КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Этапы летапiсання на Беларусi
Агульная характарыстыка Летапіс – гэта гістарычнае апавяданне, у якім звесткі размяшчаюцца пад пэўнымі гадамі. У розных народаў у самой назве такой формы гісторыка-літаратурнага твора ляжыць уяўленне аб пагадовым асвятленні падзей: усходнеславянская (руская) – «летапісанне» (па гадах); польская – «рочнік» (ад слова «рок» – год); у рымлян і раманскіх народаў – «аналы» (ад annus – год). Прыкладна з XIV ст. на ўсходнеславянскіх землях пры захаванні ў цэлым пагадовай сеткі ўсё большае значэнне пачаў набываць сюжэт гістарычнага апавядання. Гэта часам вымушала летапісца адступаць ад запісу па гадах, што прыводзіла да ператварэння летапісу ў хроніку (у хроніцы пераважае сюжэт, аднак мяжа паміж летапісам і хронікай умоўная). Першыя летапісы да нашага часу не захаваліся, і, па сутнасці, гісторыкі сёння маюць справу не з летапісамі, а з летапіснымі зводамі – гісторыка-літаратурнымі творамі, складзенымі на падставе папярэдніх летапісных запісаў (у далейшым, аднак, дзеля скарачэння будзем называць іх проста летапісамі). Летапісныя зводы дайшлі да нас дзякуючы таму, што яны шмат разоў перапісваліся (спісваліся – адсюль «спісы»). Пры гэтым больш познія летапісныя зводы не толькі з'яўляюцца спісамі папярэдніх, але і змяшчаюць дадатковыя гістарычныя звесткі. Супастаўленне розных спісаў дазваляе вызначыць пратограф – першапачатковы арыгінал, з якога яны спісваліся. Пры рабоце з летапісамі пісцы часам рабілі памылкі. Калі тэкст перапісваўся ў пэўнай мясцовасці ці шмат разоў, то ўзнікалі спісы з характэрнымi недакладнасцямі і скажэннямі – ізводы (напрыклад, існуе Наўгародскі першы летапіс малодшага і старэйшага ізводаў). У асобных выпадках пад уплывам змяненняў палітычных ці іншых абставін летапіс свядома перапрацоўваўся. Так узнікалі новыя рэдакцыі летапісных зводаў. Калі ж у асобны летапісны звод злучаны розныя рэдакцыі, то даследчык будзе мець справу ўжо з іншым летапісным помнікам. Як асобны жанр гiсторыка-лiтаратурных твораў летапiсанне прайшло этапы зараджэння, росквiту i заняпаду. На Беларусi храналагiчнымi межамi iх з’яўляюцца: 1. XII – XIV ст. – зараджэнне мясцовага летапiсання. Перыяд феадальнай раздробленасцi абумовiў тое, што iнтарэсы асобных феадальных цэнтраў абмяжоўвалi кругагляд летапiсца. Такiя летапiсы – гэта гiсторыя пэўнага ўдзельнага княства. Выразна мясцовы характар маюць Полацкi летапiс XII ст. i Наўгародскi летапiс XIII ст. (калi прызнаць рэальным яго iснаванне). Такi ж падыход фактычна захаваўся ў летапiсаннi i ў Смаленску (XIV ст.). 2. XV – XVI ст. – этап росквiту летапiсання на беларускiх землях (i ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм наогул). На развiццё летапiсання гэтага часу наклала адбiтак барацьба памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай. У адпаведнасцi з ходам азначанай барацьбы другi этап летапiсання можна падзялiць на два перыяды: 1) з пачатку i да 80-х гг. XV ст.; 2) з канца XV i да канца XVI ст. На працягу першага перыяду ВКЛ валодае iнiцыятывай, яго князi праводзяць «агульнарускую» палiтыку – адсюль i iмкненне вывесцi гiсторыю Русi Лiтоўскай ад Русi Кiеўскай (як i Маскоўскай). З канца XV ст. палiтычную iнiцыятыву перахоплiвае Маскоўская дзяржава i характар летапiсання паступова змяняецца. Дынастыя князёў лiтоўскiх (а разам з тым i гiсторыя дзяржавы) вядзецца з захаду, з Рыма. 3. XVII – пачатак XIX ст. – этап заняпаду летапiсання. Ужо з другой паловы XVI ст., калi ВКЛ пачынае губляць сваю самастойнасць, можна заўважыць паступовую трансфармацыю старых жанраў i замену iх новымi. З’яўляюцца «Хронiка Польская, Лiтоўская, Жамойцкая i ўсёй Русi» Мацея Стрыйкоўскага – першая гiсторыя Вялiкага княства Лiтоўскага элементарна-крытычнага характару, а таксама Баркалабаўскi летапiс. Для апошняга характэрна спалучэнне летапiсання з мемуарнай лiтаратурай. У XVIII ст. былi спробы аднавiць старую летапiсную форму апiсання мiнулага (гарадскiя хронiкi), але гэтыя спробы сталiся апошнiмi. 1.3. «Аповесць мiнулых гадоў» як гiстарычная крынiца «Аповесць мiнулых гадоў» – гэта летапiсны звод, якi складзены ў Кiеве, ахоплiвае час да другога дзесяцiгоддзя XII ст. i змешчаны ў большай частцы летапiсных зводаў XIV – XVIII ст. «Аповесць...» мела тры рэдакцыi, але захавалiся толькi дзве апошнiя. Адну з iх называюць Лаўрэнцьеўскай (спiсы Лаўрэнцьеўскi, Кенігсбергскi, цi Радзiвiлаўскi, i Троiцкi), другую – Iпацьеўскай. Iпацьеўская рэдакцыя атрымала назву па спiсе «Аповесцi...», якi ёсць у складзе летапiсу XV ст., што знаходзiўся ў Iпацьеўскiм манастыры ў Кастраме. Да гэтай жа рэдакцыi адносяць Хлебнiкаўскi (XVI ст.), Пагодзiнскi (XVII ст.) i Ермалаеўскi (канец XVII – пачатак XVIII ст.) спiсы. У пералiчаных рэдакцыях апiсанне пагадовых падзей да 1110 г. уключна з’яўляецца падобным. Можна сустрэць шматлiкiя звесткi ў пацвярджэнне таго, што гэтая частка была складзена манахам Кiева-Пячорскага манастыра Нестарам. Пасля пачынаюцца разыходжаннi, якiя выяўляюць iснаванне другой i трэцяй рэдакцый. У Лаўрэнцьеўскiм i блiзкiх да яго спiсах (Лаўрэнцьеўская рэдакцыя) тэкст «Аповесцi...» змяшчае падзеi да 1110 г., а затым, пасля чарговых запiсаў пад 1116 г., ёсць прыпiска iгумена кiеўскага Выдубiцкага манастыра Сiльвестра аб напiсаннi iм гэтага летапiсу. Сляды ўмяшання Сiльвестра ў летапiс Нестара асаблiва відаць у апошняй частцы, а менавiта ў тых месцах, дзе размова iдзе пра ўзаемаадносiны Святаполка Iзяславiча i Уладзiмiра Манамаха. Такiм чынам, прычыну перапрацоўкi летапiсу можна бачыць ва ўсталяваннi ў Кiеве новага князя. Iпацьеўская рэдакцыя выявiла iмкненне манахаў Кiева-Пячорскага манастыра вярнуць яму гонар цэнтра летапiсання. Гэта не магло не выклiкаць чарговай перапрацоўкi летапiсу Нестара, але яна па нейкiх прычынах адбывалася на падставе другой рэдакцыi. У спiсах трэцяй рэдакцыi падрабязнае асвятленне падзей даведзена да 1118 г. Апошнi рэдактар «Аповесцi...» (магчыма, духоўнiк старэйшага сына Манамаха – Мсцiслава, якi княжыў у Ноўгарадзе) дапоўнiў яе дадзенымi пра сямейныя справы Манамаха i яго бацькi Усевалада, удакладнiў звесткi аб прызваннi варагаў i пра вiзантыйскiх iмператараў, у сваяцтве з якiмi былi Манамахi. У цэлым жа «Аповесць...» захавала тое значэнне, якое надаў ёй Нестар-летапiсец. Яна стала першай на Русi гiстарыяграфiчнай працай, дзе гiсторыя ўсходне-славянскай дзяржаўнай супольнасцi пададзена на шырокiм фоне сусветнай гiсторыi. Як кожны гiстарычны твор, «Аповесць...» мела пэўныя крынiцы. Доўгi час Нестара лiчылi першым летапiсцам на ўсходнеславянскiх землях. Аднак ужо першапачатковы аналiз выявiў, што «Аповесць...» не з’яўляецца творам, напiсаным ад пачатку да канца адным аўтарам, i што асноўнай крынiцай яе былi летапiсы XI cт. Асноўная асаблiвасць «Аповесцi мiнулых гадоў» выяўляецца ў тым, што Нестар iмкнуўся паказаць гiсторыю Русi ў сувязi з сусветнай гiсторыяй. Сярод крынiц яе можна вызначыць i Бiблiю, i вiзантыйскую «Хронiку Георгiя Амартола», i «Жыцiе Васiлiя Новага», i «Летапiсец патрыярха Нiкiфара». Для характарыстыкi адносiн Русi з Вiзантыяй складальнiк «Аповесцi...» выкарыстаў дамовы Алега, Iгара i Святаслава з вiзантыйскiмi iмператарамi. Крынiцамi «Аповесцi...» таксама сталi жыцiя i казаннi аб хрышчэннi Русi, аб забойстве Барыса i Глеба, песнi i легенды пра заснаванне Кiева, пра вешчага Алега, паданне аб помсце княгiнi Вольгi драўлянам за смерць мужа i iнш. Складаны, у многiм кампiлятыўны характар «Аповесцi мiнулых гадоў» абавязкова трэба ўлiчваць пры аналiзе звестак гэтага летапiснага зводу. «Аповесць...» – найкаштоўнейшая крынiца па дзяржаўнай i хрысцiянскай гiсторыi ўсiх усходнiх славян і беларускіх земляў у прыватнасці. Тут мы сустракаем звесткi пра рассяленне славянскiх плямёнаў, аб першапачатковай гiсторыi Полацкага княства, скарочаны варыянт апавядання пра Уладзiмiра i Рагнеду, пра князя Iзяслава Брачыславiча i iншыя цiкавыя матэрыялы палiтычнай гiсторыi Беларусi. У «Аповесцi...» прыводзяцца самыя розныя звесткi пра Полацк, Вiцебск, Мiнск, Тураў, Пiнск, Брэст, Друцк i iншыя беларускiя гарады. 1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў.
Дата добавления: 2014-12-29; Просмотров: 2586; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |