КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
ТЭМА 14. Культура Беларусі ў першай палове XIX ст
1. Нацыянальна-культурная палітыка царызму. 2. Школа і адукацыя. Гістарычныя і этнаграфічныя даследаванні Беларусі. 3. Вусная народная творчасць. Станаўленне новай беларускай літаратуры. 4. Музыка і тэатр. 5. Архітэктура і выяўленчае мастацтва.
ЛІТАРАТУРА: 1 Гісторыя беларускага мастацтва. – Мінск: Навука і тэхніка, 1987. – Т.1; 1988 – Т. 2. 2 Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. – Мінск: Навука і тэхніка, 1986. – Т.1. 3 Гісторыя культуры Беларусі / Л.Лыч, У.Навіцкі. – Мінск: Экаперспектыва, 1996. 4 Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. – Мінск: БелЭН, 1994. 5 Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў ХУІ–ХІХ ст. – Мінск: Навука і тэхніка, 1984. 6 Качаноўскі У.У. Гісторыя культуры Беларусі: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ. – Мінск: Выш. школа, 1994. 7 Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX ст.: з гісторыі беларускай літаратуры, мастацтва і культуры. – Мінск: Навука і тэхніка, 1969. 8 Мохнач Н.Н. Общественно-политическая и эстетическая мысль Белоруссии начала ХІХ в. – Минск: Наука и техника, 1985. 9 Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. – Мінск: Нар. асвета, 1986. 10 Трусаў А.А. Старонкі мураванай кнігі: Манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму. – Мінск: Беларусь, 1990.
Адказваючы на першае пытанне, неабходна высветліць адносіны царскага ўрада да прадстаўнікоў розных этнічных супольнасцей, што жылі на тэрыторыі Беларусі (беларусаў, рускіх, яўрэяў, палякаў і інш.). Ці прызнавалі расійскі ўрад і афіцыйная навука існаванне беларускага этнасу? Прааналізуйце дзейнасць Камітэта па справах Заходніх губерняў у нацыянальна-культурнай галіне. Даючы характарыстыку адукацыі, пакажыце ролю царквы у яе арганізацыі ў першай палове ХIX ст. Ці мела месца тэндэнцыя да пашырэння свецкай адукацыі, у чым гэта выявілася? Якія рэформы ў сістэме адукацыі былі праведзены на тэрыторыі Беларусі ў першай палове XIX ст. і чым яны былі выкліканы? Ці існавала сістэма адукацыі для жанчын? Назавіце найбольш вядомыя навучальныя ўстановы на тэрыторыі Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Чым быў выкліканы інтарэс да навуковага вывучэння Беларусі, якія ўстановы займаліся гэтым у першай палове XIX ст.? Назавіце найбольш вядомыя гістарычныя і этнаграфічныя даследаванні Беларусі. Адказваючы на трэцяе пытанне, высветліце, якія існавалі жанры вуснай народнай творчасці, якія бакі жыцця народа ў ёй адлюстроўваліся. Вызначце ролю беларускай мовы ў грамадскім жыцці беларускіх зямель першай паловы XIX ст. і прасачыце працэс фарміравання літаратурнай беларускай мовы (рукапісная, ананімная літаратура, творчасць Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, А. Міцкевіча, В. Дуніна-Марцінкевіча). У чацвертым пытанні ахарактарызуйце стан развіцця музычнай культуры і тэатра на Беларусі. У заключнай частцы работы пакажыце, якія стылі панавалі ў архітэктуры першай паловы ХIХ ст. Прывядзіце прыклады асноўных архітэктурных помнікаў канца XVIII – першай паловы XIX ст. Пералічыце асноўныя жанры выяўленчага мастацтва і прывядзіце прыклады творчасці найбольш значных мастакоў.
ТЭМА 15. Станаўленне буржуазнага грамадства на Беларусі 1. Этапы падрыхтоўкі аграрнай рэформы. Маніфест і Палажэнні 19 лютага 1861 г. 2. Асаблівасці правядзення сялянскай рэформы на Беларусі. Змены ў рэалізацыі рэформы пад уплывам сялянскага руху і паўстання 1863 г. Вынікі і значэнне рэформы. 3. Ваенная, земская, судовая, гарадская, цензурная, школьная рэформы. Спецыфіка іх правядзення на Беларусі.
ЛІТАРАТУРА: 1 Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік для ВНУ / пад рэд. А.Г. Каханоўскага, А.А. Яноўскага. – Мінск: Эканомпрэс, 1997. 2 Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік / А.Г. Каханоўскі, С.М. Ходзін, А.А. Яноўскі і інш. – Мінск: ФУАінфарм, 2001. 3 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 2. ХІХ – ХХ ст / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. – Мінск: РІВШ БДУ, 2002. 4 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / Пад рэд. Касцюка М.П., Біча М.В., Ігнаценкі І.М. і інш. Ч.2. – Мінск: Беларусь, 1995. 5 Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX в. – Минск: Наука и техника, 1980. 6 Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. – М.: Наука, 1965. 7 Шыбека 3. Ад рэформы да рэвалюцыі: (Аб зямельнай рэформе 1861 г. і становішчы ў Беларусі) // Голас Радзімы, 1991. 18 ліпеня. 8 Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795–2002). – Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. 9 Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. Галубовіча В.І. – Мінск: Экаперспектыва, 1999. 10 Юхо Я. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мінск: Універсітэцкае, 1992.
Перш за ўсё трэба паказаць, што да сярэдзіны XIX ст. рэзка абвастрыўся крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы, пералічыць яго праявы, затым паказаць, якія сілы выступалі за правядзенне аграрнай рэформы. Якая роля ў гэтым працэсе адводзілася землеўладальнікам з Беларусі? Асвяціце этапы падрыхтоўкі рэформы і дайце аналіз асноўных дакументаў, па якіх праводзілася рэформа. Па другому пытанню неабходна высветліць, на аднолькавых умовах праводзілася аграрная рэформа на тэрыторыі Беларусі ці не. Чым гэта было выклікана? Якім чынам падзеі 1863 г. на Беларусі і Літве паўплывалі на правядзенне тут аграрнай рэформы? Вызначце прагрэсіўныя наступствы рэформы 1861 г. Ці меліся адмоўныя вынікі рэформы? У трэцім пытанні асноўную ўвагу неабходна звярнуць на асаблівасці буржуазных рэформ другой паловы XIX ст. на Беларусі. Чым яны былі выкліканы? Чаму на беларускіх землях была адкладзена земская рэформа?
ТЭМА 16. Развіццё капіталізму на Беларусі ў другой палове XIX ст. 1. Сельская гаспадарка ва ўмовах перабудовы на капіталістычны лад. 2. Прамысловая рэвалюцыя. Транспарт і гандаль. 3. Фарміраванне сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства.
ЛІТАРАТУРА: 1 Абезгауз З.Е. Развитие промышленности и формирование пролетариата Белоруссии во второй половине XIX века. – Минск: Наука и техника, 1971. 2 Біч М.В. Нацыянальны склад прамысловага пралетарыяту Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст. // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. – 1972. – № 4. 3 Болбас М.Ф. Промышленность Белоруссии: 1860–1900. – Минск: Изд-во БГУ, 1978. 4 Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён: у 3 т. Т. 2: Гісторыя сялянства Беларусі ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г. – Мінск: Бел. навука, 2002. 5 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. Рабочий класс Белоруссии в период капитализма. – Минск: Наука и техника, 1984. 6 Липинский Л.П. Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии (вторая половина XIX в.). – Минск: Наука и техника, 1971. 7 Панютич В.П. Из истории формирования пролетариата Белоруссии 1861–1914. – Минск: Наука и техника, 1969. 8 Панютич В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861–1900 гг. – Минск: Наука и техника, 1990. 9 Шыбека 3. Сацыяльнае размежаванне беларусаў у канцы XIX ст. // Весці АН БССР. Серыя грамад. навук. – 1991. – № 6.
Рэформа 1861 г. адкрыла шлях да паскоранага развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы, але пераход да новай сістэмы адбываўся марудна. Высветліце прычыны гэтага. Што такое пераходная сістэма гаспадарання? Дайце характарыстыку памешчыцкай і сялянскай гаспадаркам у парэформенны перыяд. Якія рысы буржуазнага ладу і капіталістычных адносін можна выдзяліць у сельскай гаспадарцы Беларусі другой паловы XIX ст.? Якія вынікі для развіцця сельскай гаспадаркі беларускіх зямель меў аграрны крызіс 80 г. XIX ст.? Разглядаючы развіццё прамысловасці, назавіце этапы развіцця капіталістычнай вытворчасці і вызначце, якія з іх былі характэрны для прамысловага развіцця беларускіх зямель у другой палове XIX ст. Высветліце асаблівасці галіновай структуры беларускай прамысловасці і яе размяшчэнне. Пакажыце асаблівасці прамысловай рэвалюцыі на Беларусі. Пералічыце буйныя прамысловыя прадпрыемствы. Па трэцяму пытанню неабходна прасачыць, як ажыццяўленне буржуазных рэформ паўплывала на змены ў сацыяльнай структуры грамадства. Як адбывалася фарміраванне пралетарыята і буржуазіі на беларускіх землях. Пакажыце спецыфіку гэтых працэсаў. Як змяняецца сацыяльная структура гарадоў і мястэчак?
ТЭМА 17. Паўстанне 1863-1864 гг. на Беларусі 1. Рэвалюцыйныя дэмакраты Расіі і польска-беларуска-літоўскі вызваленчы рух: сацыяльная база і праграмныя ўстаноўкі. 2. К. Каліноўскі – палітычныя погляды і рэвалюцыйная дзейнасць. 3. Дзейнасць паўстанцкіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі. 4. Меры царскай адміністрацыі па падаўленню паўстання. Значэнне паўстання 1863 – 1864 гг. на Беларусі.
ЛІТАРАТУРА: 1 Біч М. Каліноўскі і паўстанне 1863 г. у працах беларускіх савецкіх гісторыкаў // Весці АН БССР. Серыя грам. навук. – 1989. – № 3. 2 Біч М. Нацыянальнае і аграрнае пытанне ў час паўстання 1863–1864 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. – № 3. 3 Да 130-годдзя паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве // Беларускі гістарычны часопіс. – 1994. – № 3. 4 Кісялёў Г. Каліноўскі знаёмы і незнаёмы // Полымя. – 1993. – № 6. 5 Кісялёў Г. На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 г. на Міншчыне. – Мінск: Полымя, 1990. 6 Майхрович А.С. Белорусские революционные демократы: Важнейшие аспекты мировоззрения. – Минск: Наука и техника, 1977. 7 Таляронак С. Той самы Мураўёў: Генерал – карнік і паўстанне 1863 г. на Беларусі і Літве // Настаўніцкая газета. 1991. 9, 16, 20, 27 лютага. 2, 20 сакавіка. 8 Шалькевіч В.Ф. Каліноўскі: Канстанцін, Кастусь ці Вікенцій // Беларуская мінуўшчына. – 1994. – № 4. 9 Шалькевич В.Ф. Кастусь Калиновский: страницы биографии. – Минск: Университетское, 1988.
Адказваючы на першае пытанне, неабходна высветліць, хто такія рэвалюцыйныя дэмакраты, ці меліся сувязі паміж рускай рэвалюцыйнай дэмакратыяй і польска-беларускім вызваленчым рухам. Вызначце прычыны і характар паўстання, яго сацыяльную базу і мэты. Варшаўскі цэнтральны нацыянальны і Літоўскі правінцыяльны камітэты. У другім пытанні неабходна падрабязна асвятліць жыццёвы шлях і дзейнасць К. Каліноўскага і яго паплечнікаў па літоўскаму правінцыяльнаму камітэту. Прааналізуйце тэкст “Мужыцкай праўды”. Як пачалося паўстанне ў Польшчы, а потым і на Беларусі? Чаму адбыўся контррэвалюцыйны пераварот у Вільні? Партызанская барацьба паўстанцаў. Якімі былі асаблівасці паўстання ва Усходняй і Заходняй Беларусі? Пакажыце рэакцыю розных колаў расійскага грамадства на паўстанне. М. М. Мураўёў і яго дзейнасць на беларускіх землях. Вызначце прычыны паражэння паўстання. Удзяліце ўвагу "Лістам з-пад шыбеніцы" К. Каліноўскага. Як змянілася палітыка царызму ў адносінах да Беларусі пасля падаўлення паўстання? Вынікі і значэнне паўстання 1863 – 1864 гг.
ТЭМА 18. Сацыяльная барацьба на Беларусі ў другой палове ХIХ ст. 1. Сялянскі рух на Беларусі ў другой палове 60-х – 90-х гг.: дынаміка і формы барацьбы. 2. Народніцтва на Беларусі ў 70-90-я гады. 3. Рабочы рух. Зараджэнне сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі.
ЛІТАРАТУРА: 1 Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861–1904 гг. – Минск: Наука и техника, 1983. 2 Бич М.О. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883–1903 гг. – Минск: Наука и техника, 1973. 3 Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік для ВНУ / пад рэд. А.Г. Каханоўскага, А.А. Яноўскага. – Мінск: Эканомпрэс, 1997. 4 Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік / А.Г. Каханоўскі, С.М. Ходзін, А.А. Яноўскі і інш. – Мінск: ФУАінфарм, 2001. 5 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. – Ч. 2. ХІХ – ХХ ст / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. – Мінск: РІВШ БДУ, 2002. 6 Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі, 1864–1900 гг. – Мінск: Навука і тэхніка, 1993. 7 Самбук С.М. Революционные народники Белоруссии. – Минск: Наука и техника, 1972. 8 Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине ХІХ в. – Минск: Наука и техника, 1980. 9 Солошенко В.Н. От народничества к марксизму. – Минск: Наука и техника, 1971.
Першае пытанне трэба пачаць з характарыстыкі становішча сялян у другой палове XIX ст., затым прааналізаваць формы сялянскай барацьбы ў 60–70-х гг. і ўзмацненне сялянскага руху ў 80-х гг. Перасяленчы рух. Адказваючы на другое пытанне, неабходна вызначыць вытокі і сутнасць народніцкага руху. Назавіце народніцкія гурткі 70-х гг. і асвятліце іх дзейнасць. Раскажыце аб выхадцах з Беларусі ў народніцкіх аргнізацыях Расіі: І. Грынявіцкі, С. Кавалік, Р. Ісаеў, А. Бонч-Асмалоўскі, М. Судзілоўскі. Прааналізуйце дзейнасць народніцкіх арганізацый на Беларусі ў першай палове 80-х гг. Група "Гоман" і яе роля ў беларускім нацыянальным руху. У трэцім пытанні ахарактарызуйце становішча рабочага класа Беларусі, пакажыце эвалюцыю рабочага руху ў 60–90-я гг. Як адбывалася распаўсюджванне ідэй марксізму? Першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі. Як ішоў працэс афармлення сацыял-дэмакратычных арганізацый у Беларусі? I з'езд РСДРП.
ТЭМА 19. Фарміраванне беларускай нацыі 1. Асноўныя прыкметы этнасу. Перадумовы ператварэння народнасці ў нацыю. 2. Гістарычныя ўмовы кансалідацыі беларускага этнасу ў нацыю. 3. Прыкметы нацыянальнай кансалідацыі беларусаў.
ЛІТАРАТУРА: 1 Бич М.О. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883–1903 гг. – Минск: Наука и техника, 1973. 2 Гринблат М.Я. Белорусы: Очерки происхождения и этнической истории. – Минск: Наука и техника, 1968. 3 Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. – Мінск: БелЭН, 1994. 4 История рабочего класса БССР. – Т.1. – Минск: Наука и техника, 1984. 5 Лыч Л.М. Беларуская нацыя і мова. – Мінск: Маст. літаратура, 1994. 6 Пилипенко М.Ф. Этнография Белоруссии. – Минск: Выш. школа, 1981. 7 Пичета В.Н. Белорусский язык как фактор национальной культуры. – Минск: Наука и техника, 1991. 8 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Т.1. – Мінск: БелЭН, 1993. – артыкулы беларусазнаўства, беларуская мова, беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. 9 Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя / В.К. Бандарчык, І.У.Чаквін, Т.Г.Углік і інш. – Мінск: Навука і тэхніка, 1985. 10 Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. – Мінск: БелСЭ, 1989.
Адказваючы на першае пытанне, перш за ўсё трэба высветліць, што такое этнас, этнічная гісторыя, асноўныя прыкметы этнасу. Высветліце, праз якія этнасацыяльныя формы праходзіць у сваім этнічным развіцці кожны народ, пад уплывам якіх фактараў адбываецца змена адной этнасацыяльнай формы іншай. Зыходзячы з гэтага, пералічыце асноўныя агульныя перадумовы пераўтварэння народнасці ў нацыю. Па другому пытанню неабходна вызначыць адмоўныя і станоўчыя вынікі далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Разгледзьце эканамічныя ўмовы кансалідацыі: развіццё капіталістычных таварных адносін, складванне ўнутранага рынку; змены ў сацыяльнай структуры і яе асаблівасці (колькасць, рассяленне і заняткі беларусаў у другой палове XIX ст., іх саслоўна-класавая структура). Што тычыцца палітычных умоў, то тут трэба прааналізаваць палітыку царызму на Беларусі па нацыянальнаму пытанню і змены ў ёй пасля 1831 і 1863 гадоў. Па трэцяму пытанню трэба даказаць, што ў беларусаў у канцы ХIХ – пачатку XX ст. меліся прыкметы нацыянальнай кансалідацыі: фарміраванне нацыянальнай інтэлігенцыі і нацыянальна-вызваленчы рух; фарміраванне беларускай прафесійнай мастацкай культуры (выдавецкая справа, літаратура, драматургія, тэатр, выяўленчае мастацтва і г. д.); распаўсюджанне беларускай літаратурнай мовы; абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. На падставе гэтага зрабіце выснову аб ступені кансалідацыі беларусаў у нацыю.
ТЭМА 20. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. на Беларусі 1. Абвастрэнне сацыяльных і нацыянальных супярэчнасцей у канцы ХIХ – пачатку XX ст. 2. Вызваленчы рух у перыяд наступлення рэвалюцыі. 3. Адступленне рэвалюцыі. Дэпутаты Беларусі ў I і II Дзяржаўных думах. 4. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух у перыяд рэвалюцыі 1905–1907 гг.
ЛІТАРАТУРА: 1 Анішчанка Я. Падмуркі паліцэйскага сацыялізму // Спадчына. – 1997. – № 3. 2 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. / Пад рэд. Новіка Я.К., Марцуля Г.С. – Мінск: Выш. школа, 2006. 3 Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік для ВНУ / пад рэд. А.Г. Каханоўскага, А.А. Яноўскага. – Мінск: Эканомпрэс, 1997. 4 Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік / А.Г. Каханоўскі, С.М. Ходзін, А.А. Яноўскі і інш. – Мінск: ФУАінфарм, 2001. 5 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 2. ХІХ – ХХ ст / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. – Мінск: РІВШ БДУ, 2002. 6 История Беларуси с древности до наших дней: Учеб. пособие / П.Г. Чигринов. – Минск: Книжный дом, 2004. 7 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / Пад рэд. Касцюка М.П., Біча М.В., Ігнаценкі І.М. і інш. – Ч.2. – Мінск: Беларусь, 1995. 8 Турук Ф. Белорусское движение: Очерк истории национального и революционного движения белорусов. – Минск: Беларусь, 1994. 9 Цуба М. Беларускі нацыянальны рух на пачатку XX ст. // Беларускі гістарычны часопіс. – 1996. –№ 1. 10 Шыбека 3. Гісторыя Беларусі ў XIX – XX ст. // Голас Радзімы. 1994. Кастрычнік, лістапад.
Першае пытанне трэба пачаць з высвятлення прычын абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей і нацыянальнага пытання ў канцы XIX – пачатку XX ст. Далей неабходна даць характарыстыку падзеям і з'явам грамадска-палітычнага жыцця на Беларусі ў пачатку ХХ ст.: "паліцэйскага сацыялізму", сіянісцкага руху, сацыял-дэмакратычным арганізацыям, іх плыням – бальшавізму і меншавізму, арганізацыі партыі эсэраў і "Польскай партыі сацыялістычнай на Літве". У другім пытанні неабходна звярнуць увагу на студзеньскі рух салідарнасці рабочых Беларусі з рабочымі Пецярбурга і вяснова-летні ўздым палітычных выступленняў і эканамічнай барацьбы рабочых, сялян і салдат. Вызначце адносіны палітычных партый і арганізацый да ўказу аб скліканні Булыгінскай думы. Асвяціце падзеі кастрычніцкай палітычнай стачкі на Беларусі, Маніфест 17 кастрычніка, Курлоўскі расстрэл у Мінску. Як яны паўплывалі на дыферэнцыяцыю грамадска-палітычных сіл? Які водгук на Беларусі мела снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве? Далей неабходна прасачыць, як праходзіў спад рэвалюцыйных настрояў. Чым гэта можна растлумачыць? Прааналізуйце працэс выбараў у першую Дзяржаўную Думу. Якую тактыку выкарысталі партыі левага блоку? Колькі дэпутатаў было абрана ад беларускіх зямель? Звярніце ўвагу на іх партыйную і нацыянальную прыналежнасць. Якія пытанні разглядаліся ў I Дзяржаўнай Думе? Аналагічна апішыце выбары ў II Дзяржаўную Думу і яе работу. Адказваючы на апошняе пытанне, дайце характарыстыку беларускаму нацыянальнаму руху ў перыяд рэвалюцыі 1905–1907 гг. БСГ, яе праграма і дзейнасць. Газеты "Наша Доля", "Наша Ніва".
ТЭМА 21. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча на Беларусі ў 1907 – 1913 гг. 1. Прамысловае развіццё беларускіх зямель. 2. Сталыпінская аграрная рэформа. 3. Беларусь у трэця-чэрвеньскай палітычнай сістэме.
ЛІТАРАТУРА: 1 Аврех А.Я. Столыпин и Третья Дума. – М.: Наука, 1968. 2 Дубровский С.М. Столыпинская аграрная реформа. – М.: Наука, 1963. 3 Забаўскі М.М. Грамадска-палітычная барацьба ў сувязі з увядзеннем земства ў Беларусі // Весці АН БССР. – Серыя грам. навук. – 1987. – № 1. 4 Забаўскі М.М., Пуцік У.С. Прадстаўніцтва ад Беларусі ў Дзяржаўнай Думе Расіі (1906–1917 гг.) – Мінск: БДПУ, 1998. 5 Забаўскі М.М. Расійская Дзяржаўная Дума ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1906–1917 гг.) – Мінск: БДПУ, 1999. 6 Липинский Л.П. Классовая борьба в белорусской деревне, 1907–1914. – Минск: Изд-во БГУ, 1981. 7 Липинский Л.П. Крестьянское и солдатское движение в Белоруссии (1900–1907 гг.) – Минск: Наука и техника, 1968. 8 Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. – Минск: Изд-во БГУ, 1978. 9 Слобожанин В.П. Земское управление в Белоруссии. – Минск: Право и экономика, 1994. 10 Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905–1907 гг. – Минск: Наука и техника, 1962.
Эканоміка Беларусі была складовай часткай эканомікі Расіі, для яе былі характэрны агульнарасійскія працэсы і з’явы: крызіс і дэпрэсія 1900–1908 гг., прамысловы ўздым з 1908 г. Але пры гэтым былі і асаблівасці, якія неабходна вызначыць. Пакажыце, якія новыя рысы ў развіцці прамысловасці Беларусі з'явіліся на пачатку XX ст.: канцэнтрацыя вытворчасці, рост акцыянернага капіталу, манапольныя аб'яднанні, замежныя інвестыцыі. Далейшая спецыялізацыя прамысловасці, яе асаблівасці на Беларусі. Адказваючы на другое пытанне, ахарактарызуйце становішча ў сельскай гаспадарцы на Беларусі, стан дваранскага і сялянскага землеўладання. Вызначце мэты сталыпінскай аграрнай рэформы і асноўныя яе накірункі. Даследуйце вынікі і значэнне рэформы. Далейшая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі і рост вытворчасці. Узмацненне сацыяльнай дыферэнцыяцыі сялянства. Адказваючы на апошняе пытанне, прааналізуйце Выбарчы закон ад 3 чэрвеня 1907 г., высветліце яго асаблівасці на Беларусі. Даследуйце працу III Дзяржаўнай Думы і дэпутатаў ад заходніх губерняў у ёй. Пакажыце растаноўку палітычных сіл ва ўмовах трэця-чэрвеньскай палітычнай сістэмы: аслабленне рэвалюцыйных партый, спецыфіку ліберальнага руху на Беларусі, пазіцыі ўрадавых партый і арганізацый. Абвастрэнне вялікадзяржаўнага расійскага і польскага шавінізму, барацьба з беларускім адраджэнцкім рухам. Земская рэформа на Беларусі, увядзенне і роля земстваў. Вызначце формы і дынаміку рабочага і сялянскага руху.
ТЭМА 22. Беларусь у гады першай сусветнай вайны 1. Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны. 2. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. 3. Беларускі нацыянальны рух.
ЛІТАРАТУРА: 1 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. / Пад рэд. Новіка Я.К., Марцуля Г.С. – Мінск: Выш. школа, 2006. 2 Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік для ВНУ / пад рэд. А.Г. Каханоўскага, А.А. Яноўскага. – Мінск: Эканомпрэс, 1997. 3 Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік / А.Г. Каханоўскі, С.М. Ходзін, А.А. Яноўскі і інш. – Мінск: ФУАінфарм, 2001. 4 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 2. ХІХ – ХХ ст / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. – Мінск: РІВШ БДУ, 2002. 5 Мікалаевіч А. Бежанцы Першай сусветнай вайны // Спадчына. – 1994. – №3. 6 Сидоревич А. Антон Луцкевич. Главы из книги // Неман. – 1990. – № 7. 7 Сидоревич А. Экскурс в историю, необходимый для восстановления правды об одном человеке – писателе и ученом. В. Ластовский // Неман. – 1998. – № 9. 8 Смальянінаў М. Трагедыя пачатку XX ст. // Беларускі гістарычны часопіс. – 1994. – № 3. 9 Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795–2002). – Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. Адказваючы на першае пытанне, высветліце прычыны і характар першай сусветнай вайны, назавіце яе ўдзельнікаў. Прааналізуйце пачатак і ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі. На якой лініі стабілізаваўся фронт у кастрычніку 1915 г.? Звярніце ўвагу на адносіны да вайны буржуазна-ліберальных і сацыялістычных партый. Разглядаючы другое пытанне, пакажыце, якія змены адбыліся ў палітычным і эканамічным жыцці беларускіх зямель ва ўмовах набліжэння фронту. Што такое мілітарызацыя прамысловасці і транспарту, ваенныя павіннасці? Вызначце спецыфіку рабочага і сялянскага руху ў прыфрантавых умовах. Што сведчыць аб пачатку разлажэння арміі ў 1915–1916 гг.? У трэцім пытанні высветліце, якія склаліся ўмовы для развіцця беларускага руху ва ўсходняй частцы Беларусі і на беларускіх землях, акупіраваных нямецкімі войскамі. Прааналізуйце палітыку акупацыйных улад у дачыненні да беларускага пытання. Назавіце найбольш актыўных дзеячаў беларускага руху.
ТЭМА 23. Беларусь на пераломе эпох: люты – снежань 1917 г. 1. Перамога Лютаўскай рэвалюцыі. Двоеўладдзе. 2. Радыкалізацыя мас ва ўмовах трох палітычных крызісаў у Расіі. Канец двоеўладдзя. 3. Барацьба з Карнілаўшчынай. Падрыхтоўка і правядзенне бальшавікамі ўзброеннага паўстання ў Петраградзе. 4.Усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Першыя палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні.
ЛІТАРАТУРА: 1 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. / Пад рэд. Новіка Я.К., Марцуля Г.С. – Мінск: Выш. школа, 2006. 2 Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік для ВНУ / пад рэд. А.Г. Каханоўскага, А.А. Яноўскага. – Мінск: Эканомпрэс, 1997. 3 Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік / А.Г. Каханоўскі, С.М. Ходзін, А.А. Яноўскі і інш. – Мінск: ФУАінфарм, 2001. 4 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 2. ХІХ – ХХ ст / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. – Мінск: РІВШ БДУ, 2002. 5 Ігнаценка І.М. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: Асаблівасці і вынікі. – Мінск: БелНДЦДААС, 1995. 6 Игнатенко И.М. Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. – Минск: Наука и техника, 1992. 7 Игнатенко И.М. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. – Минск: Наука и техника, 1986. 8 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / Пад рэд. Касцюка М.П., Біча М.В., Ігнаценкі І.М. і інш. – Ч.2. – Мінск: Беларусь, 1995. 9 Савицкий Э.М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 – февраль 1917 гг.) – Минск: Наука и техника, 1981. 10 Сташкевич Н.С. Приговор революции: Крушение антисоветского движения в Белоруссии (1917–1925 гг.). – Минск: Университетское, 1985.
Перш за ўсе трэба вызначыць, якія змены ўнесла Лютаўская рэвалюцыя ў палітычную сістэму Расійскай імперыі, якія новыя органы ўлады былі створаны, як адбываўся гэты працэс на Беларусі. Вызначце сутнасць двоеўладдзя і асаблівасці палітычнага становішча на Беларусі вясной 1917 г. Адказваючы на другое пытанне, пералічыце крызісы Часовага урада, іх прычыны і вынікі. Пералічыце формы рабочага і сялянскага руху на Беларусі, у чым выявіўся рэвалюцыйны рух у войску. Вызначце адносіны палітычных партый і арганізацый на Беларусі да бягучага моманту. Калі скончыўся перыяд двоеўладдзя? У трэцім пытанні неабходна разгледзіць сутнасць "карнілаўшчыны". Якія сілы былі зацікаўлены ў арганізацыі выступлення Л. Г. Карнілава? Якія сілы на Беларусі выступілі супраць карнілаўшчыны? Ці мела месца на Беларусі "бальшавізацыя Саветаў"? Прааналізуйце працэс змены ўлады ў краіне 25 кастрычніка 1917 г. Якія новыя органы кіравання краінай былі створаны? У апошняй частцы кантрольнай работы неабходна даследаваць наступныя падзеі: стварэнне ВРК Заходняй вобласці і фронту; усталяванне Савецкай улады ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Оршы і іншых гарадах; ліквідацыю Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў Магілеве; утварэнне Аблвыканкамзаха і СНК Заходняй вобласці і фронту; вынікі выбараў ва Устаноўчы сход на Беларусі; мерапрыемствы Савецкай улады ў галіне прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2166; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |