Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Як крынiцы па гiсторыi Беларусi




Полацкi летапiс

Летапiсы XII – XIII ст., што складалiся на Беларусi, не захавалiся. З большай ці меншай ступенню дакладнасцi можна гаварыць толькi пра летапiсанне ў Полацку. Полацкi летапiс XII ст. таксама не захаваўся, але яго бачыў i трымаў у руках вядомы расiйскi гiсторык В. М. Тацiшчаў (1686 – 1750). У сваёй «Гiсторыi...» ён не раз цытаваў летапiс, у якiм «многа аб полацкiх, вiцебскiх i iншых князях напiсана». Таму гэтыя матэрыялы «Гiсторыi…» з’яўляюцца для нас каштоўнай крынiцай.

Пэўныя падставы меркаваць пра iснаванне летапiсання XII ст. у Полацку даюць i асобныя месцы ў Iпацьеўскiм летапiсе. На гэта яшчэ ў 1868 г. звярнуў увагу крынiцазнаўца К. Бястужаў-Румiн. Пасля С. М. Салаўёў, Л. А. Аляксееў, В. Т. Пашута, В. А. Чамярыцкi таксама схiлiлiся да думкi пра захаванне ў складзе Iпацьеўскага летапiсу частак летапiсу Полацкага.

На думку беларускага даследчыка В. А. Чамярыцкага, летапiс мог пачынацца падзеямi ўкняжання Васiлькi Святаславiча ў Полацку ў 1132 г., а першыя запiсы былi зроблены ў манастыры, заснаваным Ефрасiнняй Полацкай, сястрой князя Васiлькi.

У той час як у цэнтры ўвагi полацкага летапiсца XII ст. была барацьба за велiкакняжацкi пасад i мiжусобiцы, у Новагародскiм летапiсе апавядалася аб першых старонках гiсторыi новай дзяржавы – Вялiкага княства Лiтоўскага. Аднак з думкай, што аповесць пра Мiндоўга i Войшалка, якая знаходзiцца ў складзе Галiцка-Валынскага зводу, – гэта ўрыўкi з асобнага летапiсу, якi складаўся ў сярэдзiне XIII ст. у Лаўрышаўскiм манастыры, згодны далёка не ўсе даследчыкi як беларускай, так i ўвогуле ўсходнеславянскай гiсторыi.

1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII – XIII ст.

Акрамя ўсходнеславянскiх летапiсаў вялiкае значэнне для вывучэння гiсторыi Беларусi маюць польскiя рочнiкi, нямецкiя аналы, а ў дачыненнi да XII – XIII ст. – хронiкi, напiсаныя на лацiнскай мове. Паводле храналагiчнай паслядоўнасцi напачатку трэба адзначыць першую польскую хронiку – «Хронiку Гала Анонiма». Яна складзена ў стылi манументальнага гiстарызму ў канцы XI – пачатку XII ст. на падставе папярэднiх польскiх рочнiкаў i iншых крынiц iншаземцам (не палякам), якi «дарма не хацеў есцi польскi хлеб». «Хронiка Гала Анонiма» падзялялася на тры часткi: 1) гiсторыя Польшчы да 1086 г.; 2) маладыя гады Баляслава Крывавуснага i пачатак яго княжання да 1109 г.; 3) 1109 – 1113 гг. – 4 гады княжання Баляслава, пасля чаго апавяданне абрываецца. Акрамя iншых звестак, тут мы знаходзiм паведамленнi пра тураўскага князя Святаполка, яго барацьбу з Яраславам (1016 – 1019 гг.), звесткi пра бiтву на р. Буг, пра суседзяў Русi – балцкiя плямёны i г. д.

Працягам летапiснай традыцыi ў Польшчы стала «Хронiка магiстра Вiнцэнта Кадлубка». Асноўную ўвагу Вiнцэнт Кадлубок звяртае на ваенныя канфлiкты i саюзы з Галiцка-Валынскiм княствам. Аднак хронiка з’яўляецца каштоўнай крынiцай i па гiсторыi паўднёва-заходняй часткi Беларусi, Драгiчынскага i Берасцейскага княстваў.

Адной з найбольш каштоўных крынiц для вывучэння гiсторыi Беларусi XII – XIII ст. з’яўляецца «Хронiка Лiвонii», напiсаная, як мяркуюць, каталiцкiм святаром Генрыхам Латвiйскiм. Паколькi ўсходнеславянскiя летапiсы амаль не маюць звестак пра паўночна-заходнiя землi Русi адзначанага перыяду, «Хронiка Лiвонii» дазваляе лiквiдаваць гэты прабел, дапамагае ахарактарызаваць суседзяў Полацкай Русi – лiваў, эстаў, лiтву, прасачыць пашырэнне агрэсii Нямецкага ордэна на балцкiя землi i першапачатковы этап барацьбы жыхароў Полацкай зямлi з захопнiкамi. Характэрнай асаблiвасцю хронiкi з’яўляецца яе дакладнасць. Але было б памылкай чакаць ад удзельнiка падзей аб’ектыўнасцi ў iх асвятленнi. Ва ўсiх выпадках крыжакi – героi, а тыя, хто супраць iх – ворагi («язычнiкi», «схiзматыкi» i iнш.).

«Хронiка Лiвонii» складаецца з чатырох кнiг. Першыя дзве з iх маюць характар уступных. У iх расказваецца пра дзейнасць епiскапаў Мейнарда i Бертольда. Найбольшую каштоўнасць мае паведамленне, што епiскап Мейнард прасiў полацкага князя Уладзiмiра (звесткi пра апошняга толькi ў хронiцы 1186 – 1216 гг.) даць дазвол на хрышчэнне лiваў. Асноўная частка хронiкi выкладзена у 3-й i 4-й кнiгах, што ахоплiваюць час з 1198 па 1226 г. Па сутнасцi, гэта пагадовае апiсанне дзеянняў новага епiскапа – Альберта, вучнем i паслядоўнiкам якога лiчыць сябе аўтар хронiкi. Магчыма, таму Генрых Латвiйскi абыходзiць усе акалiчнасцi, якiя паказалi б епiскапа не ў вельмi прывабным для яго святле. Хранiст, аднак, не пераўтварыў свой твор у бiяграфiчны летапiс. Гэта, хутчэй, апiсанне падзей, якiя адбылiся ў той цi iншы год жыцця i дзейнасцi Альберта. Мы знаходзiм тут звесткi пра гарады-фарпосты Полацкага княства на Дзвiне (Кукейнас i Герцыке), пра iх князёў Вячку i Усевалада, пра сумесную барацьбу лiваў, эстаў, лiтвы i палачан супраць крыжацкай агрэсii.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-29; Просмотров: 995; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.