Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Фестывалі народнай мастацкай творчасці




на мяжы ХХ―ХХІ стст.

Святочная культура з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця грамадства. Яна цесна звязана з яго сацыяльнай структурай, узроўнем развіцця вытворчых сіл, пануючай у грамадстве ідэалогіяй. Змест і формы святочнай дзейнасці дэтэрменіраваны этнакультурнымі традыцыямі, сацыяльна–палітычнымі, эканамічнымі і іншымі фактарамі.

Дзевяностыя гады мінулага стагоддзя сталі пераломным этапам не толькі ў эканамічным, палітычным, але і культурным развіцці нашай краіны. Тут, як і ў іншых сферах, адбываецца паступовы пераход да прынцыпаў дэмакратыі, кардынальна мяняюцца грамадскія ідэалы. Характэрнай асаблівасцю новага этапу развіцця беларускага грамадства з сярэдзіны 90-х гг. ХХ ст. сталі змены культуралагічнага парадку, якія выявіліся ў дынаміцы форм сацыяльна-культурнай актыўнасці.

Рух народнай творчасці як з’ява найбольш масавая адлюстроўвае эвалюцыю грамадскай свядомасці ў напрамку яе мнагамернасці, выяўляе ў ёй працэсы паглыблення і пашырэння нацыянальна – культурных інтарэсаў.

Гэтаму спрыяюць дэпалітызацыя культурнага жыцця беларускага народа, вызваленне творчай ініцыятывы насельніцтва. У адрозненне ад савецкай сістэмы арганізацыі грамадска-культурнага жыцця цяпер стала відавочнай рознанакіраванасць вектараў сацыяльна-культурнай ініцыятывы. Наяўнасць у ёй адначасова цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый прывяла, па-першае, да змяшчэння цэнтра вагі ў бок рэгіёнаў, а па-другое, да множнасці культурных інтарэсаў і варыятыўнасці форм іх праяўлення, якія грунтуюцца на аб’яднанні намаганняў творчыхасоб і ўладавых структур пры грамадскай падтрымцы творчай ініцыятывы.

У гэты час намеціўся працэс абнаўлення фестывальнай дзейнасці. Са зменай палітыка-ідэалагічных пастулатаў беларускай дзяржаўнасці адбылося пашырэнне культурных межаў, актывізавалася культурнае ўзаемадзеянне з замежнымі краінамі, сталі магчымымі правядзенне міжнародных фестывальных мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў іншых краін і выезд беларускіх калектываў на міжнародныя імпрэзы.

Характэрнай для Беларусі асаблівасцю стала перамяшчэнне акцэнтаў фестывальнай актыўнасці з цэнтра на перыферыю. Многія рэспубліканскія фестывальныя праекты стала “прыжыліся” у раённых гарадах. Большасць фестываляў народнай творчасці ўзніклі там, дзе было гістарычна сфарміравана адпаведнае сацыякультурнае асяроддзе.

Прыкладам можа служыць фестываль народнага танца “Беларуская полька”. Ён “атрымаў прапіску” у горадзе Чачэрску Гомельскай вобласці, дзе гістарычна развіты жанр народна-побытавага танца. У месцы лакалізацыі народна-інструментальнай творчасці, горада Паставы Віцебскай вобласці, паспяхова праводзіцца фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. З 1991 года ён займае сваю адметную нішу на фестывальнай карце Беларусі. Фестываль народнага гумару ўсталяваўся “у месцы кампактнага пражывання беларускіх жартаўнікоў” ―у вёске Аўцюкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Відавочнымі сталі ўцягненне ў мастацкую дзейнасць розных нацыянальных і сацыяльных груп насельніцтва, актывізацыя мастацкай дзейнасці грамадска-культурных аб’яднанняў, прыцягненне да рэалізацыі фестывальных праектаў недзяржаўных сродкаў і інш.

Фестывальны рух народнай мастацкай творчасці на Беларусі ― гэта асобая старонка культурнага развіцця нашага народа. Як і любая іншая з’ява культуры, ён выяўляецца ў розных прасторава‑часавых вымярэннях, мае сваю гісторыю, тэорыю і практыку. Па вертыкалі яму ўласцівыя якасныя жанрава-відавыя характарыстыкі, па гарызанталі ― тэрытарыяльна-колькасныя. Пазначаныя трансфармацыі адлюстроўваюць дынаміку пэўных культурных працэсаў у нашым грамадстве, сацыядынаміку беларускай культуры ў цэлым.

У формах ініцыіравання фестывальнай дзейнасці, пераарыентацыі яе зместу на актуальныя для самазахавання этнічнай культуры праблемы і сцвярджэнні прынцыпу навуковасці ў 90-я гады ХХ ст пачынае адыгрываць індывідуальны фактар. Ініцыятарамі рэспубліканскіх фестывальных акцый і мерапрыемстваў у гэты перыяд выступілі Тадэвуш Стружэцкі (фестывалі народнай музыкі), Мікола Козенка (фестывалі народнага танца), Уладзімір Ліпскі (фестывалі народнага гумару), Валянціна Кірылава (фестывалі студэнцкай творчасці), Ларыса Густова (фестывалі праваслаўных песнапенняў), Ігар Міхна, Дзмітрый Нясцюк (фестывалі сярэднявечнай культуры) і інш.

Вялікае значэнне для стварэння тэарэтычнага падмурку ў фестывальнай дзейнасці мела далучэнне спецыялістаў з добрым практычным вопытам і ведамі, дзякуючы якім на новым узроўні адбываюцца асэнсаванне і прафесійнае вывучэнне нацыянальных фальклорных традыцый, узнаўленне іх у сучаснай фестывальнай практыцы. У выніку спалучэння тэорыі і практыкі некаторыя фестывальныя ініцыятывы, у прыватнасці, фестывалі фальклору, набылі навуковы характар і рэалізуюцца ў форме комплексных доўгатэрміновых праграм [2, с. 4–18; 3, с. 176 –185, 285–286].

Адначасова адбываецца працэс удасканальвання тэхналогіі фестывальнай дзейнасці, у многім звязаны з дзейнасцю дзяржаўных устаноў культуры і сістэмы арганізацыйна-метадычнага забеспячэння. Добрым правілам у фестывальнай дзейнасці стала правядзенне навукова-практычных канферэнцый, на якіх сустракаюцца навукоўцы, прадстаўнікі адміністрацыйна-кіраўніцкіх структур, работнікі арганізацыйна-метадычных службаў, майстры, госці фестываляў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Гэта дазваля ўсебаков абмеркаваць надзённых праблем, прыняць неабходныя меры па падтрымцы і развіцці народнай мастацкай творчасці. Вялікую каштоўнасць для беларускай культуры маюць матэрыяльныя вынікі фестывальнай дзейнасці: буклеты, даведнікі, рэпертуарныя зборнікі, метадычныя дапаможнікі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, аўдыё і відэаматэрыялы.

Назіранне за цыклічнасцю, зместам і формамі правядзення тых ці іншых фестывальных мерапрыемстваў, аналіз праграм творчых калектываў не толькі выяўляюць мастацка-культурныя прыярытэты ў развіцці жанраў народнага мастацтва, але і спрыяюць аднаўленню практыкі, удасканаленню сістэмы падтрымкі і развіцця народнай мастацкай творчасці ў краіне.

У канцы 90-х гг. ХХ ст. фестывальная дзейнасць пачала разглядацца ў якасці перспектыўнага напрамку развіцця дзяржаўнай культурнай палітыкі. Роля каардынатара належыць Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь. У гэты час паўстала праблема рэгламентацыі фестывальнай дзейнасці ў краіне.

У мэтах упарадкавання практыкі арганізацыі і правядзення фестывальных мерапрыемстваў, выпрацоўкі адзіных сістэмных падыходаў, узгаднення іх з міжнароднымі стандартамі былі распрацаваны і зацверджаны Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2003 г. “Прыкладныя правілы правядзення фестываляў у Рэспубліцы Беларусь”.

У гэтым дакуменце даецца наступнае азначэнне фестывалю: “Фестываль ― гэта грамадска-культурная, мастацкая акцыя, якая выражае культурныя інтарэсы сацыяльнай супольнасці, адлюстроўвае ўзровень развіцця відаў і жанраў прафесійнага і аматарскага мастацтва, характарызуецца комплексным вырашэннем эстэтычных, сацыяльных, педагагічных задач”.

Фестывалі адлюстроўваюць багатую і паўнаводную плынь народнай мастацкай творчасці ў Беларусі, наглядна дэманструюць узровень развітасці і асэнсаванасці той ці іншай мастацкай з’явы. Характэрнай прыкметай апошняга дзясяцігоддзя ў правядзенні рэспубліканскіх фестывальных акцый стала іх жанравая дыферэнцыяцыя і спецыялізацыя.

Вакальна-харавое мастацтва з’яўляецца генетычна ўласцівым беларускаму этнасу сродкам эстэтычнага асэнсавання рэчаіснасці. Яно знаходзіць сваё увасабленне ў разнастайных мастацкіх імпрэзах. Калі фестываль харавой музыкі “Пеўчае поле” у Мядзеле адлічвае сваю гісторыю з 1952 года, то рэспубліканскі фестываль-конкурс выканаўцаў беларускай народнай песні “Галасы Радзімыз 2002 года. Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў. З 1995 года пачаў рэгулярна праводзіцца фестываль праваслаўных песнапенняў, які садзейнічае маральнаму і патрыятычнаму выхаванню беларускіх грамадзян.

На мяжы ХХ –ХХІ стст. у Беларусі быў праведзены шэраг фальклорных фестываляў: рэспубліканскія фестывалі беларускага народнага танца “Беларуская полька” (1993, 1994, 1996, 2000), “Палескі карагод” (1991, 1994, 1997, 2000, 2004), “Пярэзвы” (1992), міжнародны фестываль фальклору (1994), рэгіянальныя фестывалі аўтэнтычнага фальклору Беларускага Падняпроўя (1996), фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” (2000, 2002, 2004). Гэтыя фестывалі служылі мэтам адраджэння і падтрымкі традыцыйных формаў народнай культуры, стымулявалі развіццё аматарскага мастацтва. Іх задача заключалася ў тым, каб даць найбольш поўнае ўяўленне аб сучасным абліччы народнай культуры.

З сярэдзіны 90-х гг. мінулага стагоддзя адраджаюцца ручныя промыслы, якія лічыліся амаль забытымі. Салі праводзіцца святы ганчарства, саломапляцення, лозапляцення, ткацтва, кавальства. Яны ладзяцца ў розных куточках краіны. Абласныя і рэспубліканскія акцыі адбываюцца, як правіла, у цэнтрах традыцыйнага развіцця гэтых відаў мастацкіх промыслаў і рамёстваў. У святочна-фестывальную палітру краіны ўпісаліся рэспубліканскае свята ганчарства (Віцебская вобласць), свята саломапляцення і Міжнародны фестываль саламянага мастацтва (г. Мінск і Мінская вобласць), свята кавальства (Брэсцкая вобласць).

Правядзенне свят дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мае вялікае мастацка-эстэтычнае і выхаваўчае значэнне, як і святы па адраджэнні, захаванні і развіцці культур нацыянальных супольнасцей Рэспублікі Беларусь.

Важным напрамкам развіцця дзіцячай творчасці ў рэгіёнах з’яўляецца мэтанакіраваная работа з мастацка адоранымі дзецьмі. Яна праводзіцца з мэтамі выяўлення, падтрымкі таленавітых юнакоў і дзяўчат, прапаганды іх творчасці, умацавання існуючых калектываў і стварэння новых. Гэта праца ажыццяўляецца праз агляды, конкурсы, фестывалі розных відаў і жанраў мастацкай творчасці. Іх прыкладам з’яўляюцца рэспубліканскія фестывалі “Усе мы родам з дзяцінства”, “Белая Русь”, “Маладыя галасы”, “Песні юнацтва нашых бацькоў”, міжнародныя фестывалі юных талентаў “Зямля пад белымі крыламі”, “Залатая пчолка” і інш.

З 1988 года адлічвае сваю гісторыю фестываль “Студэнцкая вясна”, які традыцыйна праводзіцца ў горадзе Віцебску. Ён паслужыў моцным штуршком для развіцця мастацкай творчасці ў вышэйшых навучальных установах краіны.

Шырока вядомымі ў Беларусі сталі фестывалі сярэднявечнай культуры у Навагрудку (2000, 2002, 2004), “Старадаўні Нясвіж” (2003), “Белы замак” (Мінск), рыцарскі турнір “Меч Гедыміна”, (Мядзел, 2002), рэгіянальныя фестывалі і святы “Заслаўскі набат” у Заслаўе, “Лошыцкі фэст” (2000–2004) у горадзе Мінску. Дачыненне да значных падзей гераічнай гістарычнай мінуўшчыны свайго народа —эфектыўны шлях сацыялізацыі і нацыянальнай ідэнтыфікацыі маладога пакалення.

Фестывальная дзейнасць разглядаецца як адзін з прыярытэтных напрамкаў культурнай палітыкі. Такія рэспубліканскія фестывальныя акцыі, як “Дажынкі”, “Дні беларускага пісьменства і друку”, музычныя святы ў Полацку, Заслаўі, Нясвіжы, Міры, Тураве, якія лічацца доўгатэрміновым культурна – асветніцкім ідэалагічным праектам, з’яўляюцца складовай часткай дзяржаўнай праграмы адраджэння малых гарадоў Беларусі [1, с. 10].

Фестывальная дзейнасць разглядаецца ў якасці аднаго са спосабаў жыццядзейнасці народнай мастацкай культуры на мяжы ХХ―ХХІ стст. Сістэма свят і фестываляў у розных відах і жанрах мастацкай творчасці з’яўляецца адной з форм інкультурацыі ў сучаснай сацыякультурнай практыцы народнага мастацтва.

Фестывалі мастацкай творчасці выступаюць актыўнай формай захавання і памнажэння культурнага патэнцыялу грамадства, у якой рэалізуюцца творчыя здольнасці людзей. Комплексныя па характару арганізацыйна–тэхналагічнага забеспячэння фестывальныя мерапры-емствы практычна рэалізуюць цэлы спектр сацыяльна-культурных функцый, вырашаюць шэраг мастацка-эстэтычных, выхаваўчых, навукова-метадычных, эканамічных і іншых задач. У фестывальнай дзейнасці знаходзяць адэкватнае спалучэнне інтарэсы грамадства і асобы. Гэты від творчай дзейнасці садзейнічае паглыбленню дэмакратычных пераўварэнняў у грамадстве.

Фестывалі народнай мастацкай творчасці выконваюць функцыю каталізатара мастацка-культурнага працэсу. Яны не толькі адлюстроўваюць ступень развіцця відаў і жанраў мастацкай творчасці, а і садзейнічаюць выяўленню і падтрымцы таленавітых асоб і калектываў, ствараюць спрыяльную атмасферу для іх творчага самавыяўлення, актывізуюць абмен мастацкімі ідэямі, наладжванне творчых кантактаў. Роля фестываляў неацэнная ў развіцці і ўдасканаленні творчага патэнцыялу нацыянальнай культуры, далучэнні насельніцтва да яе лепшых узораў, у актывізацыі міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.

Крыніцы:

1. Берасцень С. Залаты век пацягваецца // ЛіМ. – 2004. – № 7 (2 ліпеня.). – С. 10.

2. Козенка М.А. Аб выніках рэалізацыі Рэспубліканскага эксперыментальнага праекта “Танцавальны фальклор і дзеці” (2001 – 2003 гг.) // Традыцыйная культура і дзеці. Вып. 1: Рэсп. эксперым. праект “Танцавальны фальклор і дзеці” / Уклад. М.А. Козенка. – Мн.: БелІПК, 2004. – 288 с.

3. Працяг будзе... / Уклад. М.А Козенка. Сярод шырокамаштабных святочных мерапрыемстваў па відах дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва Мінск: БелДІПК, 2004. – 316 с.

Сівурава Л.П.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 1045; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.016 сек.