КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны
На пачатак 40-х гг. XX ст. у Еўропе у большасці краін склаліся аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы. Сярод іх выдзяляліся гітлераўскі фашызм і сталінскі таталітарызм. Ва умовах узрастаючай напружанасці міжнароднага становішча, поўнай палітычнай ізаляцыі і магчымай вайны на два фронты СССР прыняў прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. Да дагавора быў прыкладзены “Сакрэтны дадатковы пратакол”, якім размяжоўваліся “сферы інтарэсаў” абодвух бакоў. Германія атрымала Францыю, Брытанію і іх афрыканскія калоніі, СССР – Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Бесарабію і “права” пашырацца на поўдзень у бок Персідскага заліва праз Іран, Афганістан і Турцыю. У выпадку тэрытарыяльных і палітычных пераўтварэнняў у абласцях, якія належалі прыбалтыйскім дзяржавам (Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва), паўночная граніца Літвы павінна была стаць мяжой, падзяляючай сферы ўплыву Германіі і СССР. У абласцях, якія належаць Польскай дзяржаве, сферы ўплыву будуць размежаваны на лініі рэк Нараў, Вісла і Сан. 17 верасня 1939 г. злучэнні Чырвонай Арміі пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. У першы дзень былі вызвалены Баранавічы, 18 верасня — Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 — Вільня, Пружаны, 20 — Гродна, 21 — Пінск, 22 верасня — Беласток і Брэст. Найбольш жорсткая бітва адбылася ў раёне Гродна. Прасоўванне войск Чырвонай Арміі ішло хутка. Месцамі ім дапамагала насельніцтва, дзейнічалі партызанскія групы. Пераважная большасць польскіх войск здавалася без бою. 25 верасня 1939 г. у Брэсце адбыўся парад савецкіх і нямецкіх войск. Асноўная частка насельніцтва Заходняй Беларусі — рабочыя, сяляне, рамеснікі, працоўная інтэлігенцыя сустракалі савецкіх салдат як родных братоў, кветкамі, хлебам-соллю. 28 верасня 1939 г. кіраўніцтва СССР заключыла з Германіяй дагавор аб дружбе і граніцы паміж гэтымі дзяржавамі. Да яго быў прыкладзены сакрэтны дадатковы пратакол за подпісамі I. Рыбентропа і В.Молатава. Усходняя частка Варшаўскага ваяводства і ўсё Люблінскае адыходзілі Германіі. Узамен у сферу інтарэсаў савецкай дзяржавы ўключалася тэрыторыя Літвы і частка заходніх паветаў Беластоцкага ваяводства з пераважна польскім насельніцтвам, а таксама некаторыя ўсходнія часткі паветаў Варшаўскага ваяводства. Кіраўнік польскага ўраду ў эміграцыі В.Сікорскі кваліфікаваў савецка-германскую дамоўленасць ад 28 верасня як чацвёрты падзел Польшчы. У дэкрэце польскага прэзідэнта Савецкі Саюз быў названы агрэсарам. Аб’яўлялася аб пачатку барацьбы за ўзнаўленне суверэнітэту Польшчы ў межах да 1 верасня 1939 г. Тэрытарыяльная карэкціроўка паміж Германіяй і СССР прадаўжалася да 22 чэрвеня 1941 г. 10 студзеня 1941 г. у Маскве В. Молатаў і граф фон Шуленбург падпісалі чарговы сакрэтны пратакол. Паводле яго, Германія адмаўлялася «от своих притязаний на полосу литовской территории». У дакуменце ўказвалася, што «Правительство Союза Советских Социалистических Республик готово компенсировать Правительству Германской Империи территорию выплатой Германии 7500000 золотых долларов или 31 500 тысяч марок». 1 кастрычніка 1939 г. Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло пастанову «Пытанні Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі», якою прадугледжвалася ўтварэнне Народнага сходу з дэпутатаў, выбраных у абласцях Заходняй Беларусі (былых Навагрудскім, Віленскім, Беластоцкім і Палескім ваяводствах). 28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі. Ён аднагалосна прыняў па дакладу С.В. Прытыцкага дэкларацыю аб устанаўленні савецкай улады на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі. 2 лістапада 1939 г. Нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада Нечарговая III сесія Вярхоўнага Савета БССР адпаведна прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднанні яе з БССР. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася са 125,6 тыс. кв. км да 225,6 тыс, насельніцтва рэспублікі – з 5 млн 562 тыс. чалавек да 10 млн 239 тыс. На тэрыторыі былой Заходняй Беларусі было ліквідавана ранейшае адміністрацыйнае дзяленне і створана 5 абласцей (Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і Беластоцкая). 16 лістапада 1939 г. СССР і Германія заключылі дагавор аб перасяленні ў Германію жыхароў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны нямецкага паходжання, а ў СССР –асоб беларускай і ўкраінскай нацыянальнасцей з тэрыторыі Польшчы, занятай Трэцім рэйхам. Ажыццяўлялі гэты дагавор з снежня 1939 г. па красавік 1941 г. сумесна НКУС і гестапа. 3 лета 1940 г. германскае ваенна-палітычнае кіраўніцтва пачало падрыхтоўку да вайны супраць СССР. 22 чэрвеня 1940 г., у дзень падпісання акта аб капітуляцыі Францыі, Гітлер аддаў загад аб распрацоўцы плана нападзення на СССР. Гэты план “Барбароса” – маланкавай вайны і разгрому за 3-4 месяцы Савецкага Саюза – быў зацверджаны ў снежні 1940 г. У маі 1941 г. быў прыняты план “Ост” – разгорнутая праграма знішчэння і каланізацыі народаў Савецкага Саюза.На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія вераломна, без аб'яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. Беларусь у ліку першых савецкіх рэспублік была падвергнута ўдарам ворага.
Дата добавления: 2015-03-29; Просмотров: 756; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |