Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Грамадска-палітычнае жыццё. Дзейнасць партыйных, савецкіх, камсамольскіх, прафсаюзных арганізацый (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.)




Смерць І. В. Сталіна (5 сакавіка 1953 г.) падштурхнула даўно наспеўшы працэс абнаўлення грамадства. Ён закрануў усе сферы жыцця – палітычную, эканамічную, сацыяльную, духоўную. «Хрушчоўская адліга», ХХ з'езд КПСС /1956 г./ з яго выкрываннямі культу асобы выклікалі глыбокія змены ў грамадска-палітычнай свядомасці.Пасля ХХ з'езд КПСС на Беларусі пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. З 1956 па 1962г. у рэспубліцы было рэабілітавана 29 012 чалавек. Лінію ХХ з'езда партыі на выкрыццё культу асобы прадоўжыў ХХІІ з'езд КПСС /1961 г./. Але ў свядомасці многіх людзей ідэалогія сталіншчыны яшчэ засталася на доўгія гады.Рабіліся захады па абнаўленні адміністрацыйна – каманднай сістэмы. Так, у другой палове 50-х гг. былі пашыраны правы саюзных рэспублік. У іх распараджэнне перадаваліся многія прадпраемства і арганізацыі, якія ранней непасрэдна падпарадкоўваліся саюзным міністэрствам. Пашыраліся законадаўчыя правы саюзных рэспублік. У іх кампетэнцыю ўвайшло прыняццё грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага кодаксаў. Закон Вярхоўнага Савета СССР ад 11 сакавіка 1957 г. даваў права самім рэспублікам вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністратыўна – тэрытарыяльнага будаўніцтва.У 1957 г. у СССР была ажыццеўлена перабудова кіравання прамысловасцю и будаўництвам. Змест сістэмы міністэрстваў, арганізаваных па галіновым прынцыпе, для кіраўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саўнаргасаў, пабудаваных на тэрытарыяльнай аснове. У 1965 г. саўнаргасы былі скасаваны. Замест іх зноў пачалі стварацца агульнасаюзныя, саюзна – рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы.З адстаўкай М.С. Хрушчова завяршыўся перыяд рэформ другой паловы 50-х – першай паловы 60-х гг.У той час, з ліпеня 1956 г. па сакавік 1965 г., партыйную арганізацыю Беларусі ўзначальваў К.Т. Мазураў. Гэта быў палітычны дзеяч, які нярэдка меў сваю пазіцыю па прынцыпова важных пытаннях і не ва усіх новаўвядзеннях падтрымліваў лінію центра.Кастрычніцкі /1964 г./ пленум ЦК КПСС абраў першым сакратаром партыі Л.І. Брэжнева (з 1966 г. – генеральны сакратар ЦК КПСС). Пры ім партыя ўмацоўвала сябе як вядучае звяно адміністратыўна – каманднай сістэмы. Завяршыла гэту палітыку замацаваная ў 6 –ым артыкуле Канстытуціі СССР, прынятай ў 1977 г.. палажэнне аб кіруючай ролі КПСС у грамадстве. Рэальная паўната ўлады знаходзілася ў руках партыйных органаў.Першым сакратаром ЦК КПБ з 1965 па 1980 гг. з'яўляўся П.М. Машэраў. Яго высокі аўтарытэт, кампетэнтнасць, уважлівыя адносіны да людзей, іх лёсу, сціплы вобраз асабістага жыцця вызначалі Пятра Міронавіча, нягледзячы на існуючаю тады сістэму кіравання, як чалавека дэмактатычнага складу.Пэўную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства адыгралі прафсаюзы і камсамол. Аднак іх дзейнасць была заарганізавана, цантралізавана і паступова пачала пакідаць усё меньш месца для ініцыятывы асабістага чалавека, актыўнасць іх членаў усё больш і больш фармалізавалася. Колькасць членаў прафсаюзаў узрасла з 350 тыс. у пасляваенны час, да 5 млн. у сярэдзіне 1980-х гг, членаў ЛКСМБ адпаведна з 200 тыс. да 1,5 млн. чалавек.Адміністратыўныя метады кіравання не спрыялі дынамічнаму развіццю грамдства. Пачатак пошукаў выхаду з такога становішча быў зроблены пасля лістападаўскага (1982г.) пленума ЦК КПСС, які выбраў Ю.У. Андропава генеральным сакратаром ЦК КПСС. Аднак пасля смерці Андропова ў лютым 1964 г. на пасаду генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны К.У. Чарненка, які стаў звяртаць дзейнасць партыі і савецкіх органаў улады да часоў Л. Брэжнева. Гэтыя змены палітыкі на саюзным узроўні адлюстроўваліся і ў Беларусі.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 50-х першай палове 80-х гг. было неадназначным і супярэчным. У сярэдзіне 80-х усё вастрэй адчувалася неабходнасць пераадоляння негатыўных з'яў, маральнага ачышчэння і абнаўлення грамдства.

30 Пад час сямігодкі (1959-1965 гг.) хуткае развіццё павінна была атрымаць хімічная прамысловасць (асабліва вытворчасці мінеральных угнаенняў). Быў уведзены першы Салігорскі калійны камбінат, будаваліся другі і трэці камбінаты, азотна-тукавы завод у Гродна, суперфасфатны ў Гомелі. Пабудаваныя комплекс Светлагорскага завода штучнага валакна, Магілёўскі камбінат па вытворчасці лаўсану, Новаполацкі нафтаперапрацоўчы завод, Пінскі завод штучнай скуры, Лідскі завод па вытворчасці лакаў і фарбаў. Удзельная вага хімічнай прамысловасці ў вытворчых фондах прамысловасці Беларусі падвоілася. Апераджальнае развіццё атрымалі новыя неметалаёмістыя галіны – прыборабудаванне і электроніка, высокія тэмпы развіцця захавала машынабудаванне і металаапрацоўка.

Адбылося павелічэнне ў паліўным балансе долі нафты і прыроднага газу. Спрыяла гэтаму адкрыццё Рэчыцкага радовішча нафты і пачатак у 1964 г. прамысловай здабычы нафты ў БССР. Пачалася газіфікацыя кватэр у гарадах і на вёсцы.Вераснёўскі (1965 г.) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці”. Удасканальвалася сістэма планавання ў прамысловасці, скарачаліся планавыя паказчыкі. Асноўным зараз лічыўся аб’ём рэалізаванай прадукцыі, а не аб’ём валавай прадукцыі. Уводзіўся гаспадарчы разлік. Прадпрыемствам дазвалялася: самастойна распараджацца часткай прыбытку. Былі адноўлены міністэрствы па галінах прамысловасці, якія неслі адказнасць за стан галіны, высокі тэхнічны ўзровень прадукцыі, увядзенне стандартызацыі і ўніфікацыі вырабаў, укараненне НТР у вытворчасць.

Першыя гады рэформы эканоміка станоўча адрэагавала на мерапрыемствы ўрада. Але паступова палітычная сітуацыя мянялася, згортваліся дэмакратычныя працэсы ў грамадстве, адначасова згортвалася і эканамічная рэформа. Гэта прывяло да стагнацыі, застою, а потым да самога крызісу.

У пачатку 70-х гг., з узмацненнем кансерватыўнай плыні ў кіраўніцтве партыі, пачалося згортванне гаспадарчай рэформы. Гэта адбілася на тэмпах росту асноўных эканамічных паказчыкаў, аднак планы дзевятай (1971-1975 гг.), дзесятай (1976-1980 гг.) і адзінаццатай (1981-1985 гг.) пяцігодак выконваліся.

За годы пяцігодак было ўведзена 170 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, металургічны ў Жлобіне, сінтэтычных валокнаў у Гродна, інструментальны ў Оршы, чацвёрты калійны камбінат у Салігорску, дзесяткі прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці. Прадукцыя прамысловасці Беларусі ў 1985 г. павялічылася больш чым у 3 разы (ад 1970 г.), вытворчасць сродкаў вытворчасці ў 3,3 разоў, прадметаў спажывання ў 2,6 разоў. Валавы грамадскі прадукт і нацыянальны даход узрос у 2,5 разоў (гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у СССР).

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-03-29; Просмотров: 814; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.