Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Прафесійны і аматарскі тэатр лялек у сацыякультурнай прасторы




Сінтэтычная прырода як прафесійнага, так і аматарскага тэатра лялек актыўна і разнастайна выкарыстоўваецца ў сучаснай індустрыі адпачынку. Удзел тэатральных лялек у культурна-адпачынкавай праграме заўсёды ўпрыгожвае відовішчнае дзеянне, надае непаўторнасць і своеасаблівасць любому святу.

Магчымасці тэатра лялек традыцыйна выкарыстоўваюцца ў арганізацыі дзіцячага адпачынку. У сацыяльна – культурнай практыцы існуюць розныя віды і формы арганізацыі тэатральнага дзеяння лялек:

· выязныя прадстаўленні лялечных спектакляў;

· арганізацыя лялечных гурткоў;

· укараненне разнастайных форм тэатра лялек у арганізацыю сямейнага адачынку;

· гульнявыя праграмы з удзелам лялек у спецыялізаваных дзіцячых клубах, парках;

· стварэнне невялікіх груп лялькаводаў і яскравых лялек з мэтай удзелу ў рэкламных і PR – акцыях;

· прадзюсіраванне лялечнікаў з арыгінальнымі нумарамі на розных ўзроўнях: лялечныя прадстаўленні ў начных клубах, на эстрадзе, у тэлевізійных перадачах, теле-шоў і г.д;

· арганізацыя фестываляў тэатраў лялек.

Сінтэтычная прырода мастацтва лялек, жанравая разнастайнасць, розна маштабнасць лялек даволі поўна выкарыстоўваць патанцыял лялечнага тэатра ў індустрыі адпачынку, а таксама пазіцыяніраваць яго ва ўмовах арт-рынку.

Багатая і старажытная гісторыя беларускага тэатра лялек можа заняць сваё пачэснае мэсца ў сацыякультурным праектаванні развіцця малых гарадоў і вёсак, стаць састаўной часткай турыстычных праграм. Так, напрыклад, народны тэатр “Батлейка” быў больш распаўсюджаны ў заходняй частцы Беларусі, а на тэрыторыі Віцебскай вобласці існавала не менш цікавая форма такога тэатра – “Жлоб” ці “Віцебскі жлоб”.

Дзякуючы сваёй мабільнасці, відовішчнасці і яскрава выражанаму забаўляльнаму характару, у дарэвалюцыйны час народны лялечны тэатр карыстаўся незвычайнай папулярнасцю на Беларусі. Кожны батлеечнік сам ствараў сваіх лялек, беражна перадаючы іх у спадчыну. Гэта дапамагло захаваць лялькі і скрыні да нашых дзён і прадэманстраваць сёння непаўторную самабытнасць кожнага аўтарскага варыянта.

Батлеечныя лялькі, якія істотна адрозніваюцца па свайму знешняму выгляду і мастацкай вартасці, можна ўбачыць у экспазіцыі многіх беларускіх музеяў. Але тэатральная лялька сама па сабе -- малавыразны экспанат. Па-сапраўднаму, яна раскрываецца заўсёды толькі ў працэсе творчай работы і камунікацыі з гледачом. Канцэпцыя “жывой лялькі” ляжыць у аснове дзейнасці Зальцбургскага музея лялькі, дзе штогод адбываецца фестываль лялечных тэатраў.

Дом – музей творчасці беларускага паэта М.Багдановіча ў Мінску з дапамогай батлеечнага тэатра рэаніміраваў і ўзмацніў цікавасць наведвальнікаў да ўласнай экспазіцыі. Паўгадзіннае прадстаўленне, якое ладзіць пасля экскурсіі нешматлікі персанал музея, прыцягвае аматараў этнагарафіі, школьнікаў, студэнтаў, бацькоў з дзецьмі. Відавочна, эканамічная эфектыўнасць наваўвядзення: уваходны білет з лялечным прадстаўленнем каштуе даражэй за звычайны.

Цікавы прыклад быў выкарыстаны новым, адкрытым у Мінску ў 2004 годзе Музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, у адным з залаў якого прадстаўлены розныя віды батлеечных тэатраў. Па жаданню групы наведвальнікаў – экскурсантаў паказваецца батлеечнае прадстаўленне з тымі ж лялькамі і скрынямі, якія бачылі нашы продкі ў ХІХ стагоддзі! У гэтым музеі была створана выстава, прысвечаная сцэнаграфіі тэатра лялек, дзе былі шырока прадстаўлены самыя цікавыя лялькі з вядомых спяктакляў Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек у Мінску: “Дзед і Жораў”, “Сымон-музыка”, “Ляўша”, Майстар і Маргарыта” і інш.

Прафесійныя тэатры па-ранейшаму не губляюць цікавасць да вытокаў свайго мастацтва. Спектакль Брэсцкага тэатра лялек “Рыгорка – ясная зорка” (рэж. А.Жугжда) дванадцацігадовай “вытрымкі”, зроблены ў традыцыях народнага батлеечнага тэатра з уласцівымі яму спевамі, выслоў’ямі, іншымі аўтэнтычнымі дэталямі, атрымаў спецыяльны прыз ІХ Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая вежа”-2004.

Доказам жыццяздольнасці гэтай часткі беларускай тэатральнай культуры з’яўляецца сёння дзейнасць Мінскага абласнога тэатра “Батлейка”, які прадаўжае і развівае традыцыі старажытнага народнага лялечнага тэатра Беларусі.

Розныя формы гэтага жанру могуць служыць вытокамі сямейнага і малага бізнесу, які актыўна жыве і развіваецца ў сістэме заходняга шоў-бізнесу і культурнага турызму. Так спектаклі, створаныя сямейным тэатрам лялек Анн і Хэнк Бурвіль у Галандыі, карыстаюцца такой папулярнасцю, што паглядзець прадстаўленні лялечнікаў імкнуцца гледачы з ўсяго свету. Поўным аншлагам суправаджаліся выступленні артыстаў з Галандыі на Міжнародных фестывалях тэатраў лялек, якія праходзілі у Мінску ў 90-х гадах мінулага стагоддзя.

Лепшым тэатральным эксперыментам на ІХ Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая вежа” – 2004” былі названы пастаноўкі, прадстаўленыя французкім лялечнікам – “чалавекам – аркестрам”. З далоні на далонь гледачоў у зале “пералятала” маленькая лялечная балерына, падпарадкоўваючыся віртуознаму майстэрству ў акцёра-лялечніка Андраса Ленарда. А біблейская гісторыя пра Адама і Еву ў спяктаклі “Кананіма” была расказана акцёрам сродкамі мініяцюрнага тэатра лялек у прамым сэнсе -- на стале.

Сучасны лялечны тэатр імкнецца па – філасофску вырашыць патанне аб суіснаванні вялікага і малога: “Вялікае і малое – дзе пачатак і канец? Ці трэба ставіць кропку?” Адчуванне бязмежнасці культурнай і творчай прасторы свету, свабоды творчага пошуку, важнасці раўнапраў’я малога і вялікага для існавання гармоніі жыцця, – усё гэта тэатр лялек дае магчымасць адчуць кожнаму, хто датыкаецца да яго, смела абвяргаючы стэрэятыпы: «у лялькі гуляюць толькі дзеці» і «лялечны тэатр – тэатр толькі для дзяцей».

Сёння у Беларусі працуе 10 прафесійных дзяржаўных тэатраў лялек, якія выпускаюць у cярэднім 18 новых пастановак у год і абслугоўваюць (згодна статыстыкі, на адным спектаклі за год у сярэднім пабывала 260 гледачоў, а сярэдняя колькасць спектакляў на адзін тэатр у год складае звыш 200) прыклана 520 тыс. чалавек у год [1, с.41].

Разглядаючы дынаміку развіцця тэатральнага мастацтва ў рэспубліцы тэатразнаўцы і аналітыкі асобна выдзяляюць “надзвычай цікавую працу сучаснага тэатра лялек нашай краіны, адметнай рысай якога з’яўляецца паглыблены пошук новых выяўленчых сродкаў, форм, шырокае выкарыстанне выяўленчых сродкаў іншых відаў мастацтваў” і канстатуюць “з’яўленне новага віртуальнага тэатральнага фенамена” [2, с.126]. Даследчыкамі адзначаецца, што неабходна замацаваць і развіваць у сацыякультурным асяроддзі гэты від мастацтва, які сёння знаходзіцца на еўрапейскім узроўні.

Традыцыя лялечных фестываляў на Беларусі была закладзена яшчэ у савецкі перыяд. У 90-я гады мінулага стагоддзя ў Мінску з вялікім поспехам правозіліся міжнародныя фестывалі тэатраў лялек, якія станоўча адбіліся на развіцці гэтага мастацтва і тэатральнай культуры рэспублікі.

Беларускія лялечнікі шырока вядомыя за межамі рэспублікі. Так, Гродзенскі абласны тэатр лялек з поспехам прынімаў удзел у фестывалях у Літве, Польшчы, Расіі, Харватыі і атрымаў шмат дыпломаў за спектакль рэжысёра А.Жугжды «Паэма без слоў» Я.Купалы.

Брэсцкі абласны тэатр лялек таксама ўдзельнічае у фестывалях у Маскве, Львове, Хмяльніцкім; Мінскі абласны тэатр «Батлейка» -- у Субоціцы (Сербія), Луцку, Івана-Франкоўску (Украіна); Беларускі дзяржаўны тэатр лялек – у Германіі (Магдэбург, Бон), Расіі (Санкт-Пецярбург, Разань); Беларускі тэатр «Лялька» – у Германіі (Франкфурт-на-Одэры) [3, с.91].

Вопыт фестываляў (ІХ Міжнароднага театральнага фестываля «Белая вежа» у Брэсце, фестываля «Славянскія тэатральныя сустрэчы» ў Гомелі і вынікі паказаў спектакляў малых форм у межах фестывалю «Маладзечанская сакавіца» ў Маладзечне), а таксама сучасная практыка аднаўлення лялечных фестывальных традыцый у Расіі паказвае, што дзякуючы маленькім гледачам і абавязкова мэтанакіраванай рэкламе, фестывалі тэатраў лялек могуць стаць прыбытковым камерцыйным праектам.

Відовішчы з ўдзелам лялек нясуць у сабе магутны рэкламны патэнцыял. Магчыма арганізацыя выставачных перфомэнсаў з удзелам лялек, міні-тэатр, як рэкламны сувенір; прыцягненне жанра ў прэзентацыйную дзейнасць сацыякультурнай сферы, рэкрэацыйную, адукацыйную і г.д.

Пералічым рэсурсы фестываляў тэатра лялек з пункту гледжання маркетынгу [4 с.67]. Лялечныя фестывалі – гэта публічнае дзеянне, гатовы рэкламны прадукт, з дапамогай якога можна:

- фарміраваць тарговыя маркі (брэнды);

- рэкламіраваць тавары і камерцыйныя фірмы;

- прыцягваць турыстаў у месцы правядзення фестываляў;

- фарміраваць імідж палітычных дзеячоў, партый, грамадскіх рухаў, арганізацый;

- фарміраваць імідж рэгіёна, горада,

- пераўтвараць гарадское асяроддзе, засяроджваць увагу на праблемах экалогіі, грамадства;

- фарміраваць культурныя патрэбы наведвальнікаў фестываляў.

Існуюць яшчэ і дадатковыя магчымасці:

- запіс спяктакляў на відэа і лічбовыя носьбіты для тыражыравання, продажу, стварэння віртуалізацыі (кансервіраванне, адаптацыя, крэацыя) і гіпертэкстуалізацыі;

- продаж трансляцыі па тэлебачанню, для стварэння сайтаў;

- відэападборка з папярэдніх фестываляў можа прадавацца разам з іншай сувенірнай прадукцыяй;

- стварэнне цыклу тэлеперадач для дзяцей на аснове фрагментаў спяктакляў;

- прасоўванне і падтрымка нацыянальнай мультыплікацыі і брэндаў мультыплікацыйных персанажаў;

- прасоўванне маладых артыстаў і тэатральных калектываў;

- прысваенне розных званняў удзельнікам у мэтах рэкламы.

Пашырыць патэнцыяльную аўдыторыю фестывалю можна за кошт продажу білетаў на фестывальныя мерапрыемствы ў якасці дадатковай паслугі да турыстычных маршрутаў, якія ўжо існуюць. У пуцёўку могуць быць уключаны сустрэчы з удзельнікамі фестывалю, банкеты, наведванне гістарычных славутасцей.

Менеджэрам такога фестывалю трэба ўлічваць, што гэтыя мерапрыемствы публічныя і актыўна нясуць пэўную ПР інфармацыю: яны пажаданыя для спонсараў, рэкламадаўцаў, фондаў. Яны аб’ядноўваюць людзей, робяць бюльш лёгкімі кантакты, ствараюць святочную, натуральную атмасферу, што з’яўляецца вялізарным камунікацыйным рэсурсам. Пералічаныя рэсурсы пераканаўча сведчаць пра вялікія магчымасці фестываляў тэатраў лялек.

Лялечны тэатр, спецыфічнасць яго прыроды, сінтэтычнасць яго выразных сродкаў патрабуе сёння добрага пазіцыяніравання на сучасным арт-рынку. У сучаснай індустрыі адачынку ўсё большую папулярнасць заваёўваюць вялізарныя надзьмутыя канструкцыі. Вялізныя пнеўматычныя лялькі-касцюмы з поспехам могуць быць выкарыстаны ў рэкламным бізнесе.

Пнеўматычныя лялькі могуць быць выкарыстаны для цікавага праекта: стварэння эфектнага шоў пад адкрытым небам з удзелам такіх грандыёзных лялек. Пакуль не распрацавана ідэя такога фестываля, якая мае ўсе шансы на поспех, бо бізнес пнеўматычных атракцыёнаў актыўна развіваецца ў сучаснай індустрыі адпачынку і павялічваецца наяўнасць фірм-вытворцаў пнеўматычных лялек.

Лялечны тэатр патрабуе добрай сацыяльнай і камерцыйнай рэкламы, падтрымкі, папулярызацыі як від мастацтва і як складаючая індустрыі забаўлення і адпачынку, а таксама кваліфікаваных кадраў, якія маглі б паспрыяць развіццю яго дзейнасці ў сацыякультурнай прасторы па ўсім накірункам.

Практычная рэалізацыя сучаснай сацыякультурнай дзейнасці патрабуе новых падыходаў да прафесійнага навучання студэнтаў – будучых менеджэраў CКC. Праграма падрыхтоўкі менеджэраў у БДУ культуры і мастацтва накіравана на азнаямленне будучых спецыялістаў з шырокім спектрам выразных сродкаў і тэатральнах форм, якія выкарыстоўваюцца ў сучасных відовішчных мастацтвах і культурна-адпачынкавых праграмах [5, с.3]. Інфармацыя, якую атрымліваюць студэнты на занятках, абавязкова падаецца праз “прызму” будучай прафесійнай дзейнасці.

Стварэнне сцэнарнага плана мерапрыемстваў, акцый, прэзентацый, рэкламных перфомансаў і інш. з прымяненнем выразных сродкаў тэатра лялек, стварэнне лялечных нумароў у працэсе заняткаў па рэжысуры культурна-апачынкавых праграм, стварэнне праекта рэгіянальнага лялечнага фестывалю на аснове гістарычнай практыкі тэатра лялек, уключанага ў практычную частку курсавой ці дыпломнай работы, -- усё гэта можа быць карысным для прафесійнай арыентацыі будучых менеджэраў сацыякультурнай сферы, папулярызацыі мастацтва беларускага лялечнага тэатра.

Крыніцы:

1.Дзяржаўная праграма: “Функцыяніраванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь да 2005 года” – Мн.: БелДІПК, 2002.

2.Скараходаў У.П. Сацыядынаміка культуры сучаснай Беларусі. – Мн.: БелДІПК, 2003.

3.Беларуская культура сёння. – Мн.: БелДІПК, 2003.

4.Тульчинский Г.Л. Менеджмент в сфере культуры. – СПБ.: Издательство “Лань”, 2001.

5.Майсяйчук С.Б., Гідлеўскі У.У. Драматургія і рэжысура культурна-адпачынкавых праграм:. Праграма курса для студэнта-менеджэраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры. – Мн.:БДУ культуры, 2003.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 717; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.024 сек.