![]() КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэма 10. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі на мяжы XVIII – XIX ст
ТЭМА 9. Культура беларускіх земляў у XVII – XVIII ст. 1. Літаратура і грамадска-палітычная думка. 2. Архітэктура і мастацтва. 3. Музыка і тэатр. 4. Развіццё сістэмы адукацыі і распаўсюджванне навуковых ведаў.
ЛІТАРАТУРА: 1 Барока ў беларускай культуры і мастацтве. – Мінск: Навука і тэхніка, 1998. 2 Барышев Г. И. Театральная культура Белоруссии ХVІІІ в. – Минск: Наука и техника, 1992. 3 Бирило А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце ХУІ – середине ХУІІІ в. – Минск: Изд-во БГУ, 1971. 4 Гісторыя беларускага мастацтва. – Т. 2. – Мінск: Навука і тэхніка, 1988. 5 Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. – Т. 1. – Мінск: Навука і тэхніка, 1987. 6 Дадзіёмава В. У. Гісторыя музычнай культуры Беларусі. – Мінск: Белар. гуман. адукацыйна-культурны цэнтр, 1994. 7 Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. – Минск: Наука и техника, 1971. 8 Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. – Минск: Изд-во АН БССР, 1969. 9 Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. – Минск: Наука и техника, 1978. 10 Философская и общественно-политическая мысль Белоруссии и Литвы: дооктябрьский период. – Минск: Наука и техника, 1987.
Беларуская літаратура ў другой палове ХУІІ – ХУІІІ ст. развівалася ў вельмі неспрыяльных умовах узмацнення нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту, паланізацыі вярхоў грамадства, звужэння сферы ўжывання беларускай мовы. Яны стрымлівалі развіццё нацыянальнай літаратуры, якая стала, за рэдкімі выключэннямі, рукапіснай і ананімнай. Глыбокія якасныя змены адбыліся ў другой палове ХУІІ – ХУІІІ ст. у беларускім выяўленчым мастацтве. На тэрыторыі Беларусі ўзмацняецца тэрытарыяльная дыферэнцыяцыя мастацтва, выразна вылучаюцца мясцовыя жывапісныя школы: магілёўская, віцебская, гарадзенская, полацкая. Унікальная з’явай беларускага мастацтва другой паловы ХУІІІ ст. былі прыватнаўласніцкія (прыдворныя) тэатры. Магнацкія тэатры на Беларусі ўзніклі на пераломе часоў барока і Асветніцтва. Першы на Беларусі прыватнаўласніцкі тэатр быў заснаваны ў Нясвіжы.
1. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і мясцовыя органы кіравання на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Заканадаўства. 2. Змены ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, гандлю. 3. Сацыяльная палітыка царызму на беларускіх землях. 4. Нацыянальная і рэлігійная палітыка царскага самадзяржаўя.
ЛІТАРАТУРА: 1 Анішчанка Я.К. Беларусь у гады Кацярыны II (1772–1796). – Мінск: Веды, 1998. 2 Анищенко Я.К. Черта оседлости (Белорусская синагога в царствование Екатерины ІІ). – Минск: Арти-Фекс, 1998. 3 Ільяшэвіч М. Расійская палітыка на землях быўшага беларуска-літоўскага гаспадарства за панаванне Кацярыны ІІ і Паўла І (1772–1801). – Мінск: Адраджэнне, 1992. 4 Луговцова С.Л. Политика российского самодержавия по отношению к дворянству Белоруссии в конце ХУІІІ – первой половине ХІХ в. – Минск: БГПУ, 1997. 5 Лютый А. М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце ХVІІІ – первой половине ХІХ вв. – Минск: Наука и техника, 1987. 6 Люты А. М., Туміловіч Т. М. Дваранства Беларусі ў перыяд разлажэння і крызісу феадалізму (канец ХVІІІ – першая палова ХІХ ст). – Мінск: БДПУ, 1991. 7 Нацыянальная палітыка расійскага самадзяржаўя на Беларусі ў канцы ХУІІІ – пачатку ХІХ ст.: Зборнік навук. прац. – Мінск: БДПУ, 1995. 8 Смяховіч М. Узаемаадносіны самадзяржаўя з каталіцкай царквой на Беларусі (1772–1867) // Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. – № 1. 9 Эканамічная гісторыя Беларусі. Курс лекцый. – Мінск: Экаперспектыва, 1999. 10 Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мінск: Універсітэцкае, 1992.
У дадзенай тэме вам неабходна прааналізаваць палітыку самадзяржаўя на беларускіх землях у канцы XVIII – пачатку ХІХ ст. Разглядаючы першае пытанне, неабходна ўказаць, на якія тэрытарыяльныя адзінкі былі падзелены беларускія землі ў выніку губернскіх рэформ 1796 і 1801 гг., якія меліся асаблівасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі ў параўнанні з цэнтральнымі раёнамі Расійскай імперыі. Калі была ўсталявана мяжа яўрэйскай аседласці, у чым яе сутнасць? Раскажыце аб новай сістэме мясцовага кіравання на Беларусі, што спецыфічнага з’явілася ў сістэме заканадаўства на беларускіх землях у канцы XVIII – пачатку XIX ст.? Якія змены адбыліся ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, ва ўнутраным і знешнім гандлю на мяжы XVIII – ХІХ ст.? Аналізуючы сацыяльную палітыку царскага ўрада, пакажыце яго адносіны да шляхты, сялян, мяшчан на беларускіх землях. Якія змены адбыліся ў становішчы гэтых сацыяльных пластоў пасля ўключэння беларускіх земляў у склад Расіі? У апошнім пытанні даследуйце адносіны ўрада Расійскай імперыі да прадстаўнікоў розных этнічных груп, што пражывалі на тэрыторыі Беларусі (беларусы, яўрэі, рускія і інш.). На якой мове існавала сістэма адукацыі на беларускіх землях у пачатку ХІХ ст.? Аб чым гэта сведчыць? Вызначце пазіцыю кіруючых колаў Расіі да розных рэлігійных канфесій (уніяцкай, праваслаўнай, каталіцкай і інш.). Якое значэнне мела ўключэнне беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі? Дакажыце свой пункт гледжання.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1139; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |