КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Агульная характарыстыка. Класiфiкацыя
Cагi як гiстарычная крынiца Слова «saga» старажытнаiсландскага паходжання, азначае празаiчнае апавяданне (пiсьмовае ці вуснае) аб пэўнай падзеi або саму падзею. Паводле меркавання А. Я. Гурэвiча тэрмiн «сага» вызначае асобны жанр славеснасцi сярэднявечча, што ўзнiк, атрымаў развiццё i завяршыў сваё iснаванне толькi ў межах Скандынавii[lxx]. Сагi – гэта пiсьмовыя запiсы, якiя пачалi складацца на мяжы ХII – XIII ст. на аснове вусных паданняў X – XI ст. Найбольш грунтоўнае меркаванне аб iх форме належыць Т. Андэрсану: «Аўтар без сумнення мог выкарыстоўваць i выкарыстоўваў пiсьмовыя крынiцы, што дапаўнялі вусныя крынiцы, сваё ўласнае ўяўленне i, магчыма, рамкi яго апавядання былi зададзены яму традыцыяй. Натхняльная iдэя саг у канчатковым вынiку вусная»[lxxi]. Што ж датычыцца зместу саг, то ён надзвычай разнастайны. 1) «каралеўскiя сагi» (сагi аб нарвежскiх конунгах); 2) «радавыя сагi» (сагi аб iсландцах); 3) «сагi аб старажытных часах»; 4) «сагi аб епiскапах» (гэта значыць жыццепiсаннi iсландскiх епiскапаў); 5) комплекс саг аб падзеях XII – XIII ст. у Iсландыi. Найбольш вядомыя i распрацаваныя iсландскiя «каралеўскiя сагi»[lxxii]. Гэты вiд (зараджэнне якога датуюць каля 1120 г.) прайшоў некалькi этапаў ад каралеўскiх пералiкаў Сэмугда i Ары (пачатак XII ст.) да пазнейшых кампiляцый канца XIII – пачатку XIV ст. Цiкавы той факт, што большасць твораў iсландска-нарвежскай гiстарыяграфii (у эпоху поўнага панавання латыні ў Заходняй Еўропе) напiсана на народнай (старажытнаiсландскай цi старажытнанарвежскай) мове. У вузкiм значэннi гэтага слова «каралеўскiя сагi» – жыццеапiсаннi таго цi iншага конунга. Усходнееўрапейская гiсторыя ў iсландскiх сагах закранаецца толькi мiмаходзь, у сувязi з паходамi скандынаваў на ўсход. Адзiны старажытнаскандынаўскi твор, якi падрабязна апiсвае дзейнасць скандынаваў на Русi, – «Сага аб Эйдмундзе»[lxxiii]. 1.7. Беларускае летапiсанне XV – XVI ст. Характэрнай рысай летапiсання XV – XVI ст. з’яўляецца яго агульнадзяржаўны характар. Адсюль часам i назва – «лiтоўска-рускiя летапiсы». Беларускiя летапiсы i хронiкi захавалiся ў шматлiкiх спiсах (каля 22). Узнiкае праблема iх класiфiкацыi, але тут меркаваннi даследчыкаў разышлiся. Шэраг крынiцазнаўцаў (М. Цiхамiраў i iнш.) у адпаведнасцi з памерамi летапiсаў падзяляюць iх на кароткiя i падрабязныя. Згодна іншаму пункту гледжання, iснуюць тры рэдакцыi беларускiх летапiсаў: кароткая, пашыраная i поўная. Найбольш аргументаванай выглядае канцэпцыя беларускага тэкстолага В. А. Чамярыцкага пра iснаванне трох асобных летапiсных зводаў (I, II, III, цi адпаведна — «Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх», «Хронiка вялiкага княства лiтоўскага» i «Хронiка Быхаўца»). 1.7.2. І беларуска-літоўскі звод («Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх»), гiсторыя яго стварэння, крынiцы i склад Да I беларуска-літоўскага зводу адносяць Нiкiфараўскi, Акадэмiчны, Супрасльскi, Слуцкi летапiсы. Не ўсе гэтыя спiсы захавалiся ў поўным складзе (асаблiва старэйшы – Нiкiфараўскi), аднак пры параўнальным аналiзе можна заўважыць, што ўсе яны складаюцца з трох асноўных частак: 1) «агульнарускай»; 2) смаленскай; 3) «Летапiсца вялiкiх князёў лiтоўскiх». Толькi ў апошнiм (Слуцкiм) летапiсе парадак размяшчэння азначаных частак адваротны. Частка першая («агульнаруская») ахоплiвае перыяд з 854 па 1446 г. (дзе не пазначаны гады з 1430 па 1445). Частка другая (смаленская) пачынаецца пасля слоў «река Днепр течет у море Понешьское» i якраз распавядае пра падзеi 1430 – 1445 гг. I ўрэшце, частка трэцяя мае падзагаловак «Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх» i ўключае два не вельмi звязаныя памiж сабою апавяданнi, што храналагiчна ахоплiваюць прамежак часу ад 70-х гг. XIV ст. да 30-х гг. XV ст. Частка першая выяўляе iмкненне летапiсца вызначыць Вялiкае княства Лiтоўскае побач з Маскоўскiм як спадкаемцу Кiеўскай Русi i пранiзана iдэяй агульнарускага адзiнства. Невыпадкова, што крынiцамi яе з’яўляюцца летапiсныя зводы, што складалiся пры ўдзеле агульнарускiх мiтрапалiтаў Кiпрыяна (1408) i Фоцiя. Аднак твор Фоцiя «Палiхрон» (1418), хутчэй за ўсё, толькі падштурхнуў князя Вiтаўта да стварэння ўласнага летапiснага зводу, а не стаў яго асновай. У «агульнарускай» частцы апушчаны цi перапрацаваны ўсе звесткi, якiя б паказвалi вялiкiх князёў лiтоўскiх у непрывабным для iх святле. Апiсанне падзей за шэраг гадоў нагадвае храналагiчную таблiцу, але ўсе факты, звязаныя з палiтычным жыццём ВКЛ, выпiсаны даволi падрабязна. «Агульнаруская» частка заканчваецца апiсаннем падзей за другую палову 1420-х гг., звестка ж за 1446 г. мае характар пазнейшай прыпiскi. Гэтая частка летапіснага зводу з’яўлялася абгрунтаваннем прэтэнзій вялікіх князёў літоўскіх на «рускія» землі і адначасова акрэсліла гісторыю дзяржавы да часоў Гедыміна[lxxiv]. Частка другая не з’яўляецца цэласнай, а складаецца з трох асобных раздзелаў: Смаленскай хронiкi, пахвалы Вiтаўту i кароткiх запiсаў за 1432 – 1445 гг. У яе аснове – Смаленскi летапiс, якi пачаў весцiся прыкладна ў канцы XIV ст., у 1430 – 1440 гг. быў перапынены, а з 1440 г. – адноўлены (запiсаны падзеi за 1432 – 1440 гг. i звесткi за 1441 – 1445 гг.). Частка трэцяя («Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх»), як ужо адзначалася, таксама складаецца з асобных апавяданняў (уласна «Летапiсца...» i «Аповесцi пра Падолле»). Першае з iх стваралася ў два этапы: першапачаткова (1382 – 1392 гг.) чалавекам, блiзкiм да Вiтаўта. Ён iмкнуўся растлумачыць дзеяннi вялiкага князя ў перыяд барацьбы за ўладу. Пасля апавяданне працягвалася духоўнай асобай у 1420-я гг. Падагульненне зробленага вышэй аналiзу дазваляе вызначыць наступную схему ўзнiкнення летапiснага зводу: 1) ён быў складзены не пазней як у 1446 г. (бо тут нiчога не гаворыцца пра каранацыю Казiмiра ў 1447 г.) i не раней як у 1446 г. (паколькi ёсць адпаведны запiс за гэты год); 2) звод узнiк на падставе папярэднiх «агульнарускiх» (царкоўных) летапiсных зводаў, Смаленскага летапiсу i апавядання аб перыпетыях барацьбы Вiтаўта за ўладу («Origo regis»); 3) падставай для яго стварэння стала вяртанне Вiтаўта да «агульнарускай» палiтыкi (а таксама, магчыма, незадавальненне тлумачэннем асобных падзей у «Палiхроне» Фоцiя Паводле меркавання В. А. Чамярыцкага, першы беларускi летапiсны звод 1446 г. узнiк у выніку злучэння асобнай рэдакцыi (1446 г.) «Палiхрона» Фоцiя i «Пахвалы Вiтаўта». Характэрная рыса летапiснага зводу – яго «агульнарускi» характар. З 1458 г. узнiкаюць асобныя мiтраполii: Руская Кiеўская i Руская Маскоўская. У апошняй мiтрапалiт таксама паступова страчвае палiтыч-нае значэнне. «Агульнарускiм» летапiсам усё больш становiцца летапiс велiкакняжацкi. Падпарадкаванне летапiсання палiтычным iнтарэсам дзяржавы ва ўмовах абвастрэння барацьбы памiж княствамi Маскоўскiм i Лiтоўскiм за рускiя землi адбiлася на яго далейшым развiццi. У канцы 1.7.3. ІІ беларуска-лiтоўскi звод Да спiсаў II беларуска-літоўскага зводу адносяць летапiсы: Красiнскага, Патрыяршы А i Б, Альшэўскi, Археалагiчнага таварыства, Румянцаўскi, Цiханравава, Пазнанскi, Еўраiнаўскi. Для ўсiх iх характэрнае злучэнне двух асобных летапiсных помнiкаў: 1) легендарнай гiсторыi аб паходжаннi князёў i шляхты Вялiкага княства Лiтоўскага ад знатных рымлян («Хронiкi») i 2) «Летапiсца вялiкiх князёў лiтоўскiх». З’яўленне легендарнай часткi (уласна «Хронiкi») выклiкана iмкненнем паказаць шляхту ВКЛ не менш, а то i больш радавiтай, чым шляхта Кароны, адказаць на распаўсюджаную ў Еўропе легенду аб паходжаннi дынастыi вялiкiх князёў лiтоўскiх ад конюха і пацвердзіць сваё права на рускія землі (права заваёвы). Легенда была выкарыстана маскоўскiм бокам, каб паказаць узурпацыю лiтоўскiмi князямi ўлады над рускiмi землямi. Калi жонкай Васiля III стала Алена Глiнская з Лiтвы, гэтае пытанне не ставiлася жорстка, аднак iснавала рэальная патрэба абгрунтаваць старажытную радаслоўную ўладароў ВКЛ. Да таго ж аб’яўленне Івана ІІІ «гасударом усея Русі» выклікала неактуальнасць «агульнарускай» часткі, як і ўжывання назвы «рускае». Неабходна было новае абгрунтаванне правоў на «рускія землі» («па праву мяча»), якое, дарэчы, ёсць ужо ў першым зводзе пры вызначэнні правоў на Падолле. Нельга таксама адмаўляць выразнае ўзмацненне жамойцкага патрыятызму, рост цiкавасцi жамойтаў да сваёй гiсторыi. Узнiкненне ў такiх умовах твора яскрава лiтоўскага па сваім характары было вельмi надзённым. Першая (легендарная) частка ІІ беларуска-літоўскага зводу мае поўную назву «Хронiка Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага». Слова «рускага» адсутнiчае невыпадкова. «Хронiка...», найбольш верагодна, узнiкла ў 20-я гг. XVI ст. у асяроддзi вядомых магнатаў ВКЛ Гаштольдаў i Гальшанскiх, паходжанне якiх у творы выводзiцца непасрэдна ад нашчадкаў рымскай знацi ва ўмовах, калi гаспадаром усiх рускiх зямель называў сябе маскоўскi вялiкi князь. Аўтар «Хронiкi...» пачынае сваё апавяданне з эпохi рымскага iмператара Нерона (I ст. н. э.). Сваёй жорсткасцю гэты дыктатар наводзiў такi жах на рымлян, што асобныя з iх вымушаны былi, ратуючы сваё жыццё i маёмасць, уцякаць з Iталii. I вось адзiн «княжа» (патрыцый) Палемон, «который же цесар Нерону был кровным», сабраў 500 падначаленых яму людзей – добраахвотнiкаў з сем’ямi i накiраваўся шукаць больш бяспечныя землi. Праз некаторы час «эмiгранты» праз Балтыйскае мора прыплылi да вусця Нёмана, паднялiся ўверх па яго цячэнні. Мясцовасць, дзе яны апынулiся, палiчылi прывабнай i пачалi «размноживатися». Пры гэтым асаблiва падкрэслiваецца значэнне Жамойцi: «и от того часу панство Литовское пачалося звати и множити от Жомоити». Аднаўляючы генеалогiю лiтоўскiх князёў, аўтар «Хронiкi...» «не абцяжарваў сябе пошукамi неабходных iмёнаў: частку з iх ён перайначыў з Iпацьеўскага летапiсу, частку вывеў ад гарадоў i рэк (Каўнас – Кунас, Нёман – Неманас, Гальшаны – Гольша i г. д.) Апавяданне даводзiлася да Гедымiна, якi, згодна легендзе, заснаваў новую сталiцу княства – Вiльню. Можна меркаваць, што прыкладна ў гэты ж час (1520 – 1530-я гг.) «Хронiка...» была злучана з «Летапiсцам вялiкiх князёў лiтоўскiх», якi пачынаў генеалогiю князёў ад Гедымiна. Пры гэтым ён быў iстотна перапрацаваны. Паказальна, што «агульнаруская» частка (якая ўжо ў Слуцкай рэдакцыi I беларускага зводу аднесена на апошнi план) у ІІ зводзе зусiм адсутнiчае. Першапачатковы тэкст ІІ беларуска-літоўскага зводу, у склад якога ўвайшла «Хронiка Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага» разам з «Летапiсцам вялiкiх князёў лiтоўскiх», у 40-я гг. XVI ст. быў дапоўнены новымi летапiснымi матэрыяламi. Была таксама зроблена iстотная рэдак-тарская апрацоўка ўсяго тэксту: скарочана адно апавяданне, пашырана другое, унесены дапаўненнi, заменены асобныя прозвiшчы герояў, уведзены падзагалоўкi. Гэта дало падставу даследчыку В. А. Чамярыцкаму вызначыць у складзе ІІ зводу тры рэдакцыi: 1) кароткую (летапiс Красiнскага i блiзкi да яго Патрыяршы А); Такiм чынам, мы можам назiраць паступовую эвалюцыю летапiсання ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, чарговым этапам якой стаў III беларускi звод, цi «Хронiка Быхаўца». 1.7.4. ІІІ беларуска-літоўскі звод («Хронiка Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў III беларуска-літоўскі звод атрымаў такую назву ад адзiнага вядомага даследчыкам спiса, якi быў выяўлены ў бiблiятэцы памешчыка Быхаўца (маёнтак Магiлеўцы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губернi) у ІІІ беларуска-літоўскі звод стаў вынiкам гiсторыка-лiтаратурнага сiнтэзу пагадовых запiсаў i асобных апавяданняў. Складанне новага летапiснага помнiка абумоўлена развiццём геаграфiчных уяўленняў, больш пiльнай увагай да генеалогii. Але адной з галоўных прычын яго ўзнiкнення стаў пачатак Лiвонскай вайны. Iстотныя тэрытарыяльныя страты, якiя панесла ВКЛ, выклiкалi iмкненне лiцвiнскiх патрыётаў нагадаць пра гераiчныя i велiчныя старонкi барацьбы з Маскоўскай дзяржавай, пра тое, што i «лiтоўскае кап’ё стаяла ля сцен Масквы». Усё адзначанае вышэй дазваляе меркаваць, што ІІІ звод быў створаны ў 60-я гг. XVI ст., а ў 70-я гг. XVI ст. з’явiўся спiс (лацiніцай на беларускай мове), якi ў 1846 г. апублiкаваў складальнiк «Старажытнай гiсторыi лiтоўскага народа» Т. Нарбут. ІІІ беларуска-літоўскі звод быў складзены, магчыма, не адной, а некалькiмi асобамi, блiзкiмi да князёў Слуцкiх. Паводле сцвярджэння беларускага даследчыка М. М. Улашчыка, «Хронiка Быхаўца» была пачата праваслаўным, а падоўжана католiкам. Месцам узнiкнення летапiсу-хронiкi, хутчэй за ўсё, быў Новагародак. Пры абгрунтаваннi такога пункту гледжання карысна звярнуцца да методыкi аналiзу легендарных звестак летапiсаў, прапанаванай 1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. на Беларусi Аслабленне Вялiкага княства Лiтоўскага (асаблiва ў сярэдзiне Баркалабаўскi летапiс ахоплiвае падзеi перыяду другой паловы XVI – пачатку XVII ст., пераважна тыя, што адбылiся на Магiлёўшчыне: у сяле i замку Баркулабаве, Быхаве, Магiлёве. Ён быў напiсаны ў канцы 1580 – 1608 гг., найбольш верагодна, баркалабаўскiм святаром Фёдарам Фiлiпавiчам (духоўнiкам князёў Саламярэцкiх), а апошнi запiс 1633 г. (узяцце Смаленска каралём Уладзiславам) быў зроблены пазней. Пры асвятленнi падзей да канца XVI ст. заўважаецца храналагiчная непасля-доўнасць, устаўкi. Толькi з 1594 г. матэрыял выкладаецца год за годам. Найбольшую каштоўнасць у Баркалабаўскiм летапiсе маюць звесткi пра паўсядзённае жыццё простых людзей Беларусi. Тут падрабязна апiсваюцца гаспадарчае становiшча i побыт беларускiх сялян, неўраджаi, голад; паведамляецца пра час i ўмовы пасяўных работ, пра цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркi. Разам з тым Баркалабаўскi летапiс змяшчае цiкавыя звесткi пра дзеяннi рускiх войскаў пад Магiлёвам у апошнi перыяд Лiвонскай вайны, аб прыходзе казакоў на Беларусь (у прыватнасцi, С. Налiвайкi), пра Лжэдзмiтрыя II i iнш. Насычанасць летапiсу ўласнымi ўражаннямi аўтара, дэталёвымi звесткамi пра жыццё князёў Саламярэцкiх, характар запiсаў увогуле падштурхоўваюць асобных даследчыкаў беларускай гiсторыi да думкi, што Баркалабаўскi летапiс – помнiк гiсторыка-мемуарнай лiтаратуры. Спробы адрадзiць летапiсанне ў першай палове XVIII ст. прывялi да ўзнiкнення асобнага яго вiду на Беларусi – гарадскiх хронiк. Найбольш вядомая «Магiлёўская хронiка» Т. Сурты i Трубнiцкiх, якая была напiсана на працягу жыцця некалькiх пакаленняў жыхароў г. Магiлёва i ахоплiвае перыяд з 1526 г. да пачатку XIX ст. На фоне падзей, якiя адбывалiся пераважна ва Усходняй Беларусi, раскрываецца багатая гiсторыя горада, назву якога летапiсцы звязваюць з iмем Льва. Хронiка адлюстравала не толькi падзеi, але i забабоны, мiфы таго часу. Другая вядомая магiлёўская хронiка – «Запiскi iгумена Арэста» – ахоплiвае падзеi больш як за 500 гадоў (да 1847 г., больш ці менш поўныя звесткi з 1578 г.). Гэта, магчыма, апошняя спроба стварыць гiсторыю горада Магiлёва. Аўтар (хутчэй за ўсё, унiят) выкарыстаў папярэднюю хронiку i асабiстыя назiраннi. На жаль, цiкавыя падзеi 1812 г. асветлены вельмi мала. Хронiкi г. Магiлёва напiсаны на польскай мове. Не з’яўляецца выключэннем i «Хронiка Вiцебска», цi «Летапiс Панцырнага i Аверкi», – помнiк беларускага летапiсання XVII – XVIII ст., у якiм падаюцца факты з гiсторыi горада Вiцебска. Такiм чынам, летапiсанне на Беларусi мае шматвяковую гiсторыю. Летапiсы з’яўляюцца багатай крынiцай вывучэння нашай гiсторыi, значэнне якой цяжка пераацанiць.
Дата добавления: 2014-12-29; Просмотров: 1161; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |