Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Як матэрыялы статыстычнага характару




Статыстычныя матэрыялы ўзнiкаюць як рэалiзацыя зваротнай сувязi ў кiраваннi. Яскрава iлюструюць гэта такiя цiкавыя крынiцы па гiсторыi гаспадаркi i сялянскага насельнiцтва XVI – XVIII ст., як пiсцовыя кнiгi гаспадарскiя, рэвiзii, iнвентары. Азначаны вiд крынiц з'явіўся канчатковым вынiкам улiку i перапiсу 1) матэрыяльнай маёмасцi i
2) павiннасцей сялян, праведзенага ў розны час па iнiцыятыве як дзяржаўнай улады, так i асобных феадалаў.

Пры гэтым неабходна адрознiваць iнiцыятыву ад яе матэрыялізаванага вынiку. У прыватнасцi, велiкакняжацкая гаспадарчая iнiцыятыва (цi палiтыка) выявiлася ў т. зв. «устаўных граматах» («уставах»). Першай з iх стала «устава» для гаспадарскiх уладальнiкаў Вiленскага i Трокскага паветаў 1514 г., а пасля – «устава» 1529 г. для гэтых жа паветаў i «Наказ старастам i дзяржаўцам». На аснове мясцовых устаў была выпрацавана «Устава на валокi 1557 г.», якая, нягледзячы на тое што напачатку датычылася толькi заходнiх ваяводстваў княства, мела агульнадзяржаўны характар. Устава, што паклала пачатак правядзенню аграрнай рэформы («валочнай памеры»), змяшчала прынцыпы, на падставе якiх павiнна была будавацца велiкакняжацкая дваровая гаспадарка на ўсёй тэрыторыi Вялiкага княства Лiтоўскага. Па вызначэннi У. I. Пiчэты, «Устава на валокi», з аднаго боку, – эканамiчны трактат, з другога – практычнае гаспадарчае кiраўнiцтва»[xxxvi].

Паколькi ўставы – гэта толькi нормы, якiх прадпiсвалася прытрымлiвацца, то на iх падставе складана ахарактарызаваць рэальны стан як гаспадарскай, так i сялянскай гаспадаркi. Але для выканання гэтай iнiцыятывы праводзiлiся рэвiзii, перапiсы маёмасцi i складалiся асобныя пiсьмовыя помнiкi – кнiгi рэвiзiй, «ординации», пiсцовыя кнігі, iнвентары. У прыватнасцi, у сярэдзiне XVI ст. (1559 г.) была складзена «Рэвiзiя пушч i пераходаў», у 1631 г. – «ординация», што ўключала вельмі цiкавыя звесткi аб лясных угоддзях Вялiкага княства Лiтоўскага.

Неабходна зазначыць, што ў той час, як гаспадарчая iнiцыятыва вялiкага князя фiксавалася ў пэўных нарматыўных дакументах, гаспадарчая iнiцыятыва прыватных уладальнiкаў не заўсёды фiксавалася пiсьмова. Тут часцей мы ўжо маем справу з пэўным апiсаннем асобных маёнткаў, зямель, з указаннем, што яно праведзена па распараджэннi таго цi iншага ўладальнiка. У гэтых адносiнах мае вялікую цiкавасць «Пiсцовая кнiга Пiнскага i Клецкага княстваў, складзеная мiнскiм старастаю Станiславам Хвальчэўскiм у 1552 – 1555 гг.»[xxxvii] (па распараджэннi мацi Жыгiмонта Аўгуста – каралевы Боны[xxxviii]). Кнiга зафiксавала падзел уладанняў каралевай Бонай на войтаўствы – адмiнiстрацыйныя адзiнкi, створаныя штучна для правядзення ўлiку, шляхам злучэння пад уладай войта пэўнай колькасцi сёл.

Азначаная кнiга – цiкавая крынiца па эканомiцы i быце сялян, па гiсторыi праваслаўнай царквы ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. Каштоўнасць яе ўзрастае ў сувязi з тым, што колькасць сялянскага насельнiцтва, iх павiннасці зафiксаваныя i ў «Пiсцовай кнiзе», якая складзена ўжо ў ходзе правядзення рэформы[xxxix] і змяшчае апiсанне горада Пiнска, пiнскага замка i васьмi войтаўстваў Пiнскага старoства. Супастаўляючы звесткi гэтага апiсання з дадзенымi папярэдняга перапiсу, мы маем магчымасць вызначыць змены ў колькасцi насельнiцтва, аб’ёме павiннасцей.

Дарэчы, у 1558 г. было праведзена павалочнае вымярэнне Гродзенскай эканомii i iншых тэрыторый (звесткi таксама апублiкаваныя)[xl].

Гаспадарчыя апiсанні ў гэты час праводзiліся не толькi з фiскальнымi мэтамi, але i з мэтамi абароны. Апошняе, у прыватнасцi, прадвызначыла яшчэ да аграрнай рэформы правядзенне рэвiзii Полацкай зямлi ў 1552 г. («Полоцкая ревизия 1552 г.» падрыхтавана i выдадзена І. І. Лапо у 1905 г.). Каштоўнасць гэтай крынiцы, якая засведчыла не толькi абарончыя магчымасцi Полацкай крэпасцi, але i эканамiчны стан Полацкай зямлi, павялiчваецца таму, што дае магчымасць параўнаць гэтыя дадзеныя з маскоўскiмi. Справа ў тым, што пасля авалодання царом Iванам Грозным Полацкам (1563 г.) на пачатку 1570-х гг. было аддадзена распараджэнне аб рэвiзii (гэтыя матэрыялы таксама апублiкаваны. Гл.: «Писцовые книги Московского государства». Ч.1. Отд.II. Спб., 1877. С. 421 – 566).

З пачатку XVII ст. усё часцей ужываецца тэрмiн «iнвентары» (ад лац. inventarium – вопiс. Першапачаткова гэта попiс (вопiс) маёнтка цi рэестр). Iнвентары падзяляюць:

1) па аб’ёму ахопленай тэрыторыi – на iнвентары княстваў, фальваркаў, вёсак, маёнткаў;

2) па аб’ёму звестак – на «поўныя» i «кароткiя».

Да «поўных» адносяць iнвентары, якiя складаюцца з трох частак:
1) апiсанне жылых i гаспадарчых пабудоў феадальнага двара, iх архiтэктуры i планiроўкi; 2) апiсанне валасцей i мястэчак, што ўваходзiлi ў склад пэўнага ўладання; 3) пералiк павiннасцей розных груп насельнiцтва на карысць феадала.

«Няпоўныя», або «кароткiя», iнвентары апiсваюць толькi адзiн з трох азначаных напрамкаў, пры гэтым яны ў некаторых выпадках больш падрабязныя, чым поўныя. Найчасцей яны складалiся для ўласных патрэб феадалаў.

Большасць iнвентароў маюць два бакi: 1) апiсальны (юрыдычны);
2) нарматыўны. Iнвентары Беларусi XVI – XVIII ст. можна параўнаць з «пiсцовымi» кнiгамi Маскоўскай (Рускай) дзяржавы[xli], разам з тым яны адрознiваюцца ад апошнiх: 1) юрыдычнай прыродай; 2) сваiм прызначэннем; 3) тэрытарыяльным ахопам.

На працягу XVI – XVIII ст. можна прасачыць шэраг змен у змесце i формах iнвентароў Беларусi, а таксама ў функцыях апошнiх. На першым этапе (XVI – першая палова XVII ст.) iнвентары абслугоўвалі не эканамiчную, гаспадарчую дзейнасць феадала, а яго ўладальнiцкiя правы i iнтарэсы[xlii]. Найчасцей яны складалiся па прычыне перадачы ў арэнду, вяртання пазыкi i г. д. У XVI ст. iнвентар («попiс», «рэестр») з’яўляўся юрыдычным дакументам пры афармленнi часовага ўладання. Таму i змест яго вызначаўся найперш сiстэмай часовага трымання, што шырока распаўсюджвалася на працягу XVI ст.

Да часу калi вызначаецца такая назва дакумента, як «iнвентар», апошнi ўжо меў шэраг характэрных рыс: лаканiчнасць выкладання, абмежаванасць дадзеных (пераважна адсутнiчаюць звесткi аб складзе сям’i, аб цяглавай жывёле). У iнвентарах сярэдзiны XVII ст. знiкае павалочны парадак перапiсу. Надзелы, што знаходзiлiся ў карыстаннi аднаго селянiна цi мешчанiна, паказваюцца ў адной лiнii, насупраць яго прозвiшча. У канцы XVII – першай палове XVIII ст. акрэслiваецца пэўнае размяшчэнне матэрыялу (гаспадарскi двор, мястэчка, воласць), пашыраецца аб’ём звестак (дадзеныя аб сынах, зяцях i братах сялян i жыхароў мястэчка, аб колькасцi валоў i коней у сялянскай гаспадарцы); iнвентары набываюць характар масавай крынiцы. Яшчэ ў большай ступенi яны наблiжаюцца па сваёй форме i зместу да статыстычных крынiц
XVIII ст. (дапаўняюцца вялiкiмi таблiцамi, дзе ёсць звесткi не толькi аб сялянскай сям’i, але i аб сялянскiх павiннасцях)[xliii].

Iнвентары сустракаюцца ў арыгiналах, копiях, чарнавiках. Пэўная разнавiднасць iнвентароў – «рэверсальныя». Яны складалiся адначасова з першымi экземплярамi, пры гэтым першы экземпляр даваўся часоваму трымальнiку маёнтка для практычнага кiраўнiцтва, а рэверсальны падпiсваўся iм i вяртаўся землеўладальнiку для кантроля (таму абодва экземпляры маюць аднолькавую каштоўнасць).

У iнвентарах мы можам знайсцi наступныя звесткi:

1) па сялянскай гаспадарцы: а) надзел i яго змены; б) феадальная рэнта; в) рабочы iнвентар; г) структура селянскай сям’i; д) дэмаграфiчныя звесткi; е) арганiзацыя кiравання сялянамi;

2) па фальварачнай гаспадарцы: а) агратэхнiка; б) гандаль i гiсторыя цэн; в) прыбыткi ад продажу; г) гiсторыя рамяства i вотчыннай прамысловасцi i, урэшце, вельмi цiкавыя звесткi аб пабудовах фальваркаў, а таму гэта цiкавыя крынiцы па гiсторыi архiтэктуры i культуры наогул.

Ступень паўнаты i дакладнасцi звестак iнвентару залежыць ад месца, мэтаў i абставiн яго складання, а таксама спосабу яго афармлення. Iнвентары маглi складацца як шляхам непасрэднага агляду ўладання, так i па-за яго межамi на аснове больш раннiх, часам састарэлых запiсаў.

Iнвентары складалiся па iнiцыятыве ўладальнiка цi суда. Найбольш дакладныя звесткi ў iнвентарах, якія складалiся для патрэб феадала[xliv]. У большай ступенi таксама дакладныя двухбаковыя дакументы. Але пры перадачы маёнтка ў арэнду не выключалася магчымасць змен паказчыкаў даходнасцi па пэўнай дамоўленасцi. Як правiла, у iнтарэсах залогавага ўладальнiка цi арандатара запiсвалася меншая ўраджайнасць. У другiх выпадках (па суду), наадварот, iмкнулiся ўраджайнасць завысіць. У iнвентарах таксама шмат арыфметычных памылак (пры падлiках), спрэчных дацiровак i iнш.

Інвентарныя вопісы дзяржаўных, царкоўных і прыватных уладанняў ствараліся не толькі ў выніку розных прычын, але і з рознай ступенню перыядычнасці. Дробным і значнай частцы сярэдніх феадалаў не было патрэбы складаць інвентар маёнтка, яны і так звычайна добра ведалі становішча спраў у маёнтку, паколькі гаспадарку часцей вялі самі. Такія інвентары ў дачыненні да пэўнага маёнтка адзінкавыя, яны звычайна складаліся пры змене ўласнікаў. Інвентары ж буйных магнацкіх уладанняў і складаліся часцей, і захаваліся лепш. У фондзе Радзівілаў (ф. 694) ёсць шэраг такіх інвентароў. У прыватнасці, Міхаіл Казімір Радзівіл патрабаваў штогадовага складання валасных перапісаў і адзін раз у тры гады – агульных інвентароў.

Інвентары дзяржаўных уладанняў таксама павінны былі складацца з пэўнай перыядычнасцю. Сеймавай пастановай 1562 г. была вызначана перыядычнасць рэвізій дзяржаўных уладанняў – раз на пяць гадоў, а сеймавая канстытуцыя 1601 г. рэгламентавала сам парадак арганізацыі інвентарных апісанняў. На справе ж апошнія часцей складаліся пры змене кіраўніцтва або адміністрацыйных асоб (адміністратараў, эканомаў, старастаў), пры перадачы зямель у арэнду ці іх продажы[xlv].

Такім чынам, такія цікавыя гаспадарчыя дакументы, як інвентары, з часам набываюць пэўныя рысы статыстычных крыніц: масавы характар вывучаемых з’яў і працэсаў, колькасны (апісальна-лічбавы) спосаб перадачы інфармацыі, пэўныя крытэрыі збору інфармацыі, перыядыч-насць і г. д. Гэта дазваляе выкарыстоўваць статыстычныя метады пры іх апрацоўцы[xlvi].

4.3. Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя

апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку

канца XVIII – першай паловы ХІХ ст.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-29; Просмотров: 727; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.