КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэма 8. Беларускія землі ў другой палове XVII – XVIII ст
ТЭМА 7. Стварэнне Рэчы Паспалітай і яе развіццё ў другой палове XVI – першай палове XVII ст. 1. Люблінская ўнія і стварэнне Рэчы Паспалітай. 2. ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Унутраная і знешняя палітыка ў канцы ХVІ – пачатку ХVІІ ст. 3. Рэлігійная сітуацыя на беларускіх землях: --Рэфармацыя, яе ідэалогія і асноўныя накірункі; --контррэфармацыя і яе праявы; --Брэсцкая царкоўная ўнія
ЛІТАРАТУРА: 1 З гісторыі ўніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі). – Мінск: Экаперспектыва, 1996. 2 Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. – Минск: Наука и техника, 1978. 3 Канфесіі на Беларусі (к. ХVІІІ – ХХ ст.) / В. В. Грыгор’ева, У. М. Завальнюк, У. І. Навіцкі, А. М. Філатава. – Мінск: Экаперспектыва, 1998. 4 Лойка Л. В. Рэспубліка і яе эпоха // Беларуская мінуўшчына. – 1995. – № 6, 1996. – № 1. 5 Лойка П. Незалежнасць пасля Любліна, або магнацка-шляхецкая «беларусізацыя» // Беларусазнаўства: Навуч. дапаможнік / Пад рэд. П. Брыгадзіна. – Мінск: Завігар, 1997. – С. 54–63. 6 Марозава С.В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі: Вуч. дапаможнік. – Гродна: ГрДУ, 1996. 7 Подокшин С. А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина XV – начало XVII в.). – Минск: Наука и техника, 1970. 8 Рэлігія і царква на Беларусі. Энцыкапедычны даведнік. – Мінск: БелЭн, 2001. 9 Саверчанка І. В. Сымон Будны – гуманіст і рэфарматар. – Мінск: Універсітэцкае, 1993.
Названая тэма ахоплівае перыяд, калі ВКЛ, у выніку падпісання Люблінскай уніі ўвайшло ў склад Рэчы Паспалітай. Нягледзячы на намаганні Польшчы, ВКЛ удавалася на працягу значнага перыяду захоўваць сваю палітычную самастойнасць. У адказе на першае пытанне неабходна разгледзець прычыны, якія вымусілі ВКЛ падпісаць Люблінскую ўнію і яе ўмовы. Што ўяўляла з сябе новае дзяржаўнае ўтварэнне пад назвай Рэчы Паспалітай? Якія правы і прыкметы самастойнай дзяржавы захавала ВКЛ? У другім пытанні неабходна звярнуць увагу на палітыку цэнтральнай улады, правядзенне рэформ і прыняцце Статута ВКЛ 1588 г. Пачатак працэсу паланізацыі і акаталічвання Беларусі. Спроба вяртання зямель, страчаных у ХVІ ст. Роля ВКЛ у справах Маскоўскай дзяржавы ў “смутны час” (1602–1610). У адказе на трэцяе пытанне дайце вызначэнне паняццю “рэфармацыя”. Якой была ідэалогія рэфармацыі? Якія накірункі і плыні рэфармацыі мелі месца ў ВКЛ? Назавіце найбольш выбітных прадстаўнікоў рэфармацыі ў ВКЛ. Якія класы і саслоўі сталі прыхільнікамі рэфармацыі? Чым была выклікана контррэфармацыя? Разглядзіце дзейнасць ордэна езуітаў у ВКЛ. Якія адукацыйныя ўстановы былі заснаваны езуітамі на землях ВКЛ? Што такое царкоўная ўнія? Прычыны і падставы для Берасцейскай уніі? Вынікі уніі.
1. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. 2. Крызіс Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве. 3. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.
ЛІТАРАТУРА: 1 Грыцкевіч В. Два погляды на адну канстытуцыю // Полымя. – 1993. – № 9. 2 Грыцкевіч А. П. Паўстанне 1794 года: перадумовы, ход, вынікі // Беларускі гістарычны часопіс. – 1994. – № 1. 3 Емяльянчык У. П. Паланез для касінераў. – Мінск: Беларусь, 1994. 4 Можы Ю. Дэмаграфічны спад на Беларусі і Літве ў сярэдзіне ХУІІ ст. // Спадчына. – 1992. – № 5. 5 Пашкевіч У. ВКЛ у Паўночнай вайне (1700–1721 гг.) // Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. – № 3. 6 Прыбытка Г. В. Барацьба магнацкіх груповак у другой палове ХVІІ – пачатку ХVІІІ стст. // Спадчына. – 1995. – № 5.; 1996. – № 1. 7 Сагановіч Г. М. Невядомая вайна 1654–1667. – Мінск: Навука і тэхніка, 1995. 8 Чудаков М.Ф. Конституция Речи Посполитой 3 мая 1791 г. – Минск: Право и экономика, 2005. 9 Юхо Я.А. За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1989. 10 Юхо Я. А. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 3-га мая 1791 г. і Беларусь // Веснік БДУ. Сер. 3. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. – 1996. – № 3. – с.85–89.
У адказе на першае пытанне неабходна раскрыць прычыны казацкай вайны. Чаму яна разглядаецца як антыфеадальная? Ці былі казакі ў ВКЛ? Пералічыце асноўныя падзеі вайны, назавіце яе вынікі. Наступная вайна адбылася з Маскоўскай дзяржавай і мела незваротныя наступствы для развіцця ВКЛ. Хто ў той перыяд быў рускім царом? Якія былі падставы для вайны? Якую палітыку праводзілі расійскія ўлады на беларускіх тэрыторыях? У якім стане апынулася эканоміка беларускіх зямель? Падзеі Паўночнай вайны 1700 – 1721 гг. на беларускіх землях. Ці здолела Рэч Паспалітая пераадолець наступствы войнаў сярэдзіны ХУІІ – пачатку ХУІІІ ст.? У адказе на другое пытанне прааналізуйце праявы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызіса Рэчы Паспалітай у другой палове ХУІІ – ХУІІІ ст. Асвятліце спробы выпраўлення крызіснага становішча; чаму яны аказаліся няўдалымі? Разглядаючы І, ІІ і ІІІ падзелы Рэчы Паспалітай, вызначце іх прычыны. Якія дзяржавы прынялі ў іх удзел і якія землі адышлі да Расіі? Раскажыце аб рабоце Чатырохгадовага сойма, аб асноўных артыкулах Канстытуцыі 3 мая 1791 г., аб паўстанні Тадэуша Касцюшкі ў Польшчы і на тэрыторыі далучаных да Расійскай імперыі беларуска-літоўскіх земляў. Пералічыце найбліжэйшых паплечнікаў Касцюшкі.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1369; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |