Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ВЫТРЫМКІ З ЛЕТАПІСАЎ, ДАКУМЕНТАЎ, ТВОРАЎ




 

1. З паэмы «Слова пра паход Ігаравы» пра бітву на Нямізе 1067 г.:

Нямігі крывавыя берагі

Не збожжам былі засеяны зноў –

засеяны касцьмі рускіх сыноў.

2. Тэкст надпісу на крыжы, зробленым майстрам Лазарам Богшам па загадзе Ефрасінні Полацкай у 1161 г.: «І хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму Святы Крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым».

3. З летапісу пра Вітаўта: «Хачу вам расказаць пра вялікага князя Аляксандра, гэтак званага Вітаўта, літоўскіх і рускіх і шмат іншых земляў гаспадара. Але немагчыма ні расказаць, ні апісаць справы вялікага князя Вітаўта. Калі б было магчыма спасцігнуць вышыню неба і глыбіню мора, то можна было б выказаць сілу і храбрасць гэтага слаўнага гаспадара».

4. Ян Длугаш, польскі гісторык XV ст., пра бітву пад Грунвальдам:

«Нага наступала на нагу, даспехі ўдараліся аб даспехі, і коп ۥ і накіроўваліся ў твары ворагаў, і людзі біліся, і коні давілі людзей».

5. У беларускім летапісе XVI ст. «Хроніка Быхаўца» згадваецца, што ў канцы жыцця вялікі князь Казімір (малодшы сын Ягайлы) звяртаўся да членаў Рады з просьбай, каб «яны ўзялі сабе гаспадаром на княства Літоўскае яго сярэдняга сына – каралевіча Аляксандра. Бачачы, што Казімір добра кіруе княствам Літоўскім, паны-рады далі згоду па смерці яго ўзяць на вялікае княжанне літоўскага сына яго – каралевіча Аляксандра».

6. Леў Сапега ў прадмове да Статута ВКЛ 1588 г.:

«Не чужой якой моваю, але сваёю ўласнай правы пісаныя маем».

Артыкул І раздзела ІV Статута зацвярджаў дзяржаўнасць старабеларускай мовы.

7. Леў Сапега аб адносінах да простага селяніна:

«Для каго селянін халоп халопам, для мяне ж вяльможным, яснавяльможным. Бо калі сялян мець не буду, тады і сам яснавяльможным панам не буду».

8. З дэкларацыі аб царкоўнай уніі 1596 г. Іпація Пацея і Кірылы Тарлецкага:

«Мы задумалі з Боскай ласкі злучыцца, як было раней, з браццяю нашай рымлянамі пад адным вярхоўным пастырам. І даём сабе перад Госпадам Богам клятву, што мы ўсім сэрцам і з усёй руплівасцю будзем клапаціцца аб прывядзенні іншага нашага духавенства і ўсяго народа да таго злучэння».

9. Ян Вісліцкі, аўтар паэмы «Пруская вайна », у цэнтры якой – бітва пад Грунвальдам 1410 г.:

Так у панцыпах, шлемах фанабэрлівыя тэўтоны

Падалі, стрэламі бітыя з тугіх калчаноў татарскіх.

Далей, нібы волаты, крочылі ў бой беларусы,

З імі – літоўцы з коп ۥ ямі, настойлівыя і без страху.

10. Ян Намыслоўскі, рэктар арыянскай школы ў Іўі:

«Розум – цудоўны дар боскі, дзякуючы якому мы адрозніваемся ад жывёл».

11. З верша 1621 г. беларускага паэта Яна Казіміра Пашкевіча:

Польска квітнет лацінаю,

Літва квітнет русчызнаю;

Без той в Полще не пребудзеш,

Без сей в Літве блазном будзеш.

12. Казімір Лышчынскі, аўтар твора «Аб неіснаванні Бога»:

«Чалавек – стваральнік бога, а бог – стрварэнне чалавека. Людзі – творцы багоў, і бог з ۥ яўляецца не сапраўднай існасцю, а стварэннем розуму».

13. Статут Адукацыйнай камісіі 1773 г. патрабаваў ад настаўнікаў:

«Наогул, настаўнікі старацца павінны, каб вучні больш рабілі поспехаў разважаннямі, чым завучваннем прадметаў на памяць».

14. З ліста Тадэвуша Касцюшкі:

«Я, Тадэвуш Касцюшка, даручаю майму сябру Томасу Джэферсану цалкам выкарыстаць гэту маёмасць на выкуп неграў, на дараванне ім свабоды ад майго імя, на навучанне іх рамёствам або іншым навукам, на выхаванне ў іх маральных якасцей, якія дапамогуць ім стаць добрымі суседзямі, добрымі бацькамі, мужыкамі і жонкамі, на выхаванне ў іх добрасумленных адносін да грамадзянскіх абавязкаў і ў першую чаргу да абароны сваёй свабоды, сваёй краіны і добрага грамадскага парадку».

15. А. Міцкевіч:

«На беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай… размаўляе каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка… У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі».

16. Ян Чачот:

«Нашым сялянам мы абавязаны тым, што яны захавалі старажытныя абрады і песні. Ім і за гэта мы павінны быць удзячныя. Паддаўшыся ўплыву суседскіх плямён і цывілізацый Еўропы, мы самі змяніліся хутчэй, чым яны; а таму і забылі мы тыя песні, якія далёкая прапрабабка для не аднаго з нас, можа, нават у той жа самай вёсцы спявала пры кудзелі разам са сваімі роднымі, нашчадкі якіх ад таго, што не мелі заслуг у краі, засталіся ў становішчы падданых».

17. У.Сыракомля пра беларускую мову:

«Пекная гэта галіна славянскай мовы – той крывіцкі дыялект – і старая! Бо гэта мова нашага Літоўскага статута і заканадаўства на працягу двух стагоддзяў – XVI і XVII – і пашыраная! Бо смела можна сказаць, што на ёй размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шляхта і паны».

18. Павел Шпілеўскі (нарысы «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» – спроба стварэння слоўніка і граматыкі беларускай мовы):

«Беларуская мова такая самастойная, паданні, павер ۥ і і казкі яе такія арыгінальныя, што…робіцца неабходным даследаваць і адшукаць галоўны прыстанак старажытнай рускай славяншчыны і пазнаёміцца выразна з першапачатковымі яе элементамі, што зберагліся ў Беларусі: вывучаючы беларускую мову, паданні, павер ۥ і і казкі беларускага народа, мы вывучаем мову, паняцці і вераванні сваіх продкаў».

19. Кастусь Каліноўскі («Мужыцкая праўда»):

«О, загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свете! Няхай пазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, но яшчэ і ўчыць сваёй мужыцкай праўдзе.

Вазьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржэмся разам!..Мужык, пакуль здужае трымаці касу і сякеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе.

Гэту Мужыцкую Праўду напісаў і зноў пісаці будзе

Яська – гаспадар з-пад Вільні».

20. Кастусь Каліноўскі («Пісьмы з-пад шыбеніцы»):

Бывай здаровы, мыжыцкі народзе,

Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе

І часам спамяні пра Яську твайго,

Што загінуў за праўду для дабра твайго.

21. Кастусь Каліноўскі пры абвяшчэнні судовага прыгавору, у якім яго назвалі дваранінам:

«У нас няма дваран – усе роўныя!».

22. Часопіс «Гоман» (1884), у якім упершыню заяўлена пра існаванне беларускай нацыі і яе самастойнасць:

«Усвядоміўшы свае сілы, беларускі народ адразу ж скажа сваім прыгнятальнікам: далоў эксплуатацыю, мы самі жадаем кіраваць сабою!.. Беларусь павінна быць для беларусаў. Мы самі павінны заваяваць сабе свабоду, не ўскладаючы надзеі на іншых».

23. М. В. Доўнар-Запольскі, гісторык:

«Народ, які пазбаўлены палітычнага жыцця… які часам на цэлыя стагоддзі сыходзіў з палітычнай арэны і як бы заміраў, такі народ, калі ён не страціў мовы сваёй, этнаграфічных асаблівасцей і інш., зноў выходзіць на арэну, калі не на палітычную, то, у крайнім выпадку, сацыяльнага і разумовага жыцця».

24. В. Ластоўскі ў прадмове да «Кароткай гісторыі Беларусі »:

«Працу гэтую ахвярую сынам маладой Беларусі, каб… маглі пазнаваць гісторыю Бацькаўшчыны ў сваёй роднай мове».

25. З прадмовы Ф. Багушэвіча да «Дудкі беларускай»:

«Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна гдзе наша мова жывець:

Братцы мілыя… мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай». Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!..».

26. Янка Купала пра Радзіму:

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

27. З верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?»:

А хто там ідзе, а хто там ідзе

У агромністай такой грамадзе?

– Беларусы.

А чаго ж, чаго захацелася ім,

Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?

– Людзьмі звацца.

28. Вытрымка з артыкула Янкі Купалы «Незалежнаць»:

«Беларускі народ самабытны – гэта прызнаюць ужо і нашы праціўнікі з польскага ці расійскага лагера. Беларуская дзяржаўнасць таксама мае сваю гісторыю».

29. Янка Купала:

Падымайся з нізін, сакаліна сям ۥ я,

Над крыжамі бацькоў, над нягодамі;

Занімай, Беларусь маладая мая,

Свой пачэсны пасад між народамі!

30. З артыкула, які адкрываў першы нумар газеты «Наша ніва»:

«Не думайце, што мы хочам служыць толькі ці панам, ці адным мужыкам. Не, ніколі не! Мы будзем служыць усяму беларускаму скрыўджанаму народу».

Газета абвяшчала, што будзе «старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, – зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі сваё права».

31. Максім Багдановіч:

Беларусь, твой народ дачакаецца

Залацістага, яснага дня.

Паглядзі, як усход разгараецца,

Сколькі ў хмарках залётных агня.

32. Якуб Колас пра Радзіму:

О, край родны, край прыгожы,

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым

Гэтых светлых берагоў!

Брацце мае, беларусы!

У той кнізе людскіх спраў

Сам лёс, мусіць, для спакусы

Гэты край нам адзначаў.

33. Вытрымкі з Другой Устаўнай граматы да народаў Беларусі, прынятай Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага зۥезда 9 сакавіка 1918 г. (друкуецца ў арыгінале):

«1. – Беларусь у рубяжох разсяленьня і лічбеннай перавагі беларускага народу абвяшчаецца НАРОДНАЮ РЭСПУБЛІКАЙ.

2. – Асноўные законы Беларускай Народнай Рэспублікі зацвердіць Устаноўчы Сойм Беларусі, скліканы на асновах агульнаго, роўнаго, простаго, патаёнаго і прапарцыянальнаго выбарчаго права, не зважаючы на пол, народнасьць і рэлігію.

5. – …У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчаецца вольнасць слова, друку, сходаў, забастовак, безумоўная вольнасць сумленьня, незачэпнасьць асобы і памяшканьня.

6. – … У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі ўсе народы маюць права на нацыянальна-пэрсональную аўтаномію: абвяшчаецца роўнае права ўсіх моваў народаў Беларусі.

7. – …У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі права пры-ватнае ўластнасьці на зямлю касуецца. Зямля перадаецца бяз выкупу тым, што самі на ей працуюць. Лясы, вазёры і нутро зямлі абвяшчаюцца ўластнасьцю Беларускай Народнай Рэспублікі».

34. Вытрымкі з Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі ад 1 студзеня 1919 г. (тэкст адаптаваны):

«Таварышы і браты рабочыя, бедныя сяляне і чырвонаармейцы Беларусі!

Гарацешная і пакутная Беларусь, Беларусь рабочых і бедных сялян, якая спярша доўгія вехі свайго жыцця служыла сродкам для абагачэння польскага вяльможнага панства памешчыкаў, зламысных грашаўнікоў-купцоў і ўсялякіх багацеяў-крывасмокаў, а потым захопленая пад уціск расійскага крывавага самадзяржаўя з яго генераламі і самаўладным чыноўніцтвам, якую адурвалі ды абманвалі з касцёльных амбонаў ксяндзы і з царкоўных алтароў пары, скутая з ног да галавы ланцугамі няволі, якая цярпела здзекі і глум і перажыла цяжкае ярмо нямецкага прыгону, цяпер вызваляецца ад доўгай векавой пакуты і далучаецца да новага вольнага жыцця, якое будуецца на падмурку камунізму, на фундаменце міжнароднай злучнаскі працоўнага люду».

35. Вытрымкі з Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ ад 31 ліпеня 1920 г.:

«Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь, знаходзячыся ва ўзаемаадносінах з Савецкай Расіяй, як роўная з роўнай, перадае на ўвесь час рэвалюцыйных войнаў усе свае ўзброеныя сілы ў распараджэнне адзінага камандавання ўзброеных сіл усіх савецкіх рэспублік; [рабоча-сялянскія] арганізацыі заклікаюць усіх свядомых і сумленных грамадзян Беларусі скіраваць усе свае намаганні на тое, каб пераможна скончыць вайну з вечнымі ворагамі працоўнай Бела-русі – польскімі шляхцічамі.

Няхай жыве сусветная рэвалюцыя!».

36. Распараджэнне ўрада БССР 1921 г. наконт пытання аб мовах:

«Наркамасветы [Народнаму камісарыяту асветы] зрабіць захады да ўзмацнення працы на мове пераважнай большасці працоўнага сялянства Беларусі – мове беларускай. Наркамасветы павінен у сваёй працы зыходзіць з няўхільнай перспектывы планамернага і паступовага пераходу ўстаноў, у якіх навучаюцца і выхоўваюцца дзеці-беларусы, на іх матчыну беларускую мову выкладання».

37. З верша А. Куляшова «Бывай», які быў надрукаваны 14-га-довым паэтам у часопісе «Полымя»:

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.

Бывай, смуглявая, каханая, бывай.

Стаю на ростанях былых,

А з паднябесся

Самотным жаўранкам

Звініць і плача май.

38. З артыкула І. В. Сталіна «Год вялікага пералому» (1930):

«Асноўнае звяно калгаснага руху, яго пераважную форму ў дадзены момант, за якую трэба цяпер ухапіцца, уяўляе сельскагаспадарчая арцель.

У сельскагаспадарчай арцелі абагулены асноўныя сродкі вытворчасці, галоўным чынам па зернявой гаспадарцы: праца, землекарыстанне, машыны і іншы інвентар, рабочая жывёла, гаспадарчыя пабудовы».

39. Кантата для хору, салістаў і аркестра «Беларускім партызанам», створаная ў 1942 г. беларускім кампазітарам А. Багатыровым. У аснову твора быў пакладзены аднайменны верш Я. Купалы, напісаны ў 1941 г.:

Партызаны, партызаны,

Беларускія сыны!

За няволю, за кайданы

Рэжце гітлерцаў паганых,

Каб не ўскрэслі век яны.

40. Вытрымкі з Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ад 27 ліпеня 1990 г.:

«Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, выказваючы волю народа Беларускай ССР, урачыста абвяшчае поўны дзяржаўны суверэнітэт Беларускай ССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх зносінах і заяўляе аб рашучасці стварыць прававую дзяржаву».

41. Вытрымкі з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя):

«Артыкул 1. Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава…

Артыкул 2. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі, іх рэалізацыі з ۥ яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы…

Артыкул 6. Дзяржаўная ўлада ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяў-ляецца на аснове падзелу яе на заканадаўчую, выканаўчую і судовую…

Артыкул 79. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з ۥ яўляецца Кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна…

Артыкул 90. Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь з ۥ яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь. Парламент складаецца з дзвюх палат – Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Артыкул 91. Склад Палаты прадстаўнікоў – 110 дэпутатаў. Выбранне… ажыццяўляецца… на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.

Савет Рэспублікі з ۥ яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва…

Артыкул 106. Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе Урад – Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь – цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання…

Артыкул 109. Судовая ўлада ў Рэспубліцы Беларусь належыць судам».

42. Гімн Рэспублікі Беларусь (словы Міхася Клімковіча і Уладзіміра Карызны, музыка Нестара Сакалоўскага):

Мы, беларусы – мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем…

Мы ў працавітай, вольнай сям ۥ і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

43. З прамовы А. Р. Лукашэнкі на цырымоніі ўступлення на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (верасень 2001 г.):

«Нас усіх павінна аб ۥ ядноўваць любоў да Радзімы… У нас ёсць кансалідуючая грамадзянства адзіная ідэя – пабудаваць моцную і квітнеючую Беларусь, жыць у міры і згодзе, супрацоўнічаць з усімі краінамі і народамі.

Беларусь – адкрытая, дэмакратычная, еўрапейская дзяржава са сваёй гісторыяй, багатай культурай, працавітым і дружалюбным народам. Нам не трэба чужога. Свой дастатак мы ствараем самі, сваёй працай, энергіяй, інтэлектуальным сіламі.

… Час прыйшоў не раскідваць, а збіраць каменне, каб будаваць храм – нашу адзіную Айчыну, нашу Беларусь».

44. Из Послания Президента А. Г. Лукашенко белорусскому народу и Национальному собранию «Обновление страны – путь к успеху и процветанию» (19 апреля 2013 г.):

«… Мы при этом должны опереться на три мощных национальных проекта, которые позволят обновить государство.

Первый проект – это модернизация нашей экономики.

Второй – информатизация общества.

Третий – поддержка молодежи и ее масштабное привлечение в широком смысле к государственному строительству».


літаратура

Нарматыўна-прававыя дакументы

 

1. Государственная программа освоения в производстве новых и высоких технологий на 2011–2015 годы: постановление Совета Министров Республики Беларусь, 03.11.2010, № 1618 // Эталонный банк данных правовой информации Республики Беларусь [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http// www.pravo.by. – Дата доступа: 10.11.2012.

2. Государственная программа устойчивого развития села на 2011–2015 годы: официальное издание. – Минск: ГИВЦ Минсельхозпрода, 2011. – 88 с.

3. Декларация Верховного Совета Республики Беларусь «О государственном су-веренитете Белорусской Советской Социалистической Республики» от 27 июля 1990 г. // Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь. – 1991. – № 31. – Ст. 356.

4. Конституция Республики Беларусь 1994 г. (с изменениями и дополнениями, принятыми на республиканских референдумах 24 ноября 1996 г. и 17 октября 2004 г.). – 2-е изд. / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2007. – 64 с.

5. Наш исторический выбор – независимая, сильная и процветающая Беларусь: доклад Президента А. Г. Лукашенко на четвертом Всебелорусском собрании // Беларуская думка. – 2010. – № 12. – С. 3–16.

6. Обновление страны – путь к успеху и процветанию. Послание Президента А. Г. Лукашенко белорусскому народу и Национальному собранию / А. Г. Лукашенко // Беларусь сегодня. – 2013. – 20 апреля. – С. 2–4.

7. Основные положения Программы социально-экономического развития Республики Беларусь на 2011–2015 годы // Рэспубліка. – 2010. – 11 ноября. – С. 5–8.

8. Сельское хозяйство Республики Беларусь: стат. сборник / Нац. стат. ком. Респ. Беларусь; редкол.: И. А. Костевич [и др.]. – Минск, 2013. – 363 с.

 

Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі

 

9. Белорусы / отв. ред. В.К. Бондарчик. – М.: Наука, 1998. – 503 с.

10. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): вучэб. дапаможнік / А. А. Каваленя [і інш.]; пад рэд. А. А. Кавалені, М. С. Сташкевіча. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2004. – 279 с.

11. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: дапаможнік / У. Р. Каз-лякоў [і інш.]; пад рэд. Л. В. Лойкі. – Мінск: ТАА «ЦІПР», 2003. – 348 с.

12. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: дапаможнік / У. А. Сосна [і інш.]; пад рэд. Л. В. Лойкі. – Мінск: РІВШ, 2005. – 333 с.

13. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый: вучэб. дапаможнік / В. І. Галубовіч [і інш.]; пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. – Мінск: Сучасная школа, 2007. – 472 с.

14. Гісторыя Беларусі: курс лекцый: у 2 ч. / П. І. Брыгадзін [і інш.]. – Мінск: РІВШ БДУ, 2002. – Ч. 2: XIX–XX стагоддзі. – 656 с.

15. Гісторыя Беларусі: у 2 ч. / Я. К. Новік [і інш.]; пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – 2-е выд. – Мінск: Універсітэцкае, 2003. – Ч. 2: Люты 1917–2002 гг. – 464 с.

16. Гісторыя Беларусі: у 2 ч. / Я. К. Новік [і інш.]; пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Вышэйш. шк., 2003. – Ч. 1: Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. – 416 с.

17. Гісторыя культуры Беларусі: дапаможнік / Н. Я. Патапенка, А. В. Перанеякіна. – Мінск: Изд-во Гревцова, 2009. – 208 с.

18. История Беларуси: в 2 ч: учеб. пособие / Я. И. Трещенок; науч. ред. М. И. Матюшевская. – Могилев: МГУ им. А. А. Кулешова, 2004. – Ч. 1: Досоветский период. – 296 с.

19. История Беларуси: в 2 ч: учеб. пособие / Я. И. Трещенок [и др.]; под ред. Я. И. Трещенка. – Могилев: МГУ им. А. А. Кулешова, 2005. – Ч. 2. – 310 с.

20. Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапаможнік / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік; пад рэд. Я. К. Новіка. – 2-е выд. – Мінск: Вышэйш. шк., 2010. – 512 с.

21. Чигринов, П. Г. Очерки истории Беларуси: учеб. пособие / П. Г. Чигринов. – 2-е изд., перераб. и доп. – Минск: Вышэйш. шк., 2005. – 463 с.

22. Эканамічная гісторыя Беларусі: вучэб. дапаможнік / В. І. Галубовіч [і інш.]; пад агул. рэд. В. І. Галубовіча. – Мінск: НКФ «Экаперспектыва», 1996. – 432 с.

Дадатковая літаратура

 

23. Атлас гісторыі Беларусі. Ад старажытнасці да нашых дзён. (дадатак да 6-томнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі») / аўтар тэксту Л. І. Языковіч. – Мінск: БелЭн, 2004. – 160 с.

24. Бабосов, Е. Заразительный пример интеграции / Е. Бабосов // Беларуская думка. – 2012. – № 5. – С. 43–47.

25. Баландзін, К. Культура Беларусі: здабыткі і страты ў гады Вялікай Айчыннай вайны / К. Баландзін // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. – № 5. – С. 20–27.

26. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 1996–2004. – 18 т.

27. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945. Энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 1990. – 680 с.

28. Бушчык, Г. Стан эканомікі і развіццё знешнеэканамічных сувязей Беларусі ў 1990–2005 гг. / Г. Бушчык // Беларускі гістарычны часопіс. – 2006. – № 3. – С. 3–16.

29. Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны: в 3 т. / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983–1985. – 3 т.

30. Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 2005. – Т. 1. – 688 с.

31. Гігін, В. Распад БСГ. Утварэнне новых палітычных партый / В. Гігін // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. – № 7. – С. 18–24.

32. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк [і інш.]. – Мінск: НКФ «Эка-перспектыва», 2007. – Т. 5. – С. 613.

33. Глушакова, А. Гісторыя Беларусі ў табліцах і схемах: матэрыялы для самастойнай працы / Н. А. Глушакова. – Горкі: БДСГА, 2013. – 144 с.

34. Дмитрачков, П. К вопросу о Люблинской унии и образовании Речи Посполитой / П. Дмитрачков // Беларуская думка. – 2006. – № 6. – С. 139–148.

35. Довнар-Запольский, М. История Белоруссии / М. В. Довнар-Запольский. – Минск: Беларусь, 2005. – 680 с.

36. Дук, Д. Полацк IX–XI стагоддзяў: шлях да дзяржаўнасці / Д. Дук // Беларускі гістарычны часопіс. – 2012. – № 5. – С. 4–8.

37. Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. – 366 с.

38. Землякоў, Л.Дзяржаўна-канфесіянальная дзяржаўная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь / Л. Землякоў, Н. Колікава // Беларускі гістарычны часопіс. – 2007. – № 3. – С. 3–8.

39. Ігнатоўскі, У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / У. М. Ігнатоўскі. – Мінск: Беларусь, 1991. – 190 с.

40. Калиновский, К. Из печатного и рукописного наследия / К. Калиновский. – Минск: Беларусь, 1988. – 208 с.

41. Каханоўскі, А. Адмена прыгоннага права на тэрыторыі Беларусі, ход рэформы, яе наступствы і значэнне / А. Каханоўскі // Беларускі гістарычны часопіс. – 2011. – № 10. – С. 10–16.

42. Ковалёв, М. Евразийский союз и стратегия экономической модернизации / М. Ковалёв, Е. Господарик, С. Пасиков // Беларуская думка. – 2012. – № 3. – С. 13–23.

43. Культура Беларусі. Ад старажытных часоў па 2010 год: матэрыялы для самастойнай працы / Н. А. Глушакова [і інш.]. – Горкі: БДСГА, 2011. – 104 с.

44. Кушнер, В. Урокі Вялікай Айчыннай вайны. Чаму яны забываюцца? / В. Куш-нер // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. – № 5. – С. 66–72.

45. Лазько, Р. Белнацкам і Наркамнац: першы прыкры вопыт узаемаадносін (студзень – чэрвень 1918) / Р. Лазько // Беларускі гістарычны часопіс. – 2012. – № 2. – С. 4–15.

46. Ларионов, Д. Движение неприсоединения и Беларусь / Д. Ларионов // Беларуская думка. – 2007. – № 12. – С. 123–131.

47. Літвін, А. Атывізацыя партызанскага фактару як складаючай часткі стратэгіі вядзення вайны напярэдадні і падчас Сталінградскай бітвы 1942–1943 гг. / А. Літвін // Беларускі гістарычны часопіс. – 2013. – № 2. – С. 4–12.

48. Літвін, А. Вызваленне Беларусі і выкарыстанне партызанскага фактару (восень 1943 – вясна 1944 гг.) / А. Літвін // Беларускі гістарычны часопіс. – 2004. – № 4. – С. 3–14.

49. Луцкевіч, А. За дваццаць пяць гадоў (1903–1928): успаміны аб дзейнасці першых беларускіх палітычных арганзіацый. Беларуская рэвалюцыйная грамада, Беларуская сацыялістычная грамада / А. Луцкевіч. – Мінск: БелСЭ, 1991. – 64 с.

50. Мазец, В. На шляху да незалежнасці. Змены ў нацыянальна-культурным жыцці БССР у 1985–1991 гг. / В. Мазец // Беларускі гістарычны часопіс. – 2011. – № 8. – С. 12–21.

51. Мальцев, Л. Великая Победа: уроки и выводы / Л. Мальцев // Беларуская думка. – 2005. – № 4. – С. 3–15.

52. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік / гал. рэд. Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 1995. – 671 с.

53. Навіцкі, І. Беларусь і Чарнобыль: 25 гадоў пераадолення наступстваў тэхнагеннай катастрофы / І. Навіцкі // Беларускі гістарычны часопіс. – 2011. – № 11. – С. 3–12.

54. Несцяровіч, М. Эканоміка Беларусі ў кантэксце развіцця савецкай і сусветнай эканомік (1951–1990 гг.) / М. Б. Несцяровіч // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. – 2007. – № 4. – С. 43–50.

55. Памяць. Гісторыка-дакументальныя хронікіа Горацкага раёна / рэдкал.: А. А. Крывянкоў [і інш.]. – Мінск: Вышэйш. шк., 1996 – 590 с.

56. Першая беларуская народная газета (з нагоды 100-годдзя з дня выхаду «Нашай нівы») // Беларускі гістарычны часопіс. – 2006. – № 11. – С. 19–24.

57. Подлесный, Е. Белорусы и литвины: разрешим ли спор / Е. Подлесный // Беларуская думка. – 2011. – № 6. – С. 83–91.

58. Расійскія рэвалюцыі 1917 года ў лёсе Беларусі (матэрыялы «круглага стала», які адбыўся 19 верасня 2007 г. у інстытуце гісторыі НАН Беларусі) // Беларускі гістарычны часопіс. – 2007. – № 10. – С. 3–22; № 11. – С. 11–24; № 12. – С. 10–21; 2008. – № 1. – С. 3–16.

59. Русакович, А. СНГ: от Вискулей до наших дней / А. Русакович // Беларуская думка. – 2012. – № 2. – С. 32–41.

60. Саверчанка, І. Леў Сапега – палітык, юрыст, пісьменнік / І. Саверчанка // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2006. – № 8. – С. 3–7.

61. Саковіч, В. Сельская гаспадарка Рэспублікі Беларусь: стан, тэндэнцыі развіцця / В. Саковіч // Беларускі гістарычны часопіс. – 2007. – № 8. – С. 18–27.

62. Саракавік, І. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі / І. А. Саракавік. – Мінск: Современная школа, 2006. – 456 с.

63. Смомянинов, М. В окнах под Сморгонью / М. Смомянинов // Беларуская думка. – 2012. – № 4. – С. 86–95.

64. Смяховіч, М. Рэспубліка Беларусь у 1990–1994 гадах: пытанне аб прэзідэнтскім праўленні / М. Смяховіч // Беларускі гістарычны часопіс. – 2011. – № 9. – С. 3–10.

65. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588. Тэксты. Давед. Камент. / гал. рэд. І. П. Шамякін. – Мінск: БелСЭ, 1989. – 573 с.

66. Сташевич, Н. Формирование идеи белорусской государственности в конце ХІХ века / Н. Сташевич // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2007. – № 7. – С. 3–11.

67. Тарасаў, К. Памяць пра легенды: постаці беларускай мінуўшчыны / К. Тарасаў. – 2-е выд., дап. – Мінск: Полымя, 1993. – 270 с.

68. Чаропка, В. Рыцар свабоды. Валерый Урублеўскі / В. Чаропка // Беларускі гістарычны часопіс. – 2007. – № 5. – С. 41–50; – № 6. – С. 18–29.

69. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў. – Мінск: БелЭн, 1993–2003. – 6 т.

70. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / гал. рэд. І. П. Шамякін. – Мінск: БелСЭ, 1989. – 575 с.


ЗМЕСТ

 

Прадмова.............................................................................................................. 3

Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў........................................................ 5

Тэма 1. Фарміраванне беларускага этнасу (IX – пачатак XVIII стст.)........... 14

Тэма 2. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускіх зямель у эпоху Адраджэння і Асветніцтва (ХІV – пачатак XX стст.) 22

Тэма 3. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец XVIII – кастрычнік 1917 г.) 38

Тэма 4. Фарміраванне і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі (кастрычнік 1917 – чэрвень 1941 гг.) 44

Тэма 5. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20–30-я гады XX ст. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы 50

Тэма 6. Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў....... 56

Тэма 7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (другая палова 80-х – пачатак 90-х гадоў ХХ ст.) 62

Тэма 8. Суверэнная Беларусь у канцы XX – пачатку XXI стст...................... 67

Карысныя інтэрнэт рэсурсы............................................................................... 72

Прыкладныя тэмы рэфератаў............................................................................. 73

Прыкладныя пытанні да заліку........................................................................... 77

Прыкладныя варыянты тэстаў............................................................................ 80

Выказванні гістарычных дзеячаў, вытрымкі з летапісаў, дакументаў, твораў.. 94

Літаратура........................................................................................................ 103

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 2797; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.