КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Агульная характарыстыка 2 страница
Дзейнасць К. Калiноўскага, эпiзоды паўстання 1863 г. адлюстравалiся як ва ўспамiнах яго ўдзельнiкаў (Я. Гейштара, Неабходна адзначыць, што ў другой палове XIX – пачатку XX ст. колькасць мемуарных твораў яшчэ больш павялiчваецца, з’яўляюцца (хоць i ў невялiкай колькасцi) мемуары рабочых i сялян. Калi ў першай палове XIX ст. пераважала падрабязнае апавяданне аб мiнулым, якое разгортвалася ў храналагiчнай паслядоўнасцi, то зараз мемуарыстыка часам набывае эцюдны, незавершаны характар (прыкладам могуць быць успамiны А. Я. Багдановiча). Значная частка мемуарных твораў i гэтага часу засталася неапублiкаванай пры жыццi аўтараў. Аднак павелiчэнне выданняў (у тым лiку перыядычных) пашырала магчымасцi для публiкацыi, мемуарысты пiшуць пераважна для сучаснiкаў, а не «для сябе». З пачатку XX ст. узрастае колькасць мемуарных твораў удзельнiкаў антыўрадавага руху. З 1905 г. яны публiкавалiся ў вялiкай колькасцi як у асобных выданнях, так i ў часопiсах «Былое», «Голос минувшего», а пасля 1917 г. – у «Каторге i ссылке». Дарэчы, трэба адрознiваць мемуарныя творы, якiя пiсалiся ў гэты час i пра гэты час (значная частка iх дапрацоўвалася пад уздзеяннем падзей 1917 г.). Таму больш дакладнымi ўяўляюцца звесткi дзённiкаў. Сярод вялiкай iх колькасцi найперш неабходна адзначыць «Дзённiк» А. Луцкевiча, звесткi якога з’яўляюцца вельмі цiкавай (часам адзiнай) крынiцай аб разгортваннi беларускага нацыянальнага руху i яго дзеячах[lxxxv]. Асобныя з мемуарных твораў з’яўляюцца спробамi вывучэння грамадскай думкi, побыту пэўных слаёў насельнiцтва, наблiжаюцца да публiцыстычных замалёвак, нататак. Прыкладна такi характар маюць мемуары Ф. А. Кудрынскага – лiтаратара, гiсторыка, этнографа, педагога. У першую сусветную вайну ён трапiў у Рагачоў. Асабiстыя яго назiраннi i ўражаннi знайшлi адбiтак у зборнiку «Людские волны. Беженцы», што быў выдадзены ў Петраградзе ў 1917 г. Пры вывучэннi дзённiкаў неабходна мець на ўвазе адну акалiчнасць. Даволi часта ў запiсках можна сустрэць звесткi аб iх выключна канфiдэнцыяльным характары. Аднак складальнiкi дзённiкаў у любым выпадку ўсё ж улiчваюць магчымасць прачытання iх матэрыялаў iншымi, часам нядобразычлiвымi асобамi i гэта накладвае пэўны адбiтак на iх твор. Неабходна таксама адрознiваць асабiстыя дзённiкi i дзённiкi афiцыйныя, службовыя. Апошнiя могуць складаць частку афiцыйнай дакументацыi. 2.7. Мемуарная літаратура навейшага часу Агульная характарыстыка. У розных працах крыніцазнаўчага характару можна сустрэць вызначэнне мемуарнай літаратуры як віду гістарычных крыніц выключна асабістага паходжання. Нельга згадзіцца з такім сцвярджэннем цалкам. Мемуары непазбежна з'яўляюцца адлюстраваннем пэўнай эпохі, на iх аказвае безумоўны ўплыў час напісання. Апошнюю акалічнасць даследчык ніколі не павінен пакідаць па-за ўвагай. Крыніцы навейшага (савецкага) часу ярка сведчаць, што на працягу свайго жыцця ў розны час тыя ці іншыя дзеячы па-рознаму ацэньвалі падзеі, асэнсоўвалі мінулае. Таму, нягледзячы на магчымасць розных падыходаў да класіфікацыі мемуарнай літаратуры навейшага часу, вызначым яе падзел па наступных перыядах: 1) 1917 – 1927 гг.; 2) канец 1920-х – 1930-я гг.; 3) перыяд Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1945) і першае пасляваеннае дзесяцігоддзе; 4) другая палова 1950 – сярэдзіна 1980-х гг.; 5) з канца 1980-х гг. па сучасны перыяд. Разам з тым можна адзначыць шэраг агульных заўваг у дачыненні да вывучэння мемуараў навейшага часу. Відавочна рэзкае скарачэнне колькасці дзённікаў. Няцяжка растлумачыць, чаму такая папулярная раней форма запісу сваіх перажыванняў, пачуццяў, як дзённікі, у рэвалюцыянераў, партыйных і савецкіх работнікаў не выклікала цікавасці. Па-першае, у іх існавала пэўная прадузятасць у адносінах да такой формы (успомнім словы У. Маякоўскага, што «голос единицы тоньше писка»), дададзім да таго цвёрдую перакананасць у тым, што сентыментальнасць не павінна быць уласцiвай камуністу. Для творчай жа інтэлігенцыі, якая ўзрасла на глебе «беларусізацыі» да канца 1920-х гг., пісаць дзённікі стала небяспечна. Рэпрэсіі, а пасля вайна прадвызначылі рашэнне многіх аўтараў, што не час зараз пісаць дзённікі. Многія з дайшоўшых да нас дзённікаў навейшага часу (як сведчыць характар запісаў у іх) вяліся аўтарамі для памяці, для таго, каб не забыць нічога істотнага і пасля на падставе запісаў аднавіць падзеі больш шырока; у іх адсутнічае такая характэрная рыса дзённікавых запісаў, як эмацыянальная насычанасць. Вывучаючы ўспаміны, трэба разумець, што пісаліся яны часцей зусім у іншых умовах. Неабходна вылучаць два перыяды ў жыцці мемуарыста: 1) да апісаных падзей, уключаючы апошнія; 2) ад часу падзей да часу стварэння ўспамінаў. Значэнне першага перыяду зразумела, значэнне ж другога істотнае таму, што перажытае мемуарыстам пасля апісаных ім падзей часам міжвольна накладвае на трактоўку мінулага асаблівы адбітак. У дачыненні да іх у большай ступені, чым да іншых пісьмовых крыніц, трэба вызначыць пабуджальныя матывы, пэўны «сацыяльны заказ». Успаміны, напісаныя праз невялікі тэрмін, больш дакладныя. І не толькі таму, што тыя ці іншыя дэталі яшчэ не сцерліся ў памяці мемуарыста. Справа яшчэ і ў тым, што жывыя сведкі гэтых падзей, іх вялікая колькасць прымушае аўтара да самаправеркі, самакантролю. Безумоўна, апошняе не пазбаўляе даследчыка ад неабходнасці супастаўляць звесткі мемуарных са сведчаннямі дакументальных крыніц. У навейшы час істотна павялічваецца колькасць такіх відаў мемуарных крыніц, як біяграфічныя анкеты, аўтабіяграфіі, стэнаграфічныя запісы ўспамінаў і інш. Біяграфічныя анкеты (ці анкеты біяграфічнага характару) найчасцей мелі афіцыйнае прызначэнне і змяшчалі пэўныя, рэгламентаваныя звесткі. У савецкі час гэты від дакументаў набыў асаблівае значэнне, паколькі партыйна-дзяржаўны апарат імкнуўся кантраляваць жыццё сваіх грамадзян. Дзесяцігоддзямі спецыяльныя службы распрацоўвалі анкетныя фармуляры, сачылі за дакладнасцю іх інфармацыі. Анкеты абавязкова запаўняліся ў выпадках, звязаных са зменай сацыяльнага становішча чалавека. Рэгламентаванасць зместу біяграфічных анкет прымушае многіх даследчыкаў адносіць іх не да жанру мемуарнай літаратуры, а да матэрыялаў справаводства пэўных устаноў, у выніку дзейнасці якіх яны фармiравалiся. Аўтабіяграфіі адрозніваюцца ад анкет не толькі тым, што іх змест вызначаецца самім аўтарам, але і большым аб'ёмам. На змест аўтабіяграфіі вялікі ўплыў аказвала іх прызначэнне (уступленне ў камсамол, у партыю, паступленне на працу і г. д.). У той час як істотная частка іншых відаў мемуарнай літаратуры навейшага часу апублікавана[lxxxvi], біяграфічныя анкеты, аўтабіяграфіі, стэнаграфічныя запісы ўспамінаў захоўваюцца ў архівах і яшчэ толькі чакаюць сваіх даследчыкаў. У дачыненні да першага перыяду (1917 – 1927) можна адзначыць, што ў гэты час пераважаюць мемуары ўдзельнікаў рэвалюцыйнага руху, грамадзянскай вайны. Невялікія па аб'ёму, яны друкаваліся на старонках часопісаў, газет, а таксама асобных зборнікаў, прысвечаных 10-годдзю кастрычніцкіх падзей. Іх асаблівасцю было тое, што цікавай была не столькі асоба аўтара, колькі падзея ці асоба, аб якіх пісаў мемуарыст. Самі аўтары ў найменшай ступені пісалі свае ўспаміны ў адпаведнасці з кан'юнктурнымі меркаваннямі, але іх падбор да публікацыі быў, безумоўна, тэндэнцыйным[lxxxvii]. У гэты ж перыяд з'яўляюцца і асобныя ўспаміны беларускіх нацыянальных дзеячаў. Часам яны былі прысвечаны сумным падзеям у нацыянальным жыцці. Так, у першыя ўгодкі смерці Івана Луцкевіча выйшаў зборнік, прысвечаны яго памяці[lxxxviii]. Безумоўна, што ў гэтым зборніку былі і спробы асэнсавання пройдзенага беларускім рухам этапу, якому І. Луцкевіч прысвяціў сваё жыццё. Шэраг матэрыялаў тут, безумоўна, далёкі ад біяграфічнага выкладання і, зразумела, усе аўтары прытрымліваюцца вядомага правіла: «аб памершых гавораць або добра, або нічога». Наступны перыяд (канец 1920-х – 1930-я гг.) акрэсліваецца і якасцю, і колькасцю мемуарнай літаратуры. Рэпрэсіі вымушалі многіх аўтараў гаварыць меней аб сабе, болей аб падзеях. Да таго ж падштурхоўвала і татальная ідэалагізацыя. Мемуары нівеліруюцца, губляюць сваю індывідуальнасць і адметнасць. Яны не вельмі цікавыя для прачытання, але гэта не змяншае іх каштоўнасці як гістарычнай крыніцы. Асобна трэба сказаць аб мемуарнай літаратуры, што друкуецца на старонках шматлікіх перыядычных выданняў Заходняй Беларусі. У гэты ж час з'яўляецца і шэраг зборнікаў, прысвечаных асэнсаванню таго шляху, які прайшоў беларускі нацыянальны рух[lxxxix]. У сярэдзіне 1930-х гг. спачатку на замежных мовах, а пасля 1937 г. на беларускай мове друкуюцца ўспаміны вядомага тэатральнага дзеяча і драматурга Ф. Аляхновіча «У кіпцюрах ГПУ». Гэта першая публікацыя аб сталінскіх рэпрэсіях на Беларусі. У час нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі аповесць Не адбылося істотных змен у развіцці мемуарнай літаратуры і ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. У большасцi той невялікай колькасці мемуарных твораў, што з'явіліся ў гэты час, пераважала ваенная тэматыка. Першыя партызанскія мемуары ствараліся па падабенству працы П. К. Панамарэнкі. Шэраг мемуарных крыніц, якія ўзніклі ў перыяд вайны і першыя пасляваенныя гады, адклаўся ў архівасховішчах. Да ліку апошніх можна аднесці апытальныя лісты («опросные листы для возвратившихся на Родину из германской неволи»). Гэта унікальная крыніца па пытаннях вывазу беларускага насельніцтва ў Германію і наступнага іх вяртання на Радзіму (анкеты запаўняліся ў 1945 – Пачынаючы з другой паловы 1950-х гг. сітуацыя істотна змяняецца. Ваенная тэматыка захоўвае сваё значэнне, але кола жадаючых выказацца істотна пашыраецца. Велізарная хваля выданняў партызанскай літаратуры асабліва акрэсліваецца па БССР у 1970-я – пачатку 1980-х гг. (па няпоўных дадзеных, за гэты час у рэспубліцы было выдадзена да 300 кніг і зборнікаў успамінаў падпольнага і партызанскага руху). Гэта не толькі ўспаміны кіраўнікоў Беларускага партызанскага руху (П. З. Калінін), але і мемуары сярэдняга кадравага звяна партызанскага руху – кіраўнікоў партызанскіх брыгад і злучэнняў, дыверсійных груп і г. д.[xcii] Асвятленне падзей істотна залежала ад таго месца ў іерархічнай лесвіцы, якое займаў той ці іншы аўтар падчас вайны. Пры гэтым вышэйшае кіраўніцтва мела магчымасць скарыстаць, акрамя звестак з сваёй памяці, і іншыя крыніцы. Ва ўспамінах жа сярэдняга звяна партызанскіх кіраўнікоў падзеі, што адбываліся працяглы час, перададзены вельмі прыблізна. Асноўная ўвага ў азначаных мемуарных творах прысвечана найперш баявой дзейнасці. За невялікім выключэннем, у іх не апавядаецца аб няўдалых баявых аперацыях і памылках партызанскіх камандзіраў. У адносінах да мірнага насельніцтва пераважна прыводзяцца толькі факты падтрымкі і супрацоўніцтва. Безумоўна, што вывучэнне такiх твораў павінна праводзіцца пры абавязковым супастаўленні іх звестак (у найбольшай ступені гэта датычыцца вынікаў баявых дзеянняў – падрываў рэек, мастоў, знішчэння жывой сілы ворага і г. д.)[xciii]. У азначаны перыяд з'яўляюцца звесткі аб шэрагу падпольных арганізацый, побач з успамінамі партызан усё часцей друкуюцца і мемуарныя творы падпольшчыкаў. Большасць публікацый выйшла да свята 40-годдзя вызвалення Беларусі, у прыватнасці два грунтоўныя зборнікі[xciv]. У 1960 – 1980-я гг. пэўнае асвятленне ў мемуарнай літаратуры атрымліваюць старонкі абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі летам У 1970-х гг. з'яўляюцца і іншыя накірункі ў мемуарнай літаратуры. Выходзяць у свет успаміны тых, хто не прымаў непасрэднага ўдзелу ў ваенных дзеяннях. Колькасць успамінаў партыйных і савецкіх кіраўнікоў такога кшталту на Беларусі была невялікай, паколькі пры падборы кіруючага складу строга выконвалі «партызанскі» прынцып. У шэрагу такіх мемуарных твораў нельга не адзначыць успаміны беларускага дыпламата К. В. Кісялёва[xcvi]. Дарэчы, прыжыццёвае і пасмяротнае выданні (Кузьма Венядзіктавіч памёр 4 мая 1977 г.) істотна адрозніваюцца. Першае больш эмацыянальнае, непасрэднае па сваім змесце, тут шмат гумару (нават анекдоты). У другім – асноўная ўвага канцэнтруецца на «хібах капіталістычнага ладу», станоўчае ва ўбачаным і пачутым за мяжой амаль знікае. К. В. Кісялёў імкнецца быць дакладным у фактах, і ўсё ж многія з яго сведчанняў мэтазгодна (і вельмі карысна) спалучыць з вывучэннем дакументаў знешнепалітычнай дзейнасці БССР[xcvii]. У 1970 – 1980-я гг. з'яўляюцца ўспаміны, у якіх адлюстроўваліся мерапрыемствы Савецкай улады ў Заходняй Беларусі, дзейнасць Кампартыі Заходняй Беларусі[xcviii]. Пры гэтым асобныя з аўтараў (як і многія савецкія кіраўнікі) выкарыстоўваюць розныя архіўныя дакументы, друк, перапіскуі г. д. У выніку такія мемуарныя творы набываюць рысы навуковых даследчыцкіх прац[xcix]. Характэрная рысай мемуарнай літаратуры перыяду другой паловы 1950 – сярэдзiны 1980-х гг. з'яўляецца выхад у свет зборнікаў успамінаў, прысвечаных пэўным асобам, выдомым дзеячам падпольнага і партызанскага руху, а таксама выдатным беларускім пісьменнікам і паэтам[c]. Успаміны саміх дзеячаў культуры ў гэты час з'яўляюцца ў розных формах – ад невялікіх нарысаў (нашкалт «З жыццяпісу» У. Караткевіча) да грунтоўных выданняў у некалькіх кнігах (для прыкладу, мемуары Безумоўна, больш цікавыя звесткі былі ў тых успамінах, якія пісаліся без аглядкі на цэнзуру. Але асобныя з іх (як рукапіс Ларысы Геніюш) не маглі быць апублікаваны. Іншыя ж публікаваліся толькі за мяжой. Дарэчы, перыяд другой паловы 1950 – сярэдзiны 1980-х гг. сапраўды характарызуецца пашырэннем выданняў мемуарнай літаратуры дзеячаў беларускай эміграцыі. Я. Калубовіч, В. Рагуля, Я. Малецкі і многія іншыя імкнуліся асэнсаваць пройдзены нацыянальным рухам шлях, зрабіць пэўныя высновы і для сябе, і для нашчадкаў. Падабенства лёсу гэтых аўтараў прадвызначыла ў многім падабенства і накіраванасць іх твораў. І ўсё ж кожны з іх мае і сваё гучанне, і свой асобны змест. Так, В. Рагуля[ci] (былы беларускі пасол і сенатар польскага сейма ў 1920 – 1930-х гг.), акрамя сваёй біяграфіі, канцэнтруе ўвагу чытача на падзеях у польскім парламенце міжваеннага часу. Ён дэтальна аналізуе тэхнічны бок (падрыхтоўка, фінансаванне выбарчай кампаніі), прыводзіць цікавыя характарыстыкі беларускіх паслоў, аналізуе працу ў сойме і сенаце і інш. У той жа час ва ўспамінах Я. Малецкага[cii] пераважаюць звесткі аб падзеях з часу ўз'яднання Беларусі (1939 г.). Зразумела, што аўтар акрэслівае адносіны насельніцтва да Савецкай улады і асабліва дэтальна аналізуе дзейнасць бальшавікоў у Вільні, акрэслівае масавыя дэпартацыі. Апісанне Я. Малецкім падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны цікавае тым, што аўтар належаў да сярэдняга звяна калабарацыйнага руху і таму мог больш рэальна ацэньваць вынікі дзейнасці яго кіраўніцтва. У азначаным творы прыводзяцца цікавыя характарыстыкі Ф. Акінчыца, Увогуле нельга лічыць, што творы дзеячаў беларускай эміграцыі, пазбаўленыя цэнзуры, больш дакладна характарызуюць рэчаіснасць. Гэта толькі «праўда з аднаго боку», азначаныя аўтары жылі стэрэатыпамі свайго часу, настроямі таго асяродку беларускай эміграцыі, які характарызаваўся асаблівай псіхалогіяй і своеасаблівымі адносінамі да Савецкай улады. Урэшце, апошні перыяд (як ужо адзначалася вышэй) яшчэ толькі акрэсліўся ў мемуарнай літаратуры. Галоўная яго рыса – публікацыя тых твораў, якія, безумоўна, не маглі быць надрукаваны раней. Сапраўднай падзеяй стала выданне рукапісу Л. Геніюш, што з лёгкай рукі Сапраўды, на мяжы паміж жыццём і смерцю многія пераасэнсоўваюць мінулае, імкнуцца больш шчыра выказацца аб набалелым. Таму можна зразумець з'яўленне чарговых успамінаў Вельмі цікавыя ўспаміны аб дзейнасці беларускіх нацыянальных арганізацый у першыя пасляваенныя гады. У гэтым напрамку асаблівае значэнне мае выданне зборніка «Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў» (Глыбокае, Паставы. 1945 – 1947)[ciii]. Публікацыі ўспамінаў, безумоўна, павінны быць прадоўжаны. І не толькі аб дзейнасці нацыянальных груп. Неабходна адлюстраваць рэальнае жыццё тых пакаленняў, якія адчулі, што такое калектывізацыя і раскулачванне, якія аднаўлялі разбуранае вайной жыццё не толькі кіраўнікоў, але і тых простых людзей, што самі пісаць успаміны не будуць ніколі. Памяць чалавека – крыніца мемуараў – памірае з яго носьбітам. І гэта накладвае вялікую адказнасць перад сучаснымі пакаленнямі не толькі гісторыкаў, архівістаў і музеязнаўцаў, але і ўсёй інтэлігенцыі. 3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы Неабходна адрознiваць лiтаратурныя творы як гiстарычныя крынiцы i крынiцы па гiсторыi лiтаратуры (у якасцi якiх могуць выступаць i рэчавыя помнiкi, i iншыя вiды пiсьмовых крынiц)[civ]. Творы лiтаратуры, дзе мастацкая форма не менш iстотная, чым сам змест, як i помнiкi публiцыстыкi (для якiх характэрна перавага палемiчных функцый) займаюць асаблiвае месца сярод гiстарычных крынiц. Яны не столькi дакументальна фiксуюць падзеi, колькi адлюстроўваюць эмоцыi, адчуваннi, роздум аўтараў аб пэўных падзеях i з'явах. Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы маюць першаступеннае значэнне для вывучэння гiсторыi культуры, iдэалогii. Яны могуць служыць i служаць таксама цiкавай для гiстарычнай навукi крынiцай узнаўлення сацыяльна-палiтычнай карцiны эпохi, да якой яны адносяцца. Безумоўна, лiтаратурныя творы рознай эпохi характарызуюць розныя рысы, на працягу часу змянялася i iх роля як гiстарычных крынiц. У развiццi ўсходнеславянскай лiтаратуры (i беларускай у прыватнасцi) гэта прыкладна такiя ўмоўныя перыяды: XI – XIII ст., XIV – XVIII ст., XIX – пачатак XX ст., лiтаратурныя творы савецкага часу. Для першага перыяду характэрны iмкненне аўтараў да дакументальнасцi, дакладнасцi ў перадачы звестак, а таксама росквiт агiяграфiчнай лiтаратуры. 3.1. Агіяграфічныя крыніцы Хрысціянства Русь (Кіеўская, Полацкая, Тураўская), а разам з тым і пэўныя культурныя традыцыі ўзяла ад Візантыі. Агіяграфічная літарату- Але паступова элемент займальнасці, белетрыстычнасці ў агіяграфіі знікае, саступаючы месца прагматызму і схематычнасці. Вобразы персанажаў усё больш пазбаўляюцца індывідуальнасці, ідэалізуюцца, мадэлююцца з вядомага набору станоўчых якасцей, аддаляюцца ад рэальнасці. Складваюцца пэўныя схемы, якіх імкнуцца прытрымлівацца складальнікі гэтага віду гісторыка-літаратурных твораў. Можна заўважыць, што ў большасці жыцій пасля рытарычнага ўступу (дзе часцей за ўсё будуецца формула самапрыніжэння: я – грэшнік) распавядаецца пра нараджэнне святога дзіцяці, у час якога нярэдка адбываюцца дзівосныя праявы і цуды (Аўраамій Смаленскі, Кірыла Тураўскі). Герой жыція найчасцей яшчэ ў дзяцінстве выяўляе любоў да кніжнай навукі і «веры Хрыстовае». Рэдка ён гуляе з іншымі дзецьмі, аддаючы перавагу малітве і спевам царкоўным. У манастырскай келлі святы паказвае прыклад у пакорнасці, цярплівасці. Ён дабіваецца прызнання і любові часам пасля шматлікіх выпрабаванняў (напрыклад, смаленскі архімадтрыт Аўраамій). Адзначаны Духам Святым, ён бачыць праявы, здзяйсняе дзівосныя цуды, гаворыць з анёламі і шмат карысці духоўнай прыносіць тым, хто чуе ягоныя казанні, бачыць яго лад жыцця. У канцы апавядання змяшчаецца пахвала святому, параўнанне героя са старадаўнімі святымі, просьба маліцца за тых, хто шануе ягоную памяць, а таксама рытарычныя заклікі да святога, яго бацькоў і яго роднага горада[cv]. Адхіляцца ад гэтай схемы можа толькі апавяданне пра святога пакутніка, дзе пераважная ўвага засяроджваецца на апісанні пакутаў святога. Адзін з даследчыкаў агіяграфіі трапна падкрэсліў гэтае адрозненне мартырыя ад уласна жыція: «У першым выпадку – ідэальны момант, у другім – ідэальнае жыццё». Адзначыўшы такі схематызм вобразаў і падзеяў, заканамерна паставiць пытанне: а ў якой ступені можна разглядаць жыціе як гістарычную крыніцу, у якой ступені яна адпавядае гістарычнай сапраўднасці? В. В. Ключэўскі, адказваючы на гэтае пытанне ў сваёй магістэрскай дысертацыі, прыйшоў да высновы, што жыціе калі і можна разглядаць як гістарычную крыніцу, то ў найбольшай ступені як недакладную. Ён вылучыў наступныя тэзісы. Першы. У жыціі ў адпаведнасці з літаратурнай задачай біяграфічныя факты з’яўляюцца толькі пэўнымі формамі для выяўлення ідэальнага вобразу святога. Сапраўды, пафас усяго жыцця і дзейнасці падзвіжніка заснаваны на перайманні ідэальнага ўзору паводзін і старажытнага святога, пакутніка, апостала, і ўрэшце – Хрыста. Так, святая полацкая князёўна Ефрасіння пераймае «Жыціе Ефрасінні Александрыйскай». Святы Яфрэм, які напісаў «Жыціе Аўрамія Смаленскага», відавочна пераймае манеру Яфрэма Сірына, што апісаў «Жыцiе Іаана Залатавуснага», а аўтар аповесці пра Меркурыя Смаленскага спасылаецца на «Жыціе Меркурыя Кесарыйскага» (і ўвогуле, акалічнасці подзвігу апошніх настолькі падобныя, што шэраг даследчыкаў лічаць смаленскага пакутніка хутчэй народнай легендай, чым гістарычнай асобай, а само казанне пра яго – вынікам «перасадкі» на ўсходнеславянскую глебу апавяданняў пра велікамучаніка Меркурыя Кесарыйскага). Да месца адзначыць, што і дні шанавання гэтых святых (ці выпадкова?) прыпадаюць на адзін дзень – 7 снежня. Другі тэзіс В. В. Ключэўскага: «З апісваемага жыцця «жыціе» бярэ толькі такія рысы, якія вядуць да вызначанай задачы». Аднатыповасць жыційнай літаратуры – гэта не толькі адметнасць жанру, але і асаблівасць тых з’яў, якія яны адлюстроўваюць. Трэці тэзіс: выбраныя рысы абагульняюцца ў жыцiі настолькі, каб індывідуальная асоба знікла ў іх за рысамі ідэальнага плана. Аўтар жыція не выдумляў апавядання, напрыклад, пра набожнае дзяцінства свайго героя, нават калі і не меў неабходных звестак пра гэта, і не проста ўстаўляў у тэкст адпаведную падрыхтаваную папярэднікамі формулу. Ён упэўнены, што святы павінен быў паводзіць сябе такім чынам у той ці іншай сітуацыі (бо інакш не стаў бы святым!). Падобная «ўстаўка» з’яўляецца, такім чынам, не выдумкай, а хутчэй, «біяграфічнаю гіпотэзаю» (па словах В. В. Ключэўскага). Чацвёрты тэзіс: Агіябіёграф і гісторык глядзяць на апісваемую асобу з розных пунктаў гледжання: першы шукае ў ёй адлюстраванне ідэалу, другі – індывідуальных гістарычных рыс. Менавіта таму аўтар жыція апісвае толькі кульмінацыйныя моманты з жыцця свайго героя, выключаючы з твора ўсё, што, на ягоную думку, магло б пашкодзіць ажыццяўленню гэтай задумы. Менавіта таму іншыя, «другарадныя» персанажы пададзены эскізна, як фон, на якім дзейнічае святы. Бадай, адзіным выключэннем з гэтага правіла ў «Жыціі Ефрасiннi Полацкай» з’яўляецца эпізод падарожжа слугі Міхаіла на абрад Багародзіцы. Гісторык у сваёй працы імкнецца прытрымлівацца храналагічнай паслядоўнасці. Кніжнік-жыццеапісальнік, наадварот, у адных выпадках пераказвае кожнае слова (напрыклад, размова Ефрасiннi Полацкай і епіскапа Іллі), у другім – побач ставіць эпізоды, якія аддзелены гадамі і нават дзесяцігоддзямі. Часавая ўмоўнасць жыціяў сапраўды тлумачыцца тым, што кніжнік-агіёграф і не ставіў перад сабою задачы дакладна фіксаваць учынкі героя, не меў на мэце напісаць яго біяграфію. Жыціе – не жыццяпіс, адлегласць паміж ім і біяграфіяй, па словах Ключэўскага, як паміж іконай і партрэтам. Пяты тэзіс Ключэўскага: колькасць і якасць біяграфічных фактаў у жыціі адваротна прапарцыянальныя ўрачыстасці прычыны стварэння жыція і храналагічнай адлегласці, якая ляжыць паміж смерцю святога і напісаннем жыція. Сапраўды, трэба мець на ўвазе, што большасць жыційных твораў неаднаразова перапісвалася і рэдагавалася. Да нашага часу захаваліся пераважна спісы. Вядома, напрыклад, 6 рэдакцый жыція Меркурыя і Аўрамія Смаленскіх, ды і іншых старажытных усходнеславянскіх жыцій. Пры гэтым з часам жыціі ствараліся з нагоды рэлігійных урачыстасцей і біяграфічныя дэталі ўвогуле знікалі за ідэальным вобразам святога. Дык у якой ступені «Жыціі...» можна выкарыстоўваць як гістарычную крыніцу? М. Блок, французскі гісторык, прызнаючы, што шмат якія агіяграфічныя творы не даюць грунтоўных звестак пра тых асоб, чые жыццё яны павінны апісваць, раіў аднак «пашукаць указанняў на асаблівы лад жыцця і мыслення ў тую эпоху, калі яны былі напісаны… і гэтыя жыціі зробяцца неацэннымі»[cvi]. Сапраўды, рэгламентаванасць структуры, зместу, аўтарскай пазіцыі кніжніка-агіёграфа не выцеснілі з містычнага свету жыцій характарыстык той эпохі, у якую яны былі створаны. Агіяграфічныя творы даюць унікальны па багацці матэрыял пра ўмовы жыцця, светапогляду, асяроддзя, у якім жылi іх персанажы. 3.2. Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы XI – XIII ст. Агiяграфiчныя творы складалiся з мэтай стварэння «прыкладаў жыцця», якiя трэба было пераймаць, на аснове якiх трэба было будаваць сваё жыццё. Публiцыстычная накiраванасць характэрная для ўсiх лiтаратурных твораў XI – XIII ст., размежаванне iх з уласна публiцыстычнымi вельмi ўскладняюцца. Прыкладам таго з'яўляецца творчасць Кiрылы Тураўскага. Адны яго называюць кампiлятарам, другiя творцам, i нават магчымым складальнiкам «Слова аб палку Iгаравым». Усё ж не выклiкае сумнення, што гэта – адукаванейшы чалавек свайго часу, выдатны прамоўца, нездарма празваны сучаснiкамi Златавустам. Час не быў лiтасцiвы да лiтаратурнай спадчыны Кiрылы Тураўскага, але да нас дайшло больш за 40 яго твораў: казаннi, павучаннi на тэмы Евангелля, пiсанняў прарокаў, малiтвы i канон аб пакаяннi, аповесцi. За рэлiгiйнай формай яго твораў стаяць рэальныя факты жыцця сучаснага пiсьменнiку грамадства, жорсткая барацьба сацыяльных i культурных тэндэнцый. Таму лiтаратурная i публiцыстычная спадчына Кірылы Тураўскага з'яўляецца важнай крынiцый не толькi для вывучэння дзейнасцi пiсьменнiка, яго светапогляду, але i духоўнай атмасферы той эпохi. Цiкавай крынiцай выхаваўчага, навучальнага зместу (але, безумоўна, свецкага характару) з'яўляецца «Павучанне Уладзiмiра Манамаха», напiсанае ў 1117 г., але памылкова ўключанае ў Лаўрэнцьеўскi спiс «Аповесцi мiнулых гадоў» пад 1097 г. Аўтар («пры святым хрышчэннi Фёдар, а рускiм iмем Уладзiмiр») дае настаўленнi падрастаючаму пакаленню, дзелiцца вопытам свайго багатага на падзеi жыцця. Вялiкi кiеўскi князь, дзелячыся ўспамiнамi, таксама расказвае пра свае ўзаемаадносiны з полацкiмi князямi i паходы на беларускiя землi. Трэба мець, аднак, на ўвазе, што твор пiсаўся Уладзімірам Манамахам «на санях сидя» (ужо на схiле гадоў жыцця); безумоўна, асобныя эпiзоды сцерлiся ў памяцi, а дацiроўкi даюцца вельмi прыблiзна, iх неабходна ўзгадняць са звесткамi летапiсаў. Яшчэ ў большай ступенi цiкавай крынiцай перыяду XI – XIII ст. з'яўляецца «Слова аб палку Iгаравым». Тэкст гэтага помнiка быў знойдзены А. І. Мусiным-Пушкiным у 1795 г. (з яго была зроблена копiя для iмператрыцы Кацярыны II) i ў 1800 г. апублiкаваны. Падчас вайны 1812 г. арыгiнал твора знiк. Адсутнасць арыгiнала дала падставу скептыкам даказваць, што «Слова…» – пазнейшая падробка канца
Дата добавления: 2014-12-29; Просмотров: 969; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |