць дзяржаўнага бюджэту, міністэрства адукацыі – сёмая частка, а на міністэрства абароны – толькі дванаццатая частка. Яшчэ адной адметнай рысай "шведскай мадэлі" з'яўлялася спецыфіка адносінаў паміж працай і капіталам на рынку працы. На працягу многіх дзесяцігоддзяў дзейнічала цэнтралізаваная сістэма перагавораў аб заключэнні калектыўных дагавораў у галіне заробкаў з удзелам магутных арганізацыяў прафсаюзаў і прадпрымальнікаў. Прычым, масавыя забастоўкі і звальненні дапускаюцца толькі ў перыяд перазаключэння калектыўных працоўных дагавораў і ладзяцца толькі пасля своечасовага папярэджання. Таксама ў межах "шведскай мадэлі" дамінавала імкненне да забеспячэння поўнай занятасці і выроўнівання даходаў. Палітыка дзяржавы адносна беспрацоўных была адметная тым, што яна імкнулася фінансаваць не столькі вымушаны "прастой" беспрацоўнага, колькі яго перападрыхтоўку і вяртанне на новае працоўнае месца. Рабочыя атрымлівалі аднолькавы заробак за аднолькавую работу, незалежна ад прадпрыемства і галіны эканомікі, што дазваляла не дапускаць падвышэння канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў за кошт эксплуатацыі працоўных. У падатковай палітыцы выроўніванне даходаў азначала, што розніца паміж канчатковымі даходамі розных катэгорыяў насельніцтва пасля выплаты падаткаў не павінна перавышаць суадносінаў 1:2. У 1960-1970-я гг. "шведская мадэль" разглядалася многімі спецыялістамі як адзін варыянтаў "трэцяга шляху". Аднак запавольванне тэмпаў эканамічнага росту, інфляцыя, неспрыяльныя дэмаграфічныя тэндэнцыі і рост папулярнасці неакансерватыўных ідэй паставілі шведскія ўлады перад складаным пытаннем: як гарантаваць непарушнасць сацыяльныя заваёваў шведаў і пры гэтым захаваць канкурэнтаздольнасць Швецыі на сусветным рынку. Ужо напачатку 1970-х гг. пачаўся эканамічны застой, а ў 1973 г. выбухнуў энергетычны крызіс. Упершыню за доўгі час адбылося падзенне прамысловай вытворчасці. Узрасло беспрацоўе і тэмпы інфляцыі, востра стаяла праблема плацежнага балансу. У 1974-1975 гг. Паўночная Еўропа зведала ўдар сусветнага эканамічнага крызісу. Аазісам стабільнасці некаторы час была толькі Нарвегія, дзе прамысловая вытворчасць не адчувала праблемаў да сярэдзіны 1970-х гг., а пра агульнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне можна было казаць толькі з 1977 гг. Галоўным тлумачэннем гэтай адметнасці стаў пачатак распрацоўкі ў 1974 г. радовішчаў нафты на нарвежскім кантынентальным шэльфе.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 617; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |