Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Беларусь на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі летам 1941 г




Напад на СССР, у тым ліку на Беларусь, гітлераўцы пачалі моцным артылерыйскім абстрэлам прыгранічных раёнаў, пасля чаго ў наступленне перайшлі сухапутныя войскі. Адначасова фашысцкая авіяцыя бамбіла месцы размяшчэння савецкіх войск, аэрадромы, казармы, чыгуначныя вузлы, гарады і інш. У першы дзень баявых дзеянняў паветраныя сілы СССР страцілі 1200 баявых самалётаў, 738 з іх было знішчана на тэрыторыі Беларусі, прычым 528 непасрэдна на аэрадромах. Нехапала боепрыпасаў, і таран выкарыстоўваўся савецкімі лётчыкамі ў якасці апошняга сродку бою. Яго роля як маральнага фактара, была даволі высокай, таран дастаўляў шмат непрыемнасцей германскім паветраным асам. У першыя гадзіны вайны таранілі варожыя самалёты лётчыкі П.С.Рабцаў, А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў, Д.В.Кокараў.

Галоўны ўдар па савецкіх войсках у Беларусі германская армія нанесла ў раёнах Брэста і Гродна ў паласе абароны 3-й і 4-й савецкіх армій. Тут колькасць нямецкіх войскаў у жывой сіле і тэхніцы пераўзыходзіла савецкія войскі ў 5 разоў. Гэтыя два ўдарныя кулакі павінны былі зламаць супраціўленне Чырвонай Арміі з наступным выхадам на аператыўную прастору і авалоданнем гарадамі Мінск і Смаленск.

Нягледзячы на тое, што германскія войскі акружылі савецкую групоўку каля Мінска, спроба з ходу фарсіраваць водны рубеж на Бярэзіне і выйсці да Дняпра вермахту не ўдалося. Толькі 1 ліпеня часці 47-га германскага танкавага корпуса змаглі прарвацца на ўсходні бераг Бярэзіны. Так сама ўпарта абараняліся часці 47-га стралковага корпуса генерал-маёра С.І.Паветкіна і 4-га паветрана-дэсантнага корпуса генерал-маёра А.С.Жадава ў раёне Бабруйска. Гэта дазволіла заняць баявыя рубяжы свежым савецкім дывізіям, падцягнутым на лінію Дняпра з цэнтральных раёнаў краіны.

12-16 ліпеня цяжкія баі за Оршу вялі войскі 18-й (палкоўніка П.К.Жывалёва) і 73-й (палкоўніка А.І.Акімава) стралковых дывізій са складу 20-й арміі Заходняга фронту, а таксама знішчальны батальён з ліку 1200 мясцовых жыхароў. Пад Оршай 14 ліпеня ўпершыню нанесла ўдар па ворагу батарэя рэактыўных установак пад камандаваннем капітана І.А.Флёрава.

З 3 па 26 ліпеня савецкія войскі гераічна абаранялі Магілёў. Праціўнік сканцэнтраваў тут 4 пяхотныя і 1 танкавую дывізіі, матарызаваны полк СС «Вялікая Германія» і іншыя вайсковыя фарміраванні. Ім супрацьстаялі часці 61-га стралковага корпуса генерал-маёра Ф.А.Бакуніна і байцы народнага апалчэння. Толькі воінамі 172-й дывізіі генерал-маёра М.Ц.Раманава за 10 дзён баявых дзеянняў было знішчана 179 танкаў і бронетранспарцёраў, каля 4 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. Асабліва ўпартыя баі разгарнуліся на Буйніцкім поле пад Магілёвам. Цяжкія баі адначасова ішлі на подступах да Віцебска і Гомеля.

1 ліпеня камандуючым Заходнім фронтам быў прызначаны нарком абароны маршал С.К.Цімашэнка. Былое кіраўніцтва фронту і частку вышэйшых камандзіраў на чале з камандуючым генералам арміі Д.Р.Паўлавым за быццам бы «бяздзейнасць» і «баязлівасць» былі асуджаны і расстраляны.

Адначасова з абарончымі баямі камандаванне Чырвонай Арміі летам 1941 г. правяло шэраг наступальных аперацый. 6 ліпеня 1941 г. войскі 20-й арміі генерал-лейтэнанта П.А.Курачкіна сіламі 5-га і 7-га механізаваных корпусаў нанеслі контрудар у напрамку Сянно-Лепель. Адбылася буйнейшая танкавая бітва з пачатку Другой сусветнай вайны, у якой удзельнічала больш як 1500 танкаў і бронемашын. Праціўнік быў адкінуты на 30-40 кіламетраў. Але 7-мы механізаваны корпус быў спынены сіламі 47-га нямецкага матарызаванага корпуса на подступах да Лепеля, а 5-ты савецкі корпус апынуўся ў акружэнні, з якога да 10 ліпеня 1941 г. у раён Оршы выйшла толькі частка савецкіх войскаў. У нямецкі палон пад Лепелем трапіў сын Сталіна – Якаў.

Другой наступальнай аперацыяй савецкіх войскаў на Беларусі летам 1941 г. з’яўляецца Рагачоўска-Жлобінская аперацыя, праведзеная войскамі 21-й арміі генерал-палкоўніка Ф.І.Кузняцова. 13 ліпеня 63-ці стралковы корпус генерал-лейтэнанта Л.Р.Пятроўскага правёў контрудар, вызваліў гарады Рагачоў і Жлобін. Нямецкія войскі былі адкінуты на 20-30 кіламетраў у напрамку Бабруйска. Контрудар войскаў 21-й арміі скаваў сілы 8-мі нямецкіх дывізій, што не дазволіла ім хутка фарсіраваць Днепр і выйсці на аператыўную прастору ў напрамку Раслаўль-Смаленск.Такі ход баявых дзеянняў выклікаў трывогу ў стаўцы вярхоўнага галоўнакамандавання Германіі. Вермахт спыніў наступленне ў канцы ліпеня 1941 г. на Смаленскім напрамку і перайшоў да ўмацавання флангаў групы армій «Цэнтр». У гэтых умовах для абароны гомельскага напрамку савецкае кіраўніцтва 24 ліпеня стварыла Цэнтральны фронт, кіраваць якім прызначылі генерал-палкоўніка Ф.І.Кузняцова.

У першай дэкадзе жніўня нямецкае камандаванне кінула ў наступленне на Гомель звыш 25 дывізій, галоўным чынам танкавых і матарызаваных. Баі за горад працягваліся амаль 20 дзён. Пад сценамі горада вермахт страціў звыш 80 тыс. сваіх салдат і афіцэраў, каля 200 танкаў і 100 самалётаў. У ноч з 19 на 20 жніўня 1941 г. савецкія войскі і апалчэнцы пакінулі Гомель. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіраваная нямецкімі войскамі.

Трагізм першых дзён вайны вынікаў не толькі з вялікіх тэрытарыяльных страт, але з велізарных людскіх страт, якія несла Чырвоная Армія. Так, за 18 першых сутак абарончай аперацыі ў Беларусі войскі Заходняга фронту панеслі страты агульнай колькасцю 417790 чалавек, а ўсяго за 6 месяцаў 1941 г. страты Чырвонай Арміі склалі 4473800 чалавек.Вялікая колькасць савецкіх салдат і афіцэраў патрапілі ў германскі палон: у «катлах» пад Беластокам, Гродна і Мінскам больш за 300 тыс. чалавек, пад Віцебскам, Оршай, Магілёвам і Гомелем – 450 тыс. чалавек, пад Смаленскам – 180 тыс.чалавек, пад Чарнігавам – 100 тыс.чалавек, пад Бранскам і Вязьмай – 663 тыс. чалавек. Але быў нанесены і адчувальны ўрон групе армій «Цэнтр». Вермахт страціў у 1941 г. на Беларусі каля 1000 танкаў і 150 тыс. ваеннаслужачых забітымі і параненымі.

Абарончыя баі ў Беларусі далі магчымасць савецкаму камандаванню разгарнуць войскі другога стратэгічнага эшалона на рубяжы рэк Заходняя Дзвіна-Днепр, дазволілі мабілізаваць непасрэдныя рэзервы краіны, каб даць адпор ворагу. Намечаныя камандаваннем вермахта тэрміны захопу Смаленска і Масквы былі сарваны.

 

5 Мерапрыемствы КП(б)Б і ўрада рэспублікі па мабілізацыі насельніцтва на адпор ворагу

Канкрэтнай праграмай мабілізацыі сіл і сродкаў краіны на барацьбу з ворагам з'яўлялася дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей ад 29 чэрвеня 1941 г. Савецкі ўрад і ЦК партыі заклікалі перабудаваць усю работу на ваенны лад, арганізаваць усебаковую дапамогу фронту, павялічыць вытворчасць зброі, боепрыпасаў, танкаў, самалётаў, пачаць партызанскую барацьбу ў тыле ворага. Мерапрыемствы па мабілізацыі сіл і сродкаў краіны для барацьбы з ворагам былі выкладзены І.В. Сталіным у яго прамове па радыё 3 ліпеня 1941 г.

Вайна запатрабавала аператыўнай перабудовы дзейнасці партыі, органаў дзяржаўнай улады і кіравання. У аснову перабудовы быў пакладзены прынцып максімальнай цэнтралізацыі палітычнага, гаспадарчага і ваеннага кіраўніцтва.

30 чэрвеня 1941 г. ствараецца Дзяржаўны Камітэт Абароны (ДКА) ў наступным складзе: І. Сталін (старшыня), В. Молатаў (намеснік старшыні), К. Варашылаў, Г. Маленкоў, Л. Берыя. Пазней у яго склад былі ўведзены М. Булганін, М. Вазнесенскі, Л. Кагановіч і А. Мікаян. Камітэт валодаў надзвычай вялікай кампетэнцыяй: прызначаў і здымаў з пасад вышэйшае камандаванне; займаўся падрыхтоўкай ваенных рэзерваў для дзеючай арміі; вырашаў ваенна-стратэгічныя пытанні; наладжваў работу прамысловасці, транспарта, сельскай гаспадаркі, забеспячэнне насельніцтва і арміі; займаўся падрыхтоўкай працоўных рэзерваў і размеркаваннем рабочай сілы па вытворчых аб' ектах.

Наступнай састаўной часткай праграмы пераўтварэння краіны ў адзіны баявы лагер з'яўлялася мабілізацыя, разгортванне і павышэнне боегатоўнасці Савецкіх Узброеных Сіл. За першыя 8 дзён вайны было прызвана ў армію 5,3 млн чал. Мабілізацыя праходзіла ў абставінах вялікага пытрыятычнага ўздыму. Да 1 снежня 1941 г. дзеючая армія папоўнілася 291 дывізіяй і 94 брыгадамі. Формай масавага патрыятычнага руху савецкага народа ў гады вайны сталі знішчальныя батальёны. Ужо 24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае пастанову аб стварэнні на добраахвотных пачатках у прыфрантавой паласе знішчальных батальёнаў для барацьбы з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. На Беларусі фарміраванне знішчальных батальёнаў пачалося ў выніку аб' яднання рабочых атрадаў і груп самаабароны, створаных у першыя гадзіны вайны мясцовымі партыйнымі органамі. Да 15 ліпеня 1941 г. у рэспубліцы было створана 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чал.) і 300 груп самаабароны (27 тыс. чал.). Знішчальныя батальёны змагаліся з дыверсантамі і паветранымі дэсантамі ворага, рабілі на дарогах завалы, «воўчыя ямы», ліквідавалі вынікі налётаў варожай авіяцыі, ратавалі матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці, праводзілі палітработу сярод насельніцтва, удзельнічалі ў абарончых баях, знішчалі групы праціўніка, якія прарваліся ў савецкі тыл, з' яўляліся папаўненнем Чырвонай Арміі.

Адной з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непасрэднага ўдзелу ў вайне супраць германскіх захопнікаў было народнае апалчэнне. У кароткі час у яго запісалася да 1 млн чал. Было створана каля 60 дывізій народнага апалчэння, з якіх 37 у той ці іншы час удзельнічалі ў баях. Аднак масавы рух апалчэння ва ўмовах баявых дзеянняў быў неадназначнай з'явай. На аснове пастаноў ДКА ад 16 ліпеня 1941 г. «Аб падрыхтоўцы рэзерваў у сістэме наркамата абароны і наркамата Ваенна-Марскога Флоту і ад 17 верасня 1941 г. «Аб усеагульным ваенным навучанні ваеннай справе грамадзян СССР» за гады вайны праз сістэму ўсенавуча было падрыхтавана звыш 7 млн чал. Навучанне праходзілі ўсе мужчыны ва ўзросце ад 16 да 50 гадоў, у першую чаргу дапрызыўнікі і ваеннаабавязаныя запасу, уводзілася ваенная і фізкультурная падрыхтоўка вучняў 8 - 10 класаў сярэдняй школы.

ЦК ВКП(б) прыняў меры па ўзмацненні партыйна-палітычнага ўплыву ў дзеючай арміі. 27 і 29 чэрвеня 1941 г. ён прыняў рашэнні аб мабілізацыі камуністаў і камсамольцаў на фронт у якасці палітбайцоў. Кожны абком і крайком ВКП(б) павінен быў у трохдзённы тэрмін мабілізаваць ад 500 да 5 тыс. камуністаў і накіраваць іх у распараджэнне наркамата абароны. 30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР зацвердзілі мабілізацыйны народнагаспадарчы план на ІІІ квартал 1941 г., які прадугледжваў павелічэнне вытворчасці ваеннай тэхнікі на 26 %. Для рашэння задач эвакуацыі вытворчых сіл з прыфрантавых раёнаў на ўсход краіны быў створаны Савет па эвакуацыі пры СНК СССР у складзе Н.М. Шверніка (старшыня), А.М. Касыгіна, А. І. Мікаяна. З тэрыторыі Беларусі ва ўсходнія раёны краіны было адпраўлена абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемстваў і каля 1,5 млн жыхароў. Раёнамі размяшчэння беларускай прамыс-ловасці сталі Паволжа (47 заводаў і фабрык), Урал (35), сярэдняя паласа РСФСР (28), Заходняя Сібір (8) і інш. На час вайны ўводзіліся надзвычайныя меры: рабочы дзень - 12 гадзін, адмяняліся водпускі, выхадныя і святочныя дні, шырока выкарыстоўвалася праца жанчын і падлеткаў, прадугледжвалася строгая адказнасць за невыкананне нормы, забаранялася самавольнае пакіданне прадпрыемстваў без дазволу адміністрацыі.

 

6. Акупацыйны рэжым. У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым, які ўяўляў сабой сістэму палітычных, адміністратыўных, ваенных, эканамічных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага дзяржаўнага ладу, рабаванне багаццяў і рэсурсаў, заняволенне і знішчэнне беларускага народа. Ваенная і акупацыйная палітыка нямецкіх уладаў была загадзя распрацавана ў дырэктыўных дакументах. План "Барбароса" вызначаў стратэгію і тактыку нападзення на СССР. Генеральны план "Ост" вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, анямечвання, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы. Інструкцыя пра асобныя вобласці да дырэктывы № 21 плана "Барбароса" ад 13 сакавіка 1941 г. прадугледжвала дэцэнтралізацыю і расчляненне тэрыторыі СССР. Дырэктывы па кіраванню эканомікай у акупіраваных усходніх абластях устанаўлівалі метады эканамічнага рабавання. Дырэктывы вярхоўнага галоўнага камандавання германскай арміі ад 13 мая 1941 г. "Пра ваенную падсуднасць у раёне "Барбароса" і пра асобныя паўнамоцтвы войск" здымалі з ваеннаслужачых германскай арміі ўсякую адказнасць за любыя злачынствы на акупіраванай тэрыторыі.

Тэрытарыяльнае адзінства Беларусі перастала існаваць, яна была падзелена на пять частак. Буйнейшай часткай, больш за трэць БССР, стаў утвораны акупантамі на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, амаль усёй Гомельскай, ўсходніх раёнаў Мінскай і некалькіх раёнаў Палескай вобласці Тылавы раён групы армій "Цэнтр", які падпарадкоўваўся нямецкай ваеннай адміністрацыі. Ваенна-адміністрацыйныя функцыі тут выконвалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры.

Менш за трэць даваеннай тэр Бел складала так званая Генеральная акруга "Беларусь", у якую былі ўключаны былыя вобласці: Баранавіцкая, Вілейская, заходнія і паўночныя раёны Мінскай і паўночныя раёны Пінскай (усяго 68 раёнаў з 192, што былі ў складзе БССР перад пачаткам вайны. Генеральная акруга "Беларусь"разам з генеральнымі акругамі "Літва", "Латвія" і "Эстонія" ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята "Остланд". Яго адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў г. Рызе.

Да рэйхскамісарыята "Украіна" адышла паўднёвая частка Беларусі з гарадамі Брэст, Пінск, Мазыр, чыгункай Брэст-Гомель і ўсімі раёнамі, што знаходзіліся на поўдзень ад яе. Усё справаводства на гэтых тэрыторыях вялося толькі на нямецкай і ўкраінскай мовах. Разліковым грашовым сродкам былі нямецкія акупацыйныя маркі і ўкраінскія карбованцы, якія ўвеў у абарачэнне Ровенскі эмісійны банк.

Беластоцкую вобласць акупацыйныя ўлады далучылі да Усходняй Прусіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нормы нямецкага права. Кіраўніцтва ўсімі структурамі ўлады ажыццяўлялі нямецкія чыноўнікі. Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці ўключылі ў склад генеральнай акругі "Літва".

Уся тэрыторыя так званай Генеральнай акругі была падзелена на 10 акругоў (гебітскамісарыятаў). У якасці дапаможных мясцовых устаноў акупанты стварылі гарадскія і раённыя ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовай калабарацыі. Аднак без санкцыі нямецкіх акупацыйных уладаў адміністрацыя ўправы не магла вырашаць нават самыя звычайныя пытанні гаспадарчага і грамадскага жыцця ў гарадах і іншых населеных пунктах адміністрацыйных акругоў. На чале ўсёй гарадской і раённай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў. На тэрыторыі былых сельскіх саветаў акупанты стварылі воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя імі валасныя старшыні. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-03-29; Просмотров: 1453; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.016 сек.