Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Палітыка генацыда




3 першых дзён акупацыі на Беларусі праводзілася палітыка генацыду - планамернае знішчэнне цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана гітлераўцы выкарыстоўвалі цэлую сістэму мер: заложніцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі, лагеры смерці і інш. Карнікі знішчалі грамадзянскае насельніцтва і ваеннапалонных. Агнём, шыбеніцамі, турмамі фашысты імкнуліся ў корані задушыць барацьбу, знішчыць усе патрыятычныя сілы. Палітыка генацыду спалучалася з тактыкай «выпаленай зямлі».

У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў, з якіх мала хто вярнуўся жывым. Вязняў трымалі пад адкрытым небам, марылі голадам, заражалі інфекцыйнымі хваробамі, катавалі. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх – Малы Трасцянец – па колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенціма і Майданака. Канцэнтрацыйны лагер быў створаны восенню 1941 года. Назва «Трасцянец» аб’ядноўвае некалькі месцаў масавага знішчэння людзей:

урочышча Благаўшчына — месца масавых расстрэлаў;

уласна лагер —побач з вёскай Малы Трасцянец за 10 км ад Мінска па Магілёўскай шашы;

урочышча Шашкоўка — месца масавага спалення людзей.

Усяго ў Трасцянцы фашысты замучылі, расстралялі, спалілі звыш 206 500 грамадзян.

Расстрэльвалі каля зараней падрыхтаваных доўгіх равоў, трупы закопвалі і ўтрамбоўвалі гусенічным трактарам. Напярэдадні наступлення савецкіх войск гітлераўцы практыкавалі стварэнне на пярэднім краі сваёй абароны спецыяльных лагераў смерці, у якіх размяшчалі інфекцыйных хворых з мэтай масавага распаўсюджвання цяжкіх захворванняў сярод насельніцтва і часцей Чырвонай Арміі.

На тэрыторыі Беларусі было больш за 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў рэспублікі, так і яўрэяў з Польшчы, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Галандыі, Венгрыі, Германіі і іншых краін. Тэрыторыя гета была агароджана высокай сеткай калючага дроту і ахоўвалася. Сюды фашысты сагналі каля 10 тысяч чалавек яўрэйскай нацыянальнасці. Акупанты здзекваліся над зняволенымі, рабавалі іх, мучылі, калолі штыкамі, кідалі жывымі ў агонь. Асуджаных на смерць прымушалі спяваць песні, танцаваць, а потым расстрэльвалі. У гета было скучана, брудна, голадна. Пагромы ішлі адзін за другім. Да жніўня 1941 года засталося каля 85 тысяч чалавек, а да лета 1942 г. фашысты знішчылі практычна ўсіх. Уражваюць цынізм і абыякавасць, з якімі фашысты вялі падлік загубленых імі людзей. 31 ліпеня 1942 г. генеральны камісар Кубэ дакладваў рэйхскамісару «Остланда» Лёзе: «За апошнія дзесяць тыдняў у Беларусі ліквідавана каля 55 тысяч яўрэяў. У Мінскай вобласці яўрэі поўнасцю знішчаны». Так было па ўсёй Беларусі. 21–23 кастрычніка 1943 г. было здзейснена адно з самых крывавых злачынстваў фашызму – масавае знішчэнне яўрэяў у мінскім гета і ў Трасцянецкім лагеры смерці, дзе загінула амаль што 100 тыс. яўрэяў.

Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Паступова працэс знішчэння сваіх ахвяр гітлераўцы механізавалі: атручвалі людзей выхлапнымі газамі ў спецыяльна прыстасаваных для гэтага аўтамабілях – “gaswagen” (душагубках). Перад пасадкай у фургон, людзям загадвалі здаць усе каштоўныя рэчы і вопратку. Пасля гэтага дзверы зачыняліся, і сістэма падачы газу перамыкалася на выпуск. Для таго, каб не выклікаць заўчасна страху ў ахвяр, у фургоне мелася лямпачка, якая ўключалася, калі дзверы зачыняліся. Пасля гэтага кіроўца ўключаў рухавік на нейтральнай перадачы прыкладна на 10 хвілін. Пасля таго, як рух у фургоне спыняўся, трупы адвозілі да месца крэмацыі/пахавання і выгружалі. Жорсткай расправе падлягалі ваеннаслужачыя, да якіх гітлераўцы адносілі практычна ўсіх мужчын ва ўзросце 16–55 гадоў, што знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад раёнаў ваенных дзеянняў.

Нечуваныя зверствы чынілі акупанты над партызанамі і мірным насельніцтвам. Пад выглядам барацьбы з партызанамі яны правялі больш за 140 карных экспедыцый, у ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператвараліся ў зоны пустыні. 22 сакавіка 1943 г. былі спалены 149 жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей, в. Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці. За гады акупацыі ў Беларусі разам з жыхарамі спалена 628 вёсак, 186 з якіх так і не адноўлены пасля вайны.

Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Угон беларускага насельніцтва насіў масавы, планамерны характар і меў пэўныя мэты. На Нюрнбергскім судовым працэсе над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў прадстаўлены гітлераўскі сакрэтны мемарандум ад 12 мая 1944 г., у якім прама адзначалася, што намечаная адпраўка з Беларусі ў Германію 40–50 тыс. падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў “мае мэту не толькі прадухіліць умацаванне ваеннай сілы ворага, але таксама скараціць яго біялагічны патэнцыял у будучым”. За час акупацыі з Беларусі было вывезена 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей. Вярнулася ж дамоў пасля перамогі каля 120 тыс. чалавек.

Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе ВНУ, НДІ, АН БССР, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці, гісторыі, культуры, архітэктуры Беларусі, разбурылі музеі, тэатры, клубы, больш за 7 тыс. школьных будынкаў і г.д.

Ахвярамі нямецка-фашысцкай “палітыкі генацыду і выпаленай зямлі” стала чвэрць насельніцтва Беларусі. Усяго ў рэспубліцы было знішчана больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек.

 

8. Калабарацыяністы – асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. У заходнееўрапейскіх краінах дзейнасць калабарацыяністаў трактуецца як палітычнае, ідэалагічнае і ваеннае супрацоўніцтва з акупантамі. Да апошняга часу ў нас калабарацыя ацэньвалася як здрада радзіме. Да калабарацыяністаў адносяць супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самапомачы (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў каля 100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была вымушана далучыцца да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу.

Калабарацыя на Беларусі была вынікам пэўных патрэб з боку акупацыйных уладаў – як ваенных, так і цывільных, у стварэнні дадатковых апаратаў кіравання. Гэты дапаможны апарат пачаў стварацца яшчэ летам 1941 г. Вялікія надзей на пераўтварэнне гэтага апарату ў самастойныя нацыянальныя ўрады мелі як польскія нацыянальныя дзеячы, так і нешматлікія беларускія нацыяналісты, якія актыўна пайшлі на супрацоўніцтва з нацыстамі яшчэ да лета 1941 г.

Галоўная мэта- гэта пашырэнне антырускіх настрояў праз падтрымку нацыянальных рухаў на Украіне, Беларусі і ў Прыбалтыцы. Менавіта з гэтай нагоды перыядычна з’яўляліся праекты і ідэі аб стварэнні на акупіраванай тэрыторыі нацыянальных дзяржаў».

Беларуская народная самапомач была створана 22 кастрычніка 1941 г., кіраўніком яе загадам А.Розэнберга быў прызначаны Ермачэнка. Ствараючы БНС, нямецкія акупацыйныя ўлады хацелі паказаць пэўным колам мясцовага насельніцтва, што на Беларусі пачалося будаўніцтва нацыянальнага інстытута самакіравання.Практычна БНС займалася вырашэннем толькі сацыяльных пытанняў: зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцяў, прадуктаў харчавання і вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны. Напачатку такая дзейнасць БНС у пэўнай ступені адпавядала інтарэсам германскіх акупацыйных уладаў. Але паступова Беларуская народная самапомач ператварылася ў палітычны рух і пачала злучацца з органамі адміністрацыі.

Актыўную пазіцыю займалі кіруючыя колы калабарацыі ў справе ажыццяўлення прагерманскай маладзёжнай палітыкі. Актыўную працу сярод моладзі праводзіў Ф.Акінчыц, які стварыў у Берліне Беларускую нацыянал-сацыялістычную партыю. Але яго спроба стварыць аддзелы партыі на Беларусі сутыкнулася з цвёрдай забаронай акупантаў на ўсялякую дзейнасць палітычных арганізацый. Таму Акінчыц узяў накірунак на стварэнне маладзёжнай арганізацыі.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў частка фарміраванняў БКА апынулася ў Германіі. Калі ў 1945 г. у Германіі кіраўнікі БЦР пачалі ствараць брыгаду СС «Беларусь», у яе ўступіла 1094 чалавекі. Палову з іх склалі былыя вайскоўцы з БКА.

Вынікі: Крах палітыкі беларускіх калабарантаў вынікаў з таго, што акупацыйныя ўлады не ставіліся да яго сур’ёзна. Яны толькі выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў у сваіх мэтах, адначасова праводзілі палітыку рабавання і знішчэння мірнага насельніцтва. Ці мог беларускі народ у такіх абставінах падтрымаць калабарантаў? Вядома, што не! Перамогі Чырвонай Арміі на франтах вайны, актыўная дзейнасць беларускіх партызан і падпольшчыкаў, патрыятызм і разважлівасць насельніцтва рэспублікі не дазволілі нямецкім акупантам і мясцовай калабарацыі ажыццявіць у поўнай меры свае мэты на беларускай зямлі.

 

9 Беларуская Праваслаўная Царква, Рымска-каталіцкі Касцёл у перыяд Другой сусветнай вайны.

 

 

У час Другое сусьветнае вайны нямецкія акупацыйныя ўлады (асабліва Вільгельм Кубэ) праводзілі ў дачыненьні да Каталіцкай Царквы ў Беларусі палітыку лавіраваньня. На пачатку яны дазволілі адраджць рэлігійнае жыцьцё з мэтай выкарытаць антысавецкія настроі вернікаў і каталіцкага сьвятарства ў сваёй прапагандзе, аднак баяліся прапольскіх памкненьняў. Беларускія каталікі ў 1942 у лісьце да Кубэ прасілі дазволу, каб правесьці беларусізацыю Каталіцкай Царквы. Частка беларускіх ксяндзоў (напрыклад, Вінцэнт Гадлеўскі) спрабавала ў гэтым супрацоўнічаць з акупацыйнымі ўладамі, але няўдала. Многія ксяндзы ўдзельнічалі ў антыфашыстоўскім руху, асабліва актыўным было польскае сьвятарства ў Арміі Краёвай, якая для капэлянаў і афіцэраў мела нават падпольны часопіс «Sursum corda». За ўдзел у антыфашыстоўскім руху (ці паводле абвінавачваньня ў гэтым) акупантамі было загублена больш за 100 каталіцкіх сьвятароў (у тым ліку Юры Кашыра, Антон Ляшчэвіч, сёстры-назарэтанкі). На 1945 у БССР захвалася 325 касьцёлаў, 90 былі разбураныя ў вайну.

Рэпрэсіўная палітыка савецкіх улад у адносінах да царквы (арышты, забойствы святароў, масавае закрыццё і руйнаванне храмаў і манастыроў) прыпыніла царкоўнае жыццё. Не існавала ніводная з кананічных беларускіх праваслаўных епархій. У час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі ў 1942 г. адноўлена 6 епархій: Мінская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Навагрудская і Смаленская. Беларускую праваслаўную царкву ўзначальваў мітрапаліт мінскі і ўсея Беларусі Панцеляймон (Ражноўскі). У канцы 1941 г. у афіцыйных царкоўных дакументах упершыню была ўжыта назва «Беларуская праваслаўная царква». У час вайны Беларуская праваслаўная царква кананічна не падпарадкоўвалася ніякай іншай царкве. Спробы належным чынам аформіць яе аўтакефалію былі беспаспяховыя. Пасля вайны кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы ажыццяўлялася праз Мінска-Беларускую епархію, якая ўваходзіла ў склад Маскоўскага патрыярхата Рускай праваслаўнай царквы. Створаныя раней епархіі не аднаўляліся. Кіруючы мінскі архірэй (насіў тытул «мінскі і беларускі») ажыццяўляў кіраўніцтва непасрэдна. Кіруючыя мінска-беларускай архірэі: архіепіскап Васілій, мітрапаліт Піцірым, Гурый, Антоній архіепіскап, Варлаам, мітрапаліты Нікадзім, Сергей, Антоній, Філарэт.

Активная помощь фронту со стороны православной церкви в Белоруссии началась со времени освобождения республики от немецких войск и продолжалась до конца Великой Отечественной войны.

Уже 24 августа 1944 года распоряжением Совета Народных Комиссаров Советского Союза за № 17350 «р» было разрешено Государственному банку СССР открыть Московской Патриархии,

епархиальным управлениям и приходам текущие счета для хранения церковных сумм и для пожертвований [94, л. 8].

Возглавивший после освобождения республики православную церковь в Белоруссии архиепископ Василий Ратмиров прилагал много усилий для активного сбора пожертвований. Если в период оккупации православное духовенство оказывало, прежде всего, моральную и иную поддержку фронту через молитву и помощь партизанскому и подпольному движению, то с августа 1944 года фронт получал существенную материальную помощь. К декабрю 1944 года православной церковью в Белоруссии было собрано в фонд обороны страны, семьям и сиротам бойцов Красной Армии 4 872 000 рублей.

 

Девятнадцатого января 1945 года архиепископ Василий обратился к председателю Совета Народных Комиссаров БССР П.К. Пономаренко с просьбой разрешить открыть церковный завод. В октябре 1944 года при Минском церковном управлении был открыт завод по производству церковных свечей. Открытие его преследовало две цели: удовлетворить запросы церкви в свечах и собрать средства в фонд обороны страны [92, л. 51]. Но в связи с тем, что на территории Белоруссии сохранилось много кустарных мастерских этого профиля, сбыт свечей завода был весьма незначителен.

Архиепископ Василий не раз обращался к верующим с посланиями, в которых содержался призыв вносить пожертвования в фонд обороны страны. Это давало положительные результаты.

Значительную работу провел священник Толочинской церкви одноименного района Витебской области Абрамов. Он внес в фонд Красной Армии 10 000 рублей, в фонд помощи осиротевшим детям - 12 000 рублей.

Священнослужители своим личным примером призывали население не только к пожертвованиям. Священник Раковичской церкви Гродненской епархии Александр Гоголушко, узнав, что по сельскому совету его прихода не выполняется план лесозаготовок, на общем собрании крестьян предложил свою помощь. На следующий день он взял пилу, топор и поехал в лес. Новость быстро облетела приход. Население вышло на лесозаготовки во главе со своим священником и перевыполнило план за два дня

Священник Спассо-Преображенской церкви села Острино Гродненской области Петр Голосов во время богослужений систематически зачитывал в церкви приказы Верховного Главнокомандующего И.В.Сталина и знакомил верующих с положением на фронтах и победами Красной Армии.

Тяготы войны и периода оккупации тяжелым бременем легли на плечи населения. Не сильно отличались в материальном положении от своих прихожан и священнослужители. Но после освобождения белорусской земли от нацизма духовенство нашло в себе силы морально поддерживать не только своих прихожан, но и бойцов Красной Армии. Они оказывали им свою помощь и в годы оккупации, поддерживая в своих прихожанах веру в победу над нацистской Германией. Патриотически настроенная часть православного духовенства зачитывала прихожанам сводки Совинформбюро, приказы командования, оказывала помощь партизанскому движению, помогая тем самым фронту.

Часть православного духовенства Белоруссии активно участвовала в патриотической работе в 1944-1945 годах, и эта работа принимала различные формы. Моральная поддержка осуществлялась через их служение Богу и помощь прихожанам молитвой и утешением. Размеры материальной помощи фронту со стороны православного духовенства Белоруссии были для военного времени довольно значительны и, несомненно, облегчили жизнь многих людей, приблизили Великую Победу.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-03-29; Просмотров: 780; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.