Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Перамога над фашысцкай Германіяй. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі




Разгром фашысцкай Германіі, а затым мілітарысцкай Японіі ў вайне 1939–1945 гг. мае сусветна-гістарычнае значэнне. Вялікая перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока была атрымана ў імя міру і жыцця на Зямлі. Яна аказала велізарнае ўздзеянне на ўвесь ход сусветнага развіцця ўжо тым, што аб’ектыўна з’явілася гістарычным прысудам фашызму і мілітарызму, пераканаўчым пацвярджэннем важнасці аб’яднання самых розных палітычных, сацыяльных, ідэалагічных сіл супраць ваеннай пагрозы, усякага роду рэваншызму, фашызму і неафашызму.

Важнейшым фактарам дасягнення Вялікай Перамогі быў удзел многіх дзяржаў і народаў у агульнай барацьбе супраць фашысцкага блока. Аб’ектыўныя гістарычныя матэрыялы і факты сведчаць: рашаючы ўклад у вызваленне народаў Еўропы і Азіі ад фашысцкага рабства, у выратаванне сусветнай цывілізацыі ўнеслі народы Савецкага Саюза і Савецкія Узброеныя Сілы. Разам з усімі народамі Савецкага Саюза з гонарам выканаў свой абавязак перад Радзімай і чалавецтвам беларускі народ. На алтар Вялікай Перамогі Беларусь прынесла мільёны жыццяў сваіх грамадзян.

Вялікая Айчынная вайна была ўсенароднай. Ужо за першыя 8 дзён у Савецкія Узброеныя Сілы ўлілося больш за 5 млн чалавек. Толькі за чэрвень – жнівень 1941 г. больш за паўмільёна мужчын Беларусі, здольных насіць зброю, уступілі ў шэрагі Чырвонай Арміі. Усяго на франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 1 млн 300 тыс. беларусаў і ўраджэнцаў рэспублікі. Звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў – ураджэнцаў Беларусі – атрымалі ордэны і медалі, 441 воін удастоены звання Героя Савецкага Саюза, а чацвярым (лётчык П.Я. Галавачоў, камандзіры танкавых злучэнняў І.І. Гусакоўскі, С.Ф. Шутаў, І.І. Якубоўскі) гэта званне прысвоена двойчы, 65 ураджэнцаў Беларусі сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы.

Ураджэнцамі Беларусі былі выдатныя военачальнікі, якія затым сталі маршаламі: В.Д. Сакалоўскі, І.І. Якубоўскі, С.А. Красоўскі; генераламі арміі: А.І. Антонаў, І.І. Гусакоўскі; генерал-палкоўнікамі А.Р. Бацюня, І.П. Камера, Ф.І. Кузняцоў; віцэ-адміралам В.П. Дрозд; контр-адміралам В.Е. Ананіч – усяго 217 генералаў і адміралаў. У складзе ваенна-паветраных сіл з ворагам змагаліся 5305, у бранятанкавых і механізаваных часцях 2490 афіцэраў з Беларусі.Свой ўклад у разгром фашысцкіх захопнікаў унеслі партызаны і падпольшчыкі Беларусі, якую ў гады акупацыі па праву называлі “Рэспублікай-партызанкай”.

Нямала беларусаў у ліку савецкіх грамадзян удзельнічала ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Агульная колькасць савецкіх партызан, якія дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы, складала 12 тыс. чалавек. Значны ўклад у забеспячэнне Вялікай Перамогі над ворагам унёс савецкі тыл, у тым ліку эвакуіраваныя з Беларусі на ўсход краіны, прадпрыемствы і ўстановы. Да лета 1942 г. на абарону працавалі больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў. Усяго ва ўсходніх раёнах СССР працавала прыкладна 1,5 млн эвакуіраваных жыхароў Беларусі.
Адзінства фронту і тылу, працоўны гераізм жыхароў горада і вёскі былі магутным фундаментам Вялікай Перамогі. Ужо ў канцы 1942 г. суадносіны па асноўных відах ваеннай тэхнікі на савецка-германскім фронце змяніліся на карысць Чырвонай Арміі, а з лета 1943 г. яны працягвалі няўхільна павялічвацца. Працаўнікі калгасаў і саўгасаў забяспечвалі армію харчаваннем і фуражом. Увесь цяжар земляробчай працы ў час вайны вынеслі на сваіх плячах жанчыны, а таксама старыя і падлеткі.

Неацэнны ўклад у Вялікую Перамогу ўнеслі інтэлігенцыя, работнікі народнай адукацыі і навукі, культуры, літаратуры і мастацтва Беларусі. Вучоныя Белдзяржуніверсітэта і Акадэміі навук БССР вырашалі задачы, якія мелі абароннае і народнагаспадарчае значэнне.Цесную сувязь з савецкай арміяй, народам прадэманстравалі работнікі мастацтва. З першых дзён вайны былі створаны творчыя (франтавыя) брыгады Беларускага тэатра оперы і балета. Калектывы ўсіх беларускіх тэатраў давалі шэфскія канцэрты і спецыяльныя пастаноўкі для стварэння фонду абароны.

Інтарэсы фронту займалі галоўнае месца і ў творчасці беларускіх кампазітараў і мастакоў. Сярод іх Я. Цікоцкі, М. Аладаў, З. Азгур і інш.

Не спынялі работы беларускі друк, Дзяржаўнае выдавецтва БССР.

Работнікі народнай адукацыі, навукі, культуры, літаратуры, мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі ў гады вайны працавалі для народа, выхоўвалі пачуццё патрыятызму, мужнасці, нянавісці да захопнікаў, натхнялі на непрымірымую барацьбу з ворагам.

Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу, у справу разгрому фашызму атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. Улічваючы гэта, 27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя, скліканая для ўтварэння ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай новай і самай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, якая і сёння ахоўвае мір і бяспеку народаў.

18. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі пасляваеннага савец-кага перыяду. У вывучэнні сучаснага гістарычнага перыяду прыя-рытэт належау супрацоунікам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Даследчыкі спачатку зыходзілі з задачы пабудовы камуністыч-нага грамадства, вызначанай на ХХІІ з'ездзе КПСС у 1961 г., а затым - задачы пабудовы «развітога сацыялізму» (канцэпцыі, зама-цаванай у Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г.).

Асноуная увага звярталася на аналіз кіруючай ролі Камуні-стычнай партыі Беларусі у палітычным, сацыяльна-эканамічным, ідэалагічным жыцці грамадства. У 1974 г. выйшла калектыуная праца пад кірауніцтвам А.Н.Аксёнава «Возрастание руководящей роли партии в коммунистическом строительстве (на материалах Компартии Белоруссии. 1959 - 1973 гг.)». Раней былі апублікава-ны зборнікі артыкулау: «КПБ в борьбе за дальнейшее развитие народного хозяйства республики в послевоенные годы» (1961 г.), «Деятельность Компартии Белоруссии в период социализма и коммунистического строительства» (1 969 г.).

Адной з першых спробау абагульнення дзейнасці КПБ у галі-не эканамічнай палітыкі стала манаграфія Г.Д.Мацюшэнкі «Коммунистическая партия Белоруссии в борьбе за восстановление и развитие промышленности в послевоенные годы (1946 -1950 гг.)» (1962 г.). Шэраг даследаванняу былі прысвечаны арганізацыйна-кадравай дзейнасці партыйных органау. Таксама аналізавалася роля партыі у эканамічнай адукацыі кадрау, у павышэнні ролі насцен-нага друку, у кіраванні народнымі дружынамі і г.д.

Актуальным кірункам гістарычных даследаванняу з'яулялася гісторыя Саветау, прафсаюзау, камсамола і грамадскіх арганізацы-яу. Сярод іх кніга П.Ц.Петрыкава «Советы депутатов трудящихся БССР и их роль в создании материально-технической базы коммунизма (1959 - 1965 гг.)» (1972 г.), В.М.Фаміна ^(Профсоюзы Белоруссии в борьбе за технический прогресс в промышленности (1946- 1971 гг.)» (1971 г.).

Віталій Міхайлавіч Фамін нарадзіуся у 1927 г. у в.Чорнае Рэчыцкага раёна, беларускі гісторык. Доктар гістар^ічных навук (1973 г.), прафесар (1974 г.). Скончыу Мінскі педагагічны інстытут. З 1960 г. працуе у ім: старшы выкладчык, дацэнт, у 1972 - 1997 гг. загадчык кафедры. У 1976 - 1985 гг. рэдактар навуковага зборніка «Вопросы истории».

Глыбокую распрацоуку атрымала праблема прамысловага раз-віцця БССР і стану рабочага класа у працах І.Я.Марчанкі «Рабочий класс БССР в пслевоенные годы (1945 - 1950 гг.)» (1962 г.),

298«Трудовой подвиг рабочего класса Белорусской ССР (1943 -1950 гг.)» (1977 г.), «Ведущая сила: Рабочий класс Белоруссии на этапе развитого социализма» (1980 г.) (разам з Л.М.Лычом), Л.М.Лыча «Восстановление и развитие железнодорожного транспорта Белорусской ССР (сентябрь 1943 - 1970 гг.)» (1976 г.), І.П.Крэня і інш., развіцця сельскай гаспадаркі - у працах А.П.Белязо «Бела-руская веска у пасляваенныя гады (1945 - 1950)» (1974 г.), «Современная белорусская деревня» (1976 г.), «КрестьянствоБелоруссии на пути к развитому социализму (1951 -1960 гг.)» (1982 г.), І.В.Па-луяна «Технические кадры белорусской деревни и развитие сельского хозяйства республики» (1978 г.), Н.В.Кузняцова «Курсом специализации и концентрации сельского хозяйства: На материалах Компартии Белоруссии (1965 - 1983 гг.)» (1984 г.), М.П.Касцюка «Трудовой вклад крестьянства в победу и укрепление социализма: на материалах БССР» (1986 г.) і інш., гісторыі культурных пераут-варэнняу - у працах С.А.Умрэйкі, І.В.Царук, М.Г.Мінкевіча, С.В.Марцалева і інш.

Іван Ягоравіч Марчанка (1923 - 1997 гг.), беларускі гісто-рык. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1980 г.). Доктар гіста-р^ічных навук (1969 г.), прафесар (1980 г.). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыу Мінскі педагагічны інстытут. У 1945 - 1951 гг. на партыйнай рабоце. З 1954 г. у Інстытуце гісто-рыі АН Беларусі: навуковы супрацоунік, вучоны сакратар, у 1962 - 1968 гг. і 1976 - 1981 гг. намеснік дырэктара па навуко-вай рабоце, адначасова загадчык сектара і аддзела.

Міхаіл Паулавіч Касцюк нарадзіуся у 1940 г. у в.Масцішча Навагрудскага раёна, беларускі гістор^ік. Акадэмік НАНБ (1996 г.). Доктар гістар^ічных навук (1980 г.), прафесар (1987 г.). Скон-ч^іу Гродзенскі педагагічны інстытут. З 1969 г. у Інстытуце гісто-рыі АН Беларусі, з 1 970 г. вучоны сакратар. У 1 975 - 1 981 гг. вучоны сакратар Інст^гтута гістор^іі партыі пры ЦК КПБ. З 1981 г. намеснік дырэктара, з 1 989 па 1 999 гг. дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ.

У 70-я гг. савецкія гісторыкі пачалі актыуную распрацоуку праблемы «развітога сацыялізму» на прыкладах адносна блізкага мінулага - фактычна сучаснага этапа развіцця краіны. Прадметам даследавання сталі кірауніцтва КПСС эканомікай і сацыяльнымі адносінамі, грамадска-палітычным і культурным жыццём, нацыя-нальнай палітыкай. У «авангардзе» ішлі маскоускія гісторыкі (В.Ка-сьяненка, П.Ігнатоускі, В.Стараверау, І.Берхін і інш.). Ужо у пачат-ку 80-х гг. была зроблена выснова аб канцэпцыі «развітога сацыя-лізму» як найбольш буйнога укладу у развіццё марксісцка-ленінс-кай тэорыі пасля ХХ з'езда КПСС. На сучасным этапе гістарычнай навукі працы па гэтай праблематыцы ацэньваюцца як «міфатвор-часць».

 

19 Аднаўленне эканомікі Беларусі адбывалася адначасова з вызваленнем яе тэрыторыі. 23 верасня 1943 г. вызвалены першы раённы цэнтр БССР – Камарын, а 26 лістапада – абласны цэнтр і буйны прамысловы цэнтр Гомель. Да лютага 1943 г. паўночна-ўсходнія раёны БССР былі занятыя Чырвонай арміяй. Другі этап вызвалення Беларусі звязаны з аперацыяй “Багратыён”. На працягу чэрвеня-ліпеня 1944 г. уся тэрыторыя БССР была вызвалена ад захопнікаў.

Вызваленая Беларусь была разрабавана і зруйнавана, велізарныя страты панесла не толькі гаспадарка рэспублікі, але і насельніцтва, прыроднае асяроддзе. Людскія страты згодна з афіцыйнымі дадзенымі, склалі 2 млн. 220 тыс. грамадзян. 209 з 270 гарадоў і 9.200 вёсак было спалена і разбурана. У вялікіх гарадах – Мінску, Віцебску, Оршы, Гомелі, Полацку разбурэнні жыллёвага фонду складалі

70-90%. Трэцяя частка насельніцтва засталася без прытулку. Па агульным узроўні развіцця Беларусь вярнулася да 1928 г.

Было разбурана, у тым ліку савецкімі спецатрадамі пры адступленні ў 1941 годзе каля 10 тыс. прадпрыемстваў прамысловасці і транспарту (85% даваеннай колькасці). Цалкам разбураны электрастанцыі рэспублікі. Чыгуначны транспарт быў разбураны партызанамі пад час “рэйкавай вайны” і адступаючай нямецкай арміяй. Водны і аўтамабільны транспарт былі знішчаны ці вывезены ў Германію. Сельская гаспадарка так сама значна пацярпела. У параўнанні з 1940 г. на 40% скараціліся пасяўныя плошчы, на палову пагалоўе буйной рагатай жывёлы, на 61% коней, на 89% свіней.

Першапачатковыя мэты аднаўлення гаспадаркі БССР прадугледжвалі наладжванне работы транспарту – для сваечасовых паставак тавараў і ўзбраенняў для арміі, наладжванне работы мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі для забеспячэння патрэб наступаючай арміі.

У першую чаргу аднаўлялася цяжкая прамысловасць і транспарт, якія задавальнялі патрэбы арміі. У маі-жніўні 1944 г. уступілі ў дзеянне гомельскія прадпрыемствы, у Мінску да жніўня 1944 г. далі прадукцыю 13 фабрык і заводаў. Асобны этап адраджэння народнай гаспадаркі пачаўся пасля поўнага вызвалення і закрануў усю тэрыторыю БССР. У Мінску пабудавалі завод імя Варашылава (рамантаваў танкі), авіяцыйны завод (рамантаваў і збіраў самалёты), аўтазборачны завод. Да мая 1945 г. па БССР было ўведзена ў строй 8.000 прадпрыемстваў і 4.000 арцеляў і майстэрань. Аб’ём іх прадукцыі складаў 20,4% даваеннага ўзроўню. Нехапала сродкаў вытворчасці і кваліфікаванай рабочай сілы. Асабліва хутка аднаўляўся чыгуначны транспарт. Асноўныя лініі былі адноўлены за некалькі дзён.

Энергетычная гаспадарка рэспублікі ў 1945 г. была адноўлена на 50% ад даваеннага ўзроўню. Працаёмкія работы былі механізаваны, павысілася прадукцыйнасць працы. Наладжвалася работа сродкаў сувязі, гідратэхнічных збудаванняў. Пачалася падрыхтоўка будаўніцтва ў Мінску аўтамабільнага, трактарнага, веласіпеднага заводаў, у Гродзенскай вобласці – першага ў Беларусі цукровага завода і інш.

Аднаўленню гаспадаркі значна паспрыяла дапамога ад цэнтра. У 1943 г. саюзны ўрад выдзеліў БССР 37 млн. руб., у 1944 г. –

400,8 млн. руб., у 1945 – 1.200 млн. руб. У 1944 г. – першай палове 1945 г. у рэспубліку было вернута і атрымана новых 37 металаапрацоўчых прадпрыемстваў (7 тыс. станкоў), некалькі турбагенератараў, энергапаяздоў і іншае абсталяванне.

Аднаўляўся жыллёвы фонд. Для гэтых работ прыцягваліся грамадзяне. У Мінску кожны жыхар адпрацаваў на аднаўленні горада 30 гадзін у месяц.

Сельская гаспадарка аднаўлялася больш марудна, чым прамысловасць. Адраджаліся калгасы, дапамога мела невялікія аб’емы, была слабая механізацыя вытворчасці, нехапала працоўных рук. Да вясны 1945 г. 95% даваенных калгасаў і саўгасаў былі адноўлены, працавала 300 МТС. Памеры пасяўных плошчаў вясной 1945 г. складалі 73,8% ад даваенных. У вытворчасці ўдзельнічала палова даваеннай колькасці калгаснікаў, у асноўным жанчыны, налічвалася толькі трэць трактароў ад 1941 г. Як вынік, у 1945 г. валавы збор збожжа склаў менш паловы ад даваеннага.

Свае асаблівасці мела аграрная палітыка ў заходніх абласцях БССР. Яна пачалася з упарадкавання землекарыстання. Уводзілася норма зямлі на адзін сялянскі двор – 10-15 га. З адрэзкаў ад вялікіх і сярэдніх гаспадарак надзяляліся зямлёй малазямельныя і беззямельныя сяляне, у выніку чаго былі падарваны высокатаварныя сялянскія гаспадаркі. Там жа аднаўляліся і ствараліся калгасы, пераважна эканамічнымі метадамі. Але на 1945 г. “сацыялістычны сектар” у Заходняй Беларусі складаў толькі 0,43% ад колькасці ўсіх сялянскіх гаспадарак. Заходнебеларуская вёска пакуль яшчэ складалася з сялян-аднаасобнікаў.

У першыя гады пасля вызвалення толькі пачалося пераадоленне цяжкасцей і нястач акупацыі.

Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах

Перад разбуранай эканомікай Беларусі ў першыя паслеваенныя гады стаяла задача цалкам аднавіць народнагаспадарчы патэнцыял і эканамічныя сувязі, забяспечыць далейшае развіццё народнай гаспадаркі, правесці канверсію эканомікі, знайсці рэсурсы для паляпшэння ўмоў жыцця людзей.

Пад канец вайны беларускія прадпрыемствы былі вызвалены ад вытворчасці прадукцыі для патрэб фронту, іх перавялі на выпуск тавараў народнага спажывання (пастанова Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР ад 26 мая 1945 г. “Аб мерапрыемствах па перабудове прамысловасці ў сувязі са скарачэннем вытворчасці ўзбраенняў”). Праходзіла пераразмеркаванне рабочай сілы, сыравіны, матэрыялаў і грашовых сродкаў, змяняліся прапорцыі паміж галінамі вытворчасці, аднаўляліся элементы цывільнага кіраўніцтва гаспадаркай – трэсты, глаўкі, наркаматы. Аднаўленне гаспадаркі ішло з дапамогай ад цэнтра і часткова за кошт рэпарацый з Германіі.

Пад час аднаўлення акрэсліліся асаблівасці, якія паўплывалі на далейшае развіццё гаспадаркі БССР. У прамысловасці больш хуткімі тэмпамі адраджалася машынабудаванне. Марудна адраджалася лёгкая прамысловасць. Асаблівая ўвага надавалася аднаўленню энергетыкі. Торфаздабыча была вызначана як аснова паліўнай базы Беларусі. На пачатак 1946 г. дзейнічала 270 торфапрадпрыемстваў, аб’ём іх вытворчасці дасягнуў даваеннага ўзроўню.

Аднаўляўся транспарт, сувязь. На пачатак 1946 г. эксплуатацыйная даўжыня чыгунак складала 5 тыс. км, (87% ад даваеннага). Аднаўляўся аўтамабільны, водны транспарт. Жыллёвае будаўніцтва адбывалася згодна з генеральнымі планамі аднаўлення і рэканструкцыі.

З наладжваннем мірнага жыцця была адноўлена трыдыцыя пяцігадовага планавання развіцця гаспадаркі. У 1946 годзе пачалася чацьвёртая пяцігодка, якая цягнулася да 1950 г. Яе мэтамі было аднаўленне народнай гаспадаркі ў межах даваеннага ўзроўню і перавышэнне даваеннага ўзроўню вытворчасці на 16%. Прадугледжвалася паскорана развіваць машынабудаванне, стварыць новыя галіны прамысловасці – трактара- і аўтамабілебудаванне, выпуск лакаматываў, гідратурбін, матацыклаў, веласіпедаў, швейных машын; аднавіць і развіваць энергетычную гаспадарку, пашырыць паліўную базу рэспублікі. Дзеля выраўнівання эканамічнага патэнцыялу краіны трэбы было павялічыць долю заходніх рэгіёнаў па выпуску валавай прадукцыі ўсёй рэспублікі з 9,1% у 1940 г. да 22,6% у 1950 г.

Для выканання гэтых задач былі пашыраны правы рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання гаспадарчай дзейнасцю, у лёгкай прамысловасці ўводзіліся элементы ўнутрызаводскага гаспадарчага разліку. Рэспубліка атрымлівала дапамогу ад цэнтра кваліфікаванымі рабочымі, інжынерамі і служачымі; бюджэтнымі датацыямі, тэхнікай і абсталяваннем, сыравінай. Прыходзіла дапамога і па лініі ААН. У 1945-1947 гг. Беларусь атрымала 142 тыс. т грузаў на суму 61 млн. дол. Гэта прадукты харчавання, адзенне, абутак, лекі, абсталяванне для прамысловасці.

Хуткімі тэмпамі аднаўляліся і будаваліся новыя прадпрыемствы. У 1947 г. у рэспубліцы ўступілі ў строй 90 буйных прамысловых прадпрыемстваў (Мінскі інструментальны завод імя Чкалава, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, Магілёўскі металакамбінат, аўтамабільны і веласіпедны заводы ў Мінску, завод «Рухавік рэвалюцыі» ў Гомелі). У 1948 г. валавая прадукцыя прамысловасці заходніх абласцей ў 1,5 раза перавысіла даваенны ўзровень. Аднаўлялася паліўна-энергетычная гаспадарка. Агульная магутнасць электрастанцый рэспублікі на 1949 г. дасягнула 116,3% ад даваеннага ўзроўню.

Лёгкая, харчовая прамысловасць працягвалі атрымліваць дапамогу па рэшткаваму прынцыпу. У 1950 г. (у параўнанні з 1940 г.) выпушчана баваўняных тканін 17,7%, панчошна-шкарпэткавых вырабаў – 33%, бялізнавага трыкатажу – 31,6%, макаронных выра-

баў – 73%, хлебабулачных – 57,3%, прадукцыі мясаапрацоўчай прамысловасці – 65%.

У выніку правядзення пяцігодкі змянілася структура прамысловай вытворчасці. Знізілася ўдзельная вага лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай вытворчасці, вырасла доля электраэнергетыкі, машынабудавання і металаапрацоўкі. Узніклі дыспрапорцыі ў структуры народнай гаспадаркі. Адначасова тэхнічнае і тэхналагічнае аснашчэнне прадпрыемстваў было на высокім узроўні, што стварала падставу для хуткіх тэмпаў развіцця.

Камандна-адміністрацыйныя метады кіравання гаспадаркай дазволілі вырашыць складаныя праблемы пасляваеннага адраджэння прамысловасці. Але бліжэй да канца чацьвёртай пяцігодкі яны ўжо сталі тормазам далейшага развіцця эканомікі Беларусі.

 

20. Пераадоленне разрухі ў эканоміцы.Выхад на новы ўзровень развіцця. У выніку вайны беларускі народ страціў звыш паловы нацыянальнага багацця. Аднаўленне прамысловасці і іншых галін эканомікі пачалося з восені 1943 г., калі частка тэрыторыі на ўсходзе Беларусі была вызвалена ЧА. У працэсе далейшага вызвалення тэр. пашыраўся і фронт аднаўленчых работ. У верасні 1946 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946—1950 гг. Да канца пяцігодкі прамысловая прадукцыя БССР павінна была дасягнуць даваеннага ўзровень,і перавысіць яго на16%,найбольш значна па машынабудаванні, энергетыцы, торфаздабычы. Выйсці на даваенны ўзровень і пераўзысці яго павінны былі ўсе галіны эканомікі.Каб дасягнуць гэтага неабходна было злучыць вялізныя матэрыяльна-сыравінныя і чалавечыя рэсурсы ў адзіным вытворчым працэсе. Ускладнялася што Беларусь не мела сваіх неабходных разведаных крыніц сыравіны (акрамя запасаў торфу), а яе матэрыяльна-тэхнічная база аказалася амаль поўнасцю знішчанай.Але добра што амаль усё неабходнае для разгортвання аднаўленчых работ атрымлівала з агульнасаюзных крыніц. Урад СССР выдзеліў значныя грашовыя сродкі на аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі і дапамогу насельніцтву. Бел.атрымала шмат станкоў, металу, будаўнічых матэрыялаў, прадуктаў харчавання,адзення,абутку,медыкаментаў.Дапамогу Беларусі аказвалі і іншыя рэспубл СССР, якія пазбеглі акупацыі.Акрамя таго,рэспубліка атрымала пэўную частку германскіх рэпарацый — выплат, якія часткова кампенсавалі страты ад вайны.Аднаўленні народнай гаспадаркі-гераічным подзвігам народа.Ва умовах разрухі патрабаваліся рабочыя рукі,людзі, адданыя працы, гатовыя да самаахвяравання.Уласцівыя беларускаму народу працавітасць,цярплівасць і сіла волі ў пасляваенныя гады дапаўняліся ўзрослай яго самасвядомасцю-вынікам перамогі над моцным ворагам. Вера ў сябе ўсяляла надзеі на паспяховае пераадоленне ваенных разбурэнняў і складанасцей пасляваеннага жыцця. Арганізоўваліся спаборніцтва за высокія працоўныя дасягненні.Да ліку перадавікоў і наватараў вытворчасці адносіліся токар Віцебскага станкабудаўнічага завода «Камінтэрн»І. Пасаманаў, мінскі муляр Д. Булахаў, фрэзероўшчык завода «Гомсельмаш» В. Сальнікаў і інш. Сталявар гомельскага машынабудаўнічага завода «Рухавік рэвалюцыі» У. Сайкоў за 4 гады і 4 месяцы выканаў 12 гадавых нормаў. Рацыяналізатары ўнеслі дзесяткі тысяч прапаноў па ўдасканаленні тэхнікі і прылад працы, эканоміі сыравіны і зберажэнні энергарэсурсаў. Іх прапановы ўкараняліся на заводзе «Гомсельмаш», Крычаўскім цэментным заводзе, імя С. М. Кірава, Магілёўскім метала-апрацоўчым камбінаце, аўтамабільным і трактарным заводах у Мінску і многіх іншых.Быў асвоены выпуск веласіпедаў. Ствараліся новыя буйныя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці. Сярод іх Віцебскі дыванова-плюшавы камбінат і шаўкаткацкая фабрыка, Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты. Асабліва высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў зах абла БССР. У 1950 г. выпуск прамысловай прадукцыі тут амаль удвая перавысіў узровень 1940 г. У 1950 г. даўжыня адноўленай чыгункі склала 93 % ад даваеннай. Былі пабудаваны масты, вакзалы, паравозныя дэпо.Развіваўся аўтамабільны транспарт. Поўнасцю была адноўлена сувязь: прадпрыемствы пошты, тэлеграф, тэлефон. Вызначальнай у замацаванні курсу пасляваеннай мадэрнізацыі БССР стала пятая пяцігодка (1951—1955). У выніку яе выканання аб’ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 2,1 раза, у тым ліку прадукцыі машынабудавання — у 3,6, хімічнай і нафтахімічнай прамысло—у3,5, электраэнергет — амаль што ў 3 разы. Гэта быў буйны поспех рэспублікі ў вырашэнні задачы індустрыялізацыі. За гады пятай пяцігодкі было пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 1010 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку 150 буйных.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-03-29; Просмотров: 1631; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.