КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Матэрыялы Генеральнага межавання
і ваенна-тапаграфічныя апісанні канца XVIII – 60-х гг. ХІХ ст. Сярод шэрагу апісанняў геаграфічнага і статыстычнага характару неабходна адзначыць «Топографические описания» і «Экономические камеральные примечания». Узнікненне гэтых матэрыялаў звязана з тым велізарным па аб’ёме размежаваннем зямель, якое было пачата ў часыКацярыны ІІ, з далейшымі крокамі па вывучэннi народнагаспадарчых рэсурсаў краіны. Генеральнае межаванне адносіцца да ліку важнейшых мерапрыемстваў унутранай палітыкі абсалютызму, якое праводзілася ў Расійскай імперыі з 1765 г. прыблізна да сярэдзіны ХІХ ст. Сутнасць межавання складалася з работы па здымцы, вымярэннi, картаграфаваннi, апісаннi, фізіка-геаграфічных і сацыяльна-эканамічных аб’ектаў тэрыторыі. Пытанне аб Генеральным межаванні далучаных беларускіх зямель упершыню ўзнікла летам 1776 г. у сувязі з патрэбай царскай адміністрацыі ў дакументальных крыніцах па афармленнi і замацаваннi зямельных падараванняў i ў цэлым саслоўнага ўпарадкавання фактычнага землеўладання. Ужо да 1782 г. былі распрацаваны неабходныя інструкцыі. Вызначаліся тры комплексы задач: 1) землеўпарадкавальныя, Лейтматывам межавання з’яўлялася замацаванне манаполіі дваранства на зямлю і пазбаўленне гэтага права тых асоб, якія фармальна-юрыдычна прэтэндавалі на прывілеяванае становішча. Таму новая межавая дакументацыя абвяшчалася адзінай законнай падставай землеўладання. Дакладнай і падрабязнай фіксацыі сеткі населеных пунктаў надавалася асаблівае значэнне падчас картаграфавання тэрыторыі. Праца праводзілася каморнікамі з дапамогай салдат. Ажыццяўленне Генеральнага межавання на Беларусі (на той час – усходняя частка сучаснай тэрыторыі рэспублікі) была ўскладзена на Смаленскую межавую кантору. У цэлым межавая кантора выступала правадніком русіфікатарскай палітыкі царызму. І справа не толькі ў адхіленні мясцовай шляхты ад непасрэднага ўдзелу ў распрацоўцы і рэалізацыі межавання. Гэта назіралася ў час размежавання спрэчных казённых зямель, асабліва падараваных, якія чакалі каморнікаў для канчатковага зацвярджэння захопаў. Бясспрэчнай вартасцю колькасных вынікаў межавання з’яўляецца іх храналагічная адначасовасць і паўната стварэння. Аднак па гэтай прычыне выніковыя дадзеныя маюць і пэўныя недахопы. Межавыя заўвагі адрозніваюцца некаторай заніжанасцю колькасці насельніцтва паветаў. Гэта адбылося таму, што межавыя чыноўнікі спадзяваліся на вусныя дэкларацыі саміх уладальнікаў па выніках рэвізіі 1782 г., без уліку «прапіснога» (не азначанага пры першапачатковым улiку) і прыбыўшага насельніцтва. Самы большы недахоп колькасных вынікаў межавых павятовых апісанняў датычыцца характарыстыкі суадносін формаў феадальнай рэнты. Пры апісанні формаў павіннасцей складальнікі заўваг кіраваліся вылучэннем толькі паншчыны і грашовага аброку, а астатнія сялянскія гаспадаркі адносілі ў рад змешаных. Натуральны аброк, як правіла, імі не вылучаўся. Тым не менш эканамічныя заўвагі Генеральнага межавання застаюцца адзінай поўнай крыніцай па вывучэнні розных бакоў феадальнага землеўладання і формаў эксплуатацыі ўсходнебеларускага сялянства ў апошняй чвэрці XVIII ст. Пасля 1785 г. на гэтай тэрыторыі больш не праводзілася здымак і вымярэнняў зямель, як гэта было зроблена каморнікамі ў час межавання. Адной з найцікавейшых крыніц з’яўляюцца камеральныя апісанні. Камералістыка, або навука дзяржавазнаўства, на працягу XVIII ст. кіравалася апісальным метадам, у задачу якога ўваходзілі збор і сістэматызацыя разнастайных звестак аб крыніцах плацежаздольнасці насельніцтва, а таксама аб даходах дзяржавы ў цэлым. Паколькі такіх фактараў набіралася неабмежавана многа, камеральныя апісанні давалі ўсебаковую характарыстыку фізічна-геаграфічнага і сацыяльна-эканамічнага становішча той або іншай тэрыторыі. У перыяд 1772 – 1774 гг. былі складзены два камеральныя апісанні ўсходнебеларускіх зямель, а таксама агульнае – на далучаную тэрыторыю і спецыяльнае – на дзяржаўную вёску. Яны былі створаны царскай адміністрацыяй з мэтай збору і ўліку разнастайных статыстычных і дакументальных крыніц аб фактычным становішчы тэрыторыі. Камеральнае апісанне 1772 г. – форма статыстычнай характарыстыкі зямель. Галоўнай мэтай стварэння і правядзення апісання дзяржаўнай вёскі было вызначэнне велічыні зямельнага фонду для падараванняў і крыніц казённых даходаў. Апісанне 1774 г. выкарыстоўвалася ўрадам для кантролю за дзейнасцю арандатараў і ў межах рэгулявання фактычнага становішча дзяржаўнага сялянства. У аснову статыстычнага назірання былі пакладзены вусная дэкларацыя землеўладальнікаў і самыя розныя дакументальныя крыніцы. Камеральныя апісанні 1772 – 1774 гг. дазваляюць удакладніць не толькі фактычны склад залежнага насельніцтва, але і распаўсюджаныя ў гiстарычнай літаратуры звесткі аб структуры зямельнай уласнасці на ўсходзе Беларусі. Праведзенае беларускім гісторыкам Я. К. Анішчанкам вывучэнне адзначаных вышэй камеральных апісанняў паказвае, што вывады многіх даследчыкаў аб прынцыповым адрозненні структуры феадальнай уласнасці паміж усходняй, цэнтральнай, заходняй тэрыторыямі Беларусі недастаткова абгрунтаваныя[xlvii]. Паводле меркавання Я. К. Анішчанкі, адначасовасць у правядзенні, праграмнае адзінства паказчыкаў, апора на ўлік фактычнага насельніцтва, практыка паслядоўнага ўдакладнення першапачатковых звестак праз новыя органы ўлады, зацікаўленасць у пэўнай дакладнасці і паўнаце матэрыялу – усё гэта дазваляе аднесці камеральнае апісанне 1772 – 1774 гг. да дастаткова надзейнай і унікальнай крыніцы. Вельмі цікавыя і «Экономические камеральные примечания», «Топографические описания». Па Мінскай губерні яны складаліся ў «Топографические описания» – гэта рукапісы вялікага фармату і значнага аб’ёму (па Мінскай губерні – 170 лістоў). Матэрыял размешчаны наступным чынам: напачатку акрэсліваецца агульная характарыстыка губерні, пасля – кожнага павятовага горада і кожнага павета. У агульнай характарыстыцы вызначаецца месцазнаходжанне губерні, яе межы і плошча, ёсць гістарычная даведка аб утварэнні губерні, усталяванні губернскіх і павятовых гарадоў. Дадзена таксама апісанне рэк, азёр, глебы, сельскагаспадарчых прылад, найбольш распаўсюджаных сельска-гаспадарчых культур, ураджаяў, жывёльнага і расліннага свету. Ёсць звесткі аб занятках, веравызнанні, адзенні і мове насельніцтва. Звесткі аб колькасці насельніцтва, населеных пунктаў, заводаў, фабрык, млыноў і г. д. зведзены ў табліцы. Да агульнай характарыстыкі губерні прыкладзена ведамасць падаткаў, якія штогод паступалі ў дзяржаўную казну. Характарыстыцы кожнага горада губерні папярэднічае гістарычная даведка. Пасля прыводзяцца звесткі аб колькасці насельніцтва, двароў, манастыроў і цэркваў, гандлёвых лавак і млыноў, дадзена характарыстыка заняткаў, мовы, звычаяў, адзення жыхароў, звесткі аб рамястве і гандлі, аб рамесных спецыяльнасцях, аб выпускаемай прадукцыі. Ёсць таксама ведамасць падаткаў, якія штогод збіраліся з насельніцтва кожнага горада. У дачыненні да кожнага павета матэрыял выкладаецца гэтак жа, як і ў характарыстыцы губерні ў цэлым, але больш падрабязна. Так, напрыклад, паведамляючы аб заводах і фабрыках, складальнікі адзначаюць, дзе яны размешчаны, каму належаць, хто на іх працуе. Больш падрабязныя звесткі дадзены таксама аб гандлі. Да характарыстыкі кожнага павета прыкладзена таксама падатковая ведамасць. «Экономическое камеральное примечание» – рукапіс вялікага фармату і значна большага аб’ёму (да 600 лістоў). У нейкай ступені гэта яшчэ больш падрабязнае выкладанне зместу «Топографического описания». Разам з тым тут ёсць і шмат новага матэрыялу. Усе лісты «Камерального примечания» падзелены на 8 графаў. У першай графе пазначаны нумары ўладанняў па плану генеральнага межавання, у другой – імёны ўладальнікаў і назвы населеных пунктаў, што належалі гэтым уладальнікам, у трэцяй – адлеглаць ад павятовых гарадоў да населеных пунктаў (пазначаных у другой графе), у чацвёртай – колькасць двароў у кожным населеным пункце, у пятай – колькасць падатковага насельніцтва, у шостай – колькасць непадатковага насельніцтва, у сёмай прыведзены некаторыя звесткі аб колькасці зямлі, што знаходзіцца пад будовамi гарадоў і ва ўладанні духоўных і свецкіх феадалаў, у восьмай графе даецца падрабязнае геаграфічнае і эканамічнае апісанне кожнага населенага пункта. Апісанне кожнага павета заканчваецца зводнай табліцай. Такім чынам, «Топографическое описание» і «Экономические камеральные примечания» з’яўляюцца вельмі каштоўнай і разнастайнай па аб’ёме звестак крыніцай па гісторыі Беларусі XVIII ст. У сярэдзіне XIX ст. ствараецца найбольш буйная серыя ваенна-тапаграфічных апісанняў – 18-томнае выданне «Военно-статистического описания губерний и областей Российской империи», падрыхтаванае Генеральным штабам (1848 – 1863 гг.). Гэтае выданне фундаментальнае як па разнастайнасці сюжэтаў, так і па глыбіні і падрабязнасці іх апісання. Кожны том складаецца з шасці аддзелаў: агульныя звесткі аб губерні, аб яе жыхарах, характарыстыка прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гандлю, нарыс аб асвеце і ваенна-тапаграфічны раздзел, характарыстыка павятовых гарадоў. Характэрнай рысай гэтай працы было імкненне не толькі даць комплекс нейкіх фактычных звестак, але і ўяўленне аб сутнасці апісаных з’яў. Так, у апісаннях сялянскіх промыслаў побач з фактычнымі дадзенымі часам прыводзяцца каштоўныя звесткі аб тэхналогіі таго ці іншага промыслу і эканамічныя разлікі. Асноўныя статыстычныя звесткі для выдання браліся з канцылярыі грамадзянскага губернатара. Але выдадзеныя экземпляры апісанняў гэтай серыі вельмі скарочаныя ў параўнанні з рукапісамі, якія захоўваюцца пераважна ў Цэнтральным дзяржаўным ваенна-гістарычным архіве Расiйскай Федэрацыi. Вельмі цікавай крыніцай з’яўляюцца «Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба». Тут ёсць звесткі і аб народанасельніцтве, і аб стане шляхоў сувязі, і аб ураджаях. Прыводзяцца нават гістарычныя даведкі аб гарадах і звесткі аб звычаях насельніцтва. Разам з тым нельга не адзначыць і істотныя недахопы гэтай серыі. Праграма апісанняў сапраўды вельмі разнастайная, аднак тэрміны іх правядзення з’яўляліся занадта сціслымі (1861 – 1863 гг.). Гэта не дазволіла праверыць тыя звесткі, якія збіраліся афіцэрамі з самых розных крыніц. Будучы адукаванымі людзьмі, яны, аднак, не з’яўлялiся спецыялістамі ў самых розных галінах. Спешка прывяла і да таго, што ў тэксце сустракаюцца паўтарэнні, супярэчнасці ў дадзеных. Бадай, самым лепшым было падрыхтаванае П. Баброўскім выданне матэрыялаў па Гродзенскай губерні ў дзвюх частках. Гістарычныя і этнаграфічныя звесткі былі ўзяты ім з рукапісу святара Парчэўскага, які шмат гадоў пражыў у губерні, а гэта вызначыла і большую дакладнасць зместу. 4.3.2. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы ХІХ ст. Найперш неабходна адзначыць, што гэтыя інвентары падзяляюцца на дзве групы: 1) інвентары, што складаліся і дзейнічалі ў першай трэці ХІХ ст.; 2) абавязковыя інвентары сярэдзіны 40 – 50-х гг. ХІХ ст. Першая з азначаных груп уключае інвентары, па сваiм прызначэннi і змесце роднасныя інвентарам ХVІ – XVIII ст. у Рэчы Паспалітай. Разам з тым у першай палове ХІХ ст. яны не мелі юрыдычнай сілы і разглядаліся як памесныя, «хатнія» дакументы. З распаўсюджаннем на Беларусі сістэмы арэнды памешчыцкіх маёнткаў, інвентары выступаюць у ролі афіцыйных актаў, што прымаюцца за аснову пры перадачы маёнткаў у арэнду. Інвентароў гэтай групы захавалася няшмат. Гэта цікавая крыніца аб сацыяльным складзе і маёмасным становішчы, павіннасцях сельскага насельніцтва Беларусі першай паловы ХІХ ст. Другая група інвентароў узнікае ў сувязі з пераглядам расійскім урадам напрамкаў сваёй палітыкі. Ад пошукаў шляхоў супрацоўніцтва са шляхтай пасля паўстання 1830 – 1831 гг. расійскія ўлады пераходзяць да спробаў раскалоць польскі нацыянальна-вызваленчы і сялянскі антыфеадальны рухі. Адным з элементаў азначанай палітыкі і павінна было стаць увядзенне абавязковых інвентароў у адпаведнасці з інвентарнай рэформай 40 – 50-х гг. ХІХ ст. У аснову абавязковых інвентароў былі пакладзены папярэднія (гэта вызначае шэраг магчы-масцей для параўнання). У тых маёнтках, дзе не захаваліся старыя інвентары, былі складзены новыя ў адпаведнасці з нормамі, распрацава-нымі Галоўным камітэтам інвентароў для беларусіх і літоўскіх губерняў[xlviii]. Абавязковыя інвентары змяшчаюць звесткі аб насельніцтве, часам са статыстычнымі дадаткамі (колькасць душ, у тым ліку працаздольных, колькасць дваровых людзей), а таксама матэрыялы, што дазваляюць ахарактарызаваць сялянскую і памешчыцкую гаспадарку (колькасць сялянскіх гаспадарак і вёсак, агульная колькасць сялянскай і фальварковай зямлі ў дзесяцінах). Гэтыя дадзеныя ў найбольшай ступені патрабуюць удакладнення. Найчасцей завышаны звесткі аб прыбытковасці сялянскіх гаспадарак. Дарэчы, дакладнасць інвентароў як гістарычных крыніц залежала ад цэлага шэрагу суб'ектыўных фактараў – падрыхтаванасці чыноўніка, часу, што быў у яго распараджэнні, паўнаты вотчыннага архіва, пажаданняў памешчыка і г. д. Фактычна гэтыя дакументы не адлюстроўвалі рэальных спраў (можна назваць іх пэўнай дэкларацыяй аб намерах, вызначэннем таго, як павінна было быць). Іх дадзеныя могуць выкарыстоўвацца даследчыкамі толькі выбарачна, з вялікай асцярожнасцю і, безумоўна, у спалучэнні з іншымі крыніцамі (найперш, сялянскімі «суплікамі» – скаргамі сялян на часовых трымальнiкаў, арандатараў). 4.3.3. Матэрыялы рэвізій як гістарычная крыніца па гісторыі Беларусі Асноўнай крыніцай для вывучэння дынамікі народанасельніцтва Расійскай дзяржавы XVII – першай паловы ХІХ ст. з’яўляюцца рэвізіі (ад лац. revisio – зноў разглядаю. Назва выклікана тым, што звесткі перапісу ўдакладняліся і першапачатковыя дадзеныя дапаўняліся). Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства быў улік усіх падаткаплацельшчыкаў (з часоў Пятра І – падушная подаць замест падворнага падаткаабкладання). Шэраг рэвізій фіксаваў і непадатковае насельніцтва (з 1833 г.). У выніку таго, што рэвізіі часам праводзіліся даволі працяглы тэрмін, вызначаюць «асноўны год» кожнай рэвізіі (гэта значыць год, калі была ўлічана найбольшая колькасць насельніцтва). Усяго было праведзена 10 рэвізій і першым годам першай рэвізіі лічаць 1719 г. (далей 1744, 1762 – 1763, 1782, 1795, 1811, 1815, 1833, 1850, 1857 гг.). Першай рэвізіяй, якая закранула Беларусь, з’яўлялася IV рэвізія (1781 – 1782). Наступная, Першапачатковым матэрыялам рэвізій была рэвізская казка, што складалася на пэўную асобу або сям’ю. У ходзе рэвізій складаліся зводныя рэвізскія казкі на асобныя пасяленні, воласці і г. д. Да часу распаўсюджання рэвізій на тэрыторыi Беларусі склалася прыкладная форма казкі, якая змяшчала назву (дата, губерня, павет, сяло, уладальнік прыгоннага насельніцтва – у выпадку памешчыцкай вёскі), графу з нумарам сям’і, лічбы складу сям’і «па апошняй рэвізіі», колькасць і склад «выбыўшых» і «прыбыўшых» асоб, часова адсутных і выніковыя дадзеныя «ныне налицо». У заключэнні ставіліся подпісы адказных асоб. Казка змяшчала звесткі аб саслоўнай прыналежнасці, этнічным вызначэннi, памеры падаткаў і г. д. Звесткі рэвізскіх казак абагульняліся ў зводнай дакументацыі рэвізіі, якая складалася з перачнёвых ведамасцей, генеральных табеляў і акладных кніг. Перачнёвыя ведамасці з'яўляліся першым этапам абагульнення, у той час як генеральныя табелі фіксавалі звесткі на момант поўнага заканчэння рэвізіі. Аднак трэба даволі асцярожна ставіцца да апублікаваных матэрыялаў, напрыклад зборніка «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму». Справа ў тым, што, нягледзячы на штрафы і іншыя санкцыі, па заканчэннi рэвізіі заўсёды выяўлялася вялікая колькасць тых, каго не палічылі, ці беглых (хто хаваўся ад уліку; iх называлi «прапiснымi»). Пасля рэвізіі пачыналі выяўляць такіх асоб, і гэта працягвалася да наступнай рэвізіі. А гэта значыць, найбольш поўныя звесткі аб колькасці жыхароў змяшчаюцца не ў тых зводках, што складаліся на момант заканчэння рэвізіі, а ў тых, што меліся напярэдадні наступнай. Але ж апублікаваныя дадзеныя аб рэвізіях на Беларусі якраз і змяшчаюць у большасці выпадкаў вынікі, атрыманыя адразу пасля заканчэння рэвізіі, гэта значыць вельмі няпоўныя. Расійскі ўрад двойчы VІ рэвізія была праведзена ў другой палове 1811 г. Зборам рэвізскіх казак займалiся павятовыя рэвізскія камісіі. Рэвізскія казкі аб купцах і мяшчанах павінны былі падаваць гарадскі галава і старасты, а дзе такіх не было – магістраты ці ратушы. Рэвізія праводзілася ў вялікай спешцы. Былі ўлічаны толькі мужчыны. Аказаліся не ўлічанымі непадатковыя саслоўі. Такім чынам, што датычыцца VI рэвізіі, то з-за вайны 1812 г. праверка прапісных па ёй амаль не праводзілася і мы маем толькі самыя прыблізныя звесткі. На думку М. М. Улашчыка, карыстацца ёю наогул не мае сэнсу. У той жа час VII рэвізія была праведзена ва ўмовах умацавання расійскага дзяржаўнага апарату і яе дадзеныя значна больш дакладныя. Таму параўнанне звестак VI і VII рэвізій на Беларусі немэтазгодна. Увогуле вывучэнне дадзеных рэвізій неабходна праводзіць з іх удакладненнем (асабліва па непадатковых саслоўях). Для гэтага можна выкарыстаць матэрыялы царкоўнага ўліку насельніцтва. Найперш неабходна адзначыць бягучыя запісы духавенства ў метрычных кнігах і штогадовых кліравых ведамасцях. 4.4. Статыстычныя крыніцы другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. 4.4.1. Статыстычныя ўстановы Расійскай імперыі, іх функцыі і структура Асаблівасцю сацыяльна-эканамічнага развіцця Расіі ў парэформенны перыяд было імклівае паскарэнне грамадскага развіцця, уцягненне ў яго мільёнаў людзей. Узрастае патрэба ў інфармацыі, якая б адэкватна адлюстроўвала працэсы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Грамадству былі неабходны дакладныя звесткі аб розных элементах гаспадарчага механізма для выпрацоўкі эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, найперш у галiне аграрных адносін. У гэты час фарміруецца сістэма статыстычнага ўліку як асобны напрамак дзейнасці дзяржаўнага апарату. У 1857 г. пры Міністэрстве ўнутраных спраў ствараецца Цэнтральны статыстычны камітэт (ЦСК), а ў 1863 г. – Статыстычны савет. Акрамя таго, статыстычныя работы праводзілі таксама асобныя дэпартаменты, аддзелы міністэрстваў і ведамстваў, земствы, навуковыя таварыствы. Цэнтральны Статыстычны камітэт быў закліканы выконваць ролю агульнадзяржаўнай статыстыкі ў Расіі, але фактычна полем яго дзейнасці з’яўлялася даволі абмежаванае кола пытанняў: статыстыка насельніцтва, населеных месцаў, сельскагаспадарчая статыстыка. Астатнія напрамкі статыстыкі распрацоўваліся эпізадычна і па даволі вузкіх праграмах. Камітэт ажыццяўляў бягучы статыстычны ўлік, а таксама адначасовыя абследаванні. У 1864 г. яго ўзначаліў вядомы вучоны П. П. Сямёнаў-Цян-Шанскі, якога лічаць арганізатарам рускай адміністрацыйнай статыстыкi. Мясцовымі органамі ЦСК, якія праводзілі апрацоўку інфармацыі, былі губернскія статыстычныя камітэты. Асноўная іх функцыя – прадстаў-ленне рознага характару звестак па губерні ў выглядзе дадаткаў да гадавых справаздач губернатараў. Штогод прадстаўляліся звесткі аб пасеве і ўраджаі збожжа па паветах (асобна па памешчыцкіх і сялянскіх землях), аб фабрыках і заводах з указаннем колькасці прадпрыемстваў, сумы вытворчасці і колькасці рабочых, аб крымінальных учынках, коль-касцi навучальных устаноў і г. д. Раз у пяць гадоў вызначалі звесткі аб колькасці насельніцтва ў кожным горадзе, павеце з размеркаваннем яго па полу, саслоўі, веравызнаннi, аб колькасці жывёлы, аб землеўладанні і інш. З-за недахопу статыстыкаў і сродкаў губернскія камітэты самi не збіралі звестак, а атрымлівалі iх ад адміністрацыйных і іншых мясцовых органаў. Губернскія статыстычныя камітэты, такім чынам, былі сувязным элементам паміж мясцовай адміністрацыяй і ЦСК. Яны апрацоўвалі першапачатковыя звесткі і надавалі ім форму статыстычных табліц. У другой палове XIX ст. губернскія статыстычныя камітэты (у тым ліку і на Беларусі) значна пашырылі зону сваіх інтарэсаў, і не толькі ў галіне статыстыкі, але і ў дачыненні да вывучэння гісторыі краю. У 1867 г. ім было прапанавана прыняць удзел у разборы архіваў скасаваных раней судовых устаноў. На I археалагічным з’ездзе ў Маскве (1869 г.) было ўзнята пытанне аб перадачы ў распараджэнне губернскіх статыстычных камітэтаў губернскіх архіваў, а ў хуткім часе яны былі прыцягнуты да штодзённага ўдзелу ў зборы і захаванні мясцовых старажытнасцей. Мінскі, Віцебскі, Гродзенскі губернскія камітэты вялі такую працу рэгулярна, аб чым сведчыць іх перапіска з цэнтральнымі навуковымі ведамствамі. На аснове такой працы праводзіліся апісанні тэрыторый, браліся на ўлік тыя археалагічныя і гістарычныя каштоўнасці, якія там сустракаліся, складаліся археалагічныя карты губерняў, а пры саміх камітэтах ствараліся музеі. Адным з найбольш значных вынікаў такога роду дзейнасці з’явілася праведзенае і апублікаванае пад кіраўніцтвам магілёўскага грамадзянскага губернатара, старшыні губернскага статыстычнага камітэта комплекснае апісанне Магілёўскай губерні («Опыт описания Могилевской губернии» в трех книгах. Под редакцией А. С. Дембовецкого. Кн. 1 – 3. Могилев-на-Днепре, 4.4.2. Дэмаграфiчная статыстыка 1. Адміністрацыйна-паліцэйскі ўлік насельніцтва. Пасля рэформы 1861 г. звесткi апошняй, Х рэвізіі амаль згубілі практычную значнасць. Былыя прыгонныя сяляне, што не атрымалі надзелу, выходзілі са сваёй сельскай грамады. Некаторыя з іх увогуле нікуды не прыпісваліся, іншыя ж прыпісваліся да валасцей ці пераходзілi ў склад мяшчан. У выніку істотна ўскладняўся падлік тых, хто падлягаў воінскаму ўліку. Улік сялян праводзіўся толькі валаснымі праўленнямі і прыходскім духавенствам. Дадзеныя, якія прадстаўляла павятовая паліцыя губернатарам, таксама запазычваліся з адпаведных запісаў і пасямейных спісаў. Увядзенне пасямейных спісаў для сялянскага саслоўя з’яўлялася, па сутнасці, вымушаным мерапрыемствам. Пасямейныя спісы складаліся валаснымі праўленнямі на падставе рэвізскіх казак са штогадовай праверкай дадзеных. Акрамя іх, складаліся алфавітныя, прызыўныя спісы, а таксама спісы часова- і безтэрміноваадпускных салдат. Да таго ж дадзеныя аб народанасельніцтве можна было запазычыць з падатковых і пашпартных кніг валасных праўленняў. Аднак неабгрунтаванасць такога ўліку была відавочнай. Царкоўны ўлік сялян таксама быў далёкі ад дасканаласці. Паколькі ў запісах аб нараджэнні, па сутнасці справы, рэгістраваўся не акт нараджэння, а акт хрышчэння, то ўсе дзеці, памёршыя без хрышчэння, а таксама ўсе мёртванароджаныя не рэгістраваліся ў царкоўных прыходах. У іх не траплялі і ўсе памёршыя. Таму і звесткі аб натуральным руху насельніцтва былі недакладнымі і няпоўнымі. Не адрозніваліся дасканаласцю і дадзеныя аб механічным перамяшчэнні насельніцтва, якія абапіраліся на звесткі адміністрацыйна-паліцэйскага ўліку насельніцтва. Гэты від уліку быў уведзены з 1858 г. замест рэвізіі, гэта значыць рэгістравалася не «прыпісное» (прыпісанае да месца збірання падушнага падатку) насельніцтва, а ўсё наяўнае насельніцтва краіны на пэўную дату. Было праведзена шэсць агульна-расійскіх (за выключэннем Фінляндыі) адміністрацыйна-паліцэйскіх злічэнняў: у 1859, 1863, 1867, 1870, 1885, 1896 гг., калі мясцовая адміністрацыя рэгістравала ўсё насельніцтва імперыі. Акрамя азначаных злічэнняў, губернскія статыстычныя камітэты 2. Падрыхтоўка да ўсеагульнага перапісу насельніцтва. Уся гэтая мазаіка раздробленых звестак не садзейнічала вырашэнню надзённых дзяржаўных задач. Таму ў сувязі з увядзеннем у 1874 г. новага статута аб усеагульнай вайсковай павіннасці пры Міністэрстве фінансаў была створана камісія, якая пасля пэўнай дапрацоўкі прадставіла праект перапісу, што быў падрыхтаваны вядомым географам і статыстыкам Асноўныя крытэрыі перапісаў як формы ўліку насельніцтва. У методыцы падрыхтоўкі і правядзення Першага ўсерасійскага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі ўжо можна прасачыць тыя прынцыпы, на якіх грунтуюцца і наступныя перапісы насельніцтва, што закранулі тэрыторыю Беларусі: 1) Цэнтралізаванасць, гэта значыць правядзенне перапісу ў афіцыйным парадку ўрадам краіны з удзелам мясцовых органаў; 2) Ахоп пэўнай тэрыторыі, межы якой дакладна вызначаюцца ўрадавымі пастановамі ці рашэннем статыстычных органаў; 3) Усеагульнасць, пад якой разумеецца ахоп усіх асоб без пропускаў і адначасова без двайнога ўліку; 4) Адначасовасць, ці аднясенне ўсіх уліковых аперацый да дакладна вызначаных месца і часу (так званы «крытычны момант»); 5) Індывідуальнасць пры рэгістрацыі, гэта значыць збор дадзеных ад кожнага індывідуума, асобна прамым улікам; 6) Апрацоўка і публікацыя дадзеных згодна геаграфічнаму або адміністрацыйнаму падзелу краіны і асноўным дэмаграфічным, сацыяльным прыкметам, што характарызуюць насельніцтва. Забеспячэнне супастаўнасці дадзеных перапісаў шмат у чым залежыць ад праграмы: пераліку пытанняў, што ўключае перапісны ліст і сістэмы розных табліц, а таксама інструкцыі з дакладным вызначэннем зместу, што ўкладаецца ў кожнае пытанне гэтай праграмы. Праграма перапісу 1897 г. вызначала ўлік наступных звестак: Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўчымі работамі было ўскладзена на Галоўную перапісную камісію. Яна ўстанавіла, каб для кожнай сялянскай гаспадаркі прызначаўся асобны перапісны ліст, у які занатоўваліся як асобы, што належалі да складу гаспадаркі, так і ўсе тыя, што знаходзіліся там у дзень перапісу. Прытым у склад асобнай гаспадаркі ўваходзілі не толькі члены сям’і, але і ўсе «залежачыя ад гаспадаркі і пражываючыя з ім разам». Для сялянскіх двароў, што ўваходзілі ў склад абшчыны, прызначаўся перапісны ліст формы А. Усе астатнія (на хутарах і г. д., сюды ж уладанні святароў, настаўнікаў і інш.) як уладальніцкія запісваліся на лісце формы Б. Калі лісты формы Б павінны былі запаўняцца самімі гаспадарамі, то лісты формы А запаўняліся непасрэдна лічыльнікамі (апошнія павінны былі абысці ўсе сялянскія двары). Лічыльнікі набіраліся з прадстаўнікоў духавенства, настаўнікаў, пiсьменных сялян і г. д. У снежні 1896 г. быў канчаткова ўстаноўлены дзень правядзення Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва і ўрэшце 28 студзеня 1897 г. на тэрыторыі ўсёй краіны па агульнай праграме і адзінай методыцы былі атрыманы звесткі аб геаграфічным, узроставым, рэлігійным размеркаванні насельніцтва, аб яго пісьменнасці, занятках, бытавых і іншых асаблівасцях. 3. Апрацоўка дадзеных. Ступень дакладнасці матэрыялаў перапісу 1897 г. Акрэсліваючы ступень дакладнасці матэрыялаў перапісу 1897 г., неабходна ўлічваць усе акалічнасці: як задаваліся пытанні лічыльнікам, у якой ступені яны былі зразумелымі і нават чуткі, што суправаджалі гэтае мерапрыемства. Па звестках сучаснікаў, «у насельніцтве гарадскім, простанародным, пануючым настроем на працягу ўсяго часу перапісу было – асцярога павелічэння падаткаў і вынаходніцтва новых». Гэта прыводзіла да імкнення ўтаіць ад злічэння дадатковыя, акрамя земляробства, заняткі. Шлях першапачатковых матэрыялаў да апублікавання быў доўгім і складаным. Па заканчэннi перапісу перапісныя лісты не адразу траплялі ў Галоўную перапісную камісію. Іх звесткі неаднаразова пераправяраліся і гэта дае магчымасць сцвярджаць, што арыфметычныя памылкі (найбольш слабы элемент у працы лічыльнікаў у выніку манатоннасці і цяжкіх умоў іх працы пры мінімальным узнагароджанні) у дадзеным выпадку амаль выключаліся. Пасля скасавання Галоўнай перапісной камісіі ў чэрвені 1897 г. уся далейшая распрацоўка перапіснога матэрыялу цалкам перадавалася аддзелу перапісу Цэнтральнага статыстычнага камітэта. Пасля пэўнай праверкі звесткі перапісных лістоў кадзіравалі з дапамогай пэўных умоўных знакаў і пасля пераносілі на перфакарту. Перфакарты выкарыстоўвалі пры падліку, што праводзіўся непасрэдна на электрычных лічыльных машынах. Нягледзячы на неаднаразовыя ўдакладненні, пры распрацоўцы звестак быў дапушчаны шэраг скажэнняў. Найбольш істотным недахопам даследчыкі лічаць тое, што знікла цэлая іерархія тыпаў сялян (гаспадар-земляроб, работнік-земляроб, батрак-земляроб і г. д.). Пры гэтым усе члены сям’і селяніна былі аднесены да асоб, што жывуць за кошт сродкаў гаспадароў, хоць іх удзел у сельскагаспадарчай вытворчасці мог быць не меншым. Трэба таксама адзначыць, што першапачатковыя матэрыялы былі знішчаны. Дадзеныя перапісу былі апублікаваны ў выглядзе агульнаімперскай зводкі, а таксама ў 89 выпусках па асобных губернях і абласцях, чатырох гарадах і востраву Сахалін. Вельмі цікавыя распрацоўкі звестак перапісу аб размеркаванні насельніцтва і спецыяльна рабочых і прыслугі па занятках і месцы нараджэння. Вядомым дадаткам і ўдакладненнем складу і колькасці насельніцтва з’яўляюцца матэрыялы гарадскіх перапісаў. Яны праводзіліся напачатку пад эгідай Цэнтральнага ці мясцовых статыстычных камітэтаў. У далейшым ініцыятыва і арганізацыя іх правядзення перайшлі да органаў гарадскога самакіравання. На пачатку ХХ ст. было ўзнята пытанне аб правядзенні ў Расіі ІІ Усера-сійскага перапісу насельніцтва. Гэта абумоўлівалася наступнымі прычынамі: а) істотнымі зрухамі ў размяшчэнні народанасельніцтва Расіі б) не ўлічвалася эміграцыя. Толькі з Беларусі (як зараз сцвярджаюць многія вучоныя) яна дасягала каля 100 тыс. чалавек; в) злічэнні ЦСК МУС прымалі пад увагу толькі перасяленні з 1909 г., да таго ж адліў сялянства ў гарады ігнараваўся. Падрыхтоўка да новага дэмаграфічнага перапісу пачалася ў снежні 1915 г. Але з-за пачатку вайны толькі ў маі – чэрвені 1916 г. у 69 губернях і абласцях Расіі (акрамя акупіраваных тэрыторый і некаторых іншых рэгіёнаў) быў праведзены перапіс наяўнага насельніцтва краіны ў сельскай мясцовасці. Прытым не ўлічвалася насельніцтва большасці гарадоў і так званае «часова адсутнае». Пасля Лютаўскай рэвалюцыі па ініцыятыве з’езда статыстыкаў Расіі 4.4.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі У статыстыцы сельскай гаспадаркі другой паловы ХІХ – пачатку Асноўнае месца сярод вялікага комплексу матэрыялаў урадавай статыстыкі, што характарызуе розныя бакі сельскагападарчай вытворчасці парэформеннай Расіі, займаюць выданні Цэнтральнага статыстычнага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў. У канцы 1870-х гг. ЦСК арганізаваў першы перапіс пазямельнай уласнасці. Ён праводзіўся шляхам рассылкі на месцы апытальных лістоў. На сялянскія гаспадаркі лісты запаўняліся землеўладальнікамі ці арандатарамі, а на землі дзяржаўныя і ўдзельнага ведамства – тымі ўстановамі, у распараджэнні якіх яны знаходзіліся. Апытальныя лісты пасля пэўнага ўдакладнення перадавалі ў губернскія статыстычныя камітэты, якія ажыццяўлялі канчатковую праверку матэрыялаў і складалі спісы населеных месцаў і землеўладанняў па паветах. Першы перапіс пазямельнай уласнасці ахапіў 49 губерняў Еўрапейскай Расіі. Яго вынікі былі распрацаваны і апублікаваны ЦСК у Звесткі аб сельскай гаспадарцы Беларусі прыводзяцца ў асобных вы-пусках. Так, у публікацыі Першага пазямельнага перапісу гэта выпуск V («Губернии Литовской и Белорусской групп», 1882), які ўключае дадзеныя аб пазямельнай уласнасці па губернях Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Смаленскай (Беларускі эканамічны раён) і Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай (Літоўская вобласць). У пачатку змяшчаюцца агульныя звесткі аб колькасці пазямельнай уласнасці з яе размеркаваннем (зямлі ў асабістай уласнасці, у карыстанні сялянскіх абшчын, дзяржаўныя землі, царквы і розных устаноў). Далей прыводзяцца звесткі непасрэдна аб кожнай з прыведзеных катэгорый (зямлі ў асабістай уласнасці з размеркаваннем яе па памерах уладанняў, землі дваран, купцоў, мяшчан, надзельныя землі сялянскіх абшчын з размеркаваннем па колькасці надзелу на душу). Ёсць звесткі аб населеных пунктах па іх катэгорыях з вызначэннем агульнай колькасці жылых пабудоў, у тым ліку каменных. Неабходна адзначыць, што дадзеныя другога перапісу пазямельнай уласнасці несупастаўныя з дадзенымі першага. Да недахопаў перапісу трэба таксама аднесці ненадзейнасць кантролю за зборам звестак. Чыны мясцовай паліцыі не мелi спецыяльнай падрыхтоўкі i недастаткова кваліфікавана выконвалі работу па збору статыстычных матэрыялаў. Найбольш істотным недахопам была неналаджанасць зямельнага ўліку на месцах. Часам ні самі ўладальнікі, ні валасныя праўленні, ні іншыя ўстановы не ведалі дакладнай колькасці зямлі ў пэўнай мясцовасці. Часам звесткі розных ведамстваў нельга было параўноўваць, а часам яны адрозніваліся заведамай непаўнатой. Прымешвалася і палітыка. Так, І ўсё ж у цэлым шырыня ахопу тэрыторыі Расіі, адначасовасць апісання землеўладанняў па ўсіх раёнах яе еўрапейскай часткі, параўнальнасць шэрагу матэрыялаў абследаванняў, у першую чаргу перапісаў 1877, 1905 гг., дазваля-юць акрэсліць іх як каштоўнейшую крыніцу для вывучэння размяшчэння, дынамікі і структуры сялянскага землеўладання ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Найбольш поўнай з пункту гледжання тэрытарыяльнага ахопу і найбольш рознабаковай па характары звестак масавай крыніцай па гісторыі сялянства з’яўляюцца перапісы 1916 і 1917 гг. Аднак у гэты час значная частка тэрыторыі Беларусі была акупiравана нямецкімі войскамі і гэта істотна зніжае каштоўнасць звестак сельскагаспадарчых апісанняў. Што ж датычыцца другога напрамку, то на фоне нездавальняючага статыстычнага вывучэння жывёлагадоўлі ў цэлым, у прыватнасці сістэматыч-нага недаўліку маладняку многіх відаў жывёлы, вызначаецца добрая пастаноўка справы перапісаў коней (вядомых як ваенна-конскіх перапісаў). Яны былі выкліканы ўвядзеннем усеагульнай воінскай павіннасці ў 1874 г. Усяго да Паколькі вядучай галіной сельскай гаспадаркі было земляробства, то галоўная ўвага надавалася «ўраджайнай статыстыцы», гэта значыць збору дадзеных аб пасевах і зборах збожжавых і бульбы. Да 1880-х гг. адзінай крыніцай, якая змяшчала такія звесткі па ўсіх катэгорыях землеўладаль-нікаў, у тым ліку сялян, з’яўляюцца губернскія справаздачы. Упершыню ў Расійскай імперыі ўлік пасяўных плошчаў пад асобнымі культурамі праводзіў ЦСК у 1882 г. на падставе дадзеных апытальных бланкаў, што рассылаліся сельскай грамадзе ці ўладальнікам маёнткаў. Адказы на бланкі паступілі ў ЦСК у 1882 г., а іх распрацоўка была завершана ў 1883 г. З 1893 г. дадзеныя аб колькасці сельскага насельніцтва і памерах пасеваў сталі збіраць штогод[l]. Адначасова з ЦСК у 1887 г. звесткі аб ураджайнай статыстыцы праз сетку добраахвотных карэспандэнтаў пачаў збіраць Дэпартамент земляробства і сельскай прамысловасці (у 1894 г. ён пераўтвораны ў Аддзел сельскай эканомікі і сельскагаспадарчай статыстыкі) Міністэрства земляробства і дзяржаўных маёмасцей[li]. Асноўны недахоп гэтых звестак у тым, што яны не ўлічвалi памеры пасяўных плошчаў (дадзены толькі велічыні ўраджайнасці асобных сельскагаспадарчых культур з адзінкі плошчы). На хвалі незадаволенасці якасцю дадзеных афіцыйнай статыстыкі фарміруецца статыстыка земстваў. Асноўнае месца ў яе комплексе займаюць падворныя перапісы (з 1880 па 1914 гг.). Адна з пераваг іх уліку вызначаецца выкарыстаннем экспедыцыйнага метаду збору інфармацыі. Гэта значыць, што звесткі збіраліся не паліцэйскімі чынамі і не праз анкеты зацікаўленых ці некампетэнтных асоб і ўстаноў, а членамi земскага статыстычнага бюро, якiя самі выязджалі на месца. На жаль, на Беларусі земствы пачынаюць стварацца толькі ва ўсходняй яе частцы. Ды і тут, створаныя напярэдадні вайны (1911 – 1913 гг.), яны так і не паспелі разгарнуць сваю работу ў поўным аб'ёме. Апошняя акалічнасць прадвызначае істотнае значэнне «Обзоров губерний...» як крыніцы па гісторыі Беларусі часу першай сусветнай вайны. Вышэй мы ўжо адзначалі, што справаздачы губернатараў складаліся з дзвюх частак: уласна справаздачы і дадатку да яе. З 1890-х гг. гэтыя дадаткі ў выглядзе табліц выдаюцца асобна (да часу першай сусветнай вайны). Азначаныя «агляды» губерняў дазваляюць прасачыць не толькі статыстыку ўраджаяў, але і арганізацыю справы перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Сярод іншых відаў статыстыкі можна вызначыць статыстыку транспарту і гандлю. Але статыстыка ўнутранага гандлю была развіта недастаткова. Больш высокага ўзроўню дасягнула статыстыка знешняга гандлю[lii].
Дата добавления: 2014-12-29; Просмотров: 1012; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |