Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Аматарскай музычнай творчасці на Міншчыне




Агляды і конкурсы як люстэрка стану развіцця

Як адна з форм праяўлення сацыяльна-культурнай актыўнасці насельніцтва ў сферы музычнага мастацтва аматарская музычная творчасць мае багатыя і даўнія традыцыі і атрымала шырокае развіццё ва ўсіх рэгіёнах Мінскай вобласці.

Яе вытокі ляжаць у народных звычаях і каляндарных абрадах, грамадскіх формах выкарыстання вольнага часу, звязаных з песеннай, інструментальнай, тэатральнай і вусна-паэтычнай творчасцю, гульнявымі зносінамі, сямейнымі і святочна – абрадавымі традыцыямі.

Да пачатку 1940-х гадоў на Міншчыне налічвалася больш 5 тысяч аб'яднанняў аматарскай мастацкай творчасці ў гарадах, буйных населеных пунктах, нават, у невялікіх вёсках.

З узнікненнем у 1939 годзе Мінскага абласнога Дома народнай творчасці было створана 18 раённых Дамоў сацыялістычнай культуры і больш 300 хат-чытальняў, што паспрыяла стварэнню гурткоў музычнай мастацкай творчасці, арганізацыі канцэртнай дзейнасці, правядзенню раённых і гарадскіх святаў, алімпіяд, аглядаў і т.д.

У далейшым развіццё аматарскай музычнай творчасці праходзіла пад знакам далучэння насельніцтва да каштоўнасцеў музычнай культуры, а таксама садзейнічала павышэнню ідэйна-мастацкага ўзроўню рэпертуару аматарскіх музычных калектываў.

На прыканцы 1950 года ў Мінскай вобласці налічвалася каля 510 аматарскіх калектываў, якія аб'ядноўвалі да 6 тысяч удзельнікаў, з іх: 174 харавых калектываў (2500 человек), 120 танцавальных (1200 чалавек), 76 інструментальна-музычных (800 чалавек). Рэпертуар калектываў у той час фарміраваўся з беларускіх народных песень, акрамя таго, выконваліся творы беларускіх, савецкіх кампазітараў, песні і танцы іншых народаў СССР.

У канцы 1960-х гадоў у вобласці разгарнулася праца па паляпшэнні культурнага абслугоўвання працаўнікоў вёскі. Вялікую ролю ў прапагандзе аматарскай творчасці выконвалі ў той час Нясвіжская і Слуцкая народныя філармоніі. Шматлікія з музычных аматарскіх калектываў вобласці ў тыя гады атрымалі шырокае прызнанне ў рэспубліцы, у іх ліку Козловічскі, Морачскі, Лявонавічскі, Пухавіцкі народныя хары, Ланскі мужчынскі хор, ансамбль дударей Капыльскага раёна, Маладзечанскі ансамбль песні і танца, Івенецкі ансамбль танца і інш.

З пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя аматарская музычная творчасць на Міншчыне вызначалася ростам масавасці і выканальніцкага майстэрства музычных калектываў. Гэтаму спрыялі Усесаюзныя акцыі, фестывалі і святы народнай творчасці. Так, у фестывалі народнай мастацкай творчасці, які адбыўся ў 1970 годзе і быў прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння У.І.Леніна, прыняло ўдзел 3756 аматарскіх калектываў і 56 тысяч артыстаў – аматараў. Імі было дадзена 13272 канцэраў у розных населенных пунктах, на якіх прысутнічала да 2,5 міліёнаў гледачоў.

Жанравую разнастайнасць, якасную творчую падрыхтоўку і высокі мастацкі ўзровень у той час прадэманстравалі народны ансамбль песні і танца Маладзечанскага гарадскога Дома культуры, Казловічскі народны хор Слуцкага раёна, харэаграфічны калектыў Івянецкага Дома культуры Валожынскага раёна, духавы аркестр Слуцкага гарадскога Дома культуры, эстрадны аркестр салігорскіх шахцёраў, этнаграфічны калектыў "Лявоніха" Бярэзінскага раёна і іншыя.

З сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў вобласці распачаўся новы этап развіцця аматарскай мастацкай творчасці. Прыярытэтнымі кірункамі ў музычнай творчасці сталі адраджэнне і развіццё нацыянальнай культуры ва ўсіх яе відах і формах праяўлення, захаванне традыцыйнай беларускай культуры і іншых нацыянальных культур насельніцтва вобласці.

У гэты перыяд званнямі "народны" і "узорны" былі пазначаны больш 150 творчых калектываў. Фармавалася сістэма абласных фестываляў аматарскай творчасці, накіраваная на развіццё канцертна-творчага патэнцыялу музычных аматарскіх калектываў, павышэнне іх сацыяльнай ролі ў культурным жыцці сельскіх рэгіёнаў вобласці.

У пачатку ХХI стагоддзя аматарская музычная творчасць Міншчыны характарызуецца масавасцю і рэгіянальнай спецыфікай. Яна прадстаўлена самой шырокай аўдыторыяй (па ўзроставым, адукацыйнаму, прафесійнаму і іншым прыкметам). У вобласці налічваецца больш 3 тысяч дзіцячых кружкоў і клубных фармаванняў з агульным лікам удзельнікаў каля 35 тысяч, уключаючы сельскія клубныя ўстановы.

Больш 63 тысяч аматараў народнай творчасці (на 1.1.2007) удзельнічаюць у дзейнасці самых розных клубных аб ‘яднаннях, значная частка якіх прадстаўленая музычнымі калектывамі. У рэпертуары аматарскіх музычных калектываў творы, створаныя ў традыцыях народнай і сучаснай музычнай культуры, класічнай музычнай спадчыны.

Валодаючы высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства, аматарскія музычныя калектывы вобласці здзяйсняюць шырокую культурна-творчую, канцэртную і гастрольную дзейнасць, карыстаюцца папулярнасцю ў насельніцтва. Яны прадстаўляюць вобласць і рэспубліку на прэстыжных музычных акцыях і святах мастацтва не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі.

На Міншчыне дзейнічаюць харавыя калектывы, ансамблі з акадэмічнай, народнай і эстраднай манерай выканання, хоры ветэранаў вайны і працы, работнікаў культуры і інш. Плённа здзяйсняюць канцэртна – творчую дзейнасць народная харавая капэла і народны ансамбль беларускай песні "Медуніца" Палаца культуры Беларускага аўтазавода горада Жодзіна; народны хор народнай песні "Сябрына" Салігорскага раёна, які актыўна прапагандуе больш 35 гадоў беларускую народную песню; жаночы народны хор "Пухаўчанка" раённага Цэнтра культуры горада Мар’іна Горка, які заўсёды выконвае песні беларускіх аўтараў Л.Захлеўнага, І.Лучанка, в.Раінчыка, М.Слізскага і інш.

У выкананні народнага ансамбля народнай песні "Славяне" Салігорскага раёна гучаць песні розных славянскіх народаў, што спрыяе папулярызацыі дасягненняў музычна – песеннай культуры і ўмацаванню сяброўскіх сувязяў паміж славянскімі народамі.

Высокай сацыяльнай актыўнасцю вызначаецца канцэртная дзейнасць харавых калектываў ветэранаў вайны і працы Валожынскага, Слуцкага, Вілейскага і іншых раёнаў вобласці. Традыцыі музычнай сямейнай творчасці беражліва захоўвае народны ансамбль сям'і Бойка Гаўрылічскага сельскага Дома культуры Салігорскага раёна, у якім прадстаўлена некалькі пакаленняў музыкаў – аматараў.

Стабільным поспехам у гледачоў карыстаецца самабытны ўзорны ансамбль народнай музыкі і песні дзіцячай школы мастацтваў вёскі Аношкі Нясвіжскага раёна.

Нельга не адзначыць, якімі багатымі традыцыямі прадстаўлены ў вобласці жанр інструментальнай музыкі (аркестры, ансамблі народных прылад, духавай, эстраднай, джазавай музыкі і інш.).

Сярод найбольш вядомых інструментальных калектываў: народны ансамбль народнай музыкі "Спадчына" Дзяржынскага гарадскога Дома культуры; народны эстрадна – духавы аркестр Краснослободского гарадскога Дома культуры Салігорскага раёна, які заўсёды трансліруе лепшыя ўзоры духавай і джазавай музыкі, блюзавыя кампазіцыі; народны ансамбль старажытнай музыкі "Пастараль" Дзяржынскай школы мастацтваў; народны аркестр народных інструментаў "Каданс" школы мастацтваў горада Заслаўль; аркестр народных інструментаў музычнага вучылішча імя М.К. Агінскага горада Маладзечна; дзіцячыя ўзорныя духавыя аркестры Стаўбцоўскага, Вілейскага, Клецкага раёнаў і інш.

Развіццё атрымала таксама аматарская творчасць у сферы харэаграфічнага мастацтва (народны, класічны, бальны, эстрадны, спартовы танцы і інш.). Ва ўстановах культуры сістэмы вобласці, якія належаць Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь (на 1.1.2007) функцыянуе 520 танцавальных калектываў (у тым ліку 441 дзіцячых танцавальных калектыў розных напрамкаў харэаграфічнага мастацтва).

Сярод найболей яркіх харэаграфічных калектываў: народны ансамбль танца "Сеніца" Сеніцкага цэнтра культуры Мінскага раёна, які захоўвае каларыт беларускіх народных танцаў і ўзбагачае рэпертуар танцавальнымі традыцыямі іншых славянскіх народаў; народны харэаграфічны ансамбль "Сузор'е" гарадскога Палаца культуры горада Салігорск; дзіцячы ўзорны калектыў "Беларусачка" Дома культуры "Энергетык" Дзяржынскага раёна і інш.

У вобласці актыўна развіваюцца калектывы малых форм аматарскай творчасці (студыі эстрадных спеваў, рок-групы, эстрадныя ансамблі, студыі бардаўскай песні, дыскатэатры, і інш.)

Пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці, які забяспечвае сістэму арганізацыйна-метадычнага кіраўніцтва дзейнасцю музычнымі аматарскімі калектывамі, існуе клуб самадзейных кампазітараў і паэтаў "Жывіцца", які аб'ядноўвае больш сотні самадзейных аўтараў і выканаўцаў з розных раёнаў Міншчыны. З клубам супрацоўнічаюць вядомыя беларускія кампазітары і паэты, сярод ніх: А.Атрашкевич, У.Жуковіч, Г.Каржанеўская і інш.

Пацвярджэннем значнага ўклада аматарскіх музычных калектываў у культурнае жыццё вобласці з'яўляюцца шматлікія фестывалі, агляды-конкурсы, святы музычнага мастацтва, якія дэманструюць творчыя дасягненні музычных аматарскіх калектываў і асобных выканаўцаў.

Традыцыйнымі ў вобласці сталі фэсты народнай творчасці "НапеЎ зямлі маей", харавога мастацтва "Ад чыстага сэрца", "Пеучае поле" (гісторыя якого пачалася ў 1952 годзе). Яркімі падзеямі ў культурным жыцці вобласці заўсёды з’яўляюцца фестывалі духавай музыкі "Майскі вальс", народнай музыкі "Грай, гармонік" (з 1996 года), эстраднай песні "Адна зямля" (з 1997 года) і "Белазаўскі акорд" (з 1999 года). Цікавасць у гледачоў заўсёды выклікаюць і традыцыйныя абласныя фестывалі сямейнай творчасці.

Аб грамадскім прызнанні выканальніцкага майстэрства калектываў аматарскай музычнай творчасці сведчыць значная колькасць "народных" і "узорных" калектываў вобласці (на 1.1.2007 іх налічваецца 439).

З 2001года самобытнейшим музычным аматарскім калектывам вобласці, якія маюць ганаровыя званні "народны" і "узорны", прысвойваецца ганаровае найменне "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь". У іх ліку народны ансамбль песні і танца "Спадчына" Палаца культуры г. Маладзечна, сімфанічны аркестр Маладзечанскай музычнай вучэльні імя М.К.Агінскага, ансамбль старажытнай музыкі "Пастараль" Дзяржынскай школы мастацтваў.

За значнае ўкладанне ў прапаганду народнага мастацтва Беларусі, актыўную канцэртную дзейнасці фальклорны ансамбль "Крупіцк1я музыкі" узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі "Аматарская мастацкая творчасць".

Аматарскія музычныя калектывы Міншчыны падтрымліваюць цесныя сувязі з Установамі адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”.

Творчыя сувязі з вядомымі дзеячамі музычнай культуры Беларусі таксама спрыяюць павышэнню ўзроўня выканальніцкага майстэрства аматарскіх музычных калектываў вобласці.Непасрэдны ўклад у развіццё музычнай творчасці Міншчыны за апошнія гады унеслі М.Берсон. Т.Варфаламеева, М.Дрыневскі, М.Козенка, В.Ліцвінка, У.Мальцев. А.Пякуцька, Я.Рэутовіч, Г.Сарока, Б.Дзівакоў і інш.

Сёння сацыяльная база аматарскай музычнай творчасці ў Мінскай вобласці прадстаўленая самой шырокай аўдыторыяй (па ўзроставым, адукацыйнаму, прафесійнаму і інш.прыкметам). Аматарская музычная творчасць у Мінскай вобласці, як і раней, характарызуецца масавасцю, высокай ступенню сацыяльнай актыўнасці насельніцтва, рэгіянальнай спецыфікай. У працэс засваення, стварэнні і распаўсюджванні каштоўнасцяў музычнай культуры прыцягнутая значная частка насельніцтва вобласці. Так, больш 62000 аматараў народнай творчасці ўдзельнічаюць у дзейнасці самых розных клубных фармаваннях, значная частка якіх прадстаўленая музычнымі аб'яднаннямі.

Дзякуючы рэалізацыі праграмы “Асноўныя накірункі развіцця культуры і мастацтва Мінскай вобласці на 2006 — 2010 гг.” ствараюцца спрыяльныя ўмовы для далейшага развіцця народнага мастацтва. Асаблівая ўвага засяроджваецца на падрыхтоўцы калектываў да прысваення ганаровых найменняў “народны” і “ўзорны”, якіх сёння ў вобласці 464, у тым ліку заслужаных аматарскіх калектываў — 7.

Іх правядзенне, як сведчаць вынікі абласных аглядаў-конкураў "народных" і "ўзорных" мастацкіх калектываў Мінскай вобласці, спрыяе актывізацыі канцэртна-творчай дзейнасці ў рэгіёнах, дае добры імпульс да пошуку новых форм сцэнічна-відовішчнага ўвасаблення праграм. Разам з тым, агляды -- конкурсы, як формы арганізацыйна – творчай і навукова-метадычнай падтрымкі аматарскай творчасці, з’яўляюцца важнейшым напрамкам дзейнасці дзяржаўных органаў кіравання і эфектыўным сродкам рэгулявання працэсаў развіцця розных відаў і жанраў аматарскай мастацкай творчасці.

Аналізуючы вопыт правядзення абласных аглядаў – конкурсаў аматарскай мастацкай творчасці за апошняе десяцігоддзе можна сцярджаць наступнае: аматарская творчасць Міншчыны паступова развіваецца і з’яўляецца амаль што самым дзейсным сродкам далучэння на культуры самай шырокай аўдыторыі.

Так, абласныя агляды-конкурсы "народных" і "ўзорных" мастацкіх калектываў яскрава дэманструюць даволі высокі ўзровень развіцця аматарскай музычнай творчасці на Міншчыне. Абагульненне вынікаў абласных аглядаў--конкурсаў "народных" і "узорных" мастацкіх калектываў паказвае, што ў вобласці трывала працуе значная колькасць мастацкіх фарміраванняў, заўважальных сваёй адметнасцю, якія на працягу дзесяцігоддзяў сваёй творчай працай уносяць значны ўклад у нацыянальную культурную скарбонку: ў захаванне традыцыйнай культуры, яе рэгіянальных форм, дэманструюць найвышэйшы кшталт у відах і жанрах сучаснага мастацтва, яўляюць сабой ці традыцыю, ці навацыю ў спосабах дэманстрацыі творчых дасягненняў.

Яркімі, цікавымі праграмамі на аглядах заўсёды прадстаўлены народны ансамбль народнай песні "Пухаўчанка" ( мастацкі кіраўнік-- Раман Гейфман) і жаночы народны хор ( мастацкі кіраўнік -- Стэла Іванова) раённага цэнтра культуры горада Мар'іна Горка. Жаночы хор выдзяляецца арыгінальным рэпертуарам, цікавымі апрацоўкамі, непаўторным каларытам і пранікнёнай манерай выканання.

Народны ансамбль беларускай народнай песні "Медуніца" (мастацкі кіраўнік-- Алена Губарава) Палаца культуры Беларускага аўтазавода горада Жодзіна дэманструе высокае выканальніцкае майстэраства, цікавы рэпертуар, сувязь з фальклорнымі крыніцамі. Наяўнасць плённых сувязяў з майстрамі харавога мастацтва М.П.Дрынеўскім, І.Абразевічам і іншымі забеспечвае гэтаму калектыву якасць гучання і выразнасць выканаўчай манеры спеваў.

Народны ансамбль народнай песні "Каханачка" "Замастоцкага цэнтра культуры" Мінскага раёна (мастацкі кіраўнік -- Надзея Чучуліна ) удалапацвярджае пачеснае найменне "народны", выконваючы беларускія народныя песні ў апрацоўкі У.Зяневіча, Г.Сарокі., а таксама творы сучасных беларускіх аўтараў.

Яркае ўражанне пакідае выступленне народны ансамбля народнай песні "Славяне" Салігорскага раёна ( мастацкі кіраўнік--Анатоль Шыловіч). Адпавядаючы сваёй назве, самадзейныя артысты шчыра і пранікнёна спяваюць песні розных славянскіх народаў. Вакальна-харавы жанр увогулле, як дэманструюць агляды-конкурсы, застаецца найбольш значнай з’явай сучаснай аматарскай мастацкай творчасці.

Народны ансамбль народнай музыкі "Спадчына" Дзяржынскага гарадскога Дома культуры (мастацкі кіраўнік -- Віталь Клімакоў) – гэта заўсёды свята музыкі. Сапраўды ва ўмелых і таленавітых руках народных музыкаў ажываюць галасы самых розных старажытных і сучасных інстументаў: ліры, цымбалаў, жалейкі, скрыпкі, кантрабаса і інш. Творча і натхнёна быў пададзены кожны нумар канцэртнай праграмы.

Нельга не адзначыць на музычнай карце вобласці і Народны эстрадна-духавы аркестр Краснаслабоцкога гарадскога Дома культуры Салігорскага раёна ( мастацкі кіраўнік -- Сяргей Дубовік). Ядро калектыва складаюць вучні і выкладчыкі Краснаслабоцкай дзіцячай школы мастацтваў. Разнастайны репертуар, уключаючы Г.Міллера,Г. Уоррэна, У Хэдзі, ДЖ.Ласта і інш. Класіка джаза і блюзавыя кампазіцыі гучаць тут на вельмі добрым выканальніцкім узроўні.

Каля 20 год дэманструе даволі высокі ўзровень мастацка-выразнага рашэння канцэртных выступленняў Народны ансамбль "Весёлінка" Вілейскага Палаца культуры (мастацкі кіраўнік -- Міхаіл Ермаковіч) Мае непаўторны каларыт беларускай музыкі, прысутнічаюць таленавітыя апрацоўкі беларускіх народных песень і інш.

Адным з жанраў, які найбольш актыўна развіваецца ў межах аматарскай мастацкай творчасці з’яўляецца харэаграфія.У розных раёнах вобласці назіраецца працэс стварэння калектываў (пераважна дзіцячых), арыентаваных на народныя, эстрадныя і спартыўныя танцы. Большая частка з гэтых калектываў паспяхова падцвердзіла адпаведнасць прызначанаму ганароваму найменню “узорны”.

Так, дзіцячыя харэаграфічныя калектывы "Золак" Салігорскай сярэдняй школы № 12, "Іскарка" гарадскога Палаца культуры горада Салігорска, "Раўніца" сярэдняй школы мастацтваў №2 і узорныя харэаграфічныя калектывы Палаца культуры імя М.Горкага" з горада Барысава, ансамбль "Сонейка" Фаніпальскага гарадскога Дома культуры Дзяржынскага раёна і некаторыя іншыя дэманструюць не толькі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, але і наяўнасць арыгінальных харэаграфічных пастановак.

Як станоўчую тэндэнцыю, якая вызначылася пры аналізе вынікаў агляду, трэба адзначыць актывізацыю канцэртна-творчай дзейнасці калектываў сістэмы народнай адукацыі. Наяўнасць значнай колькасці калектываў вакальна-харавога і інструментальнага жанраў, якія працуюць на базе дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў, забеспечвае актыўнае далучэнне дзяцей і падлеткаў да мастацкай творчасці і павышэнне ўзроўню выканальніцкай культуры самадзейных музыкаў.

Аналізуючы вынікі аглядаў-конкурсаў можна заўважыць працэс адраджэння традыцый акадэмічных харавых спеваў. Дзейнасць харавых калектываў Маладзечанскага, Салігорскага, Пухавіцкага раёнаў сведчыць запатрабаванасці з боку насельніціва да ўзнаўлення практыкі стварэння акадэмічных харавых калектываў, якія б фарміравалі культуру харавых спеваў і садзейнічалі папулярызацыі лепшых твораў вакальна-харавога мастацтва. Задавальненне слухочоў выклікае высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства дзіцячых харавых калектываў з гарадоў Барысава, Салігорска, якія ў сваёй дзейнасці звяртаюцца да творчасці класікаў беларускай і сусветнай музычнай культуры.

Увогуле, аналіз канцэртных выступленняў у час правядзення аглядаў дазваляе сцвярджаць, што ўзровень выканальніцкага майстэрства калектываў, маючых найменне “народны” і “узорны” паступова расце. У значнай ступені гэта тлумачыцца наяўнасцю спецыяльнай музычнай адукацыі ў пэйнай часткі ўдзельнікаў калектываў.

Так, у кожным раёне можна вызначыць асобныя калектывы, ў складзе якіх большасць удзельнікаў мае музычную адукацыю (выпускнікі спецыяльных навучальных устаноў, Акадэміі музыкі, БДУ культуры і мастацтваў). Вызначаецца тэндэнцыя да стварэння калектываў з даволі высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства і адпаведным рэпертуарам з ліку спецыялістаў у галіне мастацтва і адукацыі. Такім чынам, прыцягненне ў склад калектываў выпускнікоў музычных навучальных устаноў дазваляе больш поўна задавальняць сучасныя патрабаванні арганізацыі канцэртнай дзейнасці ў межах рэгіёнаў і адпавядаць інтарэсам самай шырокай аўдыторыі.

Адметна, што большасць кіраўнікоў “народных” і “узорных” аматарскіх калектываў мае сярэднюю ці вышэйшую музычную адукацыю. Аб гэтым сведчыць і наяўнасць яркіх, выразных формаў канцэртных праграм і разнастайнасць рэпертуару.

Аналізуючы канцэртныя выступлення "народных" і "ўзорных" калектываў мастацкай творчасці можна заўважыць прамую залежнасць іх стану ад зацікаўленасці з боку дзяржаўных органаў улады ў развіцці і падтрымцы народнай творчасці. Можна вызначыць шэраг прыкладаў паслядоўнай мэтанакіраванай культурнай палітыкі ў адносінах да “народных” і “узорных” аматарскіх калектываў у большасці раёнаў вобласці.

Хацелася б адзначыць работу аддзелаў культуры Дзяржынскага, Капыльскага, Нясвіжскага, Мінскага, Слуцкага, Салігорскага, Пухавічскага, Старадарожскага і некаторых іншых райвыканкамаў, якая забяспечвае сапраўдную падтрымку аматарскай мастацкай творчасці і захаванню ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах лепшых калектываў народнай творчасці, што ў сваю чаргу спрыяе актыўнай канцэртна-гастрольнай практыцы і папулярызацыі лепшых дасягненняў нацыянальнага мастацтва.

У ходзе аглядаў даволі падрабязна аналізуецца стан развіцця калектываў песеннай творчасці, харэаграфічнага і інструментальнага жанраў, праблемы рэпертуару і канцэртна-пастановачный дзейнасці. Разгледаюцца самыя розныя аспекты мастацка-творчай дзейнасці калектываў вобласці: пытанні аб стварэнні сцэнічнага іміджу калектываў, сцэнічнага касцюма, недастатковае ўменне працаваць з гукаўзмацняльнай апаратурай, праблемы канцэртна-гастрольнай практыкі і інш. Кіраўнікі "народных" і "узорных" калектываў маюць магчымасць атрымаць зручныя парады з боку членаў каміссіі, у склад якой ўваходзяць выдомыя спецыялісты па розных відах і жанрах мастацкай творчасці.

Аналіз праграм і канцэртных вытспуленняў музычных калектываў вобласці дае падставу для некаторых агульных вывадаў: некаторым аматарскім калектывам не хапае самаабнаўлення: недастаткова актыўна ўдасканальваецца рэпертуар, няма імкнення да набыцця свайго адметнага творчага твару. Далёка не кожны з кіраўнікоў здольны арыгінальна аранжыраваць мастацкі твор, адапціраваць яго з улікам выканальніцкага вопыту удзельнікаў. Не хапае эксперыментальнасці і творчага пошуку. З другога боку, пагоня за моднымі з'явамі шоу-бізнесу, за расты-ражыраваннымі ўзорамі поп-індустрыі і арыентацыя на непатрабавальны густ масавага гледача часта зніжае культурна-эстэтычную каштоўнасць творчай дзейнасці.

Арыентацыя на захаванне культуных каштоўнасцей традыцыйнай культуры, якая яскрава была прадэманстравана ў праграмах агляду, выклікае разам з тым неабходнасць больш дакладнага навуковага асэнсавання аўтэнтычных форм традыцыйнай мастацкай культуры і больш беражлівых адносін да праяў народнай культуры з боку кіраўнікоў мастацкіх калектываў. У прыватнасці, дзейнасць некаторых фальклорных калектываў, маючых ганаровае найменне “народны” і “узорны” у большай ступені адлюстроўвае растыражыраванныя ўзоры беларускай народнай песні, і ў меньшай ступені, спрыяе захаванню мясцовых рэгіянальных этнатрадыцый.

Між тым, працэс узнаўлення фальклорных традыцый у дзейнасці большасці канцэртных калектываў свае станоўчыя прыкметы. Беларускія народныя песні, наігрышы, інструментальныя творы, заснаваныя на фальклорных традыцыях, прадстаўлены ў канцэртных праграмах практычна кожнага раёна вобласці. Таленавітыя музыкі ўзбагачаюць новымі рысамі і гранямі традыцыйныя ўзоры беларускай музыкі, захоўваючы пры гэтым іх каларыт і непаўторнасць.

Такім чынам, аматарская мастацкая творчасць як спецыяльна арганізаваная дзейнасць па засваенні, стварэнні і распаўсюджванні культурна-эстэтычных каштоўнасцей ва ўмовах вольнага часу не губляе сваёй надзённасці і актуальнасці.

Культурная палітыка ў рэгіёнах вобласці патрабуе сёння пераасэнсавання практыкі правядзення розных праграм і мерапрыемстваў, накіраваных на дзейсную падтрымку народнай творчасці. Не выклікае сумнення неабходнасць правядзення аглядаў-конкурсаў сярод "народных" і "узорных" калектываў аматарскай мастацкай творчасці як неабходнай меры стымулявання і актывізацыі сацыякультурнай дзейнасці аматарскіх калектываў і іх мастацкіх кіраўнікоў.

Крыніцы:

1. Іванова С.С. Народная творчасць Міншчыны: гісторыя і сучаснасць. – Мінск:Таварыства “Хата”, 2000. – 236 с.

2. Клуб і творчасць / Дзяржаўная установа “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”. – Мн., 2007. – 64 с.

 

А.В.Калашнікава




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 1254; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.